222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
незадаволены зробленым, таму журналістам абяцаў, што вось-вось прэзэнтуе для іх альбом у лепшай якасьці. Дый што казаць: калі прад’юсэр Biталь Супрановіч прапанаваў у сэрыі «Беларускі музычны архіў» перавыдаць крамаўскія рарытэты, Варашкевіч настаяў у 2005 на выданьні праз «West records» чарговага новага альбома старых перапевак «Будзь разам з намі» (які таксама ня трапіў у гэтую кнігу, бо пра гэта паклапаціўся сам «West», запрасіўшы на прэзэнтацыю каго заўгодна, але ня тых, хто піша). Слухачу ня зорыць шанц пачуць юначы вакал Ігара, бо ён сам ім не задаволены. А быў жа ў ім свой цымус, гэта кажу вам я, калекцыянэр самых рэдкіх рарытэтаў беларускага року.
Акрамя таго, як бывае ў сапраўдных артыстаў, посьпехі гурта «Крама» і ягонага лідэра Ігара Варашкевіча зьмяняліся няўдачамі, крызісамі, расчараваньнямі... А тут яшчэ й заўсёдны зудзёж дамарослых «зычліўцаў» ды расейскіх прад’юсэраў: «Навошта вам гэтая беларуская мова, засьпявайце на агульназразумелай і ўсе вашыя праблемы зьнікнуць — грошы самі паплывуць у кішэні. А там і новыя далягляды гастрольных вандровак ды вядомасьць і вырашэньне ўсіх вашых праблемаў».
Але, да гонару Ігара Варашкевіча і ягоных аднадумцаў, музыкі «Крамы» ня здрадзілі Беларускаму Слову, не прадаліся за алтын наўзор «лепрыконсаў-трубяцкіх» у сьлізкія абдымкі расейскага шоў-бізнэсу. Пакуль гэтая адданасьць мове продкаў у поўнай меры не дацэнена слухачамі і ўсёй беларускай грамадою, але мы ведаем, што гісторыя творыцца з высілкаў менавіта такіх людзей... Мяркую, перш будзе
ўшанавана «Крама», чым тыя «лепрыконсы-трубяцкія» трапяць у якіясьці «легенды русского рока».
Яшчэ адно захапленьне жыцьця, якому захавалі вернасьць trap Варашкевіч ды ўсе «крамчукі» — музыка блюз і рытм-энд-блюз, якая сілкуе іх жыцьцёвай энэрГіяй, вяртае аптымістычны погляд на жыцьцё, надае існаваньню хоць нейкі экзыстэнцыйны сэнс. Музыкі, быццам тыя героі культавага музычнага фільму «Браты Блюз-2000», не ўяўляюць сябе без блюзавага ладу ў музыцы ды жыцьці. I ўсьлед за гэроямі гэтай стужкі беларускія музыкі таксама могуць паўтарыць: «Hi адно на сьвеце зельле не дае такой асалоды, якую атрымліваеш, калі граеш у гурце, калі ўсе людзі навокал танчаць, крычаць, калі ўся заля выбухае аплядысмэнтамі!»
I хоць традыцыйны блюз — музыка ня самая модная на тэты момант, ейных прыхільнікаў па ўсім сьвеце ды ў Беларусі дастаткова, і яны шануюць адданасьць абранай музычнай плыні. Менавіта ім была адрасаваная прэм’ера ў Палацы культуры МТЗ гэтага сумеснага рэлізу «BMAgroup» i «Bulba records» — кампакт-дыска з ідыёматычнай назвай «Хавайся ў бульбу». У нейкім сэньсе тэты выраз стаўся аб’яднальна-абагульняльным для ўсіх жыхароў краіны, не зважаючы на адзнакі ў іхным пашпарце.
Але перш, чым зьвярнуцца да прэзэнтацыйных падзеяў, хочацца некалькі словаў распавесьці пра сам тэты чарговы прэзэнт ад «Крамы». Кружэлка, можна сказаць, традыцыйная ў тым сэньсе, што слухачам прапануецца той самы рытм-энд-блюз, які зь цягам вылучыць прызнаныя riты ў рэпэртуары гурта: тут і мінорныя
блюзавыя баляды, і песьні-роздумы, і рымэйкі ўжо вядомых сваіх твораў...
Да першай плыні трэба аднесьці й добра раскручаны на той час праз канцэрты гіт «Сябра мой Вярэніч Лёнік», прысьвечаны названаму ў загалоўку беларускаму інструмэнталісту — настаўніку многіх нашых рок-гітарыстаў. Сам гэрой твора Л.Вярэніч на канцэрце-прэзэнтацыі ня толькі назваў творчасьць «Крамы» музыкай высокага кшталту, але й выканаў некалькі віртуозных гітарных солё.
