222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Уражвае й добра знаёмая ўсім песьня «Там каля млына», якая ў свой час была нават аб’ектам конкурсных змаганьняў у інтэрпрэтацыях на рок-фэстывалі «Юнацтва Палесься». Колькі розных апрацовак яе здолеў я пачуць тады ў Салігорску, але Піту ўсё ж удалося мяне зьдзівіць.
Заўважаю, што неяк занадта перацягваю ўвагу на самога Піта, які
хоць і лідэр гэтага гурта, канцэптуальны крэатар, але ўсё ж не адзіная асоба. Побач зь ім над стварэньнем новага брэнду працавалі й маладыя музыкі Кастусь Карповіч (пузон), Сяржук Шэпелеў (туба), надзвычай таленавітая цымбалістка Наста Нямшон; і людзі ўжо з пэўным імем: бубнар Андрэй Сапоненка («P.L.A.N.», «Zygimont VAZA» ды інш.), а таксама былы журналіст, а цяпер зацяты фанат леры, дуды, жалейкі, акарынаў і вурганаў Яраш Малішэўскі (заўважаны й ён у гуртах «P.L.A.N.» ды «Garadzkija»).
Яны рабілі свой альбом вельмі доўга: абкатвалі праГраму на розных зборных канцэртах, шукалі адпаведны гук, які нікога б не паўтараў ні на айчынным рынку, ні на заходнім... Больш шчыльна заняцца студыйнай працай гурту дапамагла перамога ПІта на буйнейшым рок-фэстывалі краіны «Генэралы айчыннага року». Зьявіліся хоць нейкія грошы для старту. Я доўга ня мог уявіць, што тут будзе ў выніку, а калі пачуў пра ідэю адмысловай праГрамы міжнародных кавэрвэрсыяў у беларускім фольк-ключы, дык нават раіў з замежных гітоў і пачаць, каб больш імпэтна ўскочыць з новым гукам у наш даволі шчыльны ўжо рынак, але першае ж праслухоўваньне дэма-вэрсыі альбому пераканала, што «Pete Paff» больш імпэту выявіць акурат самастойнымі ідэямі. Гэтак і сталася.
«Краязнаўчая і'азэта» №40,
23.10.2004, Менск, В.М.
МЯСЦОВЫ ЧАС Мой дом I Ускраіна 2006, Limas/Prynamsi records
ЛІіайсоЬр tag Гіцйсе lotale мясцовы час моб Ьом ускраіна moj bom urttatna
Адной 3 найярчэйшых i сымбалічных леГендаў беларускага року зьяўляецца гурт «Мясцовы час». Яны сабраліся разам толькі ў 1987 годзе, а ўсё ж здолелі трапіць у рэестр найболып прыкметных нацыянальных куміраў 8о-х, які тады ж выйшаў у ЗША. Яны ўзьніклі ў хлусьлівы час кантраляванай усёдазволенасьці, але здолелі прабіць сваімі альбомамі незалежныя лэйблы «BMAgroup» («Слота», 1988), «Каўчэг» («Мой дом», 1989), «Ton records» («Ускраіна», 1990), а нават і тадышнага ўсесаюзнага манапаліста — маскоўскую фірму «Мелодия», якая на сваім 2LP «Гіт-парад Беларускай маладзёжнай» выдала ажно... дзьве песьні гурта «Мясцовы час» — «Будзе так» і «Вартаўнік». Калі дадаць сюды, што праз 15 гадоў на салідных кампакт-дысках «Іенэралы айчыннага року» выйшла яшчэ й культавая кампазыцыя «Наш шлях», дык можна сказаць, што найшчасьлівейшы выдавецкі лёс быў якраз у альбома «Слота»... 1 што, радавацца цяпер таму, як мы марнуем таленты? А што сказана ў Бібліі пра лёс тых, хто
марнуе таленты? «I галадаць будзеце нават на ўрадлівай зямлі вы, якія аддалі сьвятыню псам». Адна радасьць, што хоць апантаныя энтузіясты прынамсі часткова кампэнсуюць страты.
Напачатку 90-х «Мясцовы час» яшчэ даваў эпізадычныя канцэрты ў Беларусі, у Польшчы, але новыя альбомы не выходзілі, пакуль у прэсе канчаткова не было аб’яўлена аб прыпыненьні дзейнасьці калектыву. Для шматлікіх фэнаў пацягнуліся доўгія гады чаканьня. Як бітламаны 8о-х яшчэ чакалі магчымага вяртаньня ліверпульскай чацьвёркі, пакуль не загінуў Джон Ленан, так і фэны «Мясцовага часу» на працягу 90-х пільна лавілі кожную музычную навіну: вось Алесь Кузьмін нібыта вярнуўся зь Нямеччыны, вось Ігар Супранёнак нібыта пачаў здымаць кліп «Мясцовага часу», вось па тэлебачаньні сказалі, што нібыта гурт зьмяніў родную мову на ангельскую ды будзе зноў выступаць... Шмат было розных плётак, але ж і чаканьні сталіся недарэмнымі, калі ў 1999-м годзе «BMAgroup» выдала цалкам новы альбом «Халі-галі», пра які вы прачытаеце далей. На жаль, гэта ня сталася рэальным камбэкам, бо новае стагодзьдзе зноў пачалося без «Мясцовага часу».
