222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Ад сябе дадам і тое, што першыя копіі новага тады альбому «Нараджэньне таямніцы» Сяржука Трухановіча былі накіраваныя для азнаямленьня кіраўнікам сусьветна вядомых лэйблаў, штаб-кватэры якіх знаходзяцца ў Нямеччыне, і атрымалі добрыя водгукі спэцыялістаў (у якасьці прад’юсэра тут выступіў В. Смольскі). Мы ж раім не чакаць прызнаньня творчасьці музыкі за мяжою, а дапамагаць творчаму росту Трухановіча на Радзіме — набываць ягоныя дыскі тут, у Беларусі, каб самім ацаніць неардынарныя пасажы й фантазію музычных п’ес Сяргея, каб потым мець права зваць музыку па-свойску — Сяржук!
«Смотри и слушай» №1, сакавік,
2003, Meнск, A.M.
PARTYZONE
Трэба рабіць
2002, БМАдгоир/Prynamsi records
Менская «Музыкальная газета» сустрэла тэты альбом імпэтна: «Такой імклівай раскруткі новых супэрзорак у Беларусі яшчэ не было» («МГ» №35 за 03.12.2002). Дый сапраўды: хто ведаў «Partyzone» хоць за год перад тым? Але ўвесну 2002 году яны ўпершыню зьявіліся сярод прызнаных ГіГантаў беларускай рок-сцэны («Zet», А. Памідораў, «Zygimont VAZA», «Splenetic») на высокатыражных CD-зборніках «Нагйсогеманія: чаду!» кампаніі «BMAgroup» і... імкліва пашыбавалі ўгору. Іх адразу назвал! самай гітовай рок-фармацыяй Беларусі.
Менавіта «Partyzone» заваяваў Grand Prix фэстывалю «БАСовішча2002», дзякуючы якому пачаў запіс свайго наступнага альбому «Сьмерці няма» ў Полыпчы, але нельга абыйсьці ўвагай і сам працэс вырашэньня лёсу гэтага прызу. Дык вось, апынуўшыся на тым журыйным паседжаньні, магу засьведчьщь, што XIII «БАСовішча» атрымалася найболып Ы-йным паводле ўзроўню канкурсантаў, таму сябрам журы было асабліва цяж-
ка зрабіць пэўны выбар. Калі болыпменш стабільныя адзнакі атрымала бярозаўскае «:Б:Н:», дык былі спрэчкі й аб «Stod», і аб «Deadmarsh», і аб «Дзеях», і аб «Армагедоне», але вось хто бясспрэчна й аднагалосна выклікаў толькі найвыпіэйшыя адзнакі, дык менавіта «Partyzone».
Няма нічога дзіўнага, што ў Менску гурт таксама пачаў усё больш прывабліваць увагу прад’юсараў, сярод якіх найактыўнейшы — сапраўдны беларускі Warner Bros — Віталь Супрановіч нарэшце знайшоў кампаньёнаў на фінансавую падтрымку дэбютнага альбому «Partyzone» — «Трэба рабіць». Дзякаваць Богу, гурту хапіла розуму ня кінуцца на зычлівыя абяцанкі (як напярэдадні «Імпэт») ды захаваць вернасьць тым, хто бяз націску даў ім выявіць сябе. Такім чынам выдаўцамі альбома сталі «BMAgroup» і малады лэйбл «Prynamsi records». I якое выданьне ў іх атрымалася! 3 выразнай павагай да стваральнікаў творчага матэрыялу як да супэрзорак. Там і буклет з тэкстамі ўсіх песень, і бонус-трэкі (у тым ліку і БАСовішчаўскі live «Трэба рабіць» ды калярытныя відэазапісы «Завірухі» й стынгаўскага кавэра). А паралельна па крамах і білетных касах разыйшліся плякаты й каляндарыкі «Partyzone».
Паколькі наўпрост на вокладцы гаворка йдзе цераз параўнаньні «Partyzone» з супэрмодным тады нямецкім рок-праектам «Rammstein», лічым патрэбным зьвярнуць увагу на дыскусію, якая разгарнулася з гэтай нагоды ў менскай прэсе ў той час. Няма падставаў сумнявацца з высновамі папулярнай моладзевай Газэты «Пераходны ўзрост»: «Бадай, «Partyzone» тонка прасякнуў структуру «рамш-
тайнаўскіх» рэцэптаў стварэньня гітоў, але Грунтуе іх на выразна сваёй мэлядычнай аснове. Менавіта мэлядычнай, а не маршавай, як у тых Немцаў» («ПУ» №36 за 27.09.2002).
