222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Наадварот, музыкі творча пераасэнсавалі ўсё тое, што яны стварылі раней, ды пайшлі ў сваіх пошуках значка далей. I цяпер гурт «IQ48» спэцыялісты й слухачы залічваюць да лідэраў айчыннае рок-музыкі. Новым пацьверджаньнем гэтых амбіцыяў і арыентыраў у творчасьці стаў выдадзены ў 2005 годзе першы поўнафарматны альбом гурта «IQ48», які названы музыкамі «Варяты», што гранічна адпавядае іхняй іранічнай музыцы ды самой назве калектыву (музыкі кажуць, што каэфіцыент інтэлектуаль-
•й гндідей’^
ЗМШЛЧАЕ:
“My Galilee'
"More кахання" зборнік беларускай рок і поп-музыкі, прысвечаны Каханню і закаханым.
ЛЕПШЫЯ ХІТЫ
17 лісталада
19 лістапала
18 лісталада
17
ЛІС'ГАІІАДД 19 00
Folk-Modern Fest
ИААРУСКАГА УЙІМКШТА КУЛЬТУРЫ гэспуыиканек.
Г уды Грамніцы ліцвіны Лкруга Вольнага Маста цтва Палап
Long Play Зьнім Ріаьо
Ьезь білета Паскрыптум Бан-Жвірба Зелень аарог
НЕЙРОДЮБЕЛЯ, і інш.
КРЫВІ, ПАЛАЦА,
Г NRM, КРАМЫ,
н & кннетнншн
MORE КАХАННЯ
Ў МУ ЗЫЧНЫХ КРАМАХ
2004. Плякат «А&К» першыхбеларускіх удзельнікаў фэстывалю «Eurovision» у Стамбуле.
2001. Рэклямная афіша праекту «More каханьня».
2000. Афіша фэстывалю “Таўкачыкі”
«Палац» 1995 года.
Сувэнірны плякат гурта «Zygimont VAZA»
1993 года.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСИАГА РОКУ У ПЛЯКАТАХ:
2004. «Tesaurus» на расьцяжцы ў мэтро, плякатах і ўлётках.
2005. На плякатах і расьцяжцы ў мэтро нямецкі «Accept» плянаваў мець на разагрэве беларускі «Tesaurus».
нага разьвіцьця IQ у 48 адзінак — гэта той парог, пасьля якога чалавек ня можа ілгаць; дый увогуле, сярод людзей з IQ48 няма сумных і заклапочаных).
Музычны стыль, які абраў гурт «IQ48», — мэлядычнае адгалінаваньне рэпа з рокавым гітарным суправаджэньнем. Карацей, рэп-кор. А як смачна ды роўна гучыць усё гэта на дэбютнай кружэлцы! Так, песьні «IQ48» у выкананьні Аляксандра «Ash» Ракаўца пад гукі электрагітары Аўгена «Buzza» Бузоўскага ў суправаджэньні саксафона Дзяніса Дзеравенкі болып падобныя да сатырычных ці гумарыстычных чытанак. Але істотная іхняя адметнасьць ад шэрагу іншых — выразна свой вынайдзены саўнд. Тэты гук вядомы беларускім слухачам з часоў зборкі «Напісогеманія: чаду!» і трыб’юту «Віза N.R.M», дзе ўпершыню пракатваліся кампазыцыі, што ёсьць і тут — «Зрабілі мой клён» і «Кумба» (апошняя — гэта кавэр зь Лявона Вольскага). А таксама яшчэ шмат уражаньняў пакінула песьня «Таполі» ды відэакліп на яе, які можна паглядзець і ў мультымэдыйнай частцы дыска «Вар’яты». Дарэчы, усе тры песьні выкананыя сумесна з Фройдам.
Для слухачоў уяўляе пэўную цікавасьць і тое, куды рухаецца гурт цяпер, калі яго пакінуў харызматычны лідэр Павал «Фройд» Зыгмантовіч. Мяркую, адным з адказаў на гэтае пытаньне стануць такія кампазыцыі гурта «IQ48», як філязофскае «Выйсьце» (песьня выканана сумесна з А. Памідоравым), лірычная рэп-чытанка «3 пункту А». Гэта ўжо ня тыя «бесшабашныя» зонГІ на тэму сэкса, а болып эмацыйна ўзважаныя й «дарослыя» як з музычнага погляду, гэтак і з вобразнага. Відавочна па-
шыраецца й стылістычны далягляд музыкаў «IQ48». У такіх кампазыцыях, як «Заплюпічаныя вочы», «Выйсьце» прыкметны ўплыў папулярнага сёньня сярод моладзі «цяжкога» стылю hardcore, а вось незвычайная «Карыда» дорыць слухачам магчымасьць адчуць лятынаамэрыканскія рытмы ў траГічнай гісторыі каханьня Тоні й Хуаніты. Быццам у бразыльскім сэрыяле...