I ўсё ж краіна ў цэнтры Эўропы не магла спакойна стрываць страту такое зоркі. Вось тут і запрацавалі прыватныя архівы, узброеныя сучаснымі лічбавымі тэхналёгіямі. Спачатку адмыслоўцы лэйблу «Limas» пільна папрацавалі над кампутарнай ачысткай колісь аналягавых запісаў лепшых альбомаў калектыву, а потым зь фінансавай дапамогай лэйблу «Prynamsi records» падрыхтавалі
першы беларускі выпуск CD-сэрыі «Super-2».
У новае выданьне трапілі ня толькі поўныя вэрсыі альбомаў «Мой дом» (з арыГінальным рэміксам таго самага знакамітага «Вартаўніка») і «Ускраіна» (зь неверагодна экспрэсыўнымі блюзамі «Я жыў» і «Ноч у Караліне»), але й пара невядома куды прыпісаных гітоў «Ісус» і «Слава слаўных», якія не зафіксаваныя раней ні ў гэтых рэлізах, ні ў згаданым дэбютніку «Слота».
Сёньня яшчэ болып выразна разумеет, што «Мясцовы час» стаўся першым беларускім рок-гуртом зь ярка выяўленым непаўторным іміджам, з сваім уласным саўндам. Яго ніяк не назавеш ні беларускім «Lady Рапк» (як «Бонду»), ні беларускай «Metallica» (як «Deadmarsh»), хоць пэўнае падабенства да сусьветных гітоў пільныя крытыкі знаходзілі й у творах «Мясцовага часу». Ну сапраўды ж, хіба рытмічны малюнак прыгадванай тут ужо кампазыцыі «Наш шлях» (1987) не падобны на знакаміты гіт Бруса Спрынгстына «Cover Ме» (1984)? Вось толькі энэрГетычнага напору ў палачан выразна болей. А яшчэ ж гэтая незвычайная афарбоўка вакальнага тэмбру — высокі фальцэт Алеся Кузьміна — рэч проста непаўторная.
Алесь, дарэчы, ня толькі сьпяваў і пісаў вершы ў гурце, але й граў на riтары. Але найбольш трывалым падмацункам ягонага вакалу была гітара ня ўласная, а віртуозная лідэр-гітара Валеры Драко. Рытм-сэкцыя з Уладзі Макаса (бас) і Алеся Сьвідрыцкага (бубны) таксама брала на сябе вялікую ролю бесперабойнага рытмічнага гіт-гадзіньніка, які напампоўвалі клявішы Руслана Парфёнава, нібыта
ўшчыльняючы эмацыйны зьмест выніковага прадукту.
Зрэшты, і пра аўтарства тэкстаў нельга сказаць гэтак адназначна, бо пісалі іх і Алесь Кузьмін, і Алесь Сьвідрыцкі. Але натхнёныя прыкладам «Мроі» й «Бонды», яны толькі спрабавалі тады авалодаць творчай стыхіяй на роднай мове, а потым іх часам рэдагавалі сапраўдныя адмыслоўцы пара Алесь Аркуш, Адам Глёбус ды іншыя паэты часоў перабудовы. I тэксты ў выніку гранічна адпавядалі й духу часу, і настрою музыкі, становячыся сапраўднымі гімнамі свайго пакаленьня:
Ды ня згасьне ў нас сьвятая злосьць,
Покулъ мы на гэтым съвеце ёсъць.
Будзе трэба — згінем на крыжы,
Толькі б веры зьніч быў здольны жыць.
Радуе, што першае CD-выданьне гэтых твораў вызначаецца й дасканала аздобленай паліграфіяй, зьмястоўным буклетам, багата ілюстраванае. «Мясцовы час» — сапраўдная легенда, якая й заслугоўвае такога сур’ёзнага падыходу.
«Переходный возраст» №34,
12.09.2003, Менск, В.М.
МЯСЦОВЫ ЧАС
Халі-Галі
1999, БМАдгойр
Славутая зорка беларускага року «Мясцовы час» — адзін зь нямногіх супэр-гуртоў краіны, які ніякага дачыненьня да сталіцы ня мае. Зрэшты, трэба ўдакладніць — да сучаснай сталіцы. Бо паходзіць ён з гістарычнай беларускай сталіцы Полацку.
