222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
«Голас Радзімы» №33, 15.08.1991, Менск, А.М.
ULIS
Танцы на даху
7 993, Dainova Ltd./2004 БМАдгоир
Трэці паводле ліку альбом рокгурта «Ulis», як i два папярэднія, запісаны ў студыі польскага гораду Ольштын гукарэжысэрам Рышардам Шмітам ды ўпершыню на Радзіме выдадзены асобным выданьнем на касэтах з дапамогай знакамітай беларускай фірмы «Dainova Ltd.» (перад тым музычна-выдавецкая дзейнасьць у краіне маўчала 40 гадоў з прычыны зычлівай «дапамогі» маскоўскіх братоў). Празь дзесяцігодзьдзе гэты артэфакт прэзэнтаваў яшчэ адзін новы досьвед беларускай фанаГрафіі, калі новыя беларускія выдаўцы атрымалі ліцэнзыю на перавыданьне рэлізу ў фармаце кампакт-дыскаў ужо не ад Палякаў, Брытанцаў, Расейцаў ці Галяндцаў, а ад... Беларусаў жа.
Дызайнэрскае афармленьне першага выданьня альбому ажыцьцёўлена польскай фірмай «Эва лімітэд» па-анГельску. Гэта тлумачыцца тым, што беларускамоўны музычны матэрыял альбому «Танцы на даху» шырока распаўсюджваўся й за межамі Беларусі. Для замежных слухачоў тут ёсьць уся неабходная інфарма-
цыя наконт складу гурта, адрэсаў наўпроставага кантактаваньня з мэнэджмэнтам ды нават адрэса міжнароднага фэн-клюбу гурта (ULIS fan club International, ul. Mozarta, 3 — 614, Warszawa, 02736, Polska).
Што ж датычыць тэматыкі аль­бома, дык тут трэба адзначыць, што ўлісаўцы працягваюць традыцыю распрацоўкі сваёй галоўнай тэмы — тэмы свабоды, у тым ліку й у несвабодным грамадзтве. Розныя адценьні гэтай філязофскай катэгорыі, дзякуючы паэтычнаму таленту стваральніка тэкстаў гурта Фэлікса Аксёнцава, у песьнях «Ulis’a» набываюць i новыя музычныя ўвасабленьні. Заварожлівая рытміка «Танцаў на даху» ці рокн-рольнага гіта «Як на далоні» робяць гэтыя кампазыцыі ключавымі ў аль­боме ды надаюць яму сапраўды бунтарскі дух і няўрымсьлівае адценьне. Але пасталеўшаму ўлісаўскаму гэрою, якога перад тым часьцей за ўсё турбавалі неўладкаванасьць быту й каханьня, тут больш пасуе глыбокае самаасэнсаваньне, пошук духовай моцы й апірышча ў сваім спазнаньні сьвету. У песьнях «Назіральнік» і «Мы — жыхары мяжы» слухацкая сьвядомасьць сілкуецца менавіта «памежным» уяўленьнем пра стан сёньняшняй ягонай свабоды.
Асноўную частку альбому «Тан­цы на даху» склалі кампазыцыі, якія слухачы перад тым добра ведалі па­водле канцэртовых выступаў гурта «Ulis» яшчэ перад ягоным запісам у Польшчы (гэта ж трэба, два гады чакаць!). У першую чаргу я маю тут на ўвазе кампазыцыі «Лязо», «Амэрыка», «Радыё Свабода», якія станавіліся нават лідэрамі мюнхэнскага беларускага гіт-параду «ЧЗ-Liberty».
Найбольш знакамітай сярод беларускай моладзі стала, дарэчы, апошняя з названых песень. Невыпадкова празь дзесяцігодзьдзе менавіта яе адзначылі адмысловым прызом на фэстывалі «БАСовішча» вольный беларускія журналісты з Прагі.
Мэлёдыі гэтых гітоў сталі папулярнымі якраз з прычыны адсутнасьці рэфлексыяў на тэмы свабоды як філязофскай катэгорыі на Радзіме. Пагодзьцеся, гэтыя ж творы самі ўспрыймаюцца як гімны свабодзе: «Амэрыка — гэта ня край, Амэрыка там, дзе я!» — усьлед за вакалістам маглі падпяваць і слухачы гурта «Ulis» дакладана так, як раней сьпявалі зь ім «Радыё Свабода, мы твае хвалі...»
