222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
III Сусьветнага моладзевага кангрэсу ў ЭдынбурГу (Шкотляндыя).
На мой погляд, гэта вельмі лягічна, бо песьні Ігара Загумёнава кінуліся мне на слых яшчэ ў канцы 90-х, калі ён сьпяваў выключна па-анГельску. Ну што ж зробіш, калі мы, гадаванцы «самай нерытмічнай краіны», як сьпяваецца ў папулярнай ненароднай песьні, пасьпелі ўсмактаць у сябе цудоўны пляст забароненай тады брытанскай і амэрыканскай рок-музыкі. Мы запоем слухалі неўміручы рок 70-х: Джымі Гэндрыкса, Карлёса Сантану, Пітэра Грына, «Led Zeppelin», «Uriah Неер», «Ргосоі Harum», «Genesis»... Колькі ўсяго ды такое рознае! А лідэр калектыву Ігар Загумёнаў, ураджэнец Беларусі, да таго ж адукацыю атрымліваў у Ню-Ёрку і анГелыпчынай прасякнуўся болей за беларушчыну.
Колькі ягоных суайчыньнікаў, вяртаючыся дамоў, ішлі за болыпасьцю ды сьпявалі па-расейску ці працягвалі размазваць невядома тут для каго анГельскія сусьлі, а Ігар спачатку прыкмеціўся многім сваімі беларускамоўнымі кліпамі «Кастрычнік» і «Зігзаг», а потым і ўдзелам у адборачных турах прэстыжнейшага рокфэстывалю «БАСовішча», у папулярным праекце «Піўны альбом» лэйблу «BMAgroup». Самай інтрыгуючай для мяне стала інфармацыя з «Музыкальной газеты», што бацька Ігара нарадзіўся ў МанГоліі ў беларускарускай сям’і, якая шмат падарожнічала, і... Радзімай Ігара стала Беларусь. Ігар вельмі паважае бацьку, дый той актыўна ўдзельнічае ў ягоным лесе, але тут дзеля творчасьці Ігар абраў матчыну мову. Не падзейнічаў на яго прыклад болыпасьці. Чаму? Ад-
казу на гэтае пытаньне ня знойдзеш мэтафізычным шляхам, як ні мудрагельствуй.
3 Ігарам Загумёнавым асабіста (паўтараю, з ІГарам ЗАГумёнавым; адчуваеце, адкуль назва калектыву?) я пазнаёміўся ў Швэдыі восеньню 2004 году, куды мы разам трапілі на запрашэньне Швэдзкага інстытуту. Ен ня толькі знаёміўся там з структурай швэдзкага радыёрынку, шоў-бізнесу, адукацыі, але й выступаў з сваімі маляўнічымі песьнямі ў стылістыцы паміж atmospheric і new romantic. Тэты касмапалітычны стылёвы кактэйль у спалучэньні зь беларускай мовай даваў такі незвычайны плён, што музыколяг з Гётэборгу Стэфан Гэльман не абмінуў запытацца: «У вашай краіне родная мова ў выразным заняпадзе пад ціскам рускамоўнай адукацыі, дык чаму ты, такі далёкі ад фольку, усё ж сьпяваеш на мове, на якой амаль ніхто не гаворыць?» Ігар адказаў сымптаматычна: «Нават калі людsi й не гавораць па-беларуску, яны разумеюць гэтую мову, больпі таго — любяць яе. Лепшыя беларускія рокгіты ствараюцца менавіта на беларускай мове, і гэта дамінуючы прадукт на нашым рынку. Я сьпяваў сьпярша паанГельску, бо вучыўся ў Ню-Ёрку, але ў Беларусі мае ані'ельскія песьні так і ня сталі культавымі ці проста папулярнымі, а творцу сілкуе жывы кантакт з слухачом. Шукаць зь ім паразуменьня ў расейскай мове я нават не спрабаваў, бо важней было злучыцца зь пераважнай традыцыяй і выявіць сябе ў кантэксьце тытульнай культуры краіны».
