222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
14.11.2003, Менск,А.М.
КРАМА
Наваполацкі канцэрт
2004, БМАдгоир
Як кажуць, і старажылы не прыгадаюць, калі быў у «Крамы» той наваполацкі канцэрт, што трапіў на тэты дыск, але якасьць сапраўды ўзорная — энерГетыка, драйв... I дзесяці гадоў не прайшло, як выдаўцы вырашылі падзяліцца запасамі сваіх архіваў з заўзятымі фэнамі. Ужо й Сяржук Кныш (бубны) пасьпеў адыйсьці з музычных даляглядаў, дый на басе ў «Краме» даўно ўжо Юрый Фядзюк, а не Руслан Праўда, а гітарыста Алеся Салаўёва я й ня памятаю зусім, бо заўсёды тут на
сваім месцы Сяржук Трухановіч, але вось жа сабраліся ў 1996-м у Наваполацку на запрашэньне добра вядомага нам Анісы (Сяржука Анішчанкі) такім дзіўным складам: Ігар Варашкевіч (вакал, губны гармонік), Ільля Шэўчык (гітара), Алесь Салаўёў (гітара), Андрэй Лявончык (клявішныя), Руслан Праўда (бас-гітара, падпеўкі), Сяржук Кныш (бубны). Сабраліся і далі такі live recording, што ён не састарэў і празь дзесяцігодзьдзе.
Прызнацца, праГрама разбудавана настолькі пільна, што дыск успрыймаецца як канцэптуальны альбом. I не бяда, што «Гэй там, налівай» і «Сабака» паўтараюцца на CD «Хавайся ў бульбу», а «Стэфка» публікавалася ў альбоме «Гарэлка на лёдзе», але ж колькі энерГетыкі дадае само рэагаваньне публікі, як яна потым вяртаецца музыкам жывым шквалам эмоцыяў.
Да таго ж упершыню трапілі ў сур’ёзны выдавецкі фармат такія бліскучыя «крамаўскія» песьні, як «Будзь разам з намі», «Камэндант». А «Quatre de lure» i шматмоўная «We are going down» не траплялі раней нават у касэтовыя альбомы.
Пачынаецца канцэрт з жывой інструмэнтальнай раскачкі на пяток хвілінаў пад аплядысмэнты публікі, пасьля чаго Ігар Варашкевіч радуе дыхтоўным уласным канфэрансам. I хто б ведаў, пра што гэта «Quatre de lure», каб не прагучала чульлівая гісторыя пра прыгажуню-малдаванку, якую беларускі хлопец упадабаў на танцах «раз пад вечар у нашым клюбе».
Для мяне асабіста адкрыцьцём стала песьня «Мама», якая заглыбляецца ў патаемныя сыноўнія пачуцьці ўжо сталага чалавека. Тэкст Насьці Гулак
пільна кантралюе дазволеную мяжу інтымнага й шчырага:
Паслухай, мама, свайго сына.
Твой сын даўно ужо ня той.
Гэй, мама, чуеш? Я ужо ня той.
Мне съняцца дрэвы каля хаты, Мне сьніцца родны мой пакой, Але, мама, чуеш? Я ужо ня той.
Бадай, шмат каму даводзілася вырашаць праблему асэнсаваньня ўласнага самастойнага шляху, і гэрой «крамаўскай» песьні робіць гэта рашуча, але з гранічнай этычнасьцю.
Ня менш уражвае й вобразная палітра «Паходнай», больш вядомай пад назвай «Дзе тое месца». Тут і гісторыя, і памяць, і небанальнае пачуцьцё патрыятызму.
Але ня толькі тэкставымі вартасьцямі прываблівае тэты дыск «Крамы». Слухач міжволі падпадае пад уплыў вірлівых гітаровых пасажаў у кампазыцыях «Круціцца стужка» ці ў тым жа інструмэнтальным «Intro», або прыгадайце неверагодныя Шэўчыкаўскія запілы ў «Маме». А ў «We are going down» Андрэю Лявончыку аж цэлыя паўхвіліны аддаюць пад віртуознае солё на клявішных, дый сам Ігар Варашкевіч па-майстэрску выпульвае румынскія, эстонскія, нямецкія... ну й анГельскія куплеты.
Дарэчы, праз гэтае шматмоўе кружэлка «Наваполацкі канцэрт» набыла й пэўны асабліва насталы'ічны калярыт: ці шмат вы чуеце цяпер з радыё ды з музычных кіёскаў песень на якіхсьці іншых мовах акром расейшчыны ці анГельшчыны? А вось я, калі стаўлю на плэер гэтую самую «We аге going down», прыгадваю й незабыўных куміраў нашага юнацтва — эстонскіх зорак «Magnetic band», «Vitamiin»,
«Hetero» (Варашкевічава эстоншчына бездакорна будзіць тыя ўспаміны).
