222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
«Беларуская маладзёжная» №21, 08.06.2001, Менск, В.М.
Аляксандр ПАМІДОРАЎ
Сьвята пакрадзенае
2002, PRL productions
Ну вось, сказалі журналісты па выхадзе гэтага альбома, міт аб нерэнтабельнасьці беларускага музпрадукту пераадолены й пакананы цалкам і канчаткова: за 2002 год выйшлі паўторныя тыражы кампакт-дыскаў славутых калектываў рознага пляну — рокавы «N.R.M.» («Тры чарапахі»), фолькавы «Ліцьвіны» («Ой, у лузе-лу­зе...»), застольна-папсовая «Крамбам-
буля»... А колькі было накладаў «Па­лаца», «Вольных танцаў», «Народнага альбому»,., дык і падлічыць цяжка. Да таго ж, часам, новыя вэрсыі папулярных альбомаў адрозьніваліся палепшанай якасьцю паліі'рафічнага ўвасабленьня, новымі бонус-трэкамі, а бывала й зьмястоўнымі відэаматэрыяламі.
Пасьпеў двойчы абярнуцца за адзін год і Аляксандр Памідораў з сваім эпахальным рэлізам «Сьвята пакрадзенае». Ледзь здолела менская «Музыкальная газета» адрэцэнзаваць тады першае (чорнае) выданьне аль­бома («МГ» №25 за 25.06.2002), а ўжо на «БАСовішчы» прадавалася новая вэрсыя зь інпіым парадкам трэкаў, істотна зьмененымі аранжыроўкамі і, галоўнае, у цалкам іншай мастацкай аздобе.
Зьменаў шмат, але сьледам за першым рэцэнзэнтам Алегам Клімавым зноў магу паўтарыць: «Найбольпі моцны і клясны альбом беларускага ро­ку апошняга часу — і паводле насычаных эмоцыяў, і паводле глыбіні матэрыялу, і паводле якасьці ўвасабленьня».
Забойны чад суі'эстыўнага прэсынгу пачынаецца тут ужо з вокладкі (гэта датычыць, праўда, толькі другой вэрсыі): на тытуле каменны гарніст з ваколіцаў менскага Палацу воднага спорту трубіць ухвальную песьню шчасьця тым, хто... галадае на ўрадлівай зямлі, аддаўшы сьвятыню псам. I што ж мы бачым: камень — сымболь трываласьці, хоць сам увесь патрушчаны нябачным волатам часу, а самае цёплае, што грэе сэрца слухача хлусьлівай оды, гэта сьнег на плячох гарніста, які, ёсьць надзея, калі-небудзь ажыве і... растане.
На іншых бачынах буклета — каляровае фота музыкаў праекту (А. Памідораў — вакал, гітара; В. Корань — гітара; С. Канановіч — бас-гітара; А. Быкаў — бубны), поўны збор ягоных тэкстаў, лэйблы спонсараў, разнастайныя выходныя зьвесткі ды традыцыйныя падзякі й прывітаньні. 3 прыемнасьцю знайшоў сярод знакамітых мастакоў, музыкаў, журналістаў ды фірмаў (Лявон Тарасэвіч, Міхал Анемпадыстаў, Юрка Асеньнік, Алесь Су­ша, Кася Камоцкая, Андрэй Плясанаў, Юрась Ляўкоў, лэйблы «BMAgroup», «Soundstream», радыё «Рацыя» ды іншыя) і сваё імя. Дзякую, Алесь, што бяз крыўдаў чытаеш мае опусы, у якіх — толькі жаданьне росквіту нацыянальнай рок-плыні, як бы каму што іншае ні здавалася.
Назвы многіх твораў альбому пададуцца слухачу вельмі знаёмымі: «Вітальная» гучала ў CD-альбо­ме «Сэрца Эўропы in Rock», «Новы марш» трапіў у стылістычную рок-энцыкляпэдыю «Нагйсогеманія: чаду!», а «Крывавае сьвята» паходзіць са знакамітага супольнага праекту «Я нарадзіўся тут». Дык не бянтэжцеся: у аўтарскім альбоме Алеся Памідорава ўсе яны набылі кардынальна новае гучаньне, стылістыка якога ўвабрала адметныя рысы ўсіх плыняў, у якіх засьведчыў свой шарм тэты ўнікальны артыст — hardcore i punk-rock, бардаўская песьня i rhythm-and-blues, rap i hard-n-heavy. Бадай, вельмі слушна гэты сымбіёз многія дасьледчыкі адносяць да актуальнейшай альтэрнатыў-плыні indie-rock.
