222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
саў знакаміты Адам Глёбус. Дый увасабляць увесь праект Піту дапамагалі ня менш знакамітыя музыкі: Алег Дземідовіч (бубнар «N.R.M.»), Аляксей Рудольф (басіст «Папёнкін’з band»).
Нягледзячы на незвычайныя памеры гэтага музычнага вытвору, ён звычайна прайграецца на любым CDплэеры. Гэта так званы другі стандарт.
У праГраму мініці, дакладней, мікраальбому ўвайшло шэсьць трэкаў агульнай працягласьцю больш за чвэрць гадзіны. Акрамя загалоўнага твору, Піт Паўлаў здолеў праявіць сваю неардынарную асобу, выказаць свае філязофскія развагі над навакольным жыцьцём у вельмі напружаных, дынамічных песьнях «Мяне нясе», «Той, што прыйдзе пасьля».
Не выпадае з гэтага кантэксту і ўласная апрацоўка фальклёру, да якога музыка «прыкіпеў» душой яшчэ ў гурце «Kriwi». Памятаеце ягоную звышэнэрГетычную мэтал-вэрсыю песьні «За туманам» у аднайменным альбоме («Каўчэг», 1998)? Дык вось цяпер Піта прывабіла ня менш любімая ў народзе песьня «А ў лесе, лесе», добра вядомая слухачам паводле запісаў Акадэмічнай харавой капэлі Беларусі імя Р. Шырмы («Мелодия», 1989). Бадай, у эмацыйным напале Піт тут пераўзыйшоў нават самога сябе.
Настраёвымі інструмэнтальнымі ўстаўкамі ў гэтым рэлізе сталіся кароценькія гітарныя тэмы «Intra» і «Outra», якія ператварыліся ў своеасаблівыя сэнсавыя цагліны, што зьвязваюць мастацкую канцэпцыю рэліза.
Трэба сказаць, што найболып шырокі спэктар алюзіяў і рэмінісцэнцыяў гэты дыск будзіць у інтэлектуаль-
на падрыхтаванай часткі аўдыторыі, хоць створаны ў канве нібыта звычайнай мас-культуры.
Напрыклад, адкуль такое незвычайнае напісаньне назвы праекту — «Harackija»? Відаць, нашыя «гарадзкія» вельмі хочуць падкрэсьліць сваю роднаснасьць з сусьветна вядомым узорам чэскага альтэрнатыўнага року «Life After Life», дзе таксама былі свае «Harackija», i таксама на мініальбоме.
Дый тое, што ў «Сіні апэльсін» не ўвайшла кампазыцыя «Nir Nor» таго ж пэрыяду (альбом «Нагёсогеманія: чаду!»), таксама шмат пра што гаворыць. Прынамсі пра тое, што гэта не звычайны мяшок музычных гітоў, а канцэптуальна прадуманы прадукт.
«Голас Радзімы» №35,28.08.2002, Менск, В.М.
GARADZKIJA
На далоні
2003, Pete Patt Inc.
Большасьць мастацтваў, што нарадзіліся ў нашую ўрбаністычную эру, маюць сынтэтычны характар, г.зн. убіраюць у сабе спляценьне самых розных традыцыйных плыняў. Вось і так званы шоў-бізнэс — гэта ж ня толькі папулярная музыка, выпуск дыскаў, відэапрадуктаў ды канцэрты. Чаго ўсё
гэта вартае без выяўленчага мастацтва, без дизайну? А папулярная музыка ў сваю чаргу становіцца носьбітам пэўных глябальных ідэяў у сфэры акурат дызайну.
Бадай, скончыўся час банальных вокладак поп-дыскаў, дзе акрамя фоткі куміраў і наборнай назвы нічога няма. I дэбютны альбом менскай рок-каманды «Garadzkija», якая адразу па зьяўленьні перамагла на I фэстывалі «Генэралы айчыннага року», яскравае таму сьведчаньне.
Што ж за праект такі зь дзіўнай назвай «Garadzkija»? Як адважыўся ён кінуць на рынак ўласны самотнік «Сіні апэльсін», а потым яшчэ й скарыць выдаўцоў папулярнага CDзборніка «Нагйсогеманія: чаду!» сваім ўдарным гітом «Nir Nor»?
Ды проста краіна ведае сваіх гэрояў, бо калектыў склалі музыкі славутых айчынных гуртоў «N.R.M.» (бубнар Алег Дземідовіч), «Папёнкін’в band» (басіст Аляксей Рудольф), «Імпэт» (гітарыст Дзяніс Савік), а прэзэнтацыя, якая пераўзыйшла рэнтабельнасьцю канцэрты некаторых болып вядомых зорак, адбывалася ў вялікае сьвята 7 лістапада, г.зн. у дзень нараджэньня лідэра калектыву, знакамітага нашага гітарыста (а цяпер і вакаліста) Піта Паўлава (гл. «Беларускі музычны каляндар» напрыканцы кнігі).