Вось толькі чаму выдаўцы, пішучы па-анГельску назву песьні «Мы крочым уніз» выкарысталі нейкае незрарумелае слова doun, дый канцэртовы запіс трэба было пазначыць ня словам life (жыцьцё), a live (жывы). Хіба што хаваецца тут тыпова Біайе’аўскі прыкол: як чуецца, так і пішацца. Як шчыраму Беларусу такое не падтрымаць? Гэта ж асноўны прынцып нашае мовы.
А яшчэ настальгічныя пачуцьці будзіць у мяне песьня «Бяжы, хлопец», бо неяк у 2000 годзе давялося мне сваім сталёвым канём «Volkswagen» забіраць уначы з вакзалу чарговых гастралёраў з Польпічы — беларускі гурт «RIMA», дык як толькі нам у твар на завароце з Ангарскай на вуліцу Герасіменкі (там музыкам была арэндаваная на час гастроляў прыватная кватэра) бліснулі першыя прамяні ўзыходзячага сонца,.. польскія Беларусь! дружна зацягнулі знакамітыя крамаўскія радкі:
Сонца ў воны, вецер у твар, Бяжы, бяжы хлопчык...
Так што пакінем на сумленьні выдаўцоў тыя памылкі (наўрад ці яны хацелі нам фуфел удзьмухнуць). Вось толькі дарэмна яны схавалі імя дызайнера Кацярыны Шаламаевай, якая дасканала выявіла й блюзавы стыль гэтай музыкі, і вартаснасьць самога брэнду «Крама» для нацыянальнай рок-плыні. Дзякаваць Богу, хоць гукачоў Клаўса (Алеся Белізяка) і АнГуса (Андрэя Піпко) не забылі, бо гук гэтага live recording сапраўды ўражвае, a краіна павінна ведаць імёны сваіх гэрояў. Як і імя прад’юсэра Віталя Супрановіча, які сьмела кінуў на рынак
гэтую моцна запозьненую навінку. Ну не было ў яго «BMAgroup» у 1996м, ён тады толькі ў інстытут культуры паступіў, каб асвойваць мэнэджэрскую працу. А тут вось асвойтаўся на рынку й выдаў за адзін год аж два гістарычных рэліза — згаданы вышэй анГельскі альбом «Крамы» і ейны ж канцэртнік. А што яшчэ чакаецца ў гэтым пляне? Бо невыпадкова ж «Крама» стала сядзіць у славутай ужо роднай баранавіцкай студыі «Parachia records» i нешта там экспэрымэнтуе з гукам. Варта трохі пачакаць (тут для чытачоў кнігі дадамо, што ўжо ў 2005 годзе дачакаліся — выйшаў greatest hits нанова перасьпяваных твораў «Будзь разам з намі»).
«Переходный возраст» №43, 19.11.2004, Менск, В.М.
КАМЭЛОТ
У Краіне Талераў
7995, Ton records /2004, BMAgroup
Увесь год пасьля першага выданьня (сьпярша на касэтах) альбом «У КраінеТалераў» этна-рок-гурта «Камэлот» знаходзіўся ў дзесятцы лепшых беларускіх альбомаў. I гэта ня дзіўна: слухачам патрэбныя ня толькі сучасныя рок-мэлёдыі ды супэр-модныя рытмы, але й рамантычная ды ў той
жа час гэраічная музыка, хоць і яна таксама будзе ў сучасных аранжыроўках ды фарбах.
Як паведамлялі самі музыкі, мэта іхняй творчасьці — разгляд беларускай культуры ў агульнаэўрапейскім кантэксьце, у якім яна заўсёды й прысутнічала. Для гэтага выбраны й адпаведны музычны накірунак — адраджэньне рыцарскіх і жаўнерскіх песень старажытнай Беларусі, а таксама стварэньне сваіх асабістых кампазыцыяў у гэтым стылістычным рэчышчы, але з выкарыстаньнем музычных інструмэнтаў з арсэналу як рок-музыкі, гэтак і клясыкі.
Дзеля дасягненьня гэтай мэты, акрамя традыцыйных для рокавай сцэны электрычных гітараў ды сынтэзатараў, музыкамі гурта «Камэлот» выкарыстоўваюцца блёк-флейты, скрыпкі, клявэсын, чэлеста, а таксама цуд беларускага народнага інструмэнтарыя — старасьвецкая дуда...
Назвы твораў, бадай, пададуцца добра знаёмымі й аматарам беларускай бардаўскай песьні, бо рэпэртуар рок-гурта «Камэлот» базуецца на матэрыяле, распрацаваным адным зь ягоных заснавальнікаў Зьміцерам Сідаровічам, які пачынаў як бард яшчэ ў канцы 8о-х. Тут і «Змагар Адась», і «Тры жалуды», і «Грай, Дудар!», і «Гудзе ў людзе», і «Ясна панна мая», і «Краіна талераў», і «Не ківай галавой»... Тры апошніх твора ў пазьнейшым перавыданьні на кампакт-дысках трапілі ў альбом нават у відэаварыянце, падрыхтаваным выдаўцамі вельмі інтэлігентна. Гэта прафэсійныя сюжэтныя (і нават касьцюмаваныя) відэакліпы, зьнятыя адмыслоўцамі нацыянальнага тэлека-
нала яшчэ ў 1993 годзе, г.зн. задоўга перад выхадам альбому ў сьвет.