Ужо там, у моладзевым клюбе ФарГелянда, мы наладзілі з Нарам творчае знаёмства: ён слухаў
кампазыцыі на мае вершы ад гуртоў «Tesaiirus», «P.L.A.N.», «Deadmarsh», а я знаёміўся зь першай студыйнай вэрсыяй акурат вось гэтага, дэбютнага альбому, які фраГмэнтарна чуў перад тым на радыёхвалях («Палымянае неба», «Птушкі», «Гульня»), у тэлевыпусках «Кліп-абоймы» ды «Музычнага каналу» («Зігзаг», «Кастрычнік», «Гара»). Былі й захапленьні пэўнымі знаходкамі, і карысныя заўвагі. Цяпер у тым прадукце, што быў запісаны ў дыхтоўнай студыі «Х-Noise factory» й выдадзены лэйблам «BMAgroup», знайшоў шэраг канструктыўных зьменаў, таму дэбютны альбом гурта «zIGZAG» стаўся ў маім разуменьні яшчэ болып цэльным і пераканаўчым, нават умацавалася й повязь з фолькам у гэтай касмапалітычнай музыцы, дзе ў антуражы аванГарднай электронікі ёсьць месца й смакавітай сучаснай гітары, і экзатычнаму саксафону, і роднаму вургану або жалейцы, і нават глыбока прачутай традыцыйнай мэлёдыі («Кастрычнік»), I нават калі вы таксама бачылі сёй-той зь ягоных маляўнічых кліпаў, выразна адчуеце іншую, больш высокую ступень пераканаўчасьці гэтых твораў у структуры альбома. Зрэшты, выдаўцы гэтага дыску даюць піанц паглядзець на кампутары й адзін з тых кліпаў — «Пабудзі мяне», зьняты ў моднай плыні 3Dанімацыі.
«Народная Газата» №40,
23.02.2005, Менск, В.М.
зьмяя
Усё дзеля Вас
2005, BMAgroup
Упершыню шырокая публіка пачула гэтую экстравагантную назву — «Зьмяя» — на маштабнай прэзэнтацыі трэйцяга беларускага CD-зборніка экстрэмальнай музыкі «Hard Life — Heavy Music», якая адбывалася ў адным з сталічных клюбаў восеньню 2004 года. Прэса ўжо тады не абмінула ўвагай «Зьмяю» ды іхнюю песьню «Усё дзеля Вас» на гэтым дыску, а неўзабаве спэцыялізаваная «Музыкальная газета» атрымала на рэцэнзыю дэма-вэрсыю іхняга поўнафарматнага альбому з такою ж назвай. Ведаючы рэдактара названага выданьня Алега Клімава як аб’ектыўнага востраслова (ён на «Рок-Гільятыне-2ооі» нават адмысловы прыз «За зласьлівасьць» атрымаў), я быў зьдзіўлены, што ў ягонай рэцэнзыі («МГ» '3.01.2005)
знайшлося нямала слоьау на
адрас навічкоў: «У беларускай ж ок-музыцы зьявіўся яшчэ адзін магутны, прыгожы, упэўнены вакал. Зою Каральчук проста прыемна слухаць».
Зрэшты, былі там і вельмі сур’ёзныя заўвагі, адна зь якіх датычыла нявызначанага стаўленьня да
роднай мовы (апошняе нібыта й дзіўна для расейскамоўнай Газэты, тым болып, што ў «Зьмяі» ўсё як паводле канстытуцыі — татальнае раўнапраўе: 6 рускіх песень, 6 беларускіх). Але праз пэўны час, перамовіўшыся з прад’юсэрамі «BMAgroup», яны прынесьлі на разгляд лэйблу новую, цалкам беларускую вэрсыю альбома. Як, аказваецца, трапна глядзеў спадар Клімаў, бо нават песьні, пры слуханьні якіх уяўляліся гэткія рокавыя дзяўчаткі ў какопініках ды сарафанчиках («Counter Strike 1,6», «Першы дзень у каляндары», «Вайна»), набылі такую неверагодную нацыянальную энэріетыку, што іх і не западозрыш у перакладной сутнасьці. Нібыта так і нарадзіліся. А перакладала Зоя сама. Праўда, лексикон песень часта падуладны асэнсаваньню толькі якому-небудзь завёрнутаму віртуальнаму гульцу — столькі тут кампутарнага слэнгу. Але буклет з поўнай тэкстурай альбому (дзякуй «BMAgroup» за добрую традицию) дапаможа кожнаму разабрацца ва ўсіх далікатных нюансах (бо, скажам, боты тут — гэта не абутак, а кампутарныя БОТы).
Тэматыка песень гурта даволі типовая для сучаснага рок-мэйнстрыма: пошукі падлеткам свайго месца ў жыцьці, рэфлексыі юнай сьвядомасьці на рэтраградныя погляди дарослых. Есьць трохі фривольных думак наконт кексу й сэксу («У яму»). Усё звычайна? Але зухаватыя аранжыроўкі й відавочныя таленты вакальнай ды інструмэнтальнай часткі гурта робяць усё незвычайным. Дый тэксты не назавеш банальнымі. Мяне асабіста кранулі наступныя радкі зь песьні «Вайна»:
Дзе на звалцы слоў
Канулі ў бездань вякі, Там пральецца кроў Выкупіць нашы грахі.