Цікава, што ўжо на тым «БАСовішчы» гучалі многія кампазыцыі будучага альбома: «Худыя боты», «Не пасьпеў у лес», «Дадому», «Трэба рабіць» (апошняя нават трапіла на дыск і ў студыйнай, і ў канцэртовай вэрсыях). I ўсё ж многія, але ня ўсе. Напрыклад, кавэр рамштайнаўскай «Sonne» («Чакайце сонца»), які фэстаўская публіка чула на разьвітаньне, у альбом якраз ня трапіў, ну а зьдзеклівая пародыя з маскоўскага гурту «Ария» — «Хто я?» — або адзіная расейскамоўная piosenka «Танцуй» з пэўных прычынаў не прагучалі на «БАСовішчы». I хоць я не крытыкую моўную палітыку фэстывалю, якая й стварала ягоны прэстыж да таго часу, пакуль ініцыятыву там не захапілі з дапамогай Сашы Памідорава і Славы Кораня наши русские друзья кшталту «Такси», «Пульс вокруг» і Максімкі Івашына, але толькі ў «Partyzone» song for russian brothers якраз не магла прагучаць на іншай мове:
Здесь сожжена земля, и высохли колодцы,
И солнце уже не похоже на солнце.
Здесь боги на землю посылали проклятья,
А люди смеялись, глядя на распятье...
Танцуй, если хочешь, танцуй.
Танцуй, если можешь.
Гэта вам не памідораўскія «Пьяные гости» з адной роднамоўнай песьняй для сьпітых аўтахтонаў. Тут усё празрыста: маўляў, танцуй, браток, ператварыўшы багацейшую краіну
Эўропы ў адхожае месца сваёй вялікай імпэрыі.
На жаль, бас-гітарыста Паўлюка Коцкага, які напісаў гэтую пранізьлівую (словы й музыка) песьню, тады замяніў у калектыве басіст згаданага вышэй «Імпэту» Зьміцер Астроўскі, але зь ня меншым імпэтам і шацункам узяўся за тэксты й музыку гітарыст Яўген Цылікаў, які, па сутнасьці, і стварыў «Partyzone» яшчэ ў 1994 годзе ды з таго часу заставаўся душой калектыву, ягоным маторам. Зь першага складу захаваўся яшчэ й Дзяніс Вячэрскі, калісьці клявішнік, а цяпер вакаліст. Удалым набыткам сталі ў 2001 другі гітарыст Мікіта Басалаеў і бубнар Аляксей Ефрэменка. Іхняе агульнае фота дызайнэр альбому Ягор Шумскі разьмясьціў паводле клясычных узораў залатой для рока эпохі 70-х на тыльніку, дзе ёсьць і поўны рэестр удзельнікаў запісу, і шэраг іншых выходных зьвесткаў. А сам запіс быў зроблены на ўласнай студыі Яўгена Цылікава «Out Of Records», хоць сам ён тады яшчэ марыў папрацаваць з дыхтоўнымі адмыслоўцамі студыі «Hertzz» у Беластоку, бо права на гэта дала яму перамога на «БАСовішчы». Дый ужо напрыканцы года было што запісаць з новых твораў — «Partyzone» не стаіць на мейсцы (гл. рэцэнзыю на CD «Hard Life — Heavy Music II»). I хто б ведаў, што той прыз музыкам удасца адпрацаваць толькі ў 2004 годзе, калі яны акурат шукалі добрую студыю для якаснага запісу бубноў наступнага свайго альбому «Сьмерці няма».
«Ніва» №10, 09.03.2003, Biatystok, В.М.
PARTYZONE
Сьмерці няма
2005, БМАдгоир
Самым шчасьлівым годам для гурта «Partyzone» быў 2002: тады яны, яшчэ нікому невядомы калектыў, заваявалі галоўны прыз знакамітага фэстывалю «БАСовішча», трапілі ў шэраг найпрэстыжнейшых музычна-выдавецкіх праектаў (зборныя кружэлкі «Нагсісогеманія: чаду!», «Hard Life — Heavy Music», «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя»), выдалі свой поўнафарматны альбом, прэзэнтацыя якога двойчы трансьлявалася ў запісе па першым канале Беларускага тэлебачаньня.