Як цудоўна ўвасобілася ў гэтай плыні cover-вэрсыя знакамітай песьні Боба Марлея «We don’t need no more trouble»! А як натуральна ўвайшоў у яе
кавэр недараўнанай «Immigrant song» («Led Zeppelin», 1970)! I калі беларускі тэкст да першай пісаў сам Алесь Памідораў («Нам ня трэба болей жахаў»), дык у другую натуральна ўпісалася беларуская паэтычная клясыка — верш Уладзіміра Караткевіча «Прыганятыя» (1955) з прыпевам ад Янкі Купалы «Грай, мая жалейка!» (1905).
Складаную партытуру, якая прымусіла Алеся Памідорава дадаткова разгарнуць драматычныя здольнасьці сваёй выканаўчай манеры, падсунуў яму ягоны басіст Сяржук Канановіч у сваёй кампазыцыі «Данесьлі добрыя людзі» паводле У. Караткевіча.
Праўда, эталёнам памідораўскага інды-рока я назваў бы загалоўны твор альбома — «Сьвята пакрадзенае». I хоць сам аўтар піша ў буклеце, што на яго паўплывалі брытанскі «Black Sabbath», нямецкі «Sodom», аўстралійскі «АС/DC», а нават і зусім ня рокавая творчасьць нямецкага ж кампазытара Паўля Гіндэміта, нельга не адчуць, як на Алеся Памідорава паўплываў фальклёр беларускі (прынамсі ў гэтым альбоме). У песьні «Сьвята па­крадзенае» ён проста вылузваецца й з сюжэту, і з вобразнай палітры, і з выяўленчых сродкаў, хоць прадукт так і застаецца эталённым узорам сусьветнага indie-rock.
А «Песьня праблемных дзетак»? A «Нядзеля» з тупой радасьцю пэрсанажаў «абы вайны не было»? А тыя самыя «Крывавыя...» ды «Пакрадзеныя сьвяты», дзе Беларусу ў сваёй хаце цяжка... «быць Беларусам»? I, натуралёва, усё канчаецца «Пітной хатай».
Аналізуючы саму структуру аль­бома, цяжка не захапіцца ягонай выразнай канцэптуальнасьцю, якая толькі ўмацоўвае суГэстыўнасьць
узьдзеяньня творчай задумы аўтара паказаць жыцьцё нібыта мітычнае краіны здраджаных сьвятыняў і пакрадзеных сьвятаў. Але нават назва гэтай краіны вітае ў песьнях, і яна рэальная — Беларусь. Вобраз нагэтулькі зыркі ды чытабэльны, што неўзабаве атрымаў далейшае разьвіцьцё таксама ў творчасьці іншых рок-зорак (нагадаем хоць бы «Тост пакрадзеных сьвятаў» гурту «P.L.A.N.»).
Адно ня трэба думаць, што аль­бом тэты толькі для Беларусаў. Бадай, і Палякі, і Немцы, і Амэрыканцы маглі б адчуць, што будзе зь імі, калі яны дазволяць госьцю ўвайсьці ў іхнюю хату з уласным ключом, як гэта зрабілі мы.
Карацей, усяго нахлынутага не раскажаш. Слухайце альбом Але­ся Памідорава «Сьвята пакрадзенае» і ўважліва чытайце тэксты, дык забудуцца й крыўды на ягоную здраду ў якасьці «БАСовішчаўскага» журыйцы.
«Шва» №34,25.08.2002, Bialystok, В.М.
Сяржук ТРУХАНОВІЧ
Нараджэньне таямніцы
2003, БМАдгоир
Вядома, што беларуская гітарная школа — адна з найпрагрэсыўнейшых на ўсёй постсавецкай прасторы. Такія майстры электрычнай гітары як Лявон Вярэніч, Янка Маркаў, Уладзімір Угольнік, Уладзімір Ткачэнка, Вячка Корань былі сярод тых ейных заснавальнікаў, што стваралі традыцыі, якія радуюць слухачоў і выдатнымі выканаўчымі магчымасьцямі, і тым, што яны маюць мноства таленавітых пасьлядоўнікаў.
Адным з такіх інструмэнталістаўвіртуозаў больш маладой Генэрацыі на беларускай рок-сцэне па праву лічаць гітарыста гуртоў «Крама» й «Па­лац» Сяржука Трухановіча. Памятаю, першы посьпех да выканаўцы прыйшоў яшчэ на маскоўскім рок-фэстывалі «Поколение» ў 1994 годзе, калі ў складзе гурта «Крама» Сяржук Трухановіч быў прызнаны лепшым гітарыстам фэсту. Ну а пасьля былі ўзнагароды іншых плебісцытаў і конкурсаў ды першыя мейсцы апытаньняў, аж да таго, што Сяржук Трухановіч быў абраны
сымболем фэсту музыкі маладой Беларусі «БАСовішча», які штогадова праводзіцца ў Польшчы (цікаўныя могуць пагартаць падшыўкі Разэтау што пісалі ў 2001 годзе пра фэст, і пабачыць на эмблеме ня што іншае, як дынамічны торс Трухановіча з гітарай).
