222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Песьня, якая дала назву альбому, безварыянтна мае назву «Кожны з нас»:
Кожны з нас жыве надзеяй Растлумачыць уласны стан, Каб на сэрцы стала меней Недарэчных шэрых плям...
Але гурт, запісаўшы альбом на касэту (там было зь дзесятак песьняў), усё ніяк ня мог выбраць альбому назву. А мне, як журналісту й аглядальніку моладзевае музыкі, усё не ставала сьвежай інфармацыі — даводзілася часам нават хапаць гарачань-
кае, «з патэльні». I вось — эпахальная сьвежая падзея, новы альбом ужо тады культавай «Бонды»!.. Але музыкі ўсё не вырашаць, як яго назваць: мо «Другі безназоўны» або «Новыя песьні-2»? Мяне клапаціла, што падумаюць пра Беларусаў нашыя суседзі, дзе заўсёды парадкам: «Lady Pank» — «Ohyda», «Маапат» — «Nocny patrol», «Брати Гадзюкінй» — «Мы — хлопци з Бандэрштадту» ... Аў нас усё фантазіі няма. Параіўся з тым самым Янкам Маркавым, які сьпярша толькі адмахваўся: маўляў, ня трэба ніякай назвы, а потым пагадзіўся ў слушнасьці патрэбы кідкага гандлёвага брэнду: «Выберы сам, — кажа. — Мо які радок з ключавой песьні «Кожны з нас»?» I я выбраў:
Кожны з нас мае мейсца пад сонцалі
Незалежна, хто ён і дзе...
Найбольш ёмістым паняцьцем, што ўвасабляе й ідэю ўсяго альбому, і сутнасьць песьні, а яшчэ й сутнасьць часу, у якім мы жылі, сталася месца пад сонцам. 3 гэтай назвай інфармацыя пра альбом і была пададзена ў прэсе. I была прынятая, прыжылася. Але назвы песьні ніхто не зьмяняў, яна так і засталася — «Кожны з нас». Хто б мог падумаць, што тэты факт выкліча дваістыя прачытаньні, а тым больш рознаварыянтнасьці?! Ніякіх варыянтаў: альбом «Месца пад сонцам» уключае ў сябе кампазыцыі «Не сьпяшайся жыць», «Ліст дадому», «Кожны з нас», «Раз-пораз», «Соль жыцьця», «Тата мае рацыю», «Дзядзька Юзік», «Пра суседа», «Сьметнік», «Небясьпечны выпадак».
Трэба сказаць, што ўсе яны — на кампакт-дыску. Вось толькі адна прыкрасьць: такі глыбокі, маштаб-
ны й калярытны музычны фэльетон «Сьметнік», надзвычай папулярны ў нефармальным асяродзьдзі 8о-х (на радыё быў ён проста забаронены), у гэтым выданьні раптам стаў незразумелай шасьціхвіліннай інструмэнталкай. У маім архіве, які цяпер захоўваецца ў структурах грамадзкага абяднаньня дасьледчыкаў найноўшае гісторыі «Дыярыюш», ён захаваўся з вакалам (ясна, Ігара Варашкевіча):
Як заўсёды, у панядзелак
Я пачынаю свой шпацыр.
Насустрач мне кулъгае сьметнік Тутэйшага насельніцтва кумір.
Дый інструмэнтальнай п’есе «Небясьпечны выпадак» («Інфаркт міякарду») варта вярнуць хоць адно зь ейных імёнаў, бо на кампакце №1 дзесяты трэк абазначаны неяк загадкава — «...».
Цалкам увайшоў у праТраму гэтага 2CD і альбом «Прыйдзе іх дзень» (1988): «Праз тыдзень», «Проста ў твар», «Да неба», «Шляхі ў ноч», «На станцыі Койданава», «Розум іншаверца», «На аўтастрадзе», «Бойка з манэкенамі», «Прыйдзе іх дзень», «Атлянтыда», «Курапаты», «Радыяактыўны блюз». Часам да яго прыпісвалася «Слуцкая брама», дык ёсьць тут і яна.
3 таго ж пэрыяду й кампазыцыі «Ура!» (паводле яе ў 1988 годзе рэжысэрам Г. Шувагіным быў зьняты эфэктны відэакліп), «Хлопец дурны», але і яны, і больш раньнія творы «Не кахай мяне, Стэфка», «Вынаходнікі», а тым больш яшчэ ранейшыя «Рубікон», «Піце кефір» (1980) ня маюць пэўнае альбомнае прыналежнасьці. Прынамсі, сёньня за гэта ніхто не паручыцца. Галоўнае, аднак, што яны не згубіліся ў шматлікіх прыватных схо-
вах, як, напрыклад, бліскучая лебядзіная песьня гурта — «Як малпы на дрэве». На жаль, ні былыя музыкі гурта, ні выдаўцы пакуль не змаглі адшукаць хоць больш-менш вартаснага ейнага запісу.