Сярод няўдалых на маю дум­ку кампазыцыяў сваёй музычнай невыразнасьцю вызначаецца ня вельмі канкрэтны «Новы гэрой». А вось кампазыцыю «Твой шэры твар» вылучае якраз мэлядычная квяцістасьць. Найбольш спрэчная кампазыцыя з пункту гледжаньня філязофіі нацыянальнага адраджэньня XX стагодзьдзя — песьня «Марнатраўны сын» зь ейным небясспрэчным радком: «... хопіць рок-н-ролу на карысьць патомкам». Па-першае, нашчадкам. Па-другое, нават калі сканцэнтравацца на назве гэтай кампазыцыі і ў думках правесьці паралелі зь вядомай біблійнай прыпавесьцю, дык сэнс ейны хоць і ня будзе выглядаць такім блюзнэрскім у адносінах да будучых слухачоў, але яскравай выразнасьці не паболее. Жыцьцё нават дало пацьверджаньне маім перасьцярогам, калі адзін даволі вядомы рускамоўны музыка акурат і прывёў мне тую цытату як апраўданьне сваёй пустазвоннай творчась-
ці: «...хопіць рок-н-ролу на карысьць патомкам».
Мо самі музыкі гурту тут нагадваюць сваім прыхільнікам пра тое, што і ў іх ёсьць хвіліны расчараваньняў ды слабасьці, а часам і стомленасьці, мо яны проста высьмейваюць іншых «марнатраўных сыноў» сваёй Радзімы... Але мы, слухачы, павінны гэ­та самі зразумець і любіць іх такімі, якія яны ёсьць. Ня зможам дараваць ім толькі здрады. Але гэта, зразумела, не пра «Ulis» і ягонага лідэра Вячку Кораня.
Сапраўднай «зоркай» гэтага аль­бому, акрамя Вячкі, тут хацелася б адзначыць і бубнача гурту Сяржука Кныша. Менавіта ягоная выканаўчая фантазія расквяціла стракатымі рытмамі музычную палітру голасу вакаліста Алега Тамашова. Апошні ж выглядае на запісу альбома «Танцы на даху» зусім не навічком, а спрактыкаваным прадаўжальнікам традыцыяў былога вакаліста Андрэя Патрэя, хоць «Ulis» ўзору 1993 года, прызнаемся, быў прыняты ня ўсімі. А вось асабіста я з задавальненьнем слухаю Алега ды тэты альбом гурта ў новых і новых ягоных перавыданьнях, забываючы й даруючы нават ягоныя колішнія юнацкія наскокі на «нацыяналістаў рок-крытыкі» Мартыненку й Мяльгуя. Як бачыце, ня мы прыйшлі ў ягоны «экс-квінтаўскі» лягер, а ён у наш, бо чым бы мы ні займаліся, а Бог усё адно скіроўвае нашыя шляхі дадому, што засьведчыў і вялікі Гамэр, першастваральнік неўміручага вобразу Ўліса, Адысэя ці як там яго яшчэ называюць цяпер...
«Чырвоная зьмена» №35, 02.04.1994, Менск, А.М.
ULIS
Падарожжа
2000, Каўчэг
Ёсьць у беларускай музыцы адна супэрзорка, зь імем якой зьвязаны й пачатак нацыянальнай рок-фанаГрафіі (фірмы «Muza», «Мелодия»), і першыя замежныя туры айчынных рок-зорак (Полыпча, Нямеччына, Вялікабрытанія), і сумесныя канцэрты з сапраўднымі сусьветнымі ГіГантамі шоў-бізнэсу (брытанскія «Stranglers» і «Nidzer ЕВ», нямецкія «Frantic Club» і «Real Deal», лятынаамэрыканская «Каота»), Пасьля пэўных цяжкасьцяў сярэдзіны 90-х гурт ня проста выжыў, але й выдаў яшчэ адзін эпахальны альбом «Падарожжа» на рубяжы стагодзьдзяў, і ўсё ніяк ня быў заўважаны на «Рок-Каранацыі». Мо каранатары рыхтуюць проста глябальны прыз «За выслугу гадоў», як генію кіно Антаніоні колісь на «Оскары»?
Ня буду зьневажаць саму ідэю «Рок-Каранацыі», лаўрэаты якой маюць рэальны прэстыж у грамадзтве. Але згадзіцеся: адна справа — навучыцца выдатна выконваць пэўныя музычныя стандарты, па-свойму пераасэнсоўваць модныя стылёвыя штампы, і зусім іншая — здольнасьць
нераўнадушнага чалавека фіксаваць у гуках і перадаваць слухачам рэальныя турботы й радасьці, жывыя пачуцьці. Калі хто й сумняваўся, што ў апошнім мае нейкія патэнцыялы рокмузыка, дык улісаўскае «Падарожжа» можа зьняць усялякія перасьцярогі ў гэтым пытаньні.
Перш чым слухаць яго, цьвёрда вызначцеся, чаго жадаеце ў тэты момант ад музыкі. Калі танцаў або рэлаксацыйнага фону, дык «Падарож­жа», бадай, будзе памылкай, бо «Ulis» — не правольны валацуга, а Адысэй, які адпраўляецца па ўсім сьвеце шукаць... сябе. Ён усюды «Чужаніца», які бачыў і «Краіну ў кратах», і «Краіну доўгай белай хмары», ён зноўку ў «Падарожжы».