Напрыканцы 8о-х, калі «Мясцовы час» толькі пачынаў сваю кар’еру, якраз Полаччыну называлі й сталіцай беларускага року. Дый нядзіўна: штогадовыя фэстывалі «Рок-Кола», роктэатр «Зьніч», барды Лера Сом і Алесь Палынскі, плеяда вартасных калектываў («Грунвальд», «Рокаш», «Дзіда», Ален і «Браткі») і ўрэшце рэшт — адкрыцьцё залі славы беларускага рокн-ролу ў Наваполацкім музэі гісторыі ды культуры (пра апошняе чытайце ў часопісе «Беларусь» №6, 2001). Вось у такім асяродзьдзі й нарадзілася ў 1987 годзе мэГа-супэр-зорка нацыянальнага року «Мясцовы час».
Праўда, другая палова 90-х для «Мясцовага часу» пазначана творчым крызісам: пасьля штогадовага выхаду новых альбомаў («Слота», 1988; «Мой дом», 1989; «Ускраіна», 1990) гурт не-
чакана замаўчаў на доўгія гады. Гэта быў проста фатальны сымптом, бо замаўчаў найстабільнейіпы на той час гурт, і ўсё ж краіна стрывала «потерю бойца» ды... з сорамам глядзела праз восем гадоў у твар рэінкарнаваным супэрзоркам, якія ўлетку 99-га ўпершыню наладзілі ў Менску прэс-канфэрэнцыю з нагоды выхаду цалкам новага альбому «Халі-Галі».
Мы з Анатолем прыгадвалі тады радкі з нашае амэрыканскае кнігі «Праз рок-прызму» дзесяцігадовай даўніны (New York, 1989, выдавецтва «BINiM»): «Калі шлях «Мроі», «Бонды» ды іншых беларускіх рок-калектываў пралягаў праз гады, дык «Мясцовы час», падобна «Рэю», выскачыў у лідэры неяк раптоўна» (гл. стар. 181). А кніга ж, зьвярніце ўвагу, выйшла ўсяго праз год пасьля ўсебеларускага трыюмфу «Мясцовага часу» на рэспубліканскім фэстывалі моладзевай музыкі «Наваполацк-88», а да таго ж — толькі праз два гады ад першых спробаў сумеснай творчасьці калектыву. Паверце, выбух для таго часу быў неверагодны. I яны ж ня толькі рэГулярна выпускалі свае касэтныя альбомы, але й гэтак жа рэГулярна давалі канцэрты па ўсёй краіне ды за мяжой: Полацак, Менск, Віцебск, Маладэчна, Гародня, Беласток, Варшава... Пры такім раскладзе многім ня верылася ў адсутнасьць зоркі месяц,., год,., два... Усе чакалі, што вось-вось не на тым, дык на гэтым канцэрце калярытная банда зноў выйдзе на сцэну, і па-над заляй разьляжацца сакавіты фальцэт Алеся Кузьміна. Ну хай бы хоць з старымі гітамі,.. але іх усё не было. Замест гэтага — толькі плёткі, толькі чуткі... «Чулі, Алесь Кузьмін паанГельску засьпяваў? Дзеля замежных
праектаў стараецца...» А хтосьці ўжо й сувэніры з-за мяжы ад сваіх куміраў прывозіў: маўляў, бывай назаўжды, Радзіма. Усё паказвала на сталую страту супэрзоркі, але народ не хацеў верыць, што «Мясцовы час» сапраўды адыйшоў у легенды й паданьні беларускага року.
А цяпер уявіце сабе радасьць, калі на першым беларускім масавым CDзборніку «Вольныя танцы: слухай сваё» сярод іншых дыназаўраў і нуворышаў музычнае моды вы знаходзіце «Мясцовы час» з цалкам новым творам — «Пра любоў». Yes, yes, гэта быў рэальны comeback акурат у разгар сусьветнай моды на камбэкі (Santana, «Skaldowie», «Uriah Heep»), але з сапраўдным «Мясцовым часам» у лепшым ягоным складзе: Алесь Кузьмін (вакал, гітара), Алесь Сьвідрыцкі (бубны), Уладзя Макас (бас-гітара, вакал), Валеры Драко (лідэр-гітара) і Руслан Парфёнаў (клявішныя). I, нягледзячы на перасьцярогі журналістаў, за гады маўчаньня гурт не адмовіўся ад сваіх галоўных фішак — барочнага фальцэту Алеся Кузьміна, падмацаванага віртуознай гітарай Валерага Драко, спавядальнай інтанацыі, эстэтыкі пострамантызму з элемэнтамі экзальтаванага бунтарства й немудрагелістых музычных рытмаў. Праўда, вось акурат рытмы відавочна пацяжэлі, сталі крыху больш блізкімі стылістыцы клясычнага heavy metal (кампазыцыі «Дывэрсант па мянушцы Жгут», «Ваня-Тэрмінатар», «Сьпявай разам з намі»), Але адчуваецца, што гурт сам перасьцярогся тэндэнцыі схіленьня да грувасткіх канструкцыяў, што назіралася напярэдадні перапынку. Ен паўстаў жывым і няўрымсьлівым у альбоме «Слота», скарыўшы ўсіх,