222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
русаў, хоць ня ўсе (цалкам усё ахапіць проста немагчыма).
Вось і яшчэ адзін артэфакт ад БАСу — альбом панк-гурта «Кардон», які мае назву «Радыяцыя». Калі ня чулі такога беларускага гурта, дык не зьдзіўляйцеся, бо гэта акурат і ёсьць беларускі панк-рок... з Польшчы (там артыста пазнаюць не па штэмплі ў пашпарце, а праз мову ягоную). Год­ны горад артыстаў — Гайнаўка. Вось дзе жыве сапраўдны брудны беларускі панк.
Клясычнае азначэньне «брудны» адносіцца да гучаньня й манеры выкананьня. Менавіта такі «брудны панк» падыйшоў бы Супрановічу для ягонага даўно задуманага, але чамусьці трывала тармазнутага стылістычнага праекту «Чыста punk». У астатнім «Кардон» у межах прыстойнасьці (у асноўным).
Музыка гурта рытмічная, рок-нрольная, хоць па-панкаўску часам здаецца схэматычнай («Калыханка», «Толеранцыя»), Затое якая жывая! I нават калі песьня мінорная, дык усё адно такая пякучая!
Станоўчай энэрГетыкай вызначаецца й рытм-сэкцыя «Кардону» ў складзе басіста Мацько (так пазначаны імёны выканаўцаў на вокладцы), бубнара Гітуся («званы» напісана, дык мо й лепей было б назваць яго званаром?).
Ёсьць на касэце й тое, што называецца дэпрэсыўнай лірыкай. Вытокі яе ў агульнай нацыянальнай ды эканамічнай сытуацыі як на Беласточчыне, гэтак і ў Беларусі. А дакладней, музыкі «Кардону», як заўзятыя панкі, мераюць беды не паводле дзяржаўных межаў, а праз уласнае сэрца. А сэрца гэтае беларускае, хоць і ў Польшчы.
Адныя назвы гавораць пра накіраванасьць твораў гурта: «Радыяцыя», «Айчына» («А мая Айчына-маці тра­вой зарастае!»), «Апартэід» («...I толькі маці любіць сваё дзіцятка — маленькае Нэгрыцянятка!»). Гэта пра Беларусаў...
Што ж, у Беларусі гэтую хваробу ўжо перажылі, але, бачна, вірус дэпрэсыі вельмі жывучы. Прыйдзецца лекавацца гаючымі пілюлямі аптымістычнага рок-н-ролу! I калі ты шчыры панк да канца, дык не давядзецца на­ват здраджаваць улюбёнаму стылю.
Тым болып, што ў «Кардона» ёсьць песьні, якія атрымаліся па-панкаўску сьцёбнымі ды стылізаванымі пад беластоцкі фальклёр: «Чараўніца», «Забава», «Кардон». У іх уражвае незвычайнае спалучэньне чорнага гумару ды фальклёрнага мэлядызму. Тут вельмі дарэчным падаецца моцны, аздоблены прывабным беластоцкім акцэнтам, голас вакаліста Кшыштафа (прозьвішча зноў не пададзена, але мы ня можам схаваць ад народу ягоных гэрояў, тым больш, што сустракаліся зь ім на беларускіх фэстах у Польшчы — гэта ў побыце чалавек званы Хрыстафорам Сяськевічам), і празрыстыя гітарныя акорды, энэргічныя солё Малпы.
Памятаю, пры першым знаёмстве з тады яшчэ сьвежым альбомам «Рады­яцыя» я прадракаў, што ў хуткім часе «Кардон» можа займець рэпутацыю аднаго зь лідэраў этна-панка як на Беласточчыне, гэтак і ў Беларусі. На жаль, у Беларусі пазьней толькі адна кампазыцыя гэтага калектыву выйшла ў масавы тыраж (гэта прыгадваная вышэй песьня «Айчына», якая трапіла ў CD-альбом «Сэрца Эўропы in Rock»), а з Польшчы тым часам дайшлі чут-
кі, што Хрыстафор, вакаліст «Кардо­ну», перакваліфікаваўся ў барды, падагнаўшы пад новае амплюа нават частку свайго панкаўскага рэпэртуару. Але можаце паверыць: бард зь яго будзе гэткі ж няўрымсьлівы, апантаны й самаадданы, як і панк.
«Беларуская маладзёжная» №13, 07.04.2000, Менск, А.М.
RIMA
Праз жыцьцё
2001, Magton
У тым, што на Беласточчыне любяць беларускі рок, вось ужо паўтара дзесятка гадоў пераконвае «БАСовішча» — адзіны ў сьвеце маштабны фэстываль, дзе гэтая плынь прадстаўлена найшырэйшым чынам. Але тое, што беларускі рок ствараецца і ў Польшчы, да гэтага часу для многіх фантастыка, бо нашыя тэлей радыёканалы ня ведаюць і тутэйпіых беларускамоўных.
