222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
«Знамя юности» №88-90, 25.06.2003, Менск, В.М.
IMPRUDENCE
Road To Nowhere
2003/2005, БМАдгоир
Супрацоўніцтва гурта «Impruden­ce» з лэйблам «BMAgroup» пачалося яшчэ ў 2003, калі акурат і быў запісаны тэты альбом, але ў папулярную экстрым-сэрыю «Hard Life — Heavy Music» (выпускі другі ды трэці) траплялі — самі разумееце — беларускамоўныя гіты каманды: «Зямля на маёй крыві» ды «Цемра пакрыўджанай душы». Мелася на ўвазе, што анГламоўны матэрыял выдасьць якінебудзь «Metal records» або «DeathBell prd.». Але йшлі дні, месяцы, а потым і гады, а камандай, якая набірала заўсёды стабільны рэйтынг у інтэрнэтгаласаваньнях знакамітага экстрымпраекту, так ніхто з выдаўцоў сур’ёзна не зацікавіўся.
Пакуль тое ды сёе, «Imprudence» някепска прыжыўся й у канцэртовых акцыях «BMAgroup», прысьвечаных цяжкой музыцы, выйграў нават пуцёўку на «БАСовішча» (але чамусьці не паехаў). Хлопцам прыйшлася даспадобы разнастайнасьць стыляў і мэтадалёгіяў сваіх беларускамоўных калеГаў, іхняя жывая сувязь з публікай, якая адгукваецца на кож-
нае зьвернутае да іх слова. I яны задумаліся: а ці не паўтарыць і нам подзьвіг «Deadmarsh», якія выпусьцілі цалкам беларускі альбом дзеля экспэрымэнту і засталіся надта задаволеныя?
Калі было вырашана аб татальным пераходзе ў гэтую ўзаемаадгуклівую стыхію, паўстала пытаньне: а што ж рабіць з ужо гатовым папярэднім матэрыялам? Ён жа наўрад ці ўпішацца ў новую канцэпцыю.
I вось у лютым 2005 мне асабіста давялося прысутнічаць на пасяджэньні мастацкай рады «BMAgroup». Віталь Зыблюк (кастынг) прапанаваў не займацца банальнымі перакладамі ды падкладваньнем новага вакалу ў гатовыя трэкі, а зрабіць гэткі «разьвітальны рэліз», які быццам сымбалізуе вяртаньне бадзяжнага сы­на зь вялікага падарожжа па сьвеце ва ўлоньне роднай культуры: у актыве «Imprudence» жа быў да таго часу й цікавы мэтал-кавэр «Depeche Mode», і свой паўнакроўны анГельскі канцэпт, і шэраг канцэптуальна не зьвязаных беларускіх кампазыцыяў. 3 пэўнымі карэктывамі гэтую прапанову й падтрымаў шэф лэйблу Віталь Супрановіч, і вось што ў іх атрымалася.
Стылістычна гэта можна было б залучыць да добра сыгранага, але даволі традыцыйнага гітарнага экстрыму, каб ня... пэўныя прыкметныя своеасаблівасьці. Па-перпіае, «Imprudence» — гэта трыо, таму кожнаму інструмэнталісту даводзіцца або выкладвацца на ўсе 100 або проста маўчаць. Дык вось яны й навучыліся менавіта выкладвацца. Яны — гэта Навал Карнюшын (вакал, бас), Рыгор Дэйчык (гітары), Юрась Шаўкоў (ударныя).
Па-другое, асаблівы Гатычны аб’ём у пэўных кампазыцыях гэтай тройцы ўсё ж дапамагалі ствараць госьці. Асабліва хацелася б адзначыць тут скрипку Вікторыі Какорынай. Толькі не падумайце, што гэтая надзвычайная адзнака неяк прымяншае значнасьць некалькіх гітарных партыяў Мікалая Патапенкі або суровыя бэквакалы Зьміцера Супіко. Проста Вікторыі пашанцавала апынуцца болып прыкметнай.
Што датычыць беларускіх трэкаў гэтага рэлізу, якія трапілі ў бонусы, дык тут жа таксама не банальныя паскрэбкі па сховах «Hard Life — Heavy Music». Бо «Цемра пакрыўджанай душы» з трэйцяга зборніка так і засталася тут за бортам. Затое атрымаўся своеасаблівы дадатковы міні-канцэпт.
Адкрывае яго (з сваім нібыта ўступам хвіліны на тры) кампазыцыя «Смутак». I гэта зусім не варыяцыі на тэмы аднайменнага гіта гур­та «Partyzone», а свой погляд на зьяву (хвілінаў гэтак на сем). Лягічна й настраёва разьвівае яго ’шчэ адна невядомая раней кампазыцыя — «Безвыходнасьць». А завяршае ідэю знаёмая ўжо шмат каму «Зямля на маёй крыві» з тэкстам Паўла Карнюшына:
Кінуты ў яму, прысыпаны глебай,
Мару аб сьмерці, бо ў гэтым патрэба.
