• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Дарэчы, на адным з апопініх «РокКолаў» (2005) сустрэліся ў журы ня
    толькі легендарны беларускі рокер Ігар Варашкевіч, аксакал нацыянальнай рок-журналістыкі ды мой калеГа Вітаўт Мартыненка, але й экс-гітарыст гурта «Грунвальд» Валерый Вашчанка, які стаў да таго часу адным з аўтарытэтнейшых гітарных майстроў Беларусі і фундаваў на фэсьце нават свой адмысловы прыз.
    «Наша ніва» №22, 13.09.1999, Менск, А.М.
    ULIS
    Чужан іца
    1989, Каўчэг/1991 Мелодйя/2004 БМАдгойр
    Легендарны беларускі рок-гурт «Ulis» ня трэба лішні раз прадстаўляць чытачам, бо пасьля першых публікацыяў пра яго ў айчыннай моладзевай прэсе (ад 1989 году) было столькі біяГрафічных артыкулаў ды інтэрвію! I ня толькі на Радзіме, але й у Нямеччыне, Полыпчы, Эстоніі, ЗША, Вялікабрытаніі... Таму адразу пярэйдзем да аналізу альбома «Чужаніца», які, зрэшты, таксама быў запісаны ў Полыпчы, у студыі Рышарда Шміта (Олыптын). Скажаце, правінцыя? Але гэтая тая самая знакамітая студыя, дзе запісваўся, зводзіўся і рэмайстраваўся ў 1991 годзе для фірмы «Pomaton/ЕМІ» альбом «Derwisz
    і Апіоі» найзнакамітшага польскага гурта «Маапат».
    Дык вось «Чужаніца», зробленая тамака ж.
    Ужо пры самой назве альбому ў чытача, мабыць, узьнікаюць асацыяцыі з прозай Француза Альбэра Ка­мю, як і пры назве гурта — з творчасьцю Ірляндца Джэймса Джойса. «Што іх так цягне на Захад?» — сказаў бы член якойсьці атэстацыйнай камісыі сярэдзіны 8о-х. А другі, пачуўшы, што гурт сьпявае выключна на беларускай мове, дадаў бы: «Што ж яны сябе так абмяжоўваюць штучна, нацыяналісты праклятыя?» Але калі празь дзесятак гадоў у Беларусь нарэшце пачалі заязджаць зоркі сусьветнай рок-альтэрнатывы, дык адзін зь іх, гітарыст чэшскага гурту «Uz Jsme Dorna» Міраслаў Ванэк, на прадстаўнічай прэс-канфэрэнцыі заявіў, што ён вельмі незадаволены слабым культурным абменам між нашымі краінамі як на дзяржаўным узроўні, гэтак і на альтэрнатыўным, з-за чаго ён можа зь нейкай пэўнасьцю гаварыць толькі пра гурт «Ulis». I пра «Ulis» ён выказаўся вельмі станоўча. Маўляў, на эўрапейскім узроўні.
    Дый калі слухаеш, скажам, «Пляц Францыска», ужо немагчыма думаць ні пра што іншае, як пра Беларусь у кантэксьце Эўропы, як пра беларускую культуру ў кантэксьце эўрапейскай культуры. Вось вам і вычарпаны ўсе парадоксы. Усё натуральна й лягічна, аказваецца. Але ці не занадта далёкія высновы на падставе павярхоўных уражаньняў ад удала абранай назвы?
    Не, уражаньні не ад назваў. «Чужаніца» стала лягічным вынікам мэтанакіраванага шляху стварэнь-
    ня вобразу новага кшталту зоркі ў тагачасным беларускім рок-пантэоне. А стымулем самога працэсу было ж майстэрства — выканаўчае, кампазыцыйнае. Бо гурт жа заснавалі музыкі першага нацыянальнаага супэр-гурта «Бонда» Сяржук Краўчанка (бас-гітара) і Вячка Корань (лідэр-гітара). Новенькім у гэтай кампаніі айцоў-заснавальнікаў нябачанага канцэпту стаў Геніяльны рок-паэта Фэлікс Аксёнцаў, які пазьней знайшоў новую радзіму ў далёкім Ванкувэры — краіне Болты, кляновага лісту й супэр-гакэя. Да іх далучыліся ня менш фэнамэнальныя асобы Кірыла Шэвандо (бубны) і Андрэй Патрэй (вакал).
    «Гаспадары краіны» — гэта ж ня проста модны гіт, а цэлая філязофія страчанага перабудоўчага пакаленьня:
    Гаспадары краіны,
    Навошта вы мне, навошта я вам? Сум свой адчуваю я сам.
    Толькі я сам!
    Да таго ж, гэта гарманічны сьвет гукаў. I ты ня проста ўсмоктваеш іх Бу­шам), а йдзеш насустрач, расчыняесься ў суГэстыўнай музыцы.
