222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Пасьля гэтага посьпеху пацягнуліся да Плясанава й каралі беларускага рэпу. I вось вынік — сумесны гіт «Купалінка-New» дуэту Плясанаў/Зыгмантовіч («Пан Жыжма», 3kc-«IQ48») таксама трывала пасяліўся ў пт-парадах. Абодва названых рэпавых шэдэўра таксама ўвайшлі ў тэты альбом... блюзавага гурта. Ну што ж тут страшнага, калі слухаецца гарманіч-
на, а бонусы нікому не замінаюць. Тым больш, што альбом і без таго дастаткова насычаны ды разнастайны. Для аб’ектыўнасьці нельга абмінуць і неверагоднае беларускае рэгей «Жахі навокал», створанае разам з славутым калеГам-блюзмэнам Юрыем Міхайлавым («Madera Hard Blues»).
Упэўнены, да якога б стылю музыкі вы ні хіліліся, не пакіне вас абыякавым кранальная мэлёдыя кампазыцыі «Самотны блюз». Спачатку «Р. L.A.N.» залучыў тут да супрацы яшчэ адно неверагоднае адкрыцьцё — сьпявачку Юлю Гібкоўскую («Харошкі»), што й выклікала шырокі розгалас у прэсе. Праўда, тыя такія яркія й непаўторныя 6 хвілінаў, што выклікалі ў музычных мас-мэдыя параўнаньні нават з чымсьці накшталт «Каравана» з рэпэртуару Дзюка Элінгтана або «Summertime» Джорджа Гершвіна, Андрэй Плясанаў у выніковым прадукце замяніў на прафэсійнае, але надта стандартнае выкананьне знакамітай Вольгі Аліпавай. У выніку песьня засталася прыгожай, але асабіста для мяне менш цёплай.
Мэлядызмам вызначаецца і загалоўны трэк альбому «Вялікае калі ласка» (цяпер яго жартам называюць «Great Please»), i «Аднастайнасьць», а «Жахі навокал» ды «Замкнёны ў сабе» даюць шанц разгарнуцца неўтаймоўнай энэргетыкай віртуознаму гітарысту Андрэю Дзяменьцеву. У апошнім з названых трэкаў мы нават чуем ягоны бэк-вакал.
Трэба сказаць, што падчас працы над гэтым альбомам у «P.L.A.N.» зь Піцера вярнуўся славуты бас-гітарыст Ігар Галіцын, запрыкмечаны перад тым у сумесных рэлізах зь Hiтам Паўлавым («N.R.M.»), Віктарам
Смольскім («Rage») і аўстралійскай рок-дзівай Kitto, якая цяпер жыве ў Швэдыі. Галіцын граў яшчэ ў першым складзе гурту «P.L.A.N.», але гэта не азначае адмовы ад Анатоля Стацэнкі, якога таксама запрыкмецілі ды ўпадабалі многія. Ён, цудоўны аранжыроўшчык, бэк-вакаліст і мультыінструмэнталіст, застаецца ў калектыве, каб надалей віртуозна рэзаць на баяне шыкоўныя беларускія блюзы.
Не выпадае мне нахвальваць вершы, бо пяток зь іх сам жа й пісаў, а яшчэ пяток — мае пераклады зь Лявона Пятрэнкі, але шчыра радуе, як зграбна аздоблены мой вершаваны радок у пераканаўчыя карункі гарманічных гукаў. Mary толькі сказаць музыкам (А. Плясанаву, А. Дзяменьцеву, А. Стацэнку, А. Сапоненку, I. Галіцыну ды іхнім гасьцям) вялікі дзякуй за такі творчы плён, за павагу да майго плёну. Апошняе найзырчэй выявілася ў мастацкай аздобе альбома, куды трапілі вобразы майго саркастычнага верша «Вялікае калі ласка» (мы бачым шчасьлівых грамадзянаў Краіны Пакрадзеных Сьвятаў), падказаныя нестрыманым гумарам майго ж калегі й сваяка, журналіста Ўладзі Панады.
Гурт «P.L.A.N.» прапанаваў на беларускі музычны рынак трэці свой альбом, і хоць папярэднія маюць сваіх слухачоў ужо і ў Польшчы, Італіі, ЗША, Славакіі, Эгіпце, Швэдыі, Расеі ды нават Турцыі, відавочна зьвяртае на сябе ўвагу дынамізм разьвіцьця творчага аблічча калектыву. Ужо не задумваесься, што слухача чакае далей, а ўпэўнена прагнеш чагосьці наступнага. А наступным — ужо вядома — будзе акустычны альбом «Piosenki samotnego licwina» i чарговы Р.Ь.А.М.’аўскі студыйнік «Дарога ў вы-
рай». Яны ўжо запісваліся, калі гэтая кніга была падрыхтаваная да друку, а новымі фэнамі гурта «P.L.A.N.» на адным з блюзавых канцэртаў у Палацы культуры Менскага аўтазавода стаў ажно старшыня ЦК партыі Мадзьярскай кааліцыі ў Славакіі Laszlo A. Nagy i ягоныя сябры (ходзяць жа такія людзі на беларускія канцэрты!) Так што не зьдзіўляйцеся, калі «P.L.A.N.» неўзабаве рушыць на Братыславу, а потым і ў Будапэшт.