Ёсьць і яшчэ загадкі ў гэтым выданьні нават для мяне: згадваецца ў «Кроніцы» С. Сахарава нейкі раньні гіт «Бонды» пад назваю «Сабака», а на 2CD такога трэку няма. Мо яшчэ адна страта? Але ці ня меў хаджэньне пад тою назваю напачатку 8о-х твор «Пра суседа», які, вядома, «вырашыў купіць сабаку, каб потым прывязаць на ланцуг І...»?
Зрэшты, гэта ўжо пытаньні для дасьледчыкаў беларускага року. Важна, што скарбонку адной з буйнейшых ягоных леі'ендаў не змарнаваў ні крыважэрны час, ні нашая абыякавасьць да свайго. Не такія ўжо мы абыякавыя.
«Белоруской маладзёжная» №30, 03.09.1999, Менск, В.М.
НОВАЕ НЕБА
Песьні розных гадоў
1999, Каўчэг
Вядомасьць беларускага гурта «Новае неба» дасягнула такога ўзроўню, што нават знакаміты кароль
польскай журналістыкі Адам Міхнік заявіў неяк: «Для мяне сучасная Беларусь асацыюецца з дзьвюма імёнамі — Васіль Быкаў і Кася Камоцкая».
Кася Камоцкая — стваральніца гурта «Новае неба». Але ці ведаюць шматлікія ейныя сучасныя слухачы, што ў творчым лёсе лідэра жорсткага indie-rock бэнду, каранаванай «РокКнязёўны» Беларусі было як мінімум два выразных пэрыяды: бардаўскі ды рокерскі. А мне асабіста прыемна пахваліцца, што на прафэсійны шлях Каею падштурхнуў менавіта я. Праўда, талент быў ейны, уласны. Тады, напрыканцы 8о-х не хапала толькі веры ў сябе.
У лістападзе 1989-га я сядзеў у менскай кватэры Камоцкіх на Заслаўскай і чакаў Алеся, знакамітага ўжо барда, на дамоўленае інтэрвію. Яго доўга не было, кава была дапіта, і раптам Кася кажа: «Дык давай я табе пакуль пасьпяваю — часам балуюся трохі гітаркай».
Калі загучалі песьні, у мяне аж валасы заварушыліся на галаве:
Узыйдзі на гару, абярніся ваўком
I ляці праз чатыры гады.
Сваю маці забудзеш і родны свой дом,
Не сустрэнеш ніколі бяды.
А яшчэ сорок дзён, не шкадуючы ног,
Ты ляці па пяску, па вадзе,
Па асфалъце, па пылу, па бруку дорог -
Не спыняйся, крый Божа, нідзе.
Аказалася, Кася проста прайшлася па нейкай Газэтнай падборцы маладога тады паэта Адама Глёбуса («Малітва», «Узыйдзі на гару»).
«Кася, — кажу, — дык ты ж прыроджаны бард. Чаму ты нідзе не выступает?» Яна ўсё казала, нібыта, што
гэта за бард, які сам вершаў ня піша, а я ўсё прыводзіў нейкія клясычныя приклады, што ўсяляк бывае.
Ужо праз тыдзень я, як рэдактар музычнага выпуску «Нотны аркуш» у Газэце «Чырвоная зьмена», накіраваў да Касі маладую журналістку Таню Ждановіч (потым яна стане Таняй Сьнітко і напіша пад гэтым імем для Kaei тэкст «Восеньская калыханка для краіны»), а 9 сьнежня 1989 году ў нас і выйшла першая вялікая публікацыя пра Каею Камоцкую «Данесьці да сэрцаў паэзію» пад рубрыкай «Новае імя».
Прыемна, што фірма «Каўчэг», рыхтуючы зборнік лепшых твораў Kaei Камоцкай пад брэндам «Новае неба», уключыла сюды й тыя бардаўскія гіты — «Божа, забяры маё жыцьцё» («Малітва»), «Узыйдзі на гару», «Чарга па хлеб». Увойдуць яны пазьней і ў аўтарскі дыск Адама Глёбуса «Песьні».
У 1990-м, на першым фэстывалі «БАСовішча» ў Польшчы, Кася ўжо была сярод куміраў і лаўрэатаў. I ўсё саромелася сьпяваць чужыя песьні. Ей настойліва бісавала публіка («Прыстанкі»! «Прыстанкі»! «Прыстанкі»!), а яна, азіраючыся на Сяржука Сокалава-Воюша, нечакана выгукнула са сцэны: «Я не магу сьпяваць чужыя песьні, пакуль аўтар яшчэ жывы». Дружны сьмех трапіў нават на live recording таго «БАСовішча», выдадзены БАСам на касэтах. А выканаць песьню ўгаварыў Каею сам Сяржук, заявіўшы, што таксама зачараваны ейнай кавэр-вэрсыяй.
Недзе ў 1992 Кася пачала ўжо выпрабоўваць рок-сьцяжынку для сябе, абапіраючыся сьпярша на дапамогу музыкаў «Мроі». Тады нарадзіліся
песьні «Ты прыходзіш», «Караблік», «Дом», «Людзі на балоце».