Зрэшты, нямала імёнаў адкрылі для шырокай публікі аўдыёвыданьні «БАСовішча-98», «Сэрца Эўропы in rock» ды іншыя. Менавіта на апошнім з названых дыскаў шырока загучала імя гарадоцкага (ці грудэцкего, як каму трэба) гурта «RIMA». Ажно дзьве кампазыцыі («Стары млын» і «Wodka») сталіся прадвесьнікамі бу-
дучага поўнафарматнага альбому «Праз жыцьцё», які неўзабаве выда­ла фірма «Magton» сумесна з «Radio Racyja» пры падтрымцы праГрамы Малых грантаў Цэнтру грамадзкай адукацыі «Полыпча-Беларусь».
У свой час «Музыкальная газета» (перад прыездам калектыву на гастролі ў Беларусь) слушна назвала гурт «RIMA» гадаванцам «БАСовішча», бо перш, чым засьвяціцца на фэстывальнай сцэне ды нават зазьзяць сярод лаўрэатаў, гэтыя хлопцы дзесяць гадоў наведвалі ўсе фэстывальныя канцэрты, чыталі фэстывальную прэсу І, натуральна, марылі пра ўласны зорны лёс.
Бадай, яны дасягнулі гэтага, атрымаўшы лаўры і «БАСовішча», і яшчэ болып буйнога польскага рок-фэстывалю «Przystanek Woodstock», а потым, сур’ёзна паставіўшыся да сваіх фэнаў, кінулі на рынак поўнафарматны альбом, які карыстаецца стабільным попытам і ў Менску, і на Радзіме. Для нашых дасьледчыкаў кружэлка «Праз жыцьцё» сталася ўнікальным узорам жывой беларускай прысутнасьці ў мас-культуры былых нашых этнічных тэрыторыяў (гэта да тэзісу «народ, які занядбаў сваю мас-культуру, ня будзе мець культуры ніякай»),
У гэтым сэньсе альбом «Праз жы­цьцё» гурту «RIMA» з Гарадка, які цяпер нават тутэйшыя дэмакраты этналінГвістыкі называюць Грудэк (а то і ўвогуле непісьменным мянвом Гродэк), набывае лёсавызначальны ста­тус.
Дый выканаўчае майстэрства хлопцаў, іхняя творчая фантазія заслугоўвае пільнай увагі. Калі вясной 2002 году гурт даў некалькі канцэртаў у менскіх клюбах, тутэйшая прэса
назвала яго «беларуская «Sepultura» з Польшчы». I ў гэтых словах няма ніякага перабольшваньня: дасканалыя аранжыроўкі, выразны барытон вакалу Андруся Паплаўскага, бліскучая тэхніка гуказапісу.
Дарэчы, альбом запісваўся ў знакамітай беластоцкай студыі «Hertzz», якая доўгі час была адным з спонсараў «БАСовішча» і там зафіксавалі свой фэстывальны посьпех ня толькі «RIMA», але й менскія «Exist», «Імпэт», «Partyzone», гарадзенскі «КальЯн» ды іншыя пераможцы фэстывалю.
«RIMA» працавала ў студыі сваім традыцыйным складам: Андрэй Паплаўскі (вакал, флейта), Ігар Самойлік (гітара, вакал), Марцін Кахановіч (гітара), Раман Карповіч (бас-гітара), Андрэй Гжэсь (бубны). Вось і складзіце зь іхніх імёнаў назву — Raман, Ігар, Марцін, Андрэй. I не бяда, піто цяпер Андрэі два. Прад’юсаваў выданьне альбому супрацоўнік белас­тоцкай штаб-кватэры «Radio Racyja» Лукаш Стэпанюк.
ПраГраму альбому складае тузін арыГінальных кампазыцыяў, якія сур’ёзна дасьледуюць самыя розныя й вечныя пытаньні жыцьця: «Я ўжо прывык», «Паміраю», «Дакуль мы будзем», «Пахаваны» ды іншыя. Асаблівае значэньне мае, бадай, кампазыцыя «Вечны Гарадок», дзе ў Польшчы ў кантэкст мас-культуры вяртаецца этнічныя назва роднага мястэчка музыкаў. I хоць у польскай тапаніміцы ўжо трывала ўмацавалася назва Грудэк, але зь песьнямі гурту «RIMA» (ёсьць прэцэдэнты) яна вяртаецца ў загаловачных цытатах нават на старонкі польскай прэсы. I вось як яны сьпяваюць:
Мой каханы Гарадок, Каб ня ты, я бы здох. Я безъ цябе, як рыба без вады, Мы безъ цябе, як чэрві безъ зямлі.