«Белорусский рынок» №36,
13.09.2004, Менск, В.М.
P.L.A.N.
unplugged
Piosenki samotnego Licwina (Znic nadziei)
2006, BMAgroup
PIOSENKI
Во, усё ж пасьпеў Андрусь здаць нам свой unplugged на адслушку перад выхадам кнігі — дзякуем за пільнасьць, якую змарнавалі мэнэджэры трэйцяй «Крамбамбулі», шостага ды сёмага «WZ Orkiestra», рымэйкаванай «Крамы»! Затое новы «P.L.A.N.» не схаваецца ад пільнага слухацкага вуха. Яшчэ ў папярэдніх паведамленьнях пра тэты альбом для многіх мэляманаў хавалася прыкметная перасьцярога: «А што, Генэрал бела-
рускага блюзу «P.L.A.N.» ужо й палітоўску ці па-польску засьпяваў?» Але інтэліГентныя мэляманы здаўна прыкмячаюць, наколькі ўсё ж умоўныя ўсе гэтыя назвы этнасу. Тым болып, калі ’шчэ не выкідваеш з памяці ўрокі гісторыі. Вунь нават сучасны прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус у інтэрвію заўсёды называв сябе не Літоўцам, а Жамойтам. Чаму? Ды проста гэта ж мы Ліцьвіны, інжынэры Вялікага Княства Літоўскага, нашчадкі мовы слаўных стваральнікаў Вялікага Статута, мовы Скарыны й Зізанія, мовы неўміручых дэнс-гітоў «Полацкага сшытка». Пакуль ня ўсім гэта зразумела, але нават у поп-музыцы сьпее ўсё больш выразная патрэба агучыць тэты комплекс таямнічых пытаньняў нашага этнасу: менавіта візытнай карткай Беларусі ў сьвеце стала творчасьць такіх гуртоў, як «Kriwi», «Ліцьвіны», «Guda». А гэта ж і ёсьць розныя назвы нашага этнасу ў розныя часы й сярод розных народаў. I калі такія інтэрпрэтацыі ня дзіўныя ў плыні музыкі, базаванай на фольку, дык зварот блюзавага гурта да азначанай тэмы выклікае прынамсі пільную ўвагу.
Зрэшты, акурат у гэтым альбоме «P.L.A.N.» не зусім звыклы. А я асабіста чакаў гэтага рэлізу з таго часу, калі трапіў неяк на хвалях «Аўтарадыё» (105,1FM) на праіраму беларускай акустычнай музыкі: знаёмыя галасы Зьміцера Вайцюшкевіча, дуэта «Аляксандра й Канстантын», Веранікі Кругловай, Эдуарда Акуліна плаўна перацякалі адзін у адзін, ствараючы нейкі стабільна лагодны тон. Артысты ўсе былі яркія й пазнавальныя, але між імі трапіўся й нейкі да болю знаёмы, але вельмі нязвыклы ў гэтым кан-
тэксьце голас — гучала песьня «Зьніч надзеі».
Толькі ў канцы перадачы, калі былі абвешчаны імёны артыстаў, я здагадаўся, што той таямніцай быў добра знаёмы мне нават праз асабістыя кантакты блюзава-рок-н-рольны «Р. L.A.N.», якога тысячы беларускіх (і ня толькі) мэляманаў ведаюць паводле ўжо трох віртуозных рок-альбомаў. Тады я й пачуў упершыню пра ідэю лідэра калектыву Андрэя Плясанава стварыць паўнакроўны канцэпт у плыні папулярнай ва ўсе часіны музыкі unplugged (акустычнай). Toe, што ён прапанаваў радыёслухачам напачатку, выпрабоўваючы будучы праект, выразна паказала слушнасьць абранага шляху. Нядзіва, што радыёпрад’юсэры адразу сьмела паставілі яго, хоць нібыта й чужаніцу ў гэтым жанры, нароўні з каралямі беларускай акустычнай поп-музыкі.