Як бачыце, гэта зусім ня жарцікі, хоць прыкол — не апошняя адметная рыса «Зьмяі».
Гледзячы на вокладку, якую прапанаваў музыкам мастак Іван Гарчакоў, вы ніколі не здагадаецеся, у якім стылі грае гурт. Нібыта звычайная традыцыйная фольк-бадзяга, пра якую сьведчаць і саламяная лялька, і саматканы ручнічок, і льняныя вышыванкі. Але прыгледзьцеся: штосьці роцік у лялькі зацэраваны, а замест вочак — два рознакалібравых Гузікі, дый у белым ручніку — чорнымі ніткамі зашытыя дзіркі. А на звароце лялька ўвогуле ляжыць з адкручанай галавой. Такі лёс: калі некаму дазволіш зацэраваць твой рот, дык неўзабаве ён табе й галаву адкруціць.
Дык нездарма ж мы пачалі гаворку з прыгадкі пра экстрэмальны зборнік. «Зьмяя» — чарговы беларускі мэтал-бэнд. Іх многа ў нас, цікавых і разнастайных, але «Зьмяя» на гэтым тле ня згубіцца, бо ядронага жаночага мэтал-вакалу і ў сьвеце ня так шмат. (Дый «Зьмяя» не згубілася: у тым жа 2005-м гурт стаў адным з лаўрэатаў «БАСовішча»). Да таго ж парадыйная сутнасьць у гэтым стылі рэч таксама надзвычай рэдкая, а «Зьмяя» яшчэ ў альбоме «Hard life — Heavy music», як піша музычны крытык Анатоль Мяльгуй, выявіла такія здольнасьці (гл. «Знамя юности» №153 за 17.12.2004).
Гурт, на жаль, ня цалкам жаночы, як уразіўшы мяне калісьці фінскі «Weath Fair», але хлопцы-віртуозы нават не зьбіраюцца аспрэчваць лідэрства франтвумэн, хоць граюць
у «Зьмяі» не абы-хто, а людзі з імем. Гэта гітарыст Уладзімір Сахончык ды басіст Яўген Броўка (абодва з гурта «Neuro Dubel»), бубнар Дзяніс Кахоўскі. Дый прамоўшнам дапамагае займацца небезьвядомая Аня Вольская («Крамбамбуля»).
I ўсё ж каралева тут Зоя: яна й тэксты піша, і ў аранжыроўках удзельнічае, і сьпявае. Ды як сьпявае! Вось дзе сапраўды нельга не пагадзіцца з тым Клімавым: яе проста прыемна слухаць, нават калі хлопцы, аматары экстрыма, дадаюць крыху гроўлінга. Хацеў тут прывесьці ў параўнаньне якую-небудзь сусьветную славутасьць (кшталту Аўрыль Лавінь), але Аўрышка ды нават Ніна ГаГен адпачываюць, калі дзярэ горла Зоя — самааддана й натхнёна. Самае цікавае, што ў гэтым экстрэмальным напоры не руйнуецца выразны мэлядызм Зоіных песень. Дзяўчына ўсё-ткі, хоць і экстрэмальная.
«Народная Газэта» №64-65,
25.03.2005, Менск, В.М.
IQ48
Вар’яты
2005, (Vest records
Тэты гурт можна залучыць да самай маладой Генэрацыі беларус-
кае рок-музыкі. Тым ня менш, музыкі з «IQ48» прайшлі ўсе магчымыя ступені разьвіцьця, якія выпадаюць на долю беларускамоўных выканаўцаў у нашай краіне. У іхняй гісторыі быў пасьпяховы ўдзел у буйнейшых рок-фэстывалях («БАСовішча») і міжнародных праектах («Хахлабуль»), запісы кліпаў і выступы ў самых прэстыжных залях і клюбах беларускай сталіцы ды замежжа... Але ня толькі прыемныя моманты спадарожнічалі творчаму росту гурта «IQ48». Былі й цяжкасьці, калі, напрыклад, з-за немагчымасьці далейшага супрацоўніцтва «IQ48» пакінуў адзін з аўтараў тэкстаў і вакаліст Павал «Фройд» Зыгмантовіч. Але музыкі ня сталі злавацца на свайго калеГу, пажадалі Фройду далейшых посьпехаў у сольнай кар’еры рэп-выканаўцы, а самі ўзяліся працягваць тое, над чым разам працавалі доўгія гады. Прычым, ніякім чынам не здраджваючы сваім прынцыпам. Асабліва, што тычыцца мовы творчасьці гурта «IQ48» — беларускай. Гэта, на мой погляд, уражваючы прыклад мужнай у цяперапініх варунках грамадзянскай пазыцыі маладых музыкаў.