Стабільны склад гурта так і не ўсталяваўся ніколі, бо цэнтрам «Новага неба» была асоба Касі Камоцкай. Пасьля «Мроі» яна супрацоўнічала з «Улісам». Праз «Новае Неба» прайшлі й шэраг самастойных музыкаў: Лявон Шырын (гітара), Юлія Глушыцкая (віялянчэль), Аляксей Паўловіч (басгітара), Алена Вішнеўская (скрыпка).
Пашырыўся й дыяпазон паэтычных даляглядаў Касі Камоцкай, якая сапраўды «данесла да сэрцаў паэзію» сваіх славутых ужо аднагодкаў: Анатоля Сыса, Тацьцяны Сапач, Ігара Бабкова, Міхала Анемпадыстава, Лявона Вольскага. Песьні «Мая краіна», «Шостае падарожжа», «Чаканьне калядаў», «Аксамітныя танцы», «Белая лебедзь» сталі клясыкай беларускага року, і, натуральна, усе яны ўвайшлі ў гэты «Greatest Hits» гурта «Новае неба».
Дваццаць разнаплянавых, зьмястоўных, прасякнутых неўтаймоўным пачуцьцём і шчырасьцю песень, многія зь якіх пасьпяхова прайшлі выпрабаваньне фанфарамі гіт-парадаў 90-х гадоў (радыё «Беларуская маладзёжная», радыё «Liberty», Газэты «Наша ніва» ды іншых). Бадай, гэты кампакт-дыск — сярод тых асабліва прыкметных выдавецкіх ініцыятываў фірмы «Каўчэг», якія знойдуць пачэснае месца ў калекцыях найбольш дасьведчаных мэляманаў («Kriwi», «Бонда», «Песьняры» ды іншыя легенды беларускай музычнай сцэны). Дый ужо тое пра гэта сьведчыць, што кампіляцыя неаднаразова перавыдавалася, пакінуўшы нават розныя варыянты гандлёвых рэквізытаў: «Кася» — «The Best», «Новае неба»
— «Выбранае», «Новае неба» — «Песьні розных гадоў». У гэтую кнігу трапіла папросту тое, што я пасьпеў прыдбаць у сваю асабістую калекцыю.
«Голос Радзімы» №25, 16.06.2003, Менск, В.М.
НОВАЕ НЕБА
Тэты кампакт-дыск — таксама надзвычай прыкметнае й сымбалічнае ў сэньсе вызначэньня лёсу выданьне беларускай рок-музыкі канца XX стагодзьдзя, якое на сёньняшні час сталася фатальным рарытэтам. Прычым зьменлівая музычная мода зусім не вынішчыла з гадамі сьвежасьць першых эмоцыяў.
Адразу кідаецца ў вочы высокая культура зьнешняй аздобы прадукта. Зрэшты, фірма «Каўчэг» набыла ў гэтай дзялянцы дастатковы досьвед, калі яшчэ выпускала зграбныя аудыёкасэты, запрашаючы да працы вопытных дызайнэраў. Вось і над аздобай «Цэпелінаў» працавалі ўжо добра вядомыя майстры сваёй справы М. Анемпадыстаў і Л. Раманчык (памятаюцца гэтыя імёны з кавэр-дызайну славутага «Народнага альбому» або сэрыі CD «Вольныя танцы»), Стылёвая ў пастэльнай танальнасьці вы-
ява дырыжабля ў палёце (цэпеліна) гарманічна ўплецена ў мудрагелісты буклецік з фотаздымкам удзельнікаў гурту і, калі адарваць ад іх вакалістку Касю Камоцкую, тэкстамі ўсіх песень альбома.
А вось тэксты — гэта яшчэ адзін моцны бок выданьня: тут і творы дзяцей перабудовы Анатоля Сыса ды Адама Глёбуса, і ўзоры паэтычнае творчасьці бардаў (Лера Сом), журналістаў (Тацяна Сьнітко), мастакоў (той жа Міхал Анемпадыстаў), і нават фраі"мэнты сусьветнай паэзіі (нобелеўская лаўрэатка Веслава Шымборска ў перакладзе нашага знакамітага барда Алеся Камоцкага).
Колькі звабы пазнаёміцца з гэтым дыскам! Але яе стане ’шчэ больш, калі мы пярэйдзем да чыста музычных аспэктаў. Ужо зь першай загалоўнай кампазыцыі альбому слухача скарае тонкая й віртуозная гітара Вячкі Кораня, зладжаны подых рытм-сэкцыі — басіста Аляксея Паўловіча ды бубнара Аляксандра Быкава. Ад папярэдніх альбомаў «Новага неба» тут саўнд гурта вызначаецца яўным узмацненьнем энэрГетыкі. Але нават уплыў стромага інды-рока гурта «Уліс» не заглушае інтымнага настрою Касіных песень. Нават знаёмыя паводле ейнага бардаўскага амплюа песьні «Месяц верасень», «Залатыя краты», атрымаўшы дадатковую жорсткасьць і пераканаўчасьць, не губляюць звыкла багатай вобразнай палітры. Што датычыць такіх сьпершапачатку інды-рокавых гітоў, як «Бомба», «Начная варта», «Восеньская калыханка для краіны», дык тут слухач і ўвогуле нібыта яшчэ больш выразна адчувае жаноцкасьць Касінага рок-вобраза.