222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
«Аншлаг» №11, 22.11.2005, Менск, В.М.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА РОКУ У ПЛЯКАТАХ:
прысвячаецца
10-годдзю ВКТАА
A.N., S.K.D., Pete.Raff.Angry Rose,
Партызон
Лепрыконсы, Краскі,
Крыві, Палац, Нейро'Дюбёл?, Тяні Талкай,
лепшыя айчынныя музыкі спяваюць песні твайго ўлюбёнага гурта
2003. «N.R.M.» на расьцяжцы ў мэтроды плякатах.
Сувэнірны плякат гурта «Znich» 2006 года.
1 ЭЭб.Канцэртова-прэзэнтацыйная афіша аднаго з альбомаў Віктара Шалкевіча.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА РОКУ Ў ПЛЯКАТАХ:
DEADMARSH
Грані
2003, БМАдгоир/Deathbellproductions
Менскі гурт «Deadmarsh», бадай, самае дынамічнае творчае спараджэньне XXI стагодзьдзя на беларускай роксцэне: утвораны ў 1999, гурт ужо ў 2000 годзе выдае на фірме «Metal records» самотнік «Bleeding Dirt», a ў 2001 — міні-альбом «Harmony Prevails», зацікаўлівае немалую просу мэтал-фронту Беларусі, Расеі, Эўропы. Тады ж бярэ шэраг прызоў знакамітага фэстывалю «Рок-Кола» ў Наваполацку, выступае на фэстывалях «РокНемаўля» ў Маладэчне і «Славянскі базар» у Віцебску.
Няцяжка заўважыць, што першапачаткова іхні выбар спыніўся на анГельскай мове, бо гэта былі акурат тыя салдаты, якія адразу мараць стацца Генэраламі. I мары не абмяжоўваліся марным чаканьнем: хлопцы (вакаліст Мікола Гідлеўскі, гітарысты Валеры Зварыка й Аляксей Шталянкоў, басіст Павал Корань і бубнар Аляксей Гладыш) пільна адвостравалі выканаўчае майстэрства, удасканальвалі стылістычныя пошукі ў рэчышчы абранай мэтал-музыкі...
Ня мог не зьвярнуць на іх увагу й
галоўны рухавік беларускага шоў-бізнэсу лэйбл «BMAgroup», які працуе пад патранатам Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны. Ім ніяк не пасавала ангельская мова гурта «Deadmarsh», але вельмі імпанавала якасьць прадукту, таму ў свой грандыёзны праект — CD-зборнік беларускага экстрыму «Hard Life — Heavy Music» — яны ўзялі інструмэнтальную кампазыцыю «Колы й агонь» гурта «Deadmarsh». У выніку дыск застаўся цалкам беларускамоўным, а гурт...
Вельмі хутка на офісе «BMAgroup» зьявіліся Мікола Гідлеўскі й Валеры Зварыка з словамі: «Як калярытна гучаць розныя мэтал-гурты на беларускай мове! Вы проста ўвачавідкі пераканалі нас і нашых фэнаў, што зусім ня толькі english in metal. Хочам paбіць увесь наш будучы альбом на беларускай мове, бо гэта здорава, паэўрапейску гучыць!»
I хоць праца заняла даволі працяглы тэрмін, а тым часам яшчэ й на «БАСовішчы-2002» удалося выступіць, запісаць дынамічны беларускамоўны кавэр з «Metallica» для зборніка «Нагйсогеманія: чаду!», а потым нават і гітарыста памяняць — Аляксея Шталянкова на Аляксея Буміна, усё ж словы музыкаў ня сталіся пустымі: адседзеўшы пару месяцаў у студыі Генадзя Сыракваша «Х-Noise factory», яны вынесьлі адтуль сапраўдны шэдэўр пад назвай «Грані».
Альбом быў завершаны ’шчэ напрыканцы вясны 2003 году, але прэзэнтацыя слушна была адкладзена на восень. А тое, што маштабная кампазыцыя «Апошні жах/Няміга» трапіла папярэдне яшчэ й на зборнік «Hard Life — Heavy Music II», толькі ўмаца-
вала інтрыгу: пераканаўшыся ў важкіх патэнцыялах будучага альбому «Deadmarsh», публіка нецярпліва стала чакаць яго. А я ўжо тады прадчуваў, што найвялікшых сваіх сакрэтаў гурт яшчэ ня выдаў: «Апошні жах/Няміга» — зусім ня прома-гіт альбома. Ён увесь гітовы: роўны, зладжаны, ёмісты. Але якая духовая моц схаваная ў творы паводле Максіма Багдановіча «De la musique avant toute chose»:
Песъня рвецца i тецца
На раздольны, вольны сьвет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.