Тут адзначым, што гэты стылістычны «дрэйф» быў бы немагчымым без творчага ўдзелу ў гэтым працэсе музыкаў рытм-сэкцыі. У вялікай ступені дзякуючы таленту басіста Кастуся Калесьнікава ды бубнача Антона Мацулевіча гучаньне «IQ48» становіцца такім шчыльным і напружаным.
Дзеля справядлівасьці адзначым, што тэма адносінаў паміж поламі, якой музыкі здаўна аддавалі пімат увагі ў сваёй творчасьці, мае свой працяг і на гэтым дыску. Бо, як тлумачылі самі музыкі падчас аднае з прэс-канфэрэнцыяў, беларускія хлопцы вельмі гарачыя, і гэтая тэма — адна з самых надзённых у рэпэртуары гурта. Проста цяпер гэтая тэматыка прадстаўлена ўжо ня толькі цнатлівым фройдаўскім гітом «Таполі», а яшчэ й такой спрэчнай праз сваю пэрвэрсыўнасьць песенькай, якая мае назву «Я звар’яцела». А вось, што выратоўвае ад безГустоўнасьці кампазыцыі такога кшталту ў рэпэртуары гурта «IQ48», дык гэта добрая порцыя гумару й сарказму, якімі музыкі «прыпраўляюць» свае дынамічныя й мэлядычныя рэпчытанкі.
Альбом «Вар’яты» гурта «IQ48» быў прадстаўлены выдавецкай кампаніяй «West records», якая ня так часта радуе слухачоў дыскамі мала-
дых выканаўцаў. Але відавочны талент удзельнікаў гурта «IQ48» пераканаў выдаўцоў у тым, што дыск будзе мець камэрцыйны посьпех. Мы ж адзначым, што тэты дыск гурта «IQ48» — важкі ўнёсак у станаўленьне беларускамоўнага рэпу як паўнавартаснай часткі сучаснай гарадзкой культуры.
«Белорусский рынок» №12, 28.03.2005, Менск, А.М.
КРОНА
Скрынка
2005, Prynamsi records
Нягледзячы на тое, што цяпер ствараюцца ўсе магчымыя ўмовы для панаваньня ў Беларусі расейскамоўнай папсы, колькасьць і якасьць музыкі беларускамоўных рок-калектываў стала расьце (мо гэта з рокерскага духу пратэсту?). Гэта лепшы прыклад для наступных пакаленьняў, а таксама пераканаўчая альтэрнатыва мастацкай бездапаможнасьці, што пануе ў музычных шоў на дзяржаўным радыё ды тэлевізыі, у хаўрусе, які выконвае загад па адцягваньню ўвагі слухачоў ад праГрэсыўнай беларускамоўнай рок-музыкі.
Пра тое, што ў беларускай рокплыні існуе пераемнасьць пакаленьняў, жаданьне працягваць тыя тра-
дыцыі, якія былі закладзены раней, сьведчыць, напрыклад, зьяўленьне калектываў, створаных музыкамі, што непасрэдна пераймалі каштоўны вопыт у заснавальнікаў беларускага рок-руху. Вось, напрыклад, ініцыятарам гурта «Крона» стаў былы ўдзельнік легендарных «Ulisa» й «Новага неба» Аляксей Паўловіч. I ўсе ўрокі, якія Аляксей засвоіў, граючы там, музыка выкарыстоўвае ў працэсе рэалізацыі свайго новага праекту.
Пра тыя высновы й асабістыя творчыя ідэі музыкаў гурту «Крона» сьведчыць першы ўласны дыск, які музыкі назвалі паводле адной з кампазыцыяў — «Скрынка». Тэматычна гэтая рытмічная, драйвавая песьня прысьвечана ўплыву на людзкую сьвядомасьць сродкаў масавай інфармацыі і, у прыватнасьці, тэлевізыі як самага магутнага іхняга адгалінаваньня.
«Галава ў парожняй скрыні» — такую выснову робяць музыкі, калі сваймі сродкамі спрабуюць прасякнуць ў сутнасьць фэномэну тэлебачаньня ды ягонага ўзьдзеяньня на духовы сьвет сучаснага Беларуса.
Кампазыцыя таксама ёсьць паказальнай і з музычнага пункту гледзішча: у ёй сканцэнтравана шмат кампазыцыйных элемэнтаў, характэрных для мэлядызму Аляксея Паўловіча — асноўнага аўтара кампазыцыяў гурта «Крона». Тут калектыў гучыць найболып паказальна: саліруючыя інструмэнты на запісу быццам бы йдуць за басам — цэментуючым інструмэнтам, на якім грае лідэр, а астатнія музыкі ўжо «надбудоўваюць» кампазыцыю ў залежнасьці ад таго, што патрабуецца для раскрыцьця тэмы твора. Гэта можна казаць пра ўсіх асноўгіых інструмэнталістаў «Кроны»:
бубнача Паўла Мамонава, гітарыста Юрася «Хобіта» Купрашова (экс«Exist»). Гэтыя таленавітыя музыкі складаюць касьцяк інструмэнтальнага ансамбля «Кроны».
Але ня толькі кароткімі hardcoreзонгамі з сацыяльна-палітычным падтэкстам (кшталту «Скрынкі» ці «Кашулі») цікавы тэты альбом. У «Скрынцы» нас, слухачоў, чакаюць і разгорнутыя, зь пераменным рытмам, філязофскія кампазыцыі («Дыктаваньне»), мэлядычныя песьні («Сьнежка», «Пастка на сябе»), у якіх выкарыстоўваюцца незвычайныя інструмэнты фальклёрнага паходжаньня (напрыклад, нізкая акарына ці дудкі, на якіх грае вядомы ўжо з гурта «Pete Paff» Яраш Малішэўскі, ці ўсходнія пэркусыйныя інструмэнты Масуда Талібані, засьвечанага яшчэ ў «Kriwi»)... Мяркую, слухачы зьвернуць увагу й на такую песьню гурту «Крона», як «Карёра». Стрыманая паводле рытмікі, з элемэнтамі джазавай імправізацыі, «Кар’ера» — своеасаблівы дыярыюш пакаленьня, да якога належаць музыкі, споведзь і папярэджаньне сваім слухачам, цяперашнім і будучым:
Колькі тых йічасных імгненьняў ты зьведаў і чуеш,
Колькі усъмешак на тварах ты касуеш,
Колькі адкрытых ты сэрцаў руйнуеш,
Хутка адчуеш, хутка адчуеш. Твары-маскі.
Ты іх так звыкнуў зьмяняць, зьмяняць.
Твае намеры -
Толькі да свайго дапяцъ, дапяцъ...
Дарэчы, аўтар тэкстаў — той самы згаданы ўжо Яраш Малішэўскі, вядомы беларускі музыка й паэт (які ак-
рамя «Кроны» ўдзельнічае ў працы гуртоў «Pete Paff», «Garadzkija», «Р. L.A.N.»). У ягонай паэтыцы злучаны й адкрыты позірк у Сусьвет на складанасьці навакольнага асяродзьдзя, і разуменьне рок-спэцыфікі, якая заўсёды спадарожнічае яму ў напісаньні тэкстаў для музычных кампазыцыяў. Праўда, па тым, што выйшла ў тыраж (новы вакаліст Андрэй Карповіч, экс-«Млын», катэГарычна адмовіўся сьпяваць чужыя тэксты й напісаў свае), можна меркаваць і аб тым, наколькі гатовы гурт да такіх мастацкіх абагульненьняў. Мо такая неахайнасьць калеГаў да шчырай творчай ініцыятывы якраз і падштурхнула Яраша да стварэньня ўласнага сольнага праекту, зь якім ён пасьпеў трапіць у гэтую кнігу пакуль толькі на дыску, прысьвечаным Ларысе Геніюш «Жыць для Беларусі». На маю думку, ягоная яркая манэра (і ў кампазыцыі, і ў вершаскладаньні, і ў выкананьні) дасьць яму шанц шырока разгарнуцца й заявіць неўзабаве пра сябе стварэньнем новага прывабнага брэнду нацыянальнай рок-сцэны.
Варта дадаць, што нават яшчэ ў гурце «Крона» той жа Яраш Малішэўскі разам з мастаком Валерам Юркевічам надзвычай пільна паставіліся й да мастацкай аздобы дэбютнага дыску гурта (першая ягоная прома-вэрсыя мела назву «Скрынка», пад якой і трапіла ў нашае поле зроку).
«Новы час» №4,29.09.2005, Менск, А.М.
ТАРПАЧ
Усё будзе...
2005, БМАдгоир
Як вядома, галоўны приз фэстывалю «БАСовішча-2004» (рэсурс гуказапісу ў адной зь лепшых польскіх студыяў «Rembrant») выйграў менскі панкаўскі гурт «Тарпач». Калі прыгадаць, што гурт «Indiga», які атрымаў свой «Grand Ргіх» на тым фэстывалі ў 2003 і ўжо ў верасьні таго ж году даваў інтэрвію «Radio Polonia», як ім працавалася ў той студыі, дык гісторыя з «Тарпачом» напачатку выглядала аж занадта пэсымістычнай. Былі моманты, калі нават прэса пісала: «Мінуў год, а вестак пра нейкія вынікі ў гэтым праекце ўсё няма. Мо зноў атрымалася тая ж сытуацыя, што й з гуртом «Partyzone», які ў 2002 годзе павінен быў запісаць адмысловы самотнік у студыі «Hertzz», заплянаваны да выданьня для польскага рынку фірмай «Magton». Запіс тады з-за фінансавых непаразуменьняў затрымаўся ажно да 2004 году, калі «Magton» выйпіаў з праекту, затое чарговы дыск «Partyzone» — «Сьмерці няма», запісаны ў Полынчы, выдаў менскі лэйбл «BMAgroup» у 2005 годзе».