У рок-апрацоўках гучаньне гэтых твораў набывае своеасаблівую барочную афарбоўку, што робіць гурт пазнавальным і вельмі прывабным для аўдыторыі. Усяго альбом «У Краіне Талераў» уключае 15 аўдыётрэкаў з найвядомейшымі творамі ня толькі Зьміцера Сідаровіча, але й інпіых удзельнікаў «Камэлоту» — А.Кішкіна, І.Войніча, з вакальнымі партыямі ў выкананьні А.Басая.
Мэлёдыі гэтых песень захапляюць сваёй вытанчанай гармоніяй, мяккасьцю, а аранжыроўкі — Густоўнасьцю ды мастацкай завершанасьцю. Нездарма песенны рыцарскі эпас у выкананьні ўдзельнікаў гурта «Камэлот» гучыць на літаратурных вечарынах, на сучасных рыцарскіх турнірах, ля вогнішчаў падчас вандровак па роднай Беларусі. Адна зь песень («А дзе ж тыя ваяры») у выкананьні нейкага фальклёрнага гурта трапіла нават у музычную анталёгію «ЛеГенды Вялікага Княства», настолькі арГанічны матэрыял распрацаваў гурт «Камэлот», паядноўваючы старажытныя ваярскія песенныя традыцыі з паэзіяй свайго лідэра Зьміцера Сідаровіча.
Для аматараў дакладных зьвестак паведамляем, што альбом «У Краіне Талераў», запісаны студыяй «Skat records» у сакавіку 1995, спачатку выдаваўся на магнітафонных касэтах кампаніяй «Ton-records», а пасьля пасьпяховага дэбюту ў канцэртовым выкананьні на гастрольных канцэртах у Бярэсьці, Гародні, Магілеве была падрыхтавана ягоная лічбавая вэрсыя (гэтым займаўся другі лідэр калектыва Ігар Войніч). I ўсё ж не адзін год прайшоў, пакуль зьявіліся сапраўды
сур’ёзныя выдаўцы ў Беларусі ды аднаму зь іх — лэйблу «BMAgroup» — не ўдалося замірыць пасьпеўшых пасварыцца музыкаў.
Новае выданьне ня толькі захавала эмацыйную шаржаваную аздобу Алеся Кішкіна, але й арыгінальны парадак песень. Дадаткам да выданьня на лазэрным дыску сталі ня толькі згаданыя відэабонусы, якія з прафэсійных тэлезапісаў пачатку 90-х аднавіў усё той жа Ігар Войніч.
Акрамя мультымэдыйнага відэа дыск утрымлівае яшчэ й поўны файл тэкстаў з акордамі, што дапаможа прыхільнікам калектыву глыбей асэнсаваць ягоную творчасьць ды самастойна развучыць улюбёныя песьні. А калі ў каго ня знойдзецца кампутара, тэксты можна проста пачытаць і ў буклеце CD-выданьня.
Такім чынам, гэты дыск — выдатны й арыгінальны падарунак для тых, хто ў сваёй душы хоча стварыць свой песенны Камэлот — ідэальны, рыцарскі, вольны вобраз годнасьці, сілы, любові да роднага краю й ягонага народу.
«Кніжны сьвет» №8,28.02.2000, Менск, А.М.
КАРДОН
Радыяцыя
1998, БАС
Напачатку гэтай рэцэнзыі трэба адзначыць (мо ня ў першы раз, але лішнім ня будзе), што БАС для Беласточчыны — тое самае, што «BMAgroup» для ўсяе Беларусі. ВАС ладзіць канцэрты й фэсты (сярод якіх найзнакаміцейшы носіць нават ягонае імя — «БАСовішча»), выдае й распаўсюджвае касэты зь беларускай музыкай — папулярызуе творчасьць беларускамоўных гуртоў зь Беласточчыны й Беларусі па ўсёй Польшчы. I хоць ВАС — гэта Беларускае Аб’яднаньне Студэнтаў, але ня трэба думаць, піто гаворка тут пра нашых эміГрантаў, якія вырваліся на пэўны час павучыцца ў Эўропе ды так імпэтна расшчыраваліся. ВАС быў створаны напрыканцы 8о-х карэннымі беларускімі аўтахтонамі, жыхарамі Беласточчыны, якім вольная Польпіча, скінуўпіы савецкі кантроль, дала рэальны шанц клапаціцца пра свой этнас, не перафарбоўваючыся пад большасьць. I нават у гэтай нашай кнізе вы знойдзеце мноства сьведчаньняў рэальнай творчай ініцыятывы маладых польскіх Бела-