222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
тоўным прызам («Partyzone» толькі праз два гады, у 2004 даехаў да студыі «Hertzz», каб пачаць працу над альбо­мам «Сьмерці няма», хоць яна — студыя — пасыіела ўжо адыйсьці ад «БАСовішча»), a «Indiga» ўжо празь месяц пасьля фэсту давала інтэрвію Польскаму радыё, як ім працавалася ў студыі «Rembrant» (так што ёсьць надзея, што з «Indiga» ў Астроўскага ўсё будзе іначай).
Па-за тым у гурце граюць Зьміцер Дзямідаў (гітара) і Андрусь Ганчарык (бубны). Ну й нельга ж забываць пра франтвумэн калектыву — Русю, якая ў сталічнай рок-кампаніі ня першы год хаўрусуецца. Нават на дыску «Генера­лы айчыннага року», куды пасьпела трапіць панядзелкавая песьня «Тры сонцы», напісана: «Такой Русі яшчэ ня чулі ў Беларусі». Якой яна бы­ла, па шчырасьці, ня памятаю, а вось на дыску яна ўражвае дынамізмам сваіх відавочна не «дунц-бунцавых», а хутчэй псыхадэлічных кампазыцыяў. Для тых, хто любіць параўнаньні з замежнымі аналяГамі, магу прыгадаць толькі польскую рок-дзіву рубяжа тысячагодзьдзяў Юстыну Стэчкоўску, якая скарыла нават славутую фірму «ЕМІ». Вось толькі чаму Руся так настойліва хаваецца за псэўданімам? Для дасьледчыкаў пакіну хоць адну згадку, што Руся — гэта не Русла­на, а Маруся, а ў падзяках не пакіньце па-за ўвагай невядомае мэляманам прозьвішча Нэлі Шукюравай, бо гэ­та Марусіна маці, а да таго ж, і першы спонсар гурту «Indiga».
Дарэчы, астатнія падзякі будуць зразумелымі кожнаму, бо акурат у іх знаходзяцца найбольш пазнавальныя для шырокіх масаў прывабныя фішкі: Віктар Маўчанаў і Вячаслаў Шара-
паў у сваёй студыі дапамагалі многім вядомым музыкам у справе гукавой канцэптуалізацыі іхніх прадуктаў, пра Аляксея Паўловіча мы тут ужо згадвалі, пра Міхала Анемпадыстава ды Каею Камоцкую зараз згадаем, Кірылу Насаева ведае кожны прыхільнік камэрнага хору «Унія», як і Андрэя Хадановіча, які вучыў Русю пісаць нармалёвыя беларускія вершы, — кожны гадаванец адзінага ў Беларусі беларускага ліцэю, ну а згаданае «БАСовішча» — гэта ўвогуле сьвятыня для ўсіх беларускіх рокераў.
Што да Касі зь Міхалам, дык Руся дзякуе ім за песьню «Цэпеліны», кавэр паводле якое яна зрабіла ў захапленьні ад музыкі леі'эндарнага «Новага неба» (а вось тут пільны чытач павінен насьцярожыцца, бо ў альбоме «Дні» ўжо ёсьць поўны тыдзень).
Як не прыгадаць тут славутую пе­сьню Геніяльных «Бітлоў», якая так і называецца — «Eight Days A Week», перасьпяваную й славутымі «Ргосо! Нагит», і процьмай іншых гуртоў роз­ных краінаў і народаў. Вось і ў «Indiga» іхняя перасьпеўка пайшла акурат восьмым днём тыдня гэтага надзвычай канцэптуальнага альбома «Дні».
Уразьлівае мастацкае ўвасабленьне гэтай канцэпцыі знаходзім на відарысе самой вокладкі. Асабіста мне ён нагадвае верш Яна Кандратовіча «Дні, як запалкі тухнуць». Азірнемся калінебудзь на пройдзены шлях, а перад вачыма — жахлівая карціна засохлых парасткаў. Ня дай Бог!
Гэткі відовішчны здымак Руся знайшла ў інтэрнэце, але ня проста па-пірацку спампавала яго для сваіх патрэбаў, а выйшла на прамы кантакт з аўтарам і атрымала афіцыйны дазвол.
Напрыканцы — характэрная згадка наконт назвы. Першыя публікацыі ў прэсе пра гурт, мо хто памятае, пазначаліся болып традыцыйным варыянтам найменьня індыянскага джынсавага фарбавальніка — «Indigo», а вось жа зьявілася чамусьці «Indiga». Чаму? Ды той жа інтэрнэт падказаў, што па сьвеце распладзілася столькі «індыгаў», што заблытацца можна. А выйсьце даў і вопыт «БАСовішча», і практыка беларускамоўнай творчасьці, і самая моц роднамоўных традыцыяў, якая любога экзатычнага Celentano, «Cinzano», «Indigo» лёгка ператворыць у Чэлентана, «Чынзана», «Індыга», надаючы ім пазнавальныя свойскія рысы.
