222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
«Уліса» быў піалёны). Падазраю, аднак, што гэты посыіех забясьпечылі там не тутэйшыя ахвяры «Русского радіо», а здольныя да цьвярозых асэнсаваньняў эўрапейскія мэляманы, што зьязджаюцца на фэст з розных краінаў сьвету.
Згадваючы напалеонаўскія планы кіраўніка гурта «Ulis» Славы Кораня перад падрыхтоўкай альбома ва ўласнай студыі, я прадбачваў зьяўленьне відавочна канцэптуальнага двайніка, дзе адзін CD — поўнафарматны альбом, а другі — зборнік спадарожных працаў выразна актыўнай у творчым пляне адзінкі. Ну як жа магл! застацца па-за ўвагай і рэГулярныя канцэрты ў Польшчы, і стабільны анГажэмэнт у розных беларускіх праектах (альбом Алеся Сушы паводле твораў У. Караткевіча, акцыя лэйбла «BMAgroup» пад красамоўнай назвай «Генэралы беларускага року», якая цераз год, зноў жа з удзелам «Ulis»’a, будзе паўторана ў больпі грандыёзным маштабе, і г.д.)?
Гэтак і атрымалася — два альбомы, але абодва ўмясьціў адзін кампактдыск. Дзеля большай простасьці выкладаньня начнем якраз з даважкаў кружэлкі. У другую частку ў кардынальна новай стылістыцы трапілі творы з альбомаў «Краіна доўгай белай хмары», «Танцы на даху», «Падарожжа». Усе яны вельмі пасуюць новаму саўнду, які шукаў і знайшоў для гурта ў «Люстэрку» Слава Корань, лідэр калектыва. Адно шкада, што ў гэтых пошуках быў неяк абыйдзены, бадай, найГеніяльнейшы ўлісаўскі альбом «Чужаніца».
Акрамя названых твораў сюды трапілі й трэкі з надта ж затрыманага выдаўцамі супольнага праекту «Скрыпка
дрыгвы» паводле паэзіі У. Караткевіча («Ulis» увасобіў у суГэстыўнай стылістыцы indie-rock пякучыя творы «Жаўранак», «Падмогі», «Устану ранкам»),
А яшчэ асабіста я з захапленьнем знайшоў на дыску неверагодны кавэр куміра майго юнацтва, польскага гурта «Ауа RL». Іхняя песьня «Ulica miasta» з дэбютнага альбому («Tonpress KAW», 1985) у беларускай вэрсыі называецца «Апавяданьне пра маю вуліцу», а пераклад з польскай мовы даволі талкова зрабіў сам Вячка Корань.
Адзінаццаць асноўных трэкаў альбому найбольш трапна выкрышталізоўваюць рысы новага іміджу гурта. Таго ягонага саўнду, крок да якога быў зроблены ў папярэднім альбоме «Падарожжа». Параўнаць яго можна хіба толькі з сольнымі экспэрымэнтамі славутага басіста легендарнага «Led Zeppelin» Джона Пола Джонса, але «Ulis» дадае ў гэтае вірлівае гукаспляценьне яшчэ й вакальныя партыі, якія ня толькі зьмякчаюць суровае ўзьдзеяньне музыкі, захоўваючы ейную пераканаўчасьць, але й з дапамогай тэксту паглыбляюць сацыяльны зьмест твораў.
Тым ня менш, нягледзячы на ўсё гэта, многія кампазыцыі не губляюць арэолу гітавасьці. Напрыклад, «Заварожаны сад», загалоўны трэк «Люстэрка», «Мы ўцякаем», «Вар’ят», «Валадар». А кампазыцыя «Устану ранкам» нават дасягнула лідэрства ў плебісцыце «Тузін гітоў» (хоць з-за некарэктных паводзінаў арГанізатараў Вячка Корань потым пайшоў на байкот гэтага інтэрнэт-галасаваньня).
Усе названыя кампазыцыі вызначаюцца своеасаблівай гульнёй гукаў
і словаў, калі нават само чаргаваньне складоў у словах стварае характэрныя рысы саўнду.
У працы над гэтым альбомам «Ulis» прытрымліваўся свайго з пэўнага часу традыцыйнага складу трыо: Вячка Корань (гітара, вакал), Аляксандр Быкаў (бубны), Віктар Самарукаў (бас-гітара). Праўда, для басіста «Люстэрка» было апошнім рэлізам у славутым калектыве перад ягоным ад’ездам на стала ў ЗША («Ulis» ужо стаў ледзь не кузьняй рок-зорак для Амэрыкі).