Яны не маўчалі й пазьней, трывала прапісаўшыся сярод самых прыкметных зорак («Крама», «Ulis», «N.R.M.», «Стары Вольса», «P.L.A.N.», «Deadmarsh», «Tesaiirus», «Сьцяна») нават на буйнейшым беларускім рокфэсьце «Генэралы айчыннага року», які з поўным аншляГам прайпюў у 2004 годзе ў сталічным Лядовым палацы. Але час ішоў, а новых альбомаў усё не было. Самыя пэсымістычныя перасьцярогі ўмацоўвала яшчэ й інфармацыя, што гурт нібыта так і не скарыстаўся выйграным прызам
таго лёзавызначальнага «БАСовішча-2002», які даваў ім шанц бясплатна запісацца ў адной зь лепшых польскіх студыяў. «Чаму?» — пыталіся адны. «Ды няма чаго запісваць», — упэўнена сьцвярджалі другія. Маўляў, натхненьне ад удалага закосу пад «Rammstein» скончылася, а сваіх ідэяў няма. Вось і надыйшла яна — творчая сьмерць!
I ўсё ж пільныя фэны беларускага року цьвяроза спасьцерагалі, што заўчасная роспач дамарослых прарокаў ня мае ніякіх падставаў, бо гурт не абмінуў сваім удзелам ніводнага выпуску штогадовай мэтал-складанкі «Hard Life — Heavy Music», прапаноўваючы туды кожны раз усё новыя й новыя песьні, а іхні трэк на эпахальным CD-альбоме «Генэралы айчыннага року» (усё самае лепшае з нашых краёў у 8о-х, 90-х і оо-х гадох) меў вельмі сымбалічную назву — «Сьмерці няма».
I вось перад намі альбом з такою ж назвай. Дарэчы запісаны ён у той самай знакамітай беластоцкай студыі «Hertzz» (бас, бубны) ды ў менскай «Iron Gleb» (вакал, гітары й клявіпіы), таму за якасьць прадукту можна не хвалявацца.
Па шчырасьці, слухаючы фраГмэнтарна новы «Partyzone» на розных зборніках і канцэртах, я шчыра радаваўся, што Бог натхніў мяне ўбухнуць свой прададзены «Volkswagen» у выпуск іхняга першага альбому «Трэба рабіць», бо ўсе яны цяпер сьцвярджаюць, што якасьць запісу там была недастатковая, таму з выданьнем відавочна пасьпяшаліся. Ніхто чамусьці ня думае пра Божае натхненьне саміх твораў, якое грэх было б змарнаваць (а колькі ў гэтай краіне змарнаваных альбомаў!). Цяпер, калі дыск фатальна
зьнік з паліцаў музычных крамаў, калі я вярнуў свае ўклады, a «Partyzone» стаў адной з самых прыкметных роккамандаў Беларусі, дадрукоўкі дэбюту якой пільна патрабуе публіка, хай зласьліўцы гавораць што заўгодна, бо беларускага «Rammstein» з усьмешкай у душы хоць можа й ня будзе, але БЫЎ. Асабіста я баяўся іншага: ці зможа мяне так усхваляваць новы альбом калектыва?
Прызнаюся, асобныя песьні выразна не хвалявалі, бо «Partyzone» у іх быў адчувальна іншы. Ня горшы, але іншы. Больш стала нейкага псыхадэлічнага нэрву, глябальнага напружаньня; разам з тым паменела той бесшабашнай адвязкі, Грунтаванай на прыколе, празь якую дах зьязджаў у кожнага, хто на хвіліну апранаў навушнікі (прыкіньце: «Бяру будзільнік, кідаю ў халадзільнік — нашто мяне абудзілі?»). 3 гэтай прычыны лэйбл «Prynamsi records» (кампаньён «BMAgroup» у першым альбоме) адмовіўся далей удзельнічаць у гэтым праекце, і Віталь Супрановіч сам спрад’юсаваў і выезд у Польпічу на sank, і далейшыя працы гурта ў менскіх студыях. Затое, калі праца была скончана, стала зразумела, што намаганьні былі недарэмныя, а звышасьцярожным засталося толькі шкадаваць.
3 дванаццаці кампазыцыяў новага альбому хіба трэць пасьпела больш-менш раскруціцца ў розных супольных праектах: «Парай дарогу», «Смутак», загалоўная «Сьмерці няма», на шматлікіх канцэртах прывабілі ўвагу публікі «Хлопчык з сеткі», «Маё сэрца». Пра адсутнасьць рэпэртуарнага дэфіцыту ды здаровы творчы імпэт сьведчыць і тое, што «Partyzone» вырашыў не ўключаць у
альбом свой знакаміты кавэр «ПартызОнская» паводле аднайменнай энэрэмаўскай песьні. Канцэпцыя альбому апынулася важнейшай за банальнае піхалава ўсяго назапашанага, каб паказаць сваю творчую жыцьцяздольнасьць. «Partyzone» здольны, бо «Сьмерці няма».