«Музыкальная газета» №16,
19.08.2004, Менск, В.М.
POSTSCRIPTUM
Вандроўка
2005, БМ Agro up
ретигам —		
Ёсьць у беларускім року пэрсанажы сымбалічныя, але... непрыкметныя. Аб прычынах цяжка нават і меркаваць. Вось, скажам, гурт «Postscriptum». Напрыканцы 90-х ён быў і ва ўсіх модных зборніках «Беларускі турбапііхэг» ды «Вольныя тан­цы» (у дыску «Слухай сваё» знаходзім
песьню «Сонейка», у CD «Альтэрнатыва_Ьу» трапіў «Кароль залатой травы» і г.д.), а на юбілейным X «БАСовішчы» (1999) менавіта «Postscriptum» падзяліў галоўныя фэстывальныя лаўры з гуртамі «Exist» і «Znich». Акурат праз год мне давялося назіраць на наступным фэсьце іхні лаўрэацкі канцэрт і ўражвацца энэргетыцы беларускага фольку, а потым размаўляць пра гэта з басістам калектыву Віктарам Галавачэнкам, зь якім лёс наканаваў падзяліць гатэльны нумар. Ён казаў тады: «У нашым рэпэртуары ёсьць фальклёрныя песьні, але мы не займаемся апрацоўкай фальклёру. Мы проста стараемся данесьці да сучаснага слу­хача жывы драйв нашых старажытных песенных традыцыяў. А ён часам быў мацнейпіы за ўсялякі навамодны гардкор альбо гэві-мэтал».
Гурт «Postscriptum» ня раз і по­тым можна было спанатрыць на прэстыжных імпрэзах «Рок-Каранацыя» або «Таўкачыкі», але поўнафарматных уласных рэлізаў усё не было. Не было, ды сталася!
I не было б шчасьця, ды няшчасьце дапамагло: штосьці апошнім часам гурт «Крама» пачаў эканоміць на гукарэжысуры ды не бярэ на адказныя канцэрты свайго кляснага, а нават і леГендарнага гукача Алеся (Клаўса) Белізяка. Taro самага, які запісваў ім знакаміты альбом «Гарэлка на лёдзе», што ў свой час захапіў нават брытанскі рынак (да ю-годзьдзя гэтага прарыву «BMAgroup» яго перавыдала). Дык калі асабіста я заўважыў, што вакалістка «Postscriptum» Юля Сяўрук стала Юляй Белізяк, дык зразумеў, што незапатрабаваны талент павінен адрадзіцца ў іншым мейсцы і...
I талент адрадзіўся. Менавіта
Клаўс у дыхтоўнейшай беларускай студыі БДТРК запісваў гэты доўгачаканы поўнафарматны дэбют легендарнага ўжо гурта (цягнулася гэта з сьнежня 2003 да травеня 2004 году). Вынікам стала ня толькі гэтая сымпатычная кружэлка, але й ня менш сымпатычная істота Паўлінка Белізяк, якая нарадзілася 1 кастрычніка 2004 году. Паслухаўшы вынік (той, першы з названых), я адразу скеміў, якое капічуйства было б, каб мы страцілі гэты дар Божы.
Запісваўся альбом амаль у традыцыйным складзе: Юля Белізяк (вакал, цяпер адзін, хоць калісьці вакалістак было траёх), Віктар Галавачэнка (басгітара), Аляксандр Івашкевіч (гітара), Мікалай Белановіч (бубны). А гасьцёўна ім дапамагалі Алег Рыбалка (пэркусыя) і Яўген Хітрак (флейта).
У альбом увайшло тузін дыхтоўных гітоў, многія зь якіх адразу пазнаюць гартаваныя фоны беларускага ро­ку (той самы «Кароль залатой травы» або вядомыя з канцэртаў «Вольныя танцы» і «Назаўсёды» («Ёлкі зялёныя»), а таксама кім толькі не перакавэрканы фольк «Мела мамка тры сыночкі»), Але сапраўдны мэГа-гіт я знайшоў акурат у новых творах калектыву, хоць акурат і хваляваўся за здольнасьць гурта «Postscriptum» нанова ўразіць старых фэнаў, захапіць новых. Зьвярніце ўвагу на няўрымсьлівы шквал пачуцьцяў кампазыцыі «Званы», дзе стоадсоткава разгортваецца дынамічная палітра вакалу Юлі Сяўрук (прабачце, Белізяк, хоць рэдка зоркі такога маштабу мяняюць прозьвішча, бо нават Алу Кіркораву ніхто ня ведае).
А як тонка зроблены гэткі беларускі «Californication» над назвай «Ве-
цер з поўначы». Гэты амаль unplugged стаўся ледзь не самай энэрГетычнай кампазыцыяй альбому: тонкі. пяшчотны й дынамічны. Няшмат саступае яму дынамізмам пяшчоты й кампазыцыя «Дарую табе», чатыры хвіліны якое прамільгваюць на адным уздыху.
