222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Сэнс пакутлівай зъявы на сьвет:
Ці нас д’ябал вядзе? Ці пільнуе сам Бог?
А жыцъцё — гэта вэрхал бед...
Досыць нам разграбаць плян магчымых пакут,
Адшукаўшы палову сваю.
Не шукай болей сэнс. Ён адзіны.
Ён тут.
I заўжды паўтарай: «Only you!..»
Вярнуць у родны кантэкст гэтыя плясанаўскія радкі таксама давялося мне І, гледзячы на вынікі, здаецца, што не сапсаваў.
Мэлядычныя баляды («Рабы й во­ля», «Цені гісторыі»), жвавыя рок-нролы («Аўтобус», «Лялька», «Даміно») і нават калярытнае кантры з сацыяльным прыколам («На лаўцы», «Пакет») — вось аснова дэбютнага альбому «Blues у канцы тунэлю» менскага гур­та «P.L.A.N.». Трэба адзначыць напрыканцы, што вельмі ўдала тонкі мэлядызм падкрэсьлівае цёплы бэк-вакал студэнтак БУКа Ксэніі Сэбіскверадзэ ды Насьці Міхасёвай у садружнасьці зь віяланчэльлю Алега Алоўнікава.
3 праГрамай гэтага альбому гурт «P.L.A.N.» у тым жа 2003 годзе пасьпяхова выступіў у зорнай праТраме знакамітага польскага фэстывалю «Rawa Blues» побач з гасьцямі з Францыі, Нямеччыны, ЗША, Славакіі й са­мой Полыпчы, а Тазэта «Glos Rawy Mazowieckiej» пісала тады: «Блюзавыя зоркі зь Беларусі «P.L.A.N.» адныя зь нямногіх асьмеліліся выйсьці на сцэну фэстывалю ня толькі з клясычнымі стандартамі, а з уласнымі новымі творамі, і ўразілі грамадзкасьць калярытным блюзам на беларускай мове. Гэта было нечакана й захапляльна».
Дадамо, што сакавіты гук аль­бома дапамагла дасягнуць Андрэю Плясанаву (ужо як саўндпрад’юсэру) знакамітая студыя «Х-Noise factory» (Генадзь Сыракваш), у якой запісваюцца буйнейшыя беларускія зоркі. Сымбалічная мастацкая аздоба (дзе музы­ка ўжо зьнік, але цень на ўвесь тунэль застаўся) належыць дызайнэру Ірыне Баслык.
«Голас Радзімы» №23, 05.06.2003, Менск, В.М.
P.L.A.N.
Вам слова, Джон Ячмень!
2003, Студия А.Плясанава
ЦІ не нагадвае вам назва гэтага альбому адзін з тытулаў папулярнай у 8о-я гады беларускай кніжнай сэрыі «Паэзія народаў сьвету»? Такое найменьне сапраўды меў томік Робэрта Бёрнса ў перакладах Язэпа Семяжона. А лідэр гурту «P.L.A.N.» Андрэй Плясанаў здавён захоплены творчасьцю гэтага шкатляндыйскага паэты ды стварыў ужо нямала блюзаў і рок-нролаў на ягоныя вершы.
Зрэшты, у гэтым альбоме Бёрнс толькі адзін — акурат клясычны піўны гімн «Джон Ячмень», — але одаў ды іншых хваласыіеваў гэтаму празрыстаму бурштынаваму напою зь яч­меню хапае: «Мы п’ём», «Скрыпблюз» і г.д. Невыпадкова й мастацкай аздобай альбома сталі піўныя жывапісныя фантазіі мастакоў А. Меранкова й 3. Сурыновіча з уласнай калекцыі А. Плясанава (удалы прыём, бо з гэтай нагоды дыск трапіў у агляды ня толькі музычных, але й мастацкіх часопісаў кшталту «РКОдызайн», «Бе­ларусь»). Думаецца, зусім натуральна таксама, што такое зьбежыпіча пі-
вахвалаў азагаловіў Генэрал жанру, вялікі Шкатляндыец Робэрт Бёрнс:
I ў бочку ссыпалі, на дно,
Прах сэрца з шорсткіх жмень, Але і там усё адно
Ня згінуў Джон Ячмень.
Жывы — жыве! Як у катле,
Пад абручом бурліць, Прэ пенай з кубкаў на стале I душу весяліць.
Праўда, песьні пра піва — гэ­та зусім ня ўхвала п’янству. Гурт «Р. L.A.N.» яшчэ ў дэбютным сваім альбо­ме «Blues у канцы тунэлю» (гл. вышэй) выявіў сваю схільнасьць да сур’ёзнага сацыяльнага аналізу і мэтафарычных абагульненьняў. Нават у піўной песьні «Мы п’ём» («Тост пакрадзеных сьвятаў») чуецца выразнае антыалкагольнае разьвіцьцё празрыстага вобразу Алеся Памідорава, а таксама востры сацыяльны намёк і жорсткае пытаньне: «За што?» I адказ жа не суцяшае, таму што з аднолькавым задавальненьнем п’ём мы «і за руку сябра, што падтрымлівала нас, і за руку здрадніка, што піхнула нас у прорву». Карацей кажучы, «за што збылося, не збылося мы п’ём».
