• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    а ў інтэрвію музыкі неаднойчы выказваліся наконт жаданьня вярнуцца да тае стыхійнае энэргетыкі. I хоць «Анёл» — гэта не «Вартаўнік» з «Сло­ты», а «Белая ноч» — гэта нават ня «Ноч» з «Ускраіны», вяртаньне леген­ды адбылося. А пра жывую повязь зь мінулым сьведчыць у гэтым альбоме й рымэйк старога гіта «Будзе так!» з альбома «Мой дом».
    Шкада, аднак, што пасьля гучнай прэзэнтацыі альбома «Халі-Галі» ў Менску, шэрагу радыёінтэрвію, ніхто так і не парупіўся аб тыражаваньні рэліза на болып сур’ёзных носьбітах, чым касэта. Тым больш, што запісаны ён быў акурат у лічбавай студыі «МЧС», што зьявілася тады ў Полацку. I гурт зноў замаўчаў на гады, дасылаючы толькі сваім знаёмым весткі зь Нямеччыны, Бэльгіі... хто дзе прыжыўся. Што ж, а нам застаецца толькі чакаць новага рыўка на паверхню з утульнага замежнага падпольля ды слухаць тое, што засталося, і думаць пра свой заўтрашні дзень. Дзень, які мы прамаргалі...
    Але на разьвітаньне пацешу вас усіх і добрай навіною: кампакт-дыскі «Мясцовага часу» ўсё ж былі падрыхтаваныя да выхаду ў сьвет лэйбламі «BMAgroup», «Limas» і «Prynamsi records». У папулярнай сэрыі «Super2» выйшлі на адным CD адразу два раньнія альбомы — «Мой дом» і «Ўскраіна» з дадаткам рэдкіх бонусаў, a «BMAgroup» гэткім жа шляхам рэінкарнавала «Слоту» ў пары з акурат вось гэтым «Халі-галі». Краіна павінна ведаць сваіх гэрояў і зможа гэтага дасягнуць.
    «Переходный возраст» №18,
    21.06.2001, Менск, В.М.
    ПОІПУК
    Наш абавязак заставацца жыць/ Першы крок
    1987, BMAgroup
    На музычным рынку побач з моднымі шоў-прадуктамі супэрзорак сёньняшняга дня ёсьць месца й для архіўных рарытэтаў. Два альбомы наваполацкага гурта 8о-х «Пошук» — з таго ж кшталту выданьняў. Кампанія «BMAgroup» выпусьціла іх напрыканцы 90-х у сваёй першай сэрыі «Беларуская музычныя калекцыя».
    Нягледзячы на пэўную архаічнасьць стылістычнай сумесі гарді арт-року, ня варта сьпісваць гэты недахоп да месца паходжаньня матэрыялу, таму што Наваполацак для рок-жыцьця Беларусі далёка не правінцыя: гэта як Сіэтл у ЗША, Кракаў у Польшчы ці, на очань худой ко­нец, Сьвярдлоўск у Расеі.
    Наваполацак — горад стабільных рэк-фэстываляў і канцэртаў, го­рад свайго рок-клюбу, рок-тэатру і нават рок-музэю. Дый што казаць бо­лей, чым выказвалі загалоўкі беларускай моладзевай прэсы 8о-х: «Навапо­лацак — беларускі Брадвэй». «Кузьня
    беларускіх рок-зорак», «Не спыняе бег наваполацкае Рок-Кола» і г.д.
    У праГраме першага з прэзэнтаваных тут альбомаў адразу знаходзім адзін да болю знаёмы гіт:
    Так пад сьпеў зімовых сьцюж
    Зносяць даўнія дамы, Як часьцінкі нашых душ.
    I зьнікаем зь імі мы.
    Гэта ж клясыка беларускай бардаўскай песьні, шырока вядомая ў разнастайных вэрсыях гуртоў «Рокаш», «Пошук», Лізы Лямбовіч, Алега Паўлёнка. Зрэшты, менавіта апошні й зьяўляецца аўтарам песьні, а ў сваