222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Асабліва цікава мне было назіраць паглыбленьне лідэра калектыву Яўгена Цылікава (аўтара ўсіх тэкстаў і музыкі) у стыхію беларускай этнічнай сымболікі. Памятаеце ягоныя пошукі Ярылы ў папярэднім альбоме? Дык вось цяпер ён знайшоў яго:
Я — Ярыла! Тут мой край,
Я — пагроза дзікіх зграй,
Тут вйпанъне сябрам, ворагам — магіла!
Гэта зь песьні «Сто стагодзьдзяў». А твор «Ё — маё» таксама зусім няправільна залічваць да мясцовых варыяцыяў расейскага жаргону, бо твор акурат пра нашыя сьвятыні. Гэта як помнік літары У, якую ня раз меліся ануляваць зь беларускай мовы, у старажытным Полацку.
Безумоўна, Цылікава лёгка можна папракнуць у стылістычнай нявытрыманасьці пэўных тэкстаў, у лексычнай беднаватасьці (напрыклад, «сеткі правадоў» у «Хлопчыку з сеткі» лепей было б, безумоўна, замяніць «дратамі», а «ноч мяртва» зь песьні «Ляці за край» нагадвае проста кальку з ра­сейскага стылістычнага абароту). Але што патрабаваць зь людзей, якія род­ную мову вывучалі ў школе менш за замежную. Затое як выразна зьзяе з твораў Яўгена Цылікава энэргія праri вяртаньня!
«Вечерний Минск» №125,
06.06.2005, Менск, В.М.
Адам ГЛЁБУС
Песьні
2003, Каўчэг
Многія мэляманы, сустрэўшы тэ­ты прадукт у музычных крамах Беларусі, проста дзівяцца: чый тэта сольнік такі, у якім гурце ён сьпяваў? Як хутка ўсё ж зьмяняюцца часы, куміры, прыярытэты.
Адам Глёбус — цяпер выдавец, а ра­ней — адзін з найболып прыкметных паэтаў перабудоўчай эры. I нават зірнуўшы на тытульную вокладку дыска дасьведчаны слухач там, дзе прафаны бачаць загалоўкі песень, убачыць назвы культавых гуртоў той самай перабудоўчай эры: «Бонда», «Новае не­ба»... Каму мала, згадайце й куміраў моды таго часу: «Сябры», «Песьняры»... Ёсьць нават і рок-аванТардысты сёньняшняга дня — «Harackija». Дык што ж іх усіх аб’ядноўвае?
Усе яны стваралі й сьпявалі песьні на вершы Адама Глёбуса.
Зрэшты, песьні «Котка», «Новае неба» ўжо мелі шырокае распаўсюджаньне на вельмі папулярным у 90-х гадох альбоме «Цэпеліны» гурта «Но­вае неба», а вось «Малітва», «Воўк», «Чарга» — рэальныя гімны падпольнага нацыянальнага руху тых жа 80-
90-х, таму пра іхнюю папулярнасьць у шырокіх народных масах мы будзем гаварыць толькі хіба пасьля посьпеху самога альбома Адама Глё­буса «Песьні», але менавіта зь імі Кася Камоцкая скарыла польскую публіку, выклікаўшы станоўчыя водгукі нават міністра інфармацыі Польшчы Адама Міхніка.
Легендарный «Песьняры», сла­ва якіх начала свой разьбег у далёкіх бо-х, калі Адам Глёбус толькі ў шко­лу пайшоў, запісалі разам з сваім славутым вакалістам Лявонам Барткевічам песьню «Ядлаўцовы лес» (музыка Яўгена Магаліфа, словы Адама Глёбу­са). У1989 песьня выйшла ў Злучаных Штатах Амэрыкі на сумесным альбо­ме Данчыка й Барткевіча «Мы адной табе належым», а дома трапіла да слу­хача ўпершыню.
Гурт «Бонда» — гэта ўвогуле культавая легенда беларускага року. У 1988 годзе з уласнай песьняй «На станцыі Койданава» паводле вершаў Адама Глёбуса яны ўпершыню прабілі глуханямую мастацкую раду маскоўскай фірмы гуказапісу «Мелодия» і выйшлі ў масавы тыраж на 2 LP «Птпарад Беларускай маладзёжнай». 3 часу вінылавых LP песьня ўпершыню ў гэтым выданьні трапіла ў тыраж на сучасных фірмовых лічбавых носьбітах. Дадамо, што мястэчка Койданава — гэта радзіма Адама Глёбуса, а напачатку 90-х гурт «Бонда» з гэтым творам упершыню трапіў і ў гарачую беларускую дзесятку гіт-параду радыё «Liberty».