Зрэшты, сёньня, чытаючы трэксьпіс гэтага альбому, многія спасьцерагуць і шмат іншых песень калектыва, як кажуць, ёсьць «на слыху»: «Туман-бацюхна» даўно палюбіўся слухачам радыё «Мір», «Анна-Марыя» часта гучыць на радыё «Альфа»...
Заўважаеце, зь якіх разнастайных крыніцаў сілкуецца тэты альбом: тут і фальклёр (да названых трэба дадаць яшчэ «Гоман», новую акустычную вэрсыю леГендарнай «Шынкарачкі»), і ўласныя фальклёрныя стылізацыі Андрэя Плясанава паводле паэзіі чароўнай Ларысы Геніюш («Русалчын вэлюм») і маладога паэты Валера Барташэвіча («Зьніч надзеі»). Ёсьць і пара беларускіх перакладаў з польскіх песенных пярлінаў: фэны гурта «Czerwone gitary» з задавальненьнем адчуюць вяртаньне ў мэі'а-гіты шэдэў-
раў знакамітага Севярына Краеўскага на вершы Кшыштафа Дзікоўскага (тая самая згаданая «Анна-Марыя») і Марэка Гашыньскага («Колеры восені»). Навошта самотнаму Ліцьвіну польскія песьні? А няўжо ня памятаеце нашую агульную дзяржаву — Эўразьвяз Кароны й Княства. А да пераасэнсаваньня гэтай спадчыны на роднай беларускай мове прыклаў руку Ліцьвін Вітаўт Мартыненка. Як, зрэшты, і да беларусізацыі нашага расейскага брата Лявона Пятрэнкі («Люстэрка лесу»), Але самае прыемнае для мяне, што ў тэты чароўны акустычны настрой трапілі й мае ўласныя юначыя вершы «Шэра-ружовыя сны» ды «Успаміны пра будучыню». Праўда, апошні твор Плясанаў з прычынаў крытэраў прыстойнасьці падкараціў на дыску, хоць на канцэртах абяцаў сьпяваць поўнасьцю.
Магутным фінальным акордам альбому стала новая песьня Андрэя Плясанава «Выправа», створаная на вершы вядомага музыкі фолькавага гурта «Pete Paff» Яраша Малішэўскага. Дарэчы, Яраш (прафэсійны гісторык і этнограф) сам і сыграў тут віртуозную партыю на беларускай дудзе, нямала падыгрываў і ў іншых песьнях на жалейках, пішчыках, нават на ліры.
Сказаўшы пра апошнюю песьню альбома «Piosenki samotnego Licwina», мушу папярэдзіць, што гэта фінал... толькі першай часткі праекту, якая атрымала адметную назву «Зьніч надзеі». Значыць, будуць і наступныя «акустыйнікі».
Надзвычайны мэлядызм уласных песень Андрэя Плясанава кідаўся на слых яшчэ ў рок-дзялянцы; прыгадайце хаця б творы «Шукальнікі сэн-
су», «Цені гісторыі», «Любоў важней за нянавісьць», «Самотны блюз», «Ранішнія адчуваньні». Некаторыя зь іх нават былі ўганараваныя шанцам новага пераўвасабленьня ў чыста акустычным праекце, але гэта, бадай, акурат ужо ў наступных выпусках. Пакуль толькі «Ранішнія адчуваньні» трапілі ў тэты альбом з прычыны акустычнай відэапрэзэнтацыі на БТ.
Рэч у тым, што студыйнай сэсыі з старым матэрыялам яшчэ не было, але гурт «P.L.A.N.» ад пэўнага часу стаў улюбёным госьцем штодзённай тэлевізійнай праГрамы «Добрай раніцы, Беларусь!», дзе час ад часу жыўцом ва ўтульных камэрных умовах прэзэнтуюцца песьні калектыва. Тэлебачаньне зычліва прадаставіла гурту лічбавыя копіі тых выступаў, таму дадатковымі відэабонусамі сталі ўнікальныя акустычныя запісы песень «Ранішнія адчуваньні», «Шынкарачка», «Туман-бацюхна». Унікальныя, бо ў этэр яны траплялі толькі жыўцом і без паўтораў.
Калі казаць пра агульны настрой ад праГрамы, дык я нават не спадзяваўся, што гурт «P.L.A.N.» здолее ў гэтай сфэры сфармаваць ня проста акустычны зборнік, а паўнакроўны сацыяльна-гістарычны канцэпт. А ім гэта ўдалося. У іхніх «Piosenkach samotnego licwina» адбіўся нават шматэтнічны калярыт гэтага краю. Галоўнае, што моц творчага патэнцыялу гурта «P.L.A.N.» дазваляе ім, песьням, заставацца (або станавіцца) рэальна беларускімі.