Тое, «Другое падарожжа», бы­ло раней, калі тэксты «Ўліса» пісаў Фэлікс Аксёнцаў. Цяпер ён далёка, у Канадзе асеў, але «Ulis» нават ня ду­мав завяршаць свой шлях. I калі ўжо «Другія прыйдуць», дык няхай ведаюць і пра «Пажаданьне “старэйшага” брата», і «Калі зьніч зьнік», і хто «У шыхце стаяў». Вакаліст і гітарыст Вячка Корань трывала працягвае ў сваіх тэкстах справу Фэлікса Аксёнцава. А ў вакале й музыцы?
Сваімі заўвагамі наконт коранеўскага вакалу ў «Музыкальной газете» я было выклікаў настолькі нездаровую рэакцыю Славы, што пазьней, у сваім рэпартажы пра адно з «БАСовішчаў», вырашыў проста прамаўчаць, хоць заўважыў радыкальныя зьмены. Бадай, ня меў рацыі. Крыўды не раскрыюць істасьці. Тым болып, што музыка Вячкі Кораня вартая акурат не замоўчваньняў, а публічных асэнсаваньняў.
Вы чулі неверагодны альбом Джо­на Пола Джонса «Zooma» (ex-«Led
Zeppelin»)? За паўгады перад тым (а абодва прадукты запісваліся ў 1999) мы, цэпэлінаманы, перажывалі, што тэты бліскучы басіст ня здобрыў клясныя псыхадэлічныя навароты жывым вакальчыкам. I вось Слава Корань, хоць і не басіст, мімаволі прадчуў нашыя мары, здобрыўшы сваю музыку ўсім, што належьщь: і вартасным ба­сам (Віктар Самарукаў), і цудоўнымі бубнамі (Алесь «Ганс» Быкаў), і сваім вакалам. А ўсе гэтыя спэцыі патрэбныя ў музыцы, дзе гітарная струна наварочвае неверагоднае перапляценьне эмоцыяў.
Але гэта не навароты дзеля наваротаў, а майстэрскае ўвасабленьне ў сьпелыя мэлёдыі сваіх перажываньняў. «Падарожжа» гурта «Ulis» — гэ­та творчасьць для тых, хто любіць слухаць Музыку. А галоўнае, гэта рокмузыка. I зусім сабе ня лёгенькая, хо­ць ні да якіх банальных дэзаў і блэкаў яе не залічыш. Гэта нават ня блюз, які Слава Корань граў яшчэ ў леГендарнай «Бондзе». Гэта проста трэба слухаць, калі здолееце здабыць, бо значная частка накладу пайшла традыцыйна за нашыя заходнія бугры, дзе акурат Слухаць ужо навучыліся.
Стылістычна «Ulis» прайшоў ад напружанай гітарнай new wave у першых альбомах праз клясычны гардрок сярэдзіны 90-х да унікальнага сымбіёзу, які пасьля францускіх, польскіх ды ўкраінскіх гастроляў гур­та адмыслоўцы пачалі вызначаць тэрмінам indie rock. Найбольш характэрная тут — васьміхвілінная сага аб самой сутнасьці чалавечана жыцьця «Падарожжа» (паводле яе й альбом названы). Слухацкае суперажываньне тут узьнікае само сабою, паддаючыся волі падсьвядомага творчага Генія.
А якія розныя паводле мэлядычных знаходак «Калядная», «Жыві так», «Дзівак», «Але ты заўжды тут», «Першы сьнег». Апошняя кампазыцыя нават здолела трапіць у модны гітзборнік «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва» («BMAgroup», 2000), але кантэкст зборніка відавочна надаў ёй іншыя фарбы.
Есьць у альбоме таксама рымэйкі старых гітоў «Краіна ў кратах», створанага калісьці С. Краўчанкам і К. Шэвандо, і «Краіна доўгай белай хмары» самога Славы Кораня. Яны ўпісваюцца ў новую стылістыку калектыва, хоць я асабіста настальГую па new wave вэрсыях.
«Знамя юности» №26, 15.02.2001, Менск, В.М
ULIS
Люстэрка
2003, ВеІРі
Першая канцэртовая прэзэнтацыя гэтага альбому гурта «Ulis» прайшла яшчэ за паўгады перад ягоным выхадам у сьвет у сталічным Палацы куль­туры тэкстыльшчыкаў, але рэальныя дыскі першымі ўбачылі толькі пільныя наведвальнікі рок-фэстывалю «БАСовішча», які штогод праходзіць у Польшчы (тады гэта было XIV «БАСовішча» і попыт на новую кружэлку