Знакамітыя «Сябры» выконваюць тут песьню «Вііпня», але асабіста ў мяне менавіта тэты тэкст А. Глёбуса нагадвае ўспаміны пра пасяджэньні таварыства маладых літа-
ратараў «Тутэйшыя», дзе мы жорстка абмяркоўвалі творы адзін аднаго: Адам раскрытыкаваў маё псыхадэлічнае апавяданьне «Спроба», якое потым выйшла ў шэрагу літаратурных альманахаў Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, ЗША, а я нападаў на ягоныя дасканалыя паводле формы, але пустыя паводле зьместу вершы:
Дарма ўсе гавораць, што шчасьце ў каханьні,
А шчасьця нізваньня, адно толькі гора.
Гары яно горам, такое каханьне, Калі мілаваньне аддадзена марам.
Тады, у 80-90-х, я адчуваў у гэтых вершах пародыю на мае ўласныя спробы паэтычнага асэнсаваньня ле­су рок-музыкаў у той час, калі Адаму спадабалася толькі мая падсьвядомая фанэтычная знаходка рэфрэну:
Мора мараў, горы тары.
Робяцъ з тары нам гітары,
Гарацъ гарам нашы мары, Бо гітары — нібы кара.
Гэта пра барысаўскія гітары «Фарманта» (поўны тэкст цікаўныя знойдуць у маёй кнізе «Пошукі ідыліі», даўно — гадоў 20 таму — падрыхтаванай да друку выдавецтвам «Мастацкая літаратура»), Але сёньня, калі ёсьць свабодны доступ да «Джыбсанаў» і «Фэндэраў», нават пародыя Адама Глёбуса ў вэрсыі «Сяброў» будзіць толькі настальгію.
Зрэшты, Адам Глёбус зусім не застаўся ў мінулым часе. Найболып сучасны праект гітарыста культавага гурта «N.R.M.» Піта Паўлава «Harackija» (потым назва трансфармавалася ў «Garadzkija»), які засьвяціўся нават на наймаднейшым зборніку апошняга часу «Нагйсогеманія: чаду!», зьвярнуў увагу на паэзію Ада­ма Глёбуса і зрабіў песьню «Сіні ап-
эльсін», поўную авангардных асацыятыўных вобразаў, тытульным творам свайго арыГінальнага міні-альбому. Прычым на аўтарскі дыск Адама Глё­буса песьня трапіла ў тым самым варыянце.
Бадай, Адам Глёбус заўсёды быў і застаецца ў аванТардзе стылістычных пошукаў беларускай літаратуры, хоць асабіста мяне болып краналі псыхадэлічныя споласкі творчага наіву, які падштурхнуў да музычнай творчасьці й Касю Камоцкую («Малітва», «Ты прыходзіш», «Ёсьць», «Воўк»).
Бянтэжыць, аднак, пэўнае дзівацтва гэтага альбому. Адам Глёбус яшчэ й мастак, але ў мастацкай аздобе свай­го музычнага рэлізу дазволіў сабе та­кую неахайнасьць: ні інфармацыяў пра стваральнікаў песень (хоць заслугі многіх зь іх маглі б стаць прывабным рэклямным рэквізытам), ні згадкі пра выканаўцаў мастацкае аздобы (хоць падсьвядома адчуваецца прысутнасьць спадарожніцы жыцьця Адама — Алены Бяляевай), ні ўласна пра самога паэта хоць пару словаў (а ёсьць жа ў біяГрафіі ўразьлівыя эпізоды). Няўжо ты, Адам, як «Mercedes-Benz», якому рэкляма непатрэбная? Але зважай, што вырасла цэлае пакаленьне, для якога твой дыск у беларускай музыч­най краме на паліцы «Отечественные исполнители» стаіць побач з Філіпам Кіркоравым і Таняй Буланавай. Адам Глёбус у гэтым отечестве маргінал, хоць і пастаўляе ў іхнія «культурныя цэнтры» тоны сваіх кніжных выданьняў на іхняй мове (такі бізнэс). Нават такія легенды, як «Песьняры» й «Бон­да» для іх захіляе банальны Дэцл.
Праўда, што нам да таго, што нехта хварэе Дэцлам. У нас свае куміры, і кожны нармальны Беларус не прамі-
не на музычнай паліцы тучны брэнд — Адам Глёбус «Песьні».
«Наша слова» №23,25.06.2003, Менск, В.М.
P.L.A.N.