У альбом увайшлі песьні, напісаныя Андрэем Плясанавым (музыка й тэксты) у розныя гады, але шчыльна ўкамплектаваныя тэматычна й настраёва, таму ня трэба думаць, што ягоны «Джон Ячмень» здольны толькі загрузіць і расхваляваць.
Вось нават сам пачатак альбому — кампазыцыя «Ой, Дуся, Дуся...» — у форме жвавага, сакавітага, жорсткага рытм-энд-блюзу (гэткі рэінкарнаваны Джымі Гэндрыкс) дае вясёлыя жыцьцёвыя рэцэпты добрай гуморы:
Ой, Дуся, Дуся,
3 табой люблюся,
Ну дык давай стварацъ хутчэй
Ня проста дзетак, А Беларусаў, Каб Белорус ня зьнік з вачэй...
Мне асабіста, як аўтару тэксту, напісанага ў гады студэнцкага юнацтва, было дзіўна чытаць высновы нашай музычнай прэсы, што гэта ці то «амаль савецкі гура-патрыятызм» (А. Клімаў), ці то «погляд на патрыятызм цераз прызму сямейных адносінаў» (А. Мяльгуй). Нягледзячы на вашыя процілеглыя падыходы, хлоп­цы, вы абодва ня маеце рацыі, бо падчас вясёлага сэксу й кексу ў студэнцкім інтэрнаце я й ня думаў тады ні пра сям’ю, ні тым больш пра «савецку уродзіну». Проста так і завязваюцца добрыя адносіны, калі жывеш толькі думкай, што Бог дасьць (а ён добраму чалавеку кепскага не падсуне). I не бяда, што потым з такіх вось прыгодаў і зьявілася Божая істота Альдона, якая акурат і стала яшчэ адной Мартыненкай. Мяркую, што й Плясанаў адчуў у гэтым вершыку проста жывы жыцьцёвы рытм (ва ўсялякім разе, так мне намякаў).
Акрамя прыколаў побытавай тэматыкі гурт «P.L.A.N.» стварае й казачнарамантычныя вобразы («Вогненная птушка»), і мадэрнавыя асэнсаваньні жыцьця («Віртуальная хуткасьць»), а часам і ўвогуле зьлівае нестрыманую плынь сьвядомасьці («Кома-тэле»). Шэраг твораў з пункту гледжаньня тэкстаў прэтэндуюць нават ператварыцца ў крылатыя выразы дзякуючы сваёй празрыстай мэтафарычнасьці: «Любоў важней за нянавісьць», «Рокн-рол шанц»...
Але жякімі стылістычнымі сродкамі ўвасабляецца такі шырокі спэктар зьяваў і пачуцьцяў? Рэч у тым, што музычныя тэрміны блюз, рок-н-рол,
якія мільгаюць у назвах, ня здольныя надта дакладна выявіць усю сутнасьць. Тут вельмі істотным, напрыклад, становіцца тое, што ў працэсе працы над альбомам да гітарыста ТеорГія Станкевіча далучыўся й ня менш знакаміты Андрэй Дзяменьцеў, які граў раней і з навуцілусаўцам Вячаславам Бутусавым, і зь менскім гуртом «Калі Юга». Почырк у абодвух гітарэро кардынальна розны, таму «P.L.A.N.», захоўваючы мэлядычную блюзавую мяккасьць (жанчыны бальзакаўскага веку асабліва шануюць «Скрып-блюз») нечакана набыў нават выразныя мэталічныя рыскі, у якіх хуткія пальчыкі Андруся здольныя выпісваць віртуознае плястычнае бесперапыннае солё аж на 32 так­ты (больш за хвіліну). I заварожаны слухач зусім не засумуе ў гэтым часе, бо энэрГетыка вымалёўваецца неверагодная (слухайце, напрыклад, «Вогненную птушку»),
Незалежныя слухачы, якія не абцяжараны абавязкам Трунтоўнага стылістычнага аналізу кружэлкі, на­ват і не заўважылі адразу кардиналь­ных зьменаў у абліччы новай блюзавай зоркі. Проста, кажуць, у сваім другім альбоме «P.L.A.N.» выразна пажвавеў, прыдбаў энэрТетыкі, сакавітасьці... Папросту памаладзеў. Дый балазе!
«Наша слова» №41, 05.11.2003, Менск-Ліда, В.М.
P.L.A.N.