Канцэптуальную мастацкую аздобу васьмістаронкавага буклета выданьня распрацоўваў Аляксандр Максімюк (ці ня сын славутага беларускага перакладчыка Джойсавага «Ўліса» Яна Максімюка?), выкарыстаўпіы на тытульнай бачыне й між тэкстамі адмысловыя малюнкі Адама Стэпанюка. Прыемна, што гэтае беларускае выданьне зроблена ў лепшых традыцыях польскай фанаГрафіі й паліГрафіі, таму ўпрыгожвае сабой калекцыі кожнага пільнага мэлямана.
«Наша слова» №31,20.08.2003,
Менск-Ліда, В.М.
ZNICH
Язычнік я
1997, Metal records/2004, БМАдгоир
3 пэўнага часу ў беларускай папулярнай музыцы надзвычай актыўна выявілася стыхія перавыданьняў. У адказ на застрашваньні FM-прад’юсэраў, што Беларусь! да самага парога III тысячагодзьдзя нічога ня мелі ў музы­цы, а таму радыё будзе жыць толькі на чужынскім падсілкаваньні, знайшліся сапраўды ініцыятыўныя знаўцы музыкі ў прад’юсэрскім коле,
якія папросту вярнулі на Радзіму свой сусьветны скарб: толькі ў 2004 годзе выйшлі ў сьвет адразу аж тры першых альбомы леГендарнага гурта «Ulis» (па ліцэнзыях польскіх, расейскіх і нямецкіх фірмаў), ня менш леген­дарная раньняя «Troitsa» (ад галяндзкіх выдаўцоў), нашумелая «Юр’я» (ад немцаў), знакамітая раньняя «Кра­ма» (ад анГельцаў) і г.д. Цікава, піто знайшлося месца ў гэтай новай традыцыі й самым — як калісьці здавалася — неверагодным музычным экспэрымэнтам.
Гадоў дзесяць-пятнаццаць перад тым, калі я працаваў музычным аглядальнікам адной з моладзевых Газэтаў, да мяне завітаў нейкі «валасацікмэталуга» і распавёў пра свой праект гурта цяжкой экстрэмальнай музыкі на беларускай мове. Прызнацца, тады — напрыканцы 8о-х — беларускамоўных гуртоў было мала, і я сходу падтрымаў яго. Але далей ён казаў, што хоча з экстрымам (blackі death­metal) паспрабаваць паяднаць беларускі фальклёр. Асэнсоўваючы тады фальклёр у плыні твораў кшталту «Цячэ вада ў ярок», я ня мог уявіць, што ў яго атрымаецца, і пачаў, нату­ральна, адгаворваць: маўляў, гэта ж будзе нейкая безГустоўшчына. Але ён быў настолькі перакананы, што не адмовіўся ад сваей ідэі ды... дыхтоўна ўвасобіў яе. Цяпер магу сказаць, што названай асобай быў Алесь Таболіч, а ягоны праект атрымаў назву «Znich». Вы, пэўна, яго ведаеце, бо калектыў мае шэраг дыхтоўных альбомаў, прызы прэстыжнейшых фэстываляў дарк-ўэйв і рок-музыкі, стабільнае месца ў салідных эўрапейскіх мэталкаталёгах. А як прымаюць «Znich» фэны — гэта трэба бачыць непасрэдна
на канцэртах,.. або на відэаматэрыяле ягоных дыскаў.
I вось, прыгадваючы найбольш цікавыя перавыданьні новай традыцыі беларускага шоу-бізнэсу, не ма­гу не зьвярнуць увагу на самы першы альбом таго самага гурта «Znich», які ўпершыню зьявіўся ў 1997 годзе на сьціплых касэтах. Дык вось у 2004 лэйбл «BMAgroup» знайшоў тэхнічную магчымасьць падрыхтаваць адпаведнае часу лічбавае перавыданьне.
I паводле мастацкай аздобы, і паводле зьместу праГрамы кампактдыск гранічна дакладна паўтарае першасны прадукт, адно ў значка лепшай якасьці. I калі апошнія дыскі «Зніча» («Прадчуваньне вясны», «Запаветы апошняга старца», пра якія гаворка пазьней) базуюцца галоўным чынам на рэальным аўтэнтычным фальклёры, спалучаным з ударнай рытмікай музыкі pagan-black, дык тут яшчэ назіраецца спроба экспэрымэнту рэканструяваньня беларускага перадхрысьціянскага эпасу. Пра нешта такое мы згадваем і ў рэцэнзыі на дыск «Камаедзіцы», але першым быў «Znich».