Лягічны працяг — загалоўная іранічная песьня «Хавайся ў бульбу»:
Мы не камандас, мы — партызаны.
Мы маем бульбу, а не бананы!
У ёй рытм-энд-блюзавая на мяжы зь лятын-рокам структура падкрэсьлена імклівымі партыямі тады яшчэ экзатычнай для беларускіх рок-музыкаў steel-гітары.
Амаль на кожным альбоме «Крамы» слухач можа знайсьці такую кампазыцыю, да чыстых крыніц якой можна вяртацца бясконца, якую ў любым узросьце ня сорамна са сьлязьмі на вачох... Такім катарсысам, напрыклад, на альбоме «Што дапаможа нам» («Каўчэг», 1998) быў роздум над таямніцай сьмерці ў песьні «Дзе тое месца». Надзвычай пераканаўчая рэч! А вось у альбоме «Хавайся ў бульбу» такі твор мае назву «Падае дождж». Ён абавязкова знойдзе водгук у тых слухачоў, хто ня з словаў ведае, што такое адчай, і як цёплыя кроплі дажджу ратуюць ад пятлі роспачы.
Традыцыйная старонка рэлізу — рымэйкі ўжо вядомых уласных твораў «Дай мне шанец», «Стары сабака», антыалькагольнага гіта «Гэй там, налівай». Адрозьніваюцца но-
выя вэрсыі болыпай інструмэнтальнай дасканаласьцю і, як ні парадаксальна, адкрыцьцём новых сэнсавых. Ну а кампазыцыю «Свабоды мне дай» можна лічыць пэўным адказам Вячку Кораню, «Улісу» ды іхняму рок-гімну «Радыё Свабода». Што ж, можна канстатаваць, што тэма свабоды — адна з дамінуючых у творчасьці беларускіх рок-музыкаў.
Музыкі гурта «Крама» нярэдка вынаходзілі мэлёдыі, якія былі б структурна і блюзавымі, і рок-н-рольнымі, ды мелі б беларускія карані альбо, прынамсі, абапіраліся на нацыянальныя рэаліі ў тэкстах. Так нараджаліся гіты «Чыкага найтс», «Ім ня трэба твой блюз», а на гэтым альбоме яскравы рытм-энд-блюзавы стандарт — гэта кампазыцыя «Ведай, гэта наш блюз». Ягоны тэкст вельмі небанальна ўвасобіла тэкставік гурта Наста Гулак, чый паэтычны талент становіцца на ўзровень лепшых тэкстаў «Крамы» часоў аўтарства Зьміцера Лукашука.
Дарэчы, Зьміцер быў ганаровым госьцем канцэрту-прэзэнтацыі, як і іншыя ўдзельнікі першага складу: бас-гітарыст Руслан Праўда, солё-гітарыст Ільля Шэўчык, а яшчэ й вакаліст гурту «Тарнада» АнГус, які на дыску выступіў у якасьці мікс-інжынэру. Дый новыя музыканты калектыва — бубнар А. Філатаў, басіст Ю. Фядзюк, акардэаніст У Гаўрыленка — выглядалі ўпэўнена, бо адчувалі за сьпінай аўтарытэтную падтрымку заўсёднага лідэра, вакаліста, кампазытара Ігара Варашкевіча, гітарыста С. Трухановіча, клявішніка А. Лявончыка і нязьменнага гукача Алеся «Клаўса» Белізяка.
Ведаю, што ў цяжкія часы Ігар Варашкевіч бывала скрушна скардзіў-
ся на стомленасьць, абяцаў пакінуць сцэну зь ейнымі вечнымі праблемамі неадпапведнасьці заробкаў і кошту арэнды памяшканьняў, з-за папсовых Густаў публікі. Ня ведаю, як цяпер, але пасьля такой уразьлівай прэзэнтацыі хочацца нагадаць яшчэ адну важную сэнтэнцыю з фільму «Браты Блюз-2000», калі тарой Дэна Эйкрада — Элвуд Блюз гаворыць сваім гэтак жа расчараваным музыкам: «Калі вы сыйдзеце, дык разьвітаецеся і з сваймі здольнасьцямі, талентам, нй'тхненьнем, а наступным пакаленьням пакінеце толькі сынтэзаваныя кампутарам пустыя тэхна-мэлёдыі, квазірытмы, псэўдапесьні бандыцкага рэпу пра гвалт, кіслы, рыкаючы none і саладжавы піск. Пойдзеце зараз, значыць патушыце кволае сьвятло ад сьвечкі музыкі блюз і соўл. А без такога сьвятла ўсё на сьвеце апусьціцца ў змрок таму, што музыка, якая вяла чалавецтва апошнія 70 гадоў да новага веку зьнікне, апусьціцца ў вечнае забыцьцё й нябыт».