Вялікае калі ласка
2004, БМАдгоир
Яшчэ ў міжнародны год блюзу (2003), калі зьявіліся першыя дыскі гурта «P.L.A.N.» і асобныя гіты на роз­ных зборніках («Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя», «Піўны альбом», «Генэралы айчыннага року» ды ініп.), многія мэляманы вельмі насьцярожана прыглядаліся да такога актыўнага навічка, але вельмі хутка калектыў давёў вартаснасьць свайго брэнду стабільнымі месцамі ў гіт-парадах, рэГулярнымі тэлеі радыёпрэзэнтацыямі, фэстывальнымі прызамі... I вось — яшчэ адна навінка ад «P.L.A.N.».
Нарэшце аматары беларускага блюзу й рок-н-ролу атрымалі адказ на пытаньне, адкуль бяруцца песьні, якіх не было ў папярэдніх альбомах, але імі гурт скарае адзін гіт-парад за другім: ад «Шынкарачкі» ў захапленьні электарат інтэрнэт-плебісцыту «Тузін гітоў» і тэлефэстывалю «На скрыжаваньнях Эўропы», «Калядны рок-н-рол» перамог у конкурсе менскага радыё «Альфа», «Сьветлую галаву» на карню закупілі беларускія вытворцы піва й піўнога рок-н-рола...
Вось што значыць трыццаць гадоў
творчага маўчаньня: усе гэтыя песьні Андрэй Плясанаў пісаў яшчэ з далёкіх бо-х, часам нават сьпяваў і перамагаў у тагачасных моладзевых конкур­сах, але пра сур’ёзную выдавецкую ініцыятыву нават марыць тады не даводзілася. I дзякуй Богу. Бо за гэты час Андрэй дасьпеў нацыянальна, пасябраваў зь лепшымі беларускімі музыкамі, выпрацаваў уласную творчую манэру, знайшоў аднадумцаў і асэнсавана ўвайшоў у выразна сьвядомую рок-эліту (пра што сьведчаць і распаўсюджаныя асобнымі дыскамі на так званай VIP-вэрсыі альбому відэазапісы, дзе паказана ўшанаваньне калектыва на славутых «Генэралах...» перад трохтысячнай аўдыторыяй; вядоўца таго фэсту — дарэчы, знакаміты бард Віктар Шалкевіч — называв там «Р. L.A.N.» нават фэльдмаршаламі бела­рускага року).
Але ня трэба думаць, што альбо­мы гурта «P.L.A.N.» — гэта нешта накшталт greatest hits, якія лёгка шуфлююцца адзін за адным. Кожны альбом заўсёды вывераны канцэптуальна й настраёва, хіба што Андрэю цяпер прасьцей за іншых сэлекцыянаваць наяўны матэрыял, бо рэальна ёсьць з чаго выбраць. I хоць я сам нецярпліва чакаю, калі нарэшце выйдуць у сьвет неяк чутыя на канцэртах і на радыё беларускамоўныя кавэры твораў «Uriah Heep», «Czerwone gitary», Уладзіміра Высоцкага, але з задавальненьнем спасьцерагаю, што й раскручаныя творы выходзяць на альбоме ў новых вэрсыях.
Істотна пажвавела ад рокавага драйву дзяменьцеўскай гітары «Шынкарачка», хоць пяшчотная дуда Уладзі Бярберава («Ліцьвіны») зусім ня страціла шарму ад гэтага кантрасту, а
толькі набыла. Праўда, зьніклі тонкія ноткі трэшавай напругі пташнікаўскай гітары, але запіс «Шынкарачкі» з удзелам гітарыста гурту «Tesaurus» ёсьць акурат у відэаматэрыяле VIPвэрсыі ды яшчэ ў трэках CD «Тенэралы айчыннага року». А ў альбомнай вэрсыі «Каляднага рок-н-ролу» выразна прасочваецца разьвіцьцё выканаўчай манеры самога Плясанава як вакаліста.
Ён шмат што ўмее сам (кампазытар, сьпявак, гітарыст, мастак), але легка йдзе на творчыя кантакты, на плённае супрацоўніцтва. Дый зь ім ахвотна супрацоўнічаюць самыя розныя музыкі: акрамя вышэй згаданага караля беларускага аўтэнтыкфольку У. Бярберава ды флейтысткі Насьці Кісялёвай («Безь білету») нельга абыйсьці ўвагай і надзвычай плённы вынік саюзу блюзмэна Плясанава з мэталерам Аляксеем Шталянковым (3Kc-«Deadmarsh»), ад якога нарадзіўся Геніяльны рэпачок «Пасадзіў дзед рэпку». Праект так і назвалі паводле прозьвіпічаў удзельнікаў «Please, шг. Stahl» (тым больш, што сьпявае ў ім дачка Андрэя — Аня Плясанава, так што двойчы Please, двойчы Калі лас­ка, мо таму й... Вялікае Калі Ласка?), а песьня ня проста надоўга апанавала гіт-парадамі, а нават перамагла ў глябальным праекце «Залаты тузін».