    Цяжка вызначыць: хто стварае гэтую ідэальную аўру ў гурце «Ulis»? Ня думает нават пра відавочнае — выдатнае кампазытарскае натхненьне (Корань, Краўчанка), зьмястоўныя тэксты-шчыраваньні, тонкае адчуваньне мэлёдыі гітарай Вячкі Кораня, ідэальна зладжаны рытм бубнаў Кірылы Шэвандо (потым толькі Алесь Быкаў мог зь ім дараўнацца), неверагодны прыродны дар рок-вакалу Андрэя Патрэя... А пульс, які ства­рае басіст Сяржук Краўчанка, адчуваеш уласным сэрцам, ня лічачы ўдары. Дый вобразы песень «Краіна ў кра-
    тах», «Гэстапа», «Іржавыя дні», «Акторка» — яны з самых глыбіняў душы кожнага сьвядомага чалавека. Карацей кажучы, тут мы маем справу зь вельмі цэльным арганізмам, які мае назву гурт «Ulis».
    «Чырвоная зьмена» №78, 21.04.1990, Менск, В.М.
    Амаль праз паўтара гады пасьля выхаду рэцэнзыі на «каўчэгаўскае» шпулёвае (!) выданьне дэбютнага шэдэўру гурта «Уліс» і праз паўгады пасьля выхаду ў Польшчы другой кружэлкі — «Краіна доўгай белай хмары» (1990) маскоўская фірма «Мелодия» ўсё ж выпусьціла вінылавы варыянт «Чужаніцы». Зайздросная апэратыўнасьць для неразваротлівага ўсесаюзнага монстра. Да непрыемных уражаньняў тут трэба дадаць і адсутнасьць песьні «Мы прыйдзем сюды», якую тады жыва памяталі слухачы першай вэрсыі альбому. Гэта было тым больш дзіўным, што Масква пакінула ў спакоі нават «Пакуль сьпяваю», «Краіна ў кратах» і «Калі імпэрыя зьнікне». А самае прыемнае — упершыню пакінула некранутымі ўсе надпісы на беларускай мове паводле клясычнае ейнае граматыкі. Акрамя іншых уражаньняў было ўжо й адчуваньне настальгіі па Андрэі Патрэі, які пакінуў гурт пасьля другога альбому.
    Мэнэджэрам «Чужаніцы» стаў легендарны чалавек, аўтар першага поўнага беларускамоўнага перакладу таго самага раману «Уліс» Джэймса Джойса, беларускі журналіст з Поль­шчы Ян Максымюк. А мастацкая аздоба вокладкі належыць ужо вядомаму ў рэспубліцы маладому (!!!) Графіку Miхалу Анемпадыставу, які сябруе з музыкамі даўно, бо пісаў нават некаторыя тэксты яшчэ для «Бонды».
    P.S. Празь пятнаццаць гадоў, калі на зьмену магнітафонным касэтам і вінылам прыйдуць кампакты, нату­ральна, новымі незалежнымі выдаўцамі Беларусі ня будзе забыта й «Чужаніца»: лэйбл «BMAgroup» ня проста перавыдасьць яе, а здолее дакамплектаваць нават унікальнымі бонусамі, сярод якіх і тая ж вернутая «Мы прыйдзем сюды», і ніколі раней не выдаваныя песьні «Цягнік на Нясьвіж», «Канкістадоры», і амаль ужо страчаная «Дунай, пан Руст!» (пра нямецкага лётчыка, які здолеў кінуць выклік чалавечым стэрэатыпам і прызямліцца ў самым цэнтры самаадгароджанай імпэрыі), захаваная ў хатніх відэакалекцыях.
    «Чырвоная зьмена» №31,
    27.07.1991, Менск, В.М.
    ULIS
    Краіна доўгай белай хмары
    1990, Polskie Nag ran іа /2004 БМАдгоир
    У той час, калі ўсесаюзная фірма «Мелодия» заўзята й рэГулярна на­рушала пляны выпуску беларускіх фанаГрафічных выданьняў, напіыя музыкі вымушаны былі шукаць посьпеху за мяжой. Вось і гэтая кружэлка беларускага рок-гурту «Ulis», якая на-
    зываецца «Краіна доўгай белай хма­ры», выдадзена на варшаўскай фірме «Polskie Nagrania» празь месяц пасьля запісу ў знакамітай студыі Ры­шарда Шміта. Той самай, дзе ў той час акурат працаваў знакаміты польскі «Маапат» над сваім альбомам «Derwisz I Апіоі».