Ёсьць над чым паразважаць, калі улічыць, што мінаваў ужо й 2003 год, абвешчаны UNESCO Міжнародным годам блюзу, а «Крама», паводле прызнаньня слухачоў і крытыкаў, застаецца лепшым блюзавым гуртом Беларусь
«Наша слова» №12,29.03.2002,
Менск-Ліда, А.М.
KRAMA
Enjoy The Silence
2003, MSH records
Вядомая прымаўка «не сьпяшайся, а то пасьпееш!» бывав прыносіць свае нечаканыя вынікі. Як у выпадку з гуртом «Крама». Справа ў тым, што музыкаў запрасілі да удзелу ў беларускім трыб’юце сусьветнавядомаму гурту «Depeche Mode», але празь нейкія прычыны крамчукі спазьніліся з прадстаўленьнем запісаных фанаГрамаў, і першае выданьне трыб’юту «Personal Depeche» выйшла ў сьвет бязь іхніх трэкаў.
Расчараваньне зьмянілася радасьцю, калі музыкі даведаліся, што пасьля праслухоўваньня іхняга кавэру песьи! «Enjoy The Silence» («Асалода ад цішыні»), ейнаму аўтару Марціну Л. Гору гэтая вэрсыя надзвычай спадабалася, таму, хоць дыск ужо выйшаў, выдаўцы трыб’юта — фірма «MSH records & publishing» — вырапіылі выдаць твор у выкананьні «Крамы» сьпярша асобным кампакт-дыскам, а потым уключыць і ў другое выданьне трыб’юта.
Перш чым распавядаць пра свае ўражаньні ад крамаўскай вэрсыі гіта «Enjoy The Silence», хачу адзначыць, што гэтая кампазыцыя — адзін з найзнакаміцейшых гітоў гурта «Depeche
Mode» — была запісанная ў 1990 годзе і ўваходзіла ў альбом «Violator». Самотнік (або па-іхняму сінгл) гэтай вельмі мэлядычнай песьні, аранжаванай у модным тады футурыстычна электронным саўндзе, быў выдадзены мільённымі тыражамі ды атрымаў прэстыжную музычную ўзнагароду «Brit Awards».
Ад электронных аранжыровак першапачатковага варыянту крамаўцы пакінулі партыі электрапіяна, гук якога пераплятаецца зь пералівамі электрагітары Сяржука Трухановіча. Блюзавы голас лідэра беларускага гурта Ігара Варашкевіча дакладна, амаль бяз зьменаў, перадае складаныя мэлядычныя хады арыгіналу «Enjoy The Silence», падрэсьліваючы беражлівыя адносіны новага выканаўцы да першакрыніцы. Відаць, такія падыходы й былі высока ацэнены аўтарам твора Марцінам Л.Горам.
Другая частка дадатку да беларускага трыб’юта «Depeche Mode» — «Personal Depeche» адлюстроўвае культуру беларускага ды-джэінга (трэба зьвярнуць увагу, што тэты дадатак у другое выданьне трыб’юта не ўвайшоў, а толькі менавіта ў гэты самотнік «Крамы»). Ды-джэй Maks Retort прапанаваў на дыск «Floated mix» — значыць «плаваючы» дыджэйскі варыянт «крамаўскай» вэрсыі. Такое гучаньне дасягаецца з дапамогай адмысловых электронных эфэктаў. Ды-джэй Yarik прадстаўляе яшчэ адзін, свой варыянт песьні «Enjoy The Silence» у экзатычнай стылістыцы, якую ён назваў «Rock-tech-house». Тэты твор будзе дарэчы на дыскатэцы.
Іншы рэмікс, названы «Глыбакаводным», бо ён падкрэсьлівае ўнутраную філязофскую заглыбленасьць
аўтараў, складае трэці варыянт беларускіх апрацовак славутага гіта. Але й гэта яшчэ ня ўсё.
На дыску запісаны яшчэ адзін трэк у фантастычным «future pop» стылі. Ягоны аўтар — той самы Maks Retort — паспрабаваў уявіць тое, як будзе гучаць песьня «Depeche Mode» гадоў гэтак празь пяцьдзесят! Як і ўвесь дыск, запісаны на аснове кампазыцыі «Enjoy The Silence», тэты варыянт базуецца таксама на вэрсыі, пераасэнсаванай беларускім гуртом «Крама».
«Літаратура і мастацтва» №46,