222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Зрэшты, маем шанц адэкватнага параўнаньня. Калі «Камаедзіца» ў пачатку новага стагодзьдзя знайшла добрага памагатага ў гэтай спра­ве праз стылістыку doom, дык «Znich» напрыканцы стагодзьдзя мінулага яшчэ ня меў адпаведных прыкладаў у міжнароднай традыцыі, а таму тэмы паганства яму дапамагалі разгарнуць... Гатычныя традыцыі ў музыцы («Язычнік я», «Дажбог, о наш Сварог», «Кліч багоў», «Ваўкалака»). Сапраўдным гітом, вечным эвэргрынам бела­рускага экстрыму стала фірмовая кампазыцыя «Чорны Зьніч».
Мы ўсе яшчэ ад школы ведаем,
што Беларусь! страцілі свой старажытны эпас (у адрозьненьне ад Эстонцаў зь іхняй «Калевалай», Грузінаў зь іхняй «Этэрыяні», Нарвэжцаў зь іхнімі «Нібелунгамі»). Адкуль жа Алесь Таболіч, асноўны аўтар тэкстаў, чэрпае веды пра хоць бы эпізадычныя згадкі нашага паганскага пантэону?
0, гэтым Алесь, гадаванец Беларускай Акадэміі Мастацтваў, займаецца вельмі даўно й сур’ёзна. На ягоным рахунку нават уласны навуковы часопіс «Сотвар», які выдаваўся ў 90х гадох. Мае Алесь і сваіх аднадумцаў, і пасьлядоўнікаў. Былі й папярэднікі, сярод якіх такія выдатныя этнографы, як Адам Кіркор, Вацлаў Ластоўскі.
Трэба сказаць, што ўсё ж склад гурта «Znich» неаднаразова зьмяняўся, але сымбалічны факт: акурат у 2004, калі рыхтавалася гэтае выданьне, гурт запрасілі прыняць удзел у буйнейшым беларускім фэстывалі «Генэралы айчыннага року». Алесю Таболічу ўдалося тады сабраць самы першы склад гурта ды выступіць перад перапоўненай заляй сталічнага Лядовага палацу (3000 гледачоў). Відэазапіс гэтага выступленьня асобным мультымэдыйным файлам трапіў таксама на гэты дыск, і мы можам на ўласныя вочы пераканацца нават у небанальнай сцэнаГрафіі зьнічоўскіх канцэртаў, у шчырай акцэптацыі публікай усяго гэтага. У гэтае маляўнічае live-video з элемэнтамі дзікай паганскай эротыкі ўвайшло аж дзьве кампазыцыі акурат гэтага альбому («Песьня валхваваньня», «Язычнік я») ды «Крыжы-абярэгі» з адмысловай кампіляцыі «Генэралы айчыннага року».
«Краязнаўчая Газэта» №30,
12.08.2005, Менск, В.М.
ZNICH
Чзычнік я / Дух зямлі / Адчуваньні вясны
2000, БМАдгойр
Так бывае ў музыкаў (і беларускія не выключэньне), што рэпэтуюць яны новую праГраму, мудруюць над
стылістычным сплавам, шліфуюць тэксты ды зьбіраюцца паказаць свае песьні на буйнейшим фэстывалі, а атрымліваецца «пшык».
Амаль так здарылася з выступленьнем «Зьніча» на «БАСовішчы-2000», куды гурт быў запрошаны з соль­ным канцэртам як лаўрэат папярэдняга конкурсу. Потым прэса весела хахміла з п’янага Таболічскага выгуку на сцэне: ці то «Будзьма разам», ці то «Будзь, маразмо!», але аріанізатары надоўга зачынілі музыкам шлях на фэст. Музыкі тлумачаць гэтыя непрыемнасьці, якія істотна папсавалі імідж знакавай беларускай каманды ў Полыпчы, аб’ектыўнымі прычынамі. Але паводле біблійнага пастуляту, што кожная зьява ці рэч мае два бакі, трэба ўзважваць і суб’ектыўныя фактары непрыемнасьцяў. Імя ім — уласныя пралікі й звады, уласная несбалянсаванасьць і неарГанізаванасьць дзеяньняў... Але ня трэба выкарыстоўваць гэтую акалічнасьць як прысуд, бо ўсё ж ёсьць прыкметная рэч, якою ў добрым сэньсе надоўга ўразілі «зьнічы» гледачоў нават тады, на тым скандальным для іх «БАСовішчы».