Далучыўся да гэтага рэлізу й лідэр знакамітага беларускага гурта з Полынчы «Zero 85» Юрка Асеньнік, але ня ў якасьці музыкі: у буклет выданьня ўвайшоў гістарычны здымак беларускіх калядоўшчыкаў пазамінулага стагодзьдзя зь ягоных сямейных архіваў. Калі разглядаць буклет у прасьвятленьні сонечных промняў, дык становіцца зразумелай люстэркавая выява гэтых калядоўшчыкаў. Такі агульны дызайн прыдумаў сам Вячка Корань, а ўвасобіў Віктар Корзун. I не бяда, што ён успрыняты айчыннай публікай гэтак жа неадназначна, як і музыка гурта «Ulis». Добрае й ёмістае няпроста разгледзець зблізку, яно лепш бачыцца на адлегласьці жыцьцёвага вопыту.
«Мі некая праўда» № 7 ОО-101,
30.08.2003, Менск, В.М
KRAMA
Vodka on Ice
7993, RTXrecords/2003, БМАдгоир
Вось ён, той славуты брытанскі кампакт-дыск культавага беларускага рок-гурта! Ад колішніх узрушэньняў і зьдзіўленьняў мінула багата часу, таму ёсьць шанц больш дэталёва спыніцца на тым, што больш трывала ўрэзалася ў сьвядомасьць.
Па-першае, высьвятляецца, што й анГламоўны альбом можа выразна заяўляць пра Беларусь, калі яго стварылі нацыянальна сьвядомыя музыкі. Ды хоць бы сама назва — «Кгаша». Брытанскаму слухачу цяжка было яе не заўважыць на ўласным роднамоўным рынку (усе ж здаўна слухаюць пераважна сваё), таму ён адразу быў падрыхтаваны да чагосьці нязвыклага для сябе, да пэўнай экзотыкі. Калі ён і сягаў цікаўнасьцю далёка на ўсход, дык усё ж адно яго запрашаюць ня ў sklep, не ў магазин, а менавіта ў краму, і гэта само па сабе нешта азначае.
Праўда, выдаўцы ва ўкладзеным буклеце невыпадкова наракаюць на кансэрватызм сваіх брытанскіх бюракратаў, якія так і не дазволілі беларускім музыкам рэалізаваць шырэй-
шы кантракт у самой Вялікабрытаніі («The Regent Group of Companies» npaпанавалі «Краме», якую яны ўбачылі на адным з канцэртаў у Менску, кантракт на сэрыю альбомаў і цыкль канцэртаў па Вялікабрытаніі, але адразу па выхадзе першага альбома і нейкіх зборнікаў беларускія музыкі не атрымалі дазволу на легальную працу ў краіне). Зрэшты, кансэрватыўныя ня толькі бюракраты туманнага Альбіёна, але й выдаўцы іхнія. Яны пішуць у буклеце Byelorussia, калі ўжо афіцыйна прынята была ў сусьветнай практыцы наўпроставая трансьлітарацыя назвы краіны з мовы арыгіналу — Belarus. Дый пра саму Беларусь яны забываюцца, даючы выходныя зьвесткі: гукарэжысэр у АнГліі — Джон Спэнс, гукарэжысэр у Расеі (?!!) — Аляксандр Белізяк. А што, каб іхнюю АнГлію назваць Уэльсам?
I ўсё ж менавіта «Крама» прымусіла Брытанцаў загаварыць пра Беларусь, даючы ў аўтарскай анатацыі на свой альбом зьвесткі аб тым, што Беларусь! складалі сабой асобны народ з сваёй мовай і культурай, які ў складзе былога СССР не прыкмячаўся пад прэсынгам расейскай экспансыі. А яшчэ ж былі гаворкі ў прэсе пра нейкую таямнічую экзатычную навінку, якая трапіла зь некалькімі песьнямі ў гіт-парад ВВС.
Праўда, зазначым, гэта ўсё былі несьвядомыя гаворкі. Так, між справай. Бо, шукаючы адметную назву альбому, каб падкрэсьліць этнічны калярыт, брытанскія выдаўцы спыніліся... Ну чым вызначаецца ...Russia, хоць і Вуеіо...? Ну, зразумела, russian vodka! Гэтак і зьявілася «Vodka on Ісе», хоць няма ў песьнях гурта на дадзеным альбоме нават згадкі пра гэта. А каб
яны самі даўмеліся да такога брэнду, дык была б хутчэй «Harelka on Ice».
Творы, якія ўвайшлі ў гэтае выданьне, паходзяць зь беларускамоўнага альбому «Хворы на рок-н-рол» (1992), а таксама з ранейіпых «рокісаўскіх» запісаў ды нават з рэпэртуару леГендарнай «Бонды». Усе гэтыя творы аб’ядноўвае кампазытар і харызматычны вакаліст Ігар Варашкевіч: «Бяжы, хлопец», «Бэйба», «Чыкага-найтс», «Будзь разам з намі», «Стэфка» ды іншыя (усяго дзесяць). На ангельскую мову іх пераклаў калеГа з гурта «Зіндан» Аляксей Казлоўскі.