Загалоўкам песьні тут стаў ейны эпіГраф з Поля Вэрлена — «Музыка па-над усім». Багдановіч напісаў Геніяльны верш, у якім чуў Геніяльную музыку, якая важней за словы. Нават не спадзяваўся, што нехта акрамя яго тую музыку пачуе, але менскія мэталёўцы XXI стагодзьдзя, праз юо гадоў, так глыбока прасяклі ў душу песьні, што яе балазе чакае вялікая будучыня. Найперш раіў бы прад’юсэрам наступных выпускаў альбому «Легенды Вялікага Княства» проста паслухаць «Deadmarsh», бо дух нашых велічных традыцыяў тут выяўлены непараўнальна.
Зь беларускай паэтычнай клясыкі ’шчэ раз пашанцавала Ларысе Геніюш. Зноў ейны «Родны кут» атрымаў уразьлівае ўвасабленьне, якое нават больш драматычнае за песьняроўскае ў альбоме «Жывем!». Кампазыцыя каля пяці хвілінаў, але самая кароткая ў структуры альбома «Грані» і... пралятае нечакана хутка.
Ды ўсе гэтыя 43 хвіліны мінаюць на адным уздыху. У альбоме вельмі шмат прыгожых мясьцінаў, чароўных перабораў акустычнай гітары,
вірлівых мэлёдыяў, шчыльнай напоўненасьці гукавой прасторы. Пакуль адмыслоўцы пільна падбіралі ім азначэньні стылю (power-metal, hard’n’heavy, doom, thrash), сябры менскага фэн-клюбу «Deadmarsh» трапна ахарактарызавалі ўсё гэта фэнтазімэтал. Бо сапраўды, сам настрой гэтае музыкі вандруе недзе на мяжы сярэднявечча й сучаснасьці, казкі й рэальнасьці.
Найболып пашанцавала тут Максіму Багдановічу, верш якога зазьзяў жыцьцёвай энэрГіяй вечнай казкі. Але акрамя клясыкі музыкам і самім ёсьць што сказаць сучасьнікам і нашчадкам: тэкст «У бязьлітасьці» напісаў бубнар Аляксей Гладыш, «Непазьбежнасьць» сфармулявала сяброўка згаданага фэн-клюбу Вольга Рудніцкая, а глябальную праблематыку твору «Апошні жах/Няміга» распрацоўвалі мы разам — я, Вольга й Аляксей. Мне было прыемна далучыцца да стварэньня такой імклівай зоркі. А пазнаёміўся я з калектывам, калі ’шчэ працаваў над перакладам для іх кампазыцыі «Enter Sandman» гурта «Metallica».
Але альбом «Грані» — гэта выразны крок «Deadmarsh» наперад. Нездарма Алена Шаркевіч напісала ў «Музыкальной газете»: «Прыгажосьць інструмэнтальных партыяў, цудоўнейшы вакал. Неўзабаве іх назавуць леГендай нашай рок-сцэны» («МГ» №9, 29.04.2003). Нездарма водгукі на яго (з захапленьнямі мэлёдыкай беларускай мовы ў атачэньні суровых мэтал-рытмаў) прыходзяць нават зь Нямеччыны й далёкай Японіі.
Прыемна, што да выдатнай музыкі своечасова дапасавалася й бліскучая гукарэжысура Генадзя Сыраква-
ша ды — як канчатковае завяршэньне фармаваньня вобразу — сымбалічная й зграбная мастацкая аздоба, зробленая дызайнэрам Дзянісам Тушканавым паводле распрацоўкі Паўла Кораня ды іншых музыкаў гурта. Гэтая ж аздоба таксама стала відарысам модных моладзевых кашулек, якімі была падмацавана прома-кампанія альбому. Выпадкова яна трапіла й на вокладку гэтае кнігі, бо гэта ўлюбёная вопратка майго сябра й калеГі Анатоля Мяльгуя.
«Голас Радзімы» №33, 14.08.2003, Менск, В.М.
SONCAVAROT
Радзіма
2003, Revelation studio
Барысаўскі гурт «Soncavarot» вырваўся на беларускі музычны рынак сьмела, імпэтна, упэўнена і зусім не правінцыйна, а па-эўрапейску: іхні дэбютны міні-альбом «Радзіма» быў выдадзены гэтак дыхтоўна, што нават раскручаныя супэрзоркі маглі пазайздросьціць; стылістычна хлопцы сьмела сумяшчаюць найаванГарднейшыя плыні doom і death-metal.
Назва «Радзіма» хай не бянтэжыць тых, хто засьцерагаецца перад наіўнай дылетанцкай патрыётыкай у песьнях кшталту «я люблю сваю страну, хо-
ць за што — і не найму...». Глыбіннае асэнсаваньне паняцьця «Радзіма» тут пачынаецца ўжо з фота на вокладцы, дзе разгортваецца жывапісны відарыс з вакна... разваленай хаты. Здымак зроблены Аляксандрам Майковым у той самай усім вядомай «чарнобыльскай зоне». I ўжо гэта заяўляе пра сур’ёзны падыход да тэмы.