Рэч гэтая — першая прома-сэрыя сваіх кампакт-дыскаў з праТрамамі «Язычнік я», «Дух зямлі», «Адчуваньні вясны», якія раней выдаваліся толькі на касэтах, але музыкі ўпершыню падрыхтавалі іхнюю лічбавую вэрсыю непасрэдна да фэста. Прычым, тэта быў ня новы нейкі бокс-сэт, а перавыданьне на CD правераных старых альбомаў і самотнікаў зь цяжкамэталёвай музыкай, датаванай 1997-2000 гадамі, вельмі папулярных у асяродзьдзі прыхільнікаў pagan-накірунку, дый усіх фэнаў экстрыму. Тады тэта яшчэ быў прома-тыраж, але тым ня менш
нават ён нядрэнна прадаваўся, таму з 2004 году лэйбл «BMAgroup» распачаў сур’ёзную выдавецкую праГраму з гэтым матэрыялам.
Першым з названай сэрыі выйшаў прамысловым накладам у 2004 альбом «Язычнік я», які Грунтоўна адрэцэнзаваны вышэй. Акрамя таго, мой сябра й калеГа Вітаўт Мартыненка ужо на самім CD пракамэнтаваў значнасьць гэтай падзеі сваім важкім словам ва ўласнай уступнай прадмове: «Пачаць сэрыю перавыданьняў мы вырашылі зь незабыўнага альбому «Язычнік я», стылістыка якога найболып пазначаная ўплывам Гатычных формаў, хоць яны й тады не парушалі блэкавай дамінанты тэмы».
I сапраўды ў альбоме чутны першыя стылістычныя «замесы», якія нясуць яшчэ адбітак музыкі gothic: гарманічнай, з бахаўскімі клявішнымі, пульсуючым рытмам басу ды бубноў («Спалёная ймгла», «Вечная далеч»). Ужо на гэтым дыску робіцца важкая заяўка музыкаў на ўласнае замацаваньне ў pagan тэкстамі, дзе пануюць багі паганскага пантэону. Тэкс­ты пісаў вакаліст гурта Алесь Таболіч, і ў CD-перавыданьні ўсе яны публікуюцца ў адмысловым буклеце. А яшчэ гурт замацоўваўся ў новай стылістыцы мэлёдыкай песень А. Беленькага ды А. Таргонскага. Тут робіцца акцэнт на рытуальныя рытмы паганскіх абрадаў, якія арГанічна спалучаюцца з deathі black-metal. А гіты «Язычнік я» ды «Чорны зьніч» ужо ў гэтым дэбюце сьведчаць пра тое, што зорка беларускага pagan-року нарадзілася. Да таго ж, нельга ігнараваць той факт, што названы альбом займеў настолькі трывалую папулярнасьць, што яе ня сьпішаш на пару-тройку пасьпя-
ховых гітоў. Відаць, было ў ім нешта прагледжанае крытыкамі, але дацэненае слухачамі.
Другі CD з альбомам «Дух зямлі» нагадвае пра далейшую «паганізацыю» музыкі гурта. Удзельнікі «Зьніча» шукаюць свае карані й новыя ідэі ў этнаГрафічных крыніцах перадхрысьціянскіх часоў, калі повязь продкаў з прыродай і Космасам была яшчэ не разарваная, калі буяла мастацтва амаль забытай беларускай паганскай цывілізацыі Арыяварта — сапраўднай славянскай Атлянтыды.
Музыкі знаходзяць новы матэрыял у старажытных кнігах, фальклёрных запісах, прывозяць з экспэдыцыяў, пераймаюць з дасьледваньняў навукоўцаў... Адну такую песьню з выданьня «Літоўскае й Беларускае Палесьсе» А. Кіркора якраз і адрадзілі «зьнічы». Маем на ўвазе цяпер ужо агульнанацыянальны гіт «Ой, дымна за дваром». Асаблівасьць гэтай беларускай сагі ў тым, што ў ёй, між іншым, пералічваюцца імёны беларускіх паганскіх багоў — Перуна, Імарглы, Дзяньніцы, Чэлеса, а таксама музычна-паэтычнымі сродкамі перадаецца схэма сьветаўяўленьня нашых продкаў, падрабязная расшыфроўка якой і дадзена ў кнізе А. Кіркора. А мы ж яшчэ з школы памятаем, як нас вучылі, што беларускі старажытны эпас не пакінуў і сьлядоў па сабе... I вось ён ажывае нават у вострасучасных рокавых рытмах. Жывей за «Калевалу», аказваецца.
Безумоўна, трэба аддаць належнае музыкам, якія стварылі магутны музычны вобраз. Гэтаму спрыялі й цудоўная запамінальная мэлёдыя, яркія аранжыроўкі ды своеасаблівы мэталё-
вы, з фальклёрным адценьнем, гроўл Алеся Таболіча.
Іншыя песьні альбому — спробы расшыфроўкі архетыпаў паганскай міталёгіі, увасабленьня іх сродкамі экстрэмальнай рок-музыкі. Таму гэроямі твораў «Зьніча» становяцца і МаціЗямля, і Сонца, і Жыцьцё-Сьмерць.