Напрыканцы альбому вас чакае ўвогуле нейкая джазавая пяшчота кампазыцыі «Мне не шкада» ў антуражы гэтак разнастайнага Юлінага вакалу. Дый музыка сыграна адпаведна.
Але гэта ня ўсе сюрпрызы. Традыцыйныя беларускія шчадроўкі ў Юліным выкананьні запомніліся многім, але пачуць знакаміты «Прыйды, прыйды, господарю» на чысьцюткім Ukrainian даводзілася, бадай, ня кожнаму, хоць паводле рытмікі кожны пазнае песьню сходу. У альбоме «Вандроўка» яна таксама сталася адным зь лепшых гітоў.
Паводле апошніх традыцыяў бе­ларускага шоў-бізнэсу гэты дыск выдадзены камбінаваным фарматам CD-digital-audio+, таму акрамя музыкі зьмяшчае й калекцыю фотаздымкаў ды рэдкі архіўны відэакліп гурта — «Ня наш сэзон» (4.40), які паходзіць, на жаль, яшчэ з двухмоўнага пэрыяду іхняе творчасьці, калі расейшчыне надавалася істотная ўвага (таму й кліп in russian), але затое кліп відавочна не малабюджэтны, бо было ка­му спансаваць такі вытвор.
Перачытваю гэтыя радкі й заўважаю, што аніслова не сказана пра стыль музыкі гурта «Postscriptum». Мо таму, мяркую, што жывое сваё не заўсёды ўпісваецца ў мёртвыя чужыя схэмы. Тут і гардкор, і фольк-рок, і фанк, і ф’южн... Ды што жанГліраваць
незразумелымі тут слоўцамі, калі наяве выразна адно: энэргетыка, сак­ральны зьмест, прыродны талент стваральнікаў альбому ды тысячагадовая гісторыя многіх гітоў. Завяршаю рэцэнзыю пад гукі чарговага прагону «Ветру з поўначы» і проста душа растае.
«Краязнаўчая газэта» №37,
02.10.2004, Менск, В.М.
zIGZAG
Віопіс@
2005, БМАдгойр
Вось ужо гадоў пяць актыўна праяўляе сябе на беларускім музычным рынку таямнічая творчая адзінка пад адметнай назвай «zIGZAG» (ніхто ж, пагодзьцеся, ня піша сваё імя загалоўнымі літарамі на чале з... прапісной, але гэта мае выразны сэнс, пра які я скажу крыху ніжэй). Песьні гурта неаднаразова траплялі ў папулярны плебісцыт «Кліп-абоймы», у маштабную тэлепраГраму СТБ «Гіт-момант», у прэстыжны конкурс ВТ «На скрыжаваньнях Эўропы», а пасьля ўвядзеньня 75% квоты беларускай музыкі на беларускіх FM-станцыях «zIGZAG» стаў адным з самых фарматных айчынных выканаўцаў. Дый што казаць: песьня «Малітва» з гэтага альбому напра-
цягу цэлага 2005 году не вылазіла зь найлепш раскручанай беларускай гітдваццаткі «На скрыжаваньнях Эўропы», тройчы дасягаючы першага месца і трапіўшы потым у выніковы CD, а твор «Пабудзі мяне» стаў адным зь пераможцаў праекту «Залаты тузін» («West records», 2005). Прад’юсэры гавораць нават аб надзвычайнай зручнасьці гэтай творчай адзінкі празь ейную апалітычнасьць (баяцца ў нас усё ж слова лішняе пікнуць), а мяне дык радуе акурат тое, што нават у сваіх рамантычных тэкстах пра птушак, пра каханьне ды пра прыроду «zIGZAG» не апускаецца да татальнай нематы. Вось хоць бы вобразы ягонага мэГа-гіта «Пабудзі мяне»:
Я бягу
3 того шляху, Які — кажуць яны Да сьветлай будучыні.
Так што «zIGZAG» зусім не амор­фная пустэлька для затычкі этэрных радыёдзірак, а неабыякавы сацыяльна актыўны вытвор. Сьведчыць пра гэта й чароўная мэлядычная песьня «Mine Free World», напісаная Ігарам Загумёнавым па-анГельску дзеля гала-канцэрту Міжнароднага Сымпозыюму па забароне проціпяхотных мінаў у Кэніі (Паўднёва-Ўсходняя Афрыка). На дыск яна й трапіла in english на па­мятку аб удзеле гурта «zIGZAG» у гэткім сур’ёзным мерапрыемстве сусьветнага маштабу, але ўжо ў лютым 2005 твор быў пераасэнсаваны па-беларуску дзеля конкурсу патрыятычнай пе­сьи! «ОНТ», дзе атрымаў назву «Рэха войнаў», хоць і захаваў першапачатковую праблематыку. Пазьней, у чэрвені 2005, «zIGZAG» выступаў зь ёй ды іншымі беларускімі песьнямі ў рамках