Дэпрэсыўна, але натхняльна гучыць двуххвіліннае інструмэнтальнае «Intro». Да традыцыйных у мэтал-музыцы гітараў (Кірыла Дзёмін і Павал Родзін), бубноў (Антон Казакоў) і басу (ГеорГій Сардалашвілі) тут гарманічна дадаецца флейта (Аляксей Быкаў), запісы канкрэтных гукаў (пошум лесу, пяяньне птушак).
Наступны трэк — «Купальле». Гэта не фальклёр, а ўласнае асэнсаваньне спракаветных традыцыяў, якія, аказваецца, не памерлі ў наш вірлівы час, калі мы з болыпым даверам ставімся да кітайскай мэдыцыны, чым да моцы роднай зямлі.
На Купальле, на Купалъле
Цёмнай ночкай агонъ паляцъ...
На Купалъле, на Купалъле Папараць-кветка зацьвітае...
Эфэктна спалучаюцца галасы дзяўчыны, якая пляце вянок (Аляксандра Грахоўская) і хлопца, які шукае ня той вянок, што паплыў па рацэ, а казачную папараць-кветку (Аляксандр Бузун). Калярытная сумесь глыбінных этнічных традыцыяў і аванГарднага экстрыма ў музыцы вельмі ўражвае. Гэта пераканаўча давёў ужо клясык жанру — менск! гурт «Зьніч». Але «Soncavarot» ня йдзе мэханічна сьледам за імі, а распрацоўвае свае стылістычныя, філязофска-тэматычныя й мэтадалягічныя канцэпцыі.
Загалоўная песьня «Радзіма» — гэта музычнае й паэтычнае асэнсаваньне галоўнага для кожнага чалавека паняцьця роднага кута. Тут і гісторыя, і мова, і традыцыі, і погляд у будучыню.
Найбольш раскручаная кампазыцыя рэлізу — «Захад сонца» (яна нават трапіла на дыскі знакамітай стылістычнай CD-сэрыі «BMAgroup», што мае назву «Hard Life — Heavy Music») — можа разглядацца як лягічны працяг ланцуга філязофскіх асэнсаваньняў гурта:
Зноўку захад, потым усход -
Так мінаюць вякі,
Але нам не забыцъ,
Як сыходзіў у нябыт
За народам народ...
Сорам табе, адступнік, Што здрадзіў свой род.
Акрамя песень на диску ёсьць яшчэ ажно 115 калярытных фотаздымкаў таго ж Аляксандра Жанкова, а ў буклет акрамя тэкстаў уваходзіць яшчэ й шыкоўны каляровы постар гурта 24x36 сантымэтраў.
Ледзь выдаўшы гэтую працу, барысаўскі гурт з посьпехам прэзэнтаваў яе ў сталічных клюбах «Рэактар» i «Safari», выклікаўшы станоўчы водгук і публікі, і прэсы. Рэдактар «Музыкального журнала» Андрусь Грышэль назваў «Soncavarot» найбольш маланкавым адкрыцьцём беларускай мэтал-сцэны.
Запіс гэтага кампакт-дыску ды ягонае зьвядзеньне адбывалася на новай барысаўскай студыі Сяржука Заборава. I гэта, бадай, яшчэ адно вартаснае адкрыцьцё беларускага шоў-бізнэсу. Нягледзячы на суровую экстрэмальную стылістыку гурта, гучаньне тут вызначаецца гранічнай
чысьцінёй, прамалёўваньнем кожнай партыі. Магчыма, хутка ў Барысаў будуць езьдзіць запісвацца й менскія пачаткоўцы рок-фронту, бо якасьць узорная, а кошты, відаць, ня надта б’юць па кішэнях.
Трэба дадаць, што міні-альбом гурта «Soncavarot» выйшаў у фармаце ня толькі камнакт-дыскаў, але й касэтаў, мастацкая аздоба якіх таксама вызначаецца багацьцем калярыстычнай гамы й паліірафічнага ўвасабленьня. Трэба было бачыць, зь якім энтузыязмам сталічная публіка на прэзэнтацыях у Менску прыняла-такі імпазантны музычны прадукт з Барысава. Час імпэтна зьмяняе лідэраў у музычным бізнэсе, і выйграе той, хто здольны дыктаваць структуру новых стандартаў. Нядзіва таму, што ўжо ў 2004м «Soncavarot» быў сярод лаўрэатаў найпрэстыжнейшага беларускага рокфэсту «БАСовішча», а польская прэса ў той час пісала пра барысаўчан: «Надыйшоў час «Soncavarot»y, хлопцы паказаліся прафэсійна й цікава ў гучаньні ды тэкстах і, як вынік, заваявалі ўзнагароду войта Гарадоцкай гміны» (Лукаш Стэпанюк, «Niwa weekly» №31,1 жніўня 2004).