У дыскаГрафіі Сяргея (а для сяброў — Сяржука) некалькі ўдалых запісаў у складзе сваіх «родных» гуртоў, а таксама сольныя альбомы. Перадапошні — інструмэнтальны «Кропка невяртаньня» — быў прыхільна прыняты і слухачамі, і крытыкамі. Гітарыст вырашыў працягнуць свае соль­ныя праекты яшчэ адным альбомам — «Нараджэньне таямніцы». Гэтае выданьне ажыцьцявіла моладзевая суполка «BMAgroup» у 2003 годзе. Відавочна, музыка сваёй працай вырашыў выправіць недахоп мінулага альбома — зрабіць дыск паводле ду­ху беларускім. Па-першае, усьлед за музыкамі джаз-рок гурта «Apple tea», новы дыск аздоблены суцэльна па-беларуску. Але гэта толькі зьнешні бок. Прынамсі, дзьве кампазыцыі альбо­му — фольк-рокавая «Купальская» і віртуозная «Менск-Мадрыд» — ма­юць відавочныя тэматычныя прывязкі да мясцовых рэаліяў. У першай п’есе выкарыстоўваецца старажытны купальскі найгрыш, які па-дзіцячаму непасрэдна сьпявае дачка гітарыста — Ксэнія. Своеасаблівы тэмбравы калярыт кампазыцыі надаюць гукі беларускай дуды, партыю якой найграў загадчык кафэдры БУКа Кастусь Трамбіцкі. «Менск-Мадрыд», як падкрэсьлівае музыка, адлюстроўвае вэктар эўрапейскіх музычных прыхільнасьцяў Трухановіча.
Выканаўчы стыль С. Трухановіча ўдасканальваўся гадамі напружанай
працы, вучобы ў такіх вядомых менскіх музыкаў, як Уладзімір Угольнік і Янка Маркаў. Таму захапленьне іх абодвух блюзам не магло не адбіцца на творчасьці маладога беларускага гітарыста. Гард-блюзавыя інтанацыі сталі дамінуючымі ў такіх кампазыцыях альбому, як «Асуджаны да жыцьця» ды «Пакінуты горад». А яшчэ гэтыя творы — даніна павагі да той музыкі, якую Сяргей шмат гадоў выконвае ў легендарным рытм-энд-блюзавым гурце «Крама».
Рознабаковасьць выканаўчай мане­ры беларускага гітарыста робіць падуладнымі яму такія складаныя ды цяпер экзатычныя музычныя стылі, як джаз-рок, арт-рок, ф’южн, рытм-эндблюз. 3 элемэнтамі гэтых стылістычных «замесаў» запісаныя такія кампазыцыі, як «Асуджаны да жыцьця», «Менск-Мадрыд», «Поўня», «Дайце газу!». Апошняя прысьвечана сябру — гітарысту нямецкага супэр-гурта «Rage», нашаму земляку, былому ўдзельніку гурта «Мроя» Віктару Смольскаму. Выдатнымі памагатымі, аднадумцамі на дыску выступаюць такія віртуозныя беларускія інструмэнталісты, як бас-гітарысты I. Сацэвіч і Ю. Фядзюк, клявішнік Уладзімір Гаўрыленка, бубнач А. Сапега...
Загалоўная ж кампазыцыя альбо­му «Нараджэньне таямніцы» сапраўды захапляе выканаўчымі магчымасьцямі Сяржука як інструмэтналіста й аранжыроўшчыка, ягонай схільнасьцю да імправізацыі, да незвычайных гітарных тэмбраў і каскадаў выканаўчых прыёмаў («Шаравая ма­лайка»), У той жа час выканаўчая манэра Трухановіча не грашыць схільнасьцю да псэўдавіртуознасьці — «крутых запілаў» пад Стыва Уэя
ці Джо Сатрыяні. Ягоныя кампазыцыі — завершаныя музычныя п’есы, напоўненыя думкамі й пачуцьцямі, арыГінальнымі музычнымі фарбамі. Таму, дарэчы, ўвесь рэцэнзуемы аль­бом Сяржука Трухановіча «Нараджэ­ньне таямніцы» слухаецца як завершанае музычнае палатно, аб’яднанае адзінай канцэпцыяй. Упэўнены, што альбом стане жаданым папаўненьнем фанатэкі як аматара добрай інструмэнтальнай музыкі, гэтак і адэпта нацыянальнага рок-руху, гарачага прыхільніка ягоных вэтэранаў — гуртоў «Крама» й «Палац».