I яшчэ: мастацкая аздоба альбому настолькі ўдалая, што цяжка хоць крыху не спыніцца на ёй асобна. На вокладцы ў шрыфтавай аблямоўцы — дзіўная рокерка гадоў васьмідзесяці з замілаваньнем выпісвае пасажы на фірмовай электраГітары. Здымак дынамічны й натуральны, але кантраст шэрага пазамоднага паліто й хусткі з дыхтоўнай дарагой гітарай лепшых заходніх фірмаў дасьціпна ўзрушвае эмацыйны стан.
Здымак, ясна, пастановачны. «Крамчукі» самі адпіукалі гэтую бабульку дзесьці на менскім Камароўскім рынку. За нейкую дзесятку-другую баксаў яна згадзілася папазіраваць у любой паставе. Яе навучылі правільна трымаць гітару, і бабулька выкручвалася зь ёй, пакуль сярод мноства кадраў не ўдалося спыніцца на адным, які й трапіў на вокладку брытанскага кампакт-дыску «Крамы».
На завяршэньне — склад гурта, які працаваў над альбомам, што потым і ў Беларусі прынёс калектыву галоўную «Рок-Карону» па выніках году: Ігар Варашкевіч (вакал, гітара, вусны гар-
монік), Сяржук Трухановіч ды Ільля Шэўчык (гітары), Руслан Праўда (басгітара), Андрэй Лявончык (клявішныя), Анатоль Горбач (бубны). Адны цяпер у іншых гуртах, другія — у іншых краінах. Толя Горбач працуе ў адным зь лепшых аркестраў Бэльгіі, Шэўчык сыйшоў у анГламоўны блюз... Але «Крама» засталася. Яна жыве й перамагае. Вось так: добрая гарэлка гарыць нават на лёдзе! I ў гэтым ёсьць сэнс. Мо менавіта таму тэты рэліз ня стаў зьнічкай-аднадзёнкай, а нават празь дзесяць гадоў выйшаў і на Радзіме, ды яшчэ ў значна больпі поўным і піыкоўным выданьні: з цудоўнымі шаржамі Ігара Варашкевіча, з рарытэтнымі бонусамі, адкінутымі калісьці анГельскімі выдаўцамі, зь беларускімі вэрсыямі пэўных кампазыцыяў і нават з новым здымкам старога складу (во архівы ў людзей, ё-маё!). А галоўнае — з падкарэктаванай назвай — «Harelka on Ісе».
«Чырвоная зьмена» №21, 22.02.1994, Менск, В.М.
КРАМА
Хавайся ў бульбу
2001, БМАдгойр /Bulba records
Ня верыцца, але з таго моманту, калі мы з журналістам Вітаўтам Мар-
тыненкам наладзілі на менскім пляцы Перамогі сустрэчу былога вакаліста гурта «Бонда» Ігара Вараіпкевіча з маладымі музыкамі гурта «Рокіс», якія трапілі ў крызіс з-за страты свайго вакаліста Ігара Вайцяхоўскага, прайшло больпі за дзесяць гадоў да зьяўленьня гэтага зграбнага фірмовага дыску. Менавіта з таго часу, можна лічыць, і пачаліся іхнія сумесныя рэпэтыцыі, а выліліся ў цяпер легендарны беларускі рок-гурт «Крама». Выданьнем альбому «Хавайся ў бульбу» ды ягонай удалай прэзэнтацыяй на сцэне аднаго з прэстыжнейшых менскіх канцэртовых заляў калектыў і адзначыў сваё дзесяцігодьдзе.
Але перад гэтай падзеяй была й сапраўды незабыўная гісторыя: перамога на расейскім рок-фэстывалі «Поколение», званьне першых беларускіх «Рок-каралёў», запіс шэрагу цудоўных альбомаў дома, выданьне на брытанскай фірме «RTX records» першага беларускага кампакт-дыска ў Вялікай Брытаніі «Гарэлка на лёдзе», на якім «крамчукі» прадставілі свае рытмэнд-блюзавыя гіты для эўрапейскага слухача (гл. папярэднюю рэцэнзыю)...
Праўда, прадбачу заўвагі будучых чытачоў напіае кнігі: чаму гэтак нядбайна прадстаўлена дыскаГрафія такой легенды — няма асобных рэцэнзыяў на альбомы «Хворы на рок-н-рол» (1993), «Гэй там, налівай» (1994), «Камэндант» (1995), «Лепшыя песьні» (1996), «Што дапаможа нам» (1998), а стартавы рэліз 1991 году («Народжаны тут») дык нават і не прыгадваецца. Дык вось у сувязі з гэтым мушу зьвярнуць увагу на адну характэрную якасьць Ігара Варашкевіча, якую ён пранёс яшчэ з «Бонды»: татальны рэвізыянізм. Ён заўсёды быў