Зямлю я бачу на сваей крыві -
Я не памёр!
Як альбом 1975 году знакамітых «Nazareth» («Hair Of The Dog») cnapaдзіў анэкдатычнае прачытаньне ягонай назвы ў нашай краіне як «Наіг сабачы», гэтак і для «Imprudence» не абыйшлося ўжо бяз жарцікаў такого кшталту (маўляў, выдалі яны «Road То
Nowhere», г.зн. «Ў рот-то нахер», што ў перакладзе нібыта азначае «Дарога нахер»). Але паводле настрою альбому магу аўтарытэтна заявіць, што гэта да­рога не туды, а якраз адтуль. Бо ўжо ў год выхаду альбому гурт «Imprudence» трапіў на «БАСовішча-2005» і паказаўтакі сваю цалкам беларускую праГраму ды... стаў лаўрэатам.
«Музыкальная Газэта» №19,
26.05.2005, Менск, В.М.
TRIQUETRA Скандал
2003, Nichto records
Фэстывальнае жыцьцё кожнае краіны толькі тады чагосьці вартае, калі ёсьць у ім адкрыцьці. Напрыклад, Джымі Гэндрыкс — адкрыцьцё Вудстока, Тото Кутуньё — адкрыцьцё фэстывалю ў Сан-Рэ­ма, «Воплі Відоплясова» — адкрыцьцё «Чэрвонай руты», «Proletaryat» — ад­крыцьцё рок-фэсту ў Яроціне... Мекка беларускага фэстывальнага жыцьця — «БАСовішча». Менавіта там ня толькі зьзялі імёны зорак кшталту «Кра­ма», «Ulis», «N.R.M.», «Агтіа», «Kult», але й упершыню загучалі на шырокую публіку «Палац», «Zet», «Новае неба», «Zero 85», «RIMA». Да таго ж, «БАСовішча» стала стартам ня толь-
кі для нашых суайчыньнікаў. Дзякуючы яму мы адкрылі даволі важкую плынь беларускага року з Полыичы. На касэтах і кампактах зьяўляліся тут «Biely Son», «Homan», «Kardon», «The Dzwiery» ды іншыя гурты зь Беластоку, Гайнаўкі, Вельску.
Але нельга не заўважыць упэўнены поступ беларускага рок-н-ролу далей на захад: адкрыцьцём «БАСовішча-2003» стаў познаньскі гурт «Triquetra», які грае неверагодную сумесь ска, Гранджу, эйсыд-джазу, а паводле тэмбру вакалу нагадвае славутага Боно з «Н2».
Яшчэ перад тым «БАСовішчам» у незалежнай музычна-гандлёвай сетцы беларускай сталіцы зьявіўся іхні дэбютны беларускі рэліз — міні-альбом «Скандал» (перад тым былі чыста польскія рэлізы, бо гэта родная мова познаньскіх хлапцоў). Выдаў яго познаньскі ж лэйбл зь нечаканай назвай «Такіх Як Мы Не Выдае Nichto records». Хто ня здолеў напаткаць тэ­ты унікум, можа цяпер знайсьці гурт у інтэрнэце (www.triquetra.kdm.pl).
На дыску ўсяго пяць кампазыцыяў ад трох да васьмі хвілінаў кожная. Буклет замест тэкстаў падае своеасаблівае філязофска-асацыятыўнае рэнамэ ўсіх тэмаў, узьнятых у альбоме: «Скандал — гэта выбітае камянём з прашчы вакно ў суседзкай хаце, гэта ўкрадзеныя ноччу ў садзе яблыкі...».
Кожная кампазыцыя тут — нібыта асобная тэма: скандал, ноч, страх, прагул, сакрэт. Нядзіўна, што менавіта ў Польшчы зьявіўся беларускамоўны гурт з такімі агульначалавечымі тэмамі, бо з уласнага вопыту працы ў лэйбле «BMAgroup» ведаю, што тутэйшыя музыкі, калі папрасіць іх зрабіць хоць нешта на роднай мове, адра-
зу звужаюць свае творчыя памкненьні да тэмаў кшталту «Айчына», «Родны кут», «Радзіма», «Беларусь».
Зрэшты, сьвятыя тэмы, але ад частага й банальнага выкарыстаньня яны выразна заняпалі да ўзроўню «Беларусь, я табой ганарусь». Багдановічавай «Пагоні» з такіх узораў не атрымліваецца.