Тэты прадукт даўно стаў фанаГрафічным рарытэтам у айчынных крамах, бо тыраж разыйшоўся вельмі імпэтна, а на перавыданьне старых рэлізаў гурт ня мае сродкаў (дый ці ня слушны сталы рух наперад пры наяўнасьці багатага назапашанага матэрыялу?). Аднак, калі кружэлка толькі зьявілася на беларускім музычным рынку, многія нават ня ведалі, як прадставіць новы рэліз: ці то як чарговае адкрыцьцё сэзону, ці то як супэрзорку? Ва ўсялякім разе перад тым на афішных тумбах побач з «Крамай», «N.R.M.», «Улісам», «Троіцай» ды «Палацам» назву «P.L.A.N.» ніхто не прыгадваў (хоць на «Рок-Каранацыі-2001» гурт акурат прапісаўся ў такім кантэксьце і нават трапіў на выдадзеную фірмай «Каўчэг» аднайменную відэакасэту), але «Музыкальная газета» сустрэла зьяўленьне дэбютнага CD амаль адназначна: «Матэрыял альбома, як кажуць, тое што трэба, — пісаў рэдактар выданьня Алег Клімаў.
— Віртуозная йгра музыкаў, зьмястоўныя тэксты, дый сам лідэр калектыву — вялікі беларускі рок-музыка Андрэй Плясанаў — інтрыгуе слухача то нястомнай жарсьцю, то лагоднасьцю» («МГ» №4,18.02.2003).
Ніякага парадоксу тут няма, бо хоць «P.L.A.N.» не таўчэцца ў вірах актыўнага шоў-бізнэсу, у склад калектыва ўваходзяць .проста легендарный музыкі: гітарыст ГеорГій Станкевіч ня толькі выдатны адмысловец свайго інструмэнту, а яшчэ й настаўнік сучасных зорак з папулярных гуртоў «Mojo Blues», «Neo»; Анатоль Стацэнка — басіст з кансэрваторскай адукацыяй ды 20-гадовым досьведам прафэсійнай работы; бубнар Андрэй Сапоненка й сёньня грае ў знакамітых «Kriwi», «Pete Paff», «Zygimont VAZA». А згаданы вышэй Андрэй Плясанаў — гэ­та ўвогуле легенда беларускага андэграўнднага мастацтва: калекцыянэр, музыка, кінарэжысэр, мастак, вакаліст, кампазытар...
Ён, пляменьнік славутай Паўліны Мядзёлкі (менавіта той самай купалаўскай Паўлінкі), яшчэ ў 6о-х гадох мінулага стагодзьдзя працаваў у фільгармоніі побач зь легендарным! «Дойлідамі», «Шпакамі», «Лявонамі» (з апошніх потым і ўтварыліся «Песьняры»), зь Юрыем Антонавым.
Натуральна, такія музыкі ня будуць ладзіць даганялкі навыперадкі з модай ды граць што-небудзь кшталту Гранджу або гардкору. Дый невыпадкова, відаць, зьявілася пародыя: «... Грандж састарэў...». Усё хуткаплыннае ў сучасным сьвеце, але блюз нешта ніяк ня думае здаваць пазыцыі. I калі вы слухаеце Бі Бі Кінга, Эрыка Клэптана, Дж. Дж. Кэйла або нашу род­
ную «Краму», дык пэўна даўно маеце ў сваёй калекцыі й «P.L.A.N.».
Невыпадковая й згадка рэцэнзэнта «МГ» пра зьмястоўнасьць паэзіі. Калі я быў на прэзэнтацыі альбома ў прэстыжным сталічным клюбе «Alcatraz», неаднаразова чуў водгукі накшталт: «Во, нарэшце з добрай музыкай табе прапануюць ня проста тэкст, але й глыбокі сэнс. Да таго ж — глыбока паэтычны».
Дый сапраўды, гурт «P.L.A.N.» абапіраецца ў сваёй творчасьці на сапраўдную паэзію, выкарыстоўваючы беларускія пераклады Робэрта Бёрнса, Юліяна Тувіма, творы сучасных айчынных аванГардыстаў паэтычнага рынку — Андрэя Бурсава, Веры ЛойKi, Міколы Адама. Мне асабліва бы­ло прыемна, што па выхадзе знакамітай кнігі «Верш на Свабоду» (Прага, 2002) Андрэй Плясанаў зьвярнуў увагу й на пару маіх старонак у ёй («Даміно», «Цені гісторыі»). Але ўсё гэта не азначае, што гурт ня здольны самастойна нічога сказаць. Ва ўласнай мэлядычнай песьні «Шукальнікі сэнсу», якая трывала заняла сваё месца ў інтэрнэт-плебісцыце «Тузін гітоў», Ан­дрэй Плясанаў данёс да сучасьнікаў наіўныя, але жыцьцятворчыя спадзяваньні эры гіпісаў, калі каханьне павінна было ўратаваць сьвет:
Нам ніколі ніхто патлумачыць ня змог