    Праўда, набыць беларускі рарытэт доўгі час ня мелі магчымасьці ня толькі Беларусь! на Радзіме, але й нашыя суродзічы ў Полыпчы: дыстрыб’юцыяй усяго накладу займаліся Немцы (тады яшчэ з так званай Заходняй Нямеччыны). Увесь збор ад продажу кружэлкі пайшоў у фонд дапамогі ахвярам чарнобыльскай траТедыі. А потым былі асобныя выпускі й для Полыпчы, і для Радзімы (то вінылы, то касэты). Найбольш адпаведным духу часу сталася перавыданьне лэйблам «BMAgroup» гэтага альбома на кампакт-дысках да 15-годзьдзя слаўнага рэлізу. Хоць Hiбыта й пазнавата, але музыка не пасьпела састарэць.
    Што ж датычыцца акурат музычнага матэрыялу на плыце, дык неабходна адзначыць тут нарастаньне цікавасьці музыкаў да мэлядычнафанэтычных асаблівасьцяў беларускай мовы, да дасканалай і вытанчанай аранжыроўкі. Усё гэта вылілася і ў спробы рок-асэнсаваньня фальклёру. Зьвярніце ўвагу, што два трэкі альбо­му (а раней гэта былі пачаткі бачынаў A і В) пачынаюцца з тонка прачулай рэканструкцыі аўтэнтычных народ­ных песьнясьпеваў (гэта ўдалося вядомай беларускай артыстцы, сьпявачцы Тацьцяне Мархель).
    Пасьля такой інтрадукцыі лепш адчуваецца арГанічнасьць песень «Кругі на вадзе», «Добры напой», «Ра-
    дыё Свабода». Ёсьць у іх і абуджаны беларускім мэлядызмам, так бы мовіць, нацыянальны рок-шарм, і сучасная экзыстэнцыя маладога сьвядомага Беларуса, якому першаму наканавана будзе адчуць на сабе новае для чалавецтва паняцьце — адчуваньне сябе эміГрантам на сваёй Радзіме...
    Ты не пачуеш нашай мовы, Прасякнутай пахом зямлі...
    Здавалася б, простыя словы асноўнага тэкставіка гурту Фэлікса Аксёнцава з загалоўнай кампазыцыі аль­бому «Краіна доўгай белай хмары» ў кантэксьце пабудовы яго ўспрымаецца як катарсіс, які ачышчае й дорыць надзею.
    Шмат новага надае альбому пераасэнсаваньне біблейскіх вобразаў, пабудова з гэтых цаглінаў сусьветнай мудрасьці свайго сьветаадчуваньня (кампазыцыя «Ерусалім»). Такі падыход робіць музыку гурта «Ulis» поўнай цеплыні й сьвятла, хрысьціянскай дабрыні:
    Час кідаць камяні,
    Час глядзецъ на іх, Час зьбіраць...
    Апошнія радкі з кампазыцыі «Бра­ма жыцьця» ўспрыймаюцца як квінтэсэнцыя філязофскіх пошукаў музыкаў, як нябачная аўра, над якой у час праслухоўваньня кружэлкі падсьвядома не перастае лунаць голас Тацьцяны Мархель.
    Трэба аддаць належнае віртуозным інструмэнталістам «Ulis»’a — гітарысту й кампазытару Вячку Кораню, вакалісту Андрэю Патрэю, бас-гітарысту Сяржуку Краўчанку бубначу Сяржуку Кнышу, пэркусыяністу Валерку Цяніцкаму, тэкставіку гурту Фэліксу Аксёнцаву, якія ў даволі неспрыяльных для творчасьці ўмо-
    вах прыклалі шмат намаганьняў, каб вінылавая кружэлка ня толькі пабачыла сьвет, але й стала зьявай нацыянальнай (а яшчэ й інтэрнацыянальнай) фанаГрафіі.
    Няблага дапамог у гэтай справе й мастак Андрэй Дарохін, які з Густам аздобіў канвэрт плыты, які на CD-neравыданьні пільна захаваны. Дарэчы, усе надпісы на ім — і польскія, і беларускія — зроблены лятынкай, чым музыкі заўсёды ганарыліся, бо бы­ла тады надзея на нашае вяртаньне ў Эўропу.
    Ці справядліва, што ў тэты час першы альбом гурту «Ulis» — «Чужаніца» нібыта роднай фірмай «Мэлёдыя» яшчэ марнаваўся ў ейных сховішчах (амаль два гады)? Ці не паказальна тое, зь якой апэратыўнасьцю альбом «Краіна доўгай белай хмары» пабачыў сьвет за мяжой, у Эўропе?
    А яшчэ кажуць, што талент ня мае свайго адноснага вымярэньня!
    P.S. У 2004 годзе альбом «Краіна доўгай белай хмары» гурту «Ulis» таксама быў выдадзены лэйблам «BMAgroup» на прафэсійных носьбітах — на лазэрным лічбавым дыску масавым тыражом. I гэта было начат­кам новага асэнсаваньня неўміручага духовага скарбу, пакінутага першымі нашымі рок-монстрамі.