Раз пайшла ўжо размова пра склад, дык нелыа абмінуць увагай яшчэ й запрошаных славутасьцяў, якія працавалі над дыскам: вакалістка гурта «Імпэт» Дана Жвалік, пэркусыяніст гурта «Kriwi» Масуд Талібані ды іншыя. Вось такая прыкметная кампанія, таму залішнімі былі б тут перасьцярогі ў вартаснасьці прадукту і, натуральна, вокладкай іхняй
займаліся леппіыя дызайнэры краіны: галоўныя малюнкі буклета належаць сяброўцы Саюзу дызайнэраў Беларусі Зоі Луцэвіч, фірмовы ляі'атып зрабіў Уладзімір Цэсьлер, а Графічнае ўвасабленьне ўсяе задумы належыць Ігару Назаранку (ён знакаміты сваім супрацоўніцтвам з праектамі «Крамбамбуля», «Kriwi», «zIGZAG», «IQ48»).
Мастацкая аздоба сапраўды вельмі суТэстыўная. Асабіста мне яна нагадала такія ж дэдаістычныя вокладкі дыскаў польскага панка 8о-х («Radio Nieprzemakalnych», «Dezerter», «Аппіа»), але «Garadzkija» — гэта ня панк. Дый галоўным чынам не замежныя ўплывы дыктавалі спадарыні Зоі натхненьне, а зьмест песень. Усе яны розныя — і пра каханьне, і пра сацыяльнае становішча, і пра пакутныя пошукі свайго месца кожнай асобай, — ды нават аўтары тут розныя (і сам Піт Паўлаў, і маладыя паэты Лера Сом, Адам Глёбус, і фольк), але Зоя Луцэвіч, здаецца, траппа злавіла сутнасьць праекту, дзе ўсё нашае жыцьцё — жыцьцё гарадзкіх — пададзена як на далоні: тут і вакно, і кіно, і даміно, узьлёты й пралёты.
Што да музыкі, якая гучыць на дыску, яна ўвабрала ў сабе дасягненьні найсучасьнейшых музычных стыляў (ад hardcore да indie), якія цудоўна спалучаюцца з мэлёдыкай беларускае мовы. I ўсё ж, калі асобныя трэкі праГрамы выходзілі ў розных зборных альбомах (да названых вышэй трэба дадаць яшчэ сольны CD «Песьні» паэты Адама Глёбуса), я ніяк ня мог прадбачыць нейкай агульнай канцэптуальнай ідэі альбома. Аказваецца, і ў самога Піта Паўлава яна канчаткова сфармулявалася толькі пасьля таго, як ягоная жонка, мастачка Зоя Луцэ-
віч намалявала тую ёмістую вокладку альбома, дзе не спатрэбілася потым нават пісаць саму назву.
Цікава, што набытая мной на кірмашы «апэратыўная» левая вэрсыя альбома яшчэ ня мела кампазыцыі з такой назвай — «На далоні». На прэзэнтацыі Піт распавядаў, што тэты твор (музыка й тэкст) нарадзіўся ў яго акурат пад уплывам жончыных замалёвак. Кампазыцыю ў апошні момант далучылі да праГрамы, мо акурат таму назва так і ня трапіла на тытул.
Праект славутага гітарыста відавочна мае намер пацешыць шматлікіх фэнаў віртуознай гітары. Яны, напэўна, памятаюць свайго куміра ў антынаркатычнай тэлерэкляме «Ня рві сабе жыцьцё», дзе Піт самааддана рве струны гітарнага нэрву. Кампазыцыя «Ня рві сабе жыцьцё» ў аўтарскім выкананьні якраз і адкрывае тэты альбом.
Болып працяглай, чым на згаданым самотніку, апынулася тут і кампазыцыя «Мяне нясе», а найболып стромым супэргітом радыёслухачы многіх FM-станцыяў назвалі дынамічную замалёўку «Нелегал», хоць вызначальнікі радыёфарматаў з большым захапленьнем круцяць гэткае belaruso-latino «Карамба».
Як бачыце, альбом атрымаўся вельмі разнастайным, але галоўнае — зьмястоўным і ўсё ж такі цэльным як з пункту гледжаньня музыкі, гэтак і адэкватнай ейнае аздобы. Галоўная ягоная тэма — тэта беларускі горад з усімі ягонымі праблемамі: тут і пошукі сваёй нішы ў гэтым вялікім мурашніку («Як манэкен», паводле якога пазьней быў зьняты цудоўны відэакліп), і прага каханьня («Як
ты пахнеш вясной», напісаная паводле страчанай беларусккай рок-клясыкі бо-х Андрэя Шаломінцава), і позірк у фольк-спадчыну як крыніцу свайго этнічнага Я («А ў лесе, лесе»). Альбом разумны, да таго ж прафэсійна зроблены. Нядзіва таму, што ўжо праз годпаўтара выйшла ў сьвет ягонае другое выданьне, зьбянтэжыўшы істых калекцыянэраў яшчэ болып дыхтоўнейшым паліграфічным увасабленьнем і відэададаткам (той самы згаданы кліп).
