222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
тал для ix — гэта ўсё новае ў музыцы, фальклёр — усё старое. Гэта быў звычайны вынік вопыту загаднага навязваньня пэўных стандартаў і стэрэатыпаў.
«Znich» нейкім патаемным чынам прадбачыў руйнаваньне штучных бар’ераў, што выявілася ў надзвычай высокім рэйтынгу ягоных кантравэрсыйных альбомаў «Язычнік я», «Дух зямлі» ды іншых, залічаных дасьледчыкамі да стылю pagan-black. Слушнасьць такой высновы пацьвердзілі таксама тэмы й гучаньне доўга чаканага альбому «Запаветы Апошняга Старца», які рыхтаваўся ажно тры гады.
Сама структура альбому ці не падказана «Зьнічу» кампаноўкай першай беларускай мэтал-зборкі «Hard Life — Heavy Music», у якой гурт прыняў чынны ўдзел напрыканцы 2001 году? Бо там таксама ўводзіны пачынаюцца з заклёнаў-запаветаў, а настраёвая га­ма вельмі прадуманая й падпарадкаваная агульнай канцэпцыі.
Праўда, у сваім прадукце «Зьнічу» больш падуладнай аказалася сама канцэпцыя рэлізу, хоць і дзеля гэтага неаднойчы перазапісваліся асобныя трэкі, шукаліся новыя аранжыроўкі.
Калі мы чытаем у музычнай прэсе, што модны швэдзкі гурт «The Cardigans» запісваў свой апошні аль­бом ажно ў шасьці студыях розных гарадоў сьвету, шукаючы адпаведны гук, дык тое ж давялося паспытаць і «Зьнічу», каб дасягнуць ідэальнага задуманага настрою: бубны запісваліся яшчэ ў 2000 годзе на студыі «Новы Ерусалім», вакальныя й басавыя партыі — у 2002 на студыі «Селах», а гітары — на «Out Of Records», дзе ўвесну
2003 было завершана й канчатковае зьвядзеньне.
Напачатку ўступны запавет чытаў Алесь Таболіч, якога й маюць цяпер усюдыісныя хакеры, скачаўшыя альбом яшчэ перад ягоным афіцыйным выхадам у сьвет. Але ў выніковым прадукце мы чуем неверагодна экспрэсыўны варыянт запісу гэтай варажбы ад заслужанага артыста Беларусі ГеорГія Маляўскага.
Нечаканыя новыя аранжыроўкі, а часам і зусім інакшую музыку стварыў басіст Павал Заручэўскі да вядомых народных песень «Сірацінка», «Ай, пасею канапелькі», «Што за ўсё тлусьцейшае?», «Не сячы, мой татулька», «Выпраўляла маці сына». Часам да гэтай справы далучаўся й бубнар Дзяніс Галіцкі («Вол бушуе», «Купа­ла на Йвана»). Бездакорна ўпісваецца ў гэтую плынь і кампазыцыя П. Заручэўскага на вершы 3. Траяновіча «Сем тысячаў тысяч».
А калі дадаць, што той жа Заручэўскі распрацаваў і дызайн мастацкай аздобы альбому — вельмі канцэптуальны ды экспрэсыўны, — дык ягоная роля ў гурце, бадай, выглядае ня меншай за ролю франтмэна. Дакладней, за абедзьве фронтпэрсоны — Алеся Таболіча й Натальлю Валынец. Што да канкрэтна гэтага аль­бому, дык у працы над ім у якасьці гасьцей прыймалі ўдзел гітарысты Алесь Крапіўніцкі, Сяржук Малінін ды Аляксандр Савянок, а таксама дудар Кастусь Трамбіцкі, вядомы па сваіх рэлізах з гуртамі «Neuro Dubel», «Guda», 3 Сяржуком Трухановічам (адчуваеце, якая стыхія пануе ў аль­боме?).
Трэба дадаць, што акрамя аўдыётрэкаў на кампакт-дыск трапілі
й відэабонусы — паўнавартасны кліп «Што за ўсё тлусьцейшае?» (рэжысэр Л. Архіпцава, апэратар А. Гірэль) і дакумэнтальны фільм П. Заручэўскага «Тры гады працы» пра нюансы стварэньня гэтага вытвору. Так што на дыску ёсьць што паслухаць і паглядзець.
«Переходный возраст» №7,
20.02.2004, Менск, В.М.
AQUAMORTA
Zaklik kryvi
2001, Metal records
Сваю апошнюю рэцэнзыю на трэш-альбом я напісаў у далёкім ужо 1987. Дакладна памятаю, што гэта быў «Possessed By Fire» франкфурцкага гурта «Ехишег». Тады гэта было новым і цікавым (Немцы ўмелі бездакорна чыста сыграць гэтую татальна экстатычную музыку, аздобіўшы яе процьмай смачных мэлядычных кетчупаў і салатаў). Але з пашырэньнем плыні я расчараваўся ў музыцы, якую яшчэ пару дзесяткаў гадоў таму сустрэў такімі словамі: «Thrash-metal са сваёй звышэкстатычнасьцю, складанымі рытмічнымі канструкцыямі, здольны валодаць жывымі эмоцыямі ды радаваць слых цудоўнымі мэлёдыямі, ствараючы ёмістую сфэру іс-
наваньня мастацкіх вобразаў». Адной з прычынаў расчараваньня быў зараз­ны вірус пустых мярцьвячых песьняў, які ў трэш-мэталу ўсяго сьвету перарос проста ў эпідэмію. Паўставала пытаньне: thrash — гэта стыль ці закамянелая схэма для здачы іспытаў у metal-кансэрваторыю?
Вось з такімі пачуцьцямі падыйшоў я насамперш да знаёмства з гэтым колісь новым прадуктам беларускага экстрым-рынку. I калі «Znich» даўно ўразіў мяне сваімі арыГінальнымі экспэрымэнтамі ў сынтэзе фольку з мэталам, дык «Aquamorta» адразу забіла банальнай лятынізаванай мерцьвячынай у назве і ўжо характэрным азначэньнем — thrash. Здавалася, я ўжо загадзя ведаў, што гэта будзе, але ўласны прафэсійны досьвед ды цікавы тытул сьвежага рэліза — «Заклік крыві» — прымусілі не рабіць хуткасьпелых высноваў. I дзякаваць Богу.
Назва «Aquamorta» сьпярша асацыявалася ў маёй сьвядомасьці толькі з традыцыйным аднастайным шэрагам прытуманеных тутэйшых назваў кшталту «Asguard», «Аргахіа», «Abortition», «Immortal», «Exumer», «Exhumer», «Exhumed», але пасьля знаёмства з альбомам з задавальненьнем цяпер вышукваю ў старых падшыўках «Legion-news» цёплыя водгукі пра першыя прэм’еры гіта «Чырвань». Аказваецца, гэта не банальны трэшгіт, а бліскучая сага аб руйнаваньні й адраджэньні асобы. Але да яе, нату­ральна, гурт прыйшоў не адразу.
Часам узьнікненьня гурта «Aquamorta» адмыслоўцы называюць жнівень 1997 году. Але гэта была яшчэ толькі ідэя, што прыйшла экс-музыкам колісь шырока вядомага ў вузкіх колах праекту «Devil’s Empire» Сяржу-
ку Азарэнку (ня блытаць з Азьвяронкам ганебнага тэлебізнэсу) і Паўлюку Ермаку. I ўжо факт, што devil загадаў доўга жыць, гаворыць пра тое, што хлопцы — не debils. Зь цягам ча­су да іх далучыліся музыкі гэткіх жа мройных менскіх музычных праектаў «Patologist Department», «Hospice», «Out Of Reach») i нават берасьцейскаra «Woland», пакуль не вызначыўся найбольш аптымальны склад: Паўль Ермак (вакал, бас-гітара), Сяржук Азарэнка (гітара), Яўген Цылікаў (riтара), Дэн Галіцкі (бубны).
Апошняя з названых асобаў сьведчыць пра добрыя адносіны з ранейшым мэтал-пакаленьнем, бо бубнар «Зьніча» супрацоўнічае з «Aquamorta» ад 1999 году. А за год-паўтара перад тым нэамэталераў нешта расчаравала ангельская мова. Маўляў, выразнасьць ня тая. Ну й прыйшлі ж, зразумела, не да кітайскай, а да роднай беларускай, якую польскі клясык Адам Міцкевіч назваў у сваіх парыжскіх лекцыях адной з найбольш выразных моваў сьвету. Вось толькі хто пісаць на ёй, род­най, зможа пасьля дзесяцігодзьдзяў ліквідацыі акупантамі беларускага школьніцтва?
Праблема вырашылася як і з пакутным пошукам вакаліста: «Ды што розных дэбілаў перабіраць, калі самі з мазгамі», — падумаў яшчэ раз басіст ды стаў тэкставіком (і вакалістам).
Ну а далей вы ўжо ўсё ведаеце: выступы на радыё, фэстывалі, канцэрты, удзел у прэстыжных CD-кампіляцыях. Брэнд «Aquamorta» стаў заваёўваць прастору, але іхні рэліз 2001 году апынуўся нібы тлусьцейшымі вяршкамі ўсіх ранейшых уражаньняў. Паўнацэнны стылёвы прадукт, якіх яшчэ не было на нашым рынку:
тут і канцэпцыя, тут і выдатныя інструмэнталісты, і проста галасісты ва­кал, які можна часам параўнаць хоць зь Лючана Павароці, хоць з ЗабэйдамСуміцкім. Праўда, у тых акампанэмэнт адстойны быў.
Альбом «Заклік крыві» з «Закліку...» й пачынаецца:
Зьнішчы, вынішчы, зруйнуй
Да парэшткаў яго племя
I варожаю крывёй
Смагу наталі зямлі...
Калі вы яшчэ не разабраліся, пра якога ворага гаворка, дык шмат што растлумачыць ужо наступны трэк «Мой час»:
Надыходзіць мой час -
Ваш здранцъвелы ўладкаваны сьвет утульны
Я ператвару ў пекла...
Чаму ж хлопцам гэтак няўтульна ў нашым уладкаваным сьвеце? Ды пра гэта ўжо ў самай гітовай песьні альбо­му — «Чырвань». Пра тое, на чым будуецца гэтая ўтульнасьць:
Прыцемкі разуму захінаюць волю, Вочы шануюцъ падман,
I ня чуюцъ вушы абразы ганебныя, Што вымаўляюць варожыя вусны...
Вось ён, утульны сьвет, у якім людзі зьмірыліся з тым, што, жывучы на ўрадлівай зямлі, вечна галадаюць. Але ж дзе шукаць паратунку, дзе шукаць выйсьця? Ды дзе ж, як не ў сваёй гісторыі:
Перамагаючы свае заганы, Ты караскаесься наверх Дзеля ўласных вартых мэтаў.
(«Шлях»)
Крочым поплеч на Усход
Па шляхох Альгерда.
(«Крочым поплеч»)
Па шчырасьці, ня зь першых акордаў прыходзіць сапраўднае разумень-
не. Без буклета з тэкстамі тэты аль­бом было б цяжка асэнсаваць — такая спэцыфіка thrash-музыкі. Дый любой музыкі, дзе вакальныя партыі спалучаюцца з інструмэнтальнымі. Але, што цікава, «Чырвань» прабівае адразу. А «Крочым поплеч» — дзякуючы бліскучаму акапэльнаму рымэйку, які Павал засьпяваў у хоры трох здольных thrash-вакалістаў зь ліку студэнтаў Беларускай кансэрваторыі (no guitar).
Дарэчы! Гэй, рыцары Вялікага Княства: калі надумаеце выдаваць чарговы том сваіх музычных «Легендаў...», ёсьць унікальны сярэднявечны беларускі трэш: «Aquamorta» — «Крочым поплеч». No guitar, затое ёсьць дуда, на якой грае Тодар Кашкурэвіч (так-так, менавіта ён напісаў тэкст «Шляхі ў ноч» гурта «Бонда» і прэзэнтаваў сваю «Тодараву песьню» гурту «Vicious Crusade»).
Зрэшты, досыць пра сэнс, пра тэкст. Бо thrash-рок жа — гэта яшчэ й музы­ка, якая сапраўды ўражвае зь першых акордаў. Гурт зусім не абмяжоўваецца звыклым трэшавым чосам і хрыпам, а вяжа такія неверагодныя мудраспляценьні гукаў, што ў тэты букет цягне акунуцца зноў і зноў. А вакал Паўля — гэта асобны бальзам на душу слухача. Ён то ўражвае тонкім, высокім фальцэтам («Мой час»), то празь ледзь не опэрны тэнар («Чырвань») даходзіць амаль да басу ў віртуозным кавэры кампазыцыі «The Ritual» нямецкага гурту «Destruction».
Пры першым праслухоўваньні альбома балазе я занатаваў тры асноўных гіта, безумоўна выйгрышных: «Чырвань», «Крочым поплеч», «The Ritual». Чаму балазе? Ды з кож­ным разам гэтая лятарэя становіцца ўсё больш бяспройгрышнай: ужо ня
мучыш сябе пошукам ударных музыч­ных тэмаў, а каўбасіш у рэжыме repeat цэлы альбом, такі ёмісты й такі, на жаль, кароткі — 30 хвілінаў. Але, як кажуць: ні дадаць, ні адняць.
ДраматурГія альбома прадумана настолькі дэталёва, што смачная рокн-рольная інструмэнталка «Пад на­строй» выглядае толькі як тлустая фінальная кропка «Чырвані».
А ўвогуле, хлопцы, шчыры дзякуй вам ад рок-маманта за вернутае адчуваньне юнацтва. Нават ваш анГламоўны «Рытуал» — трывалая цагліна ў падмурак беларускага року.