Асобна на альбоме вылучаецца беларуская народная песьня «На гра­ной нядзелі» ў чароўным выкананьні клявішніцы гурта В. Шклянік. У дуэце з Алесем Таболічам Вераніка такса­ма «выцягвае» не самую дасканалую песьню з узгаданага альбому — «Таямніца лесу» (во дзе шанц для «Камаедзіцы» пасоуегыць клясыку, бо для яе тэма лесу ледзь не асноўная). Асобным дадатковым трэкам на CD — падарунак аматарам thrach і творчасьці гурта «Sepultura»: кампазьщыя з красамоўнай назвай «Propaganda». Вось так альбом «Дух зямлі» дазволіў «Зьнічу» замацаваць сваё становішча як лідэра беларускай экстрэмальнай рокплыні.
Сінгл «Адчуваньні вясны», пра які шмат гаварылася ў прэсе ў сувязі зь ягонай гучнай прэзэнтацыяй у клюбе «Альтэрнатыва», адметны ад іншых CD як складам удзельнікаў, гэтак і стылістычнымі асаблівасьцямі. У заnicy гэтага самотніка прынялі ўдзел, акрамя вэтэранаў Алеся Таболіча й Дзяніса Галіцкага, новыя ўдзельнікі гурта Павал Заручэўскі (бас), Сяржук Малінін (солё-гітара), Натальля Валынец (вакал).
Калі гаварыць пра музыку, дык візытоўка ейная на дыску — дуэт вакалістаў А. Таболіча ды Н. Валынец. Менавіта іхнімі намаганьнямі, іхнім power & expression народная песьня набывае такі ўнутраны напал, які й
робіць яе блізкай ды зразумелай сучаснаму слухачу. Мяркую, што тыя, хто праслухае тэты дыск, адзначыць і ўзрослае выканаўчае майстэрства музыкаў, і прыгожыя мэлёдыі, глыбокі векавы сэнс песень «Што за ўсё тлусьцейшае», «Вол бушуе», а таксама вартаснасьць новай вэрсыі старога гіта «Чорны Зьніч» — талісмана каманды.
Пасьля таго, як прагучыць апошні акород і рыф згаданага самотніка, мы складзём «на крыж» пальцы, каб плян «Зьніча» па выпуску новых поўнафарматных CD спраўдзіўся, ды ім не перашкодзілі тыя непрыемнасьці, якія папсавалі кроў і ім, і іхнім прыхільнікам на згаданым «БАСовішчы».
Зрэшты, ужо на згаданым мегафэсьце «Генэралы айчыннага року» гурт «Znich» давёў і сваю творчую сьпеласьць, і дысцыплінаванасьць ды адказнасьць, атрымаўшы нават адзін з галоўных прызоў.
«Чырвоная зьмена» №119-120, 05.08.2000, Менск, А.М.
ZNICH
Запаветы Апошняга Старца
2003, БМАдгоир
На шумную канцэртовую прэзэнтацыю ўвосень 2003 году адра-
зу дзвюх мэтал-навінак беларускага рынку («Znich» i «Deadmarsh») зьвярнулі ўвагу многія беларускія і'азэты, а потым многія зь іх ахвотна друкавалі й паасобныя рэцэнзіі на гэтыя рэлізы. Дык вось як быў сустрэты адзін з тых дыскаў.
Алесь Таболіч і ягоны гурт «Znich» — гэта ўжо культавыя пэрсанажы нацыянальнага рок-пантэону, за плячыма якіх і прызы фэстывалю «БАСовішча», і ўласны мастацка-публіцыстычны часопіс «Сотвар», і трывалы аўтарытэт сярод шырокай публікі. Акрамя таго, менавіта ж дзякуючы Алесю Таболічу трапіў у беларускі культурны кантэкст яшчэ адзін папулярны моладзевы гурт «Splenetic» (Алесь прадстаўляў зь імі на «БАСовішчы-2001» сваю праГраму ў стылі hardcore, пасьля якой «Splenetic» ужо самастойна прапісаўся нават на прэстыжным зборніку «НаМсогеманія: чаду!»). Былі ў Таболіча й іншыя паралельныя праекты «Stod», «SKD» («Сьвята Кожны Дзень»). Але галоўным плёнам жыцьця гэтага гадаванца Беларускай Акадэміі Мастацтваў быў і застаецца «Znich».
Яшчэ напачатку 90-х, калі я працаваў музычным аглядальнікам аднае з моладзевых Газэтаў, Алесь прыйшоў неяк у рэдакцыю зь неверагоднай, як тады здавалася, ідэяй гарманічнай сувязі найбольш экстрэмальных плыняў мэтал-музыкі (black, death) зь беларускім фальклёрам. Прыхільнікі такога віду мастацтва, толькі вызваленыя тады ад татальных забаронаў кансэрватыўнай грамадзкай сыстэмы, былі ў той час самай непрымірымай да фальклёру аўдыторыяй, асэнсоўваючы мастацтва ў кантэксьце кардынальна полюсных субстанцыяў: мэ-