«РИОдызайн» №11, 03.06.2004, Менск, В.М.
PETE PAFF
Паглыбленьне
2005, Pete Pafflnc.
Гэтая рэцэнзыя рыхтавалася адмыслова для кнігі «222 альбомы беларускага року... і ня толькі» акурат калі наш з А. Мяльгуем том быў ужо завершаны ды нават атрымаў нядрэннае паблісіці ў прэсе, а пра будучы альбом чарговага праекту Піта Паўлава толькі легенды хадзілі: то «Музыкальная газета» грэбліва назвала яго «хатнім пахавальным аркестрыкам», то радыё «Polonia» захоплена распавяло пра міжнародны супольны праект, дзе «Pete Paff» граў на адной сцэне разам з Амэрыканцамі, Габрэямі
ды Палякамі... Карацей кажучы, думкі выразна процілеглыя, але заўсёды вельмі энтузыястычныя й неабыякавыя. Натуральна, такога прадукту не магла абмінуць наша кніга, і яшчэ перад ягоным выхадам у сьвет я скарыстаўся выпадковай сустрэчай зь Hiтам Паўлавым у менскім клюбе філяфаністаў, куды яго 18 верасьня 2004 г. запрасілі на прэзэнтацыю першай афіцыйнай CD-гандлёвай кропкі лэйблу «BMAgroup», і напрасіўся да зоркі ў госьці.
Гасьцінная хата на вуліцы Захарэвіча, нейкая экзатычная гарбата зь ня менш экзатычным печывам, утульная мастацкая й мастакоўская атмасфэра — усё гэта было прыемна, але неяк мімаволі было выцесьнена ў маёй сьвядомасьці ўражаньнямі ад унікальных музычных рарытэтаў з калекцыі Піта. Мы ўсё ведаем пра анГельскія дыскі «Крамы», галяндзкую «Троіцу», польскі «Ulis», францускі «Deviation», а пра салідную міжнародную дыскаірафію галоўнага рок-гітарыста краіны дык і няма каму распавесьці: зь ягонага ўдзелу ў амэрыканскіх, нямецкіх, польскіх ды іншых выданьнях можна было б скласьці глябальны live-альбом. Ды што казаць: Піта Паўлава запісваў нават саўндпрад’юсэр славутага Пэта Metheny.
Нягледзячы на адметную энэрГетыку рокавай гітары Піта, гук ягонага гурту «Pete Paff» хутчэй мяккі, пяшчотны, чым востры. Тым ня менш зноў жа дастаткова энэрГетычны. Дый грае ён тут яшчэ на домры, вурганах і шмат на чым яшчэ. Аснову дыска склалі фолькавыя рэчы, таму была нават напачатку ідэя назваць яго «Вясковы», але Піт заўважыў, што гэта было б кардынальнай памыл-
Рок-музыка / //fh кай, выкліканай савецкімі традыцыямі выхаваньня: маўляў, фальклёр — гэта выключна сялянская архаіка. Асэнсаваньне такой таямнічай стыхіі не павінна гэтак утылітарна звужацца. Многія песьні насычаны папросту агульначалавечым зьместам, хоць дзея ў іх адбываецца нібыта на сялянскім пленэры.
Дый хіба ж «Маршалак», «Ой, на Яна Купала», «Паглыбленьне» такія ўжо тыпова вясковыя песьні? Яны вясковыя настолькі, наколькі й гарадзкія. Апошняя з названых дык і ўвогуле аўтарскі інструмэнтальны абразок. I жаданьне глыбей прэзэнтаваць сутнасьць беларускага фальклёру падала Піту ідэю (ня без маёй дапамогі) зрабіць яго загалоўным трэкам альбому.
Шэраг твораў дыска, калі хто ня надта абазнаны ў айчынным фольку, сам Піт пасьпеў прадставіць публіцы ў сваіх шматлікіх жывых канцэртах, у тэлепрэм’ерах (гл. музычна-публіцыстычныя праГрамы «Настаўніцкая», «Добрай раніцы, Беларусь!», «Кропка», «Аднаклясьнікі», пакуль яшчэ ня ўсе забаранілі). Гэта «Дрэме Дрома», «Перапёлачка», «Вяне рута», «Зялёны сад вішнёвы». А мне асабіста цікава было пачуць зусім іншую вэрсыю песьні «Касіў Ясь канюшыну», якую Піт пачуў не ад «Песьняроў», а вынес з уласных сямейных традыцыяў.