Аў польскіх беларусаў іншая Радзіма — Польшча, дзе з роднай мовай і нацыянальнай самасьвядомасьцю ніякіх праблемаў, таму ніхто не замінае ім асэнсаваць па-беларуску, напрыклад, заўсёдную праблему страху:
Бывав час, каб чакаць,
Бывав час, каб губляцъ, Траціць сілы, марнавацъ сябе.
Ёсъць таксама момант, каб пакінуць свой страх.
Мо запоена ўжо, каб шукацъ такова дню?
Мо запозна ўжо сумнявацца самому?
Адкажы: Не! Не!
Мне скажы: Восъ так,
Гэта самы момант, каб пакінуць свой страх.
Тэты тэкст, як і ўсе астатнія, належыць гітарысту ды вакалісту гур­та Podolu. А музыку пішуць усе разам — яшчэ адзін гітарыст Kobzyk, басіст Ignas, бубнар Paluch і, безумоўна, сам Podol. Стылістычна «Страх» упісаўся ў клясычныя формы рэггей (кампазы­цыя чамусьці мае назву «Coraggio»). Але найболып арыгінальным і сьмелым атрымалася музычнае ўвасабленьне «Прагулу», вытрыманага ў жорсткіх рытмах заміраючага сэрца. Нейкі інфаркт міякарду!
А ўвогуле, вельмі сьвежы, незвычайны, арыГінальны вытвор атрымаўся. Гурт «Triquetra» запісваў яго ў траўні 2003 году ў познаньскай сту-
дыі «Rampa», дзе працаваў калісьці легендарны «Lombard». Гукарэжысэр — Пшэмыслаў Наганоўскі, майстэрынг — Марэка Хаймбургэра, мастацкі кіраўнік праекту — Віталь Воранаў, які й тэксты ім дапамагаў перакладаць. Такіх, як яны, мо і не выдае ніхто, але ў рэлізах «BMAgroup» яны абавязкова зьявяцца.
«Переходный возраст» №32,
29.08.2003, Менск, В.М.
КНЯЗЬ МЫШКІН
Кошык
2004, Геометрия
Неяк у адным з сваіх інтэрвію, гаворачы на тэмы праблемаў беларускага FM-этэру, я даволі сурова выказаўся пра поўную адсутнасьць рэальнай творчай працы ў студыях беларускіх рэдакцыяў такога тыпу. Маўляў, уся іхняя дзейнасьць зводзіцца да культмасавага агучваньня банальнага базарнага кіёску. Нібыта дзеля апраўданьня пакрыўджаных радыйшчыкаў ад такіх наскокаў лёс падкінуў мне унікальны рарытэт, выдадзены адной з маскоўскіх фанаГрафічных фірмаў пробным... 25 ооо тыражом, які быў запісаны акурат у студыі вядомай менскай FM-станцыі «Radio ВА».
На шыкоўна аздобленым пакун-
ку папулярнай сэрыі digipak стыльна красуецца назва знакамітага менскага гурта «Князь Мышкін».
Лідэра гэтага калектыву Леаніда Нарушэвіча я памятаю яшчэ зь вірлівых 8о-х, калі ў складзе гурта «Інтэр» ён быў заўзятым апанэнтам нацыянальных ідэяў кіраўніцтва першага беларускага рок-клюбу «Няміга». Мы так і не пераканалі адзін аднаго, а таму пайшлі рознымі шляхамі ў рок-музыцы. А што ў выніку?
У выніку: усе мы, як той Адысэй (ці Ўліс), у гэтым вялікім падарожжы праз увесь сьвет прыйшлі да адкрыцьця самага капітоўнага ў сьвеце — роднага дому.
Нехта скажа: ну і што ж такога роднага ў музыцы касмапалітычнага інструмэнтальнага авангарду, ды яшчэ над выразным расейскім брэн­дам — «Князь Мышкін»?
Але заўважце: спадар Нарушэвіч, былы заўзятар і пасьлядоўнік творчых інсьпірацыяў Андрэя Макарэвіча, перайшоўіпы ў стыхію інструмэнтальнага аскэтызму, абраў сваім творчым талісманам не якога-небудзь князя Валконскага або нігіліста Базарава, а ледзь ня роднага нам «Ідыёта» — князя Мышкіна. Невыпадкова ж яшчэ Ян Пятроўскі, знакаміты беларускі навуковец-элініст з Флярыды, называў Дастаеўскага «вялікім беларускім пісьменьнікам, які пісаў па-расейску». Дый што зробіш стала жывучы ў Пецярбургу; тым болып, калі й на Радзіме родная мова патомаснага берасьцейца была тады пад афіцыйнай забаронай.
Гурт «Князь Мышкін» таксама не лічыў патрэбным змагацца супраць нібыта натуральных працэсаў, але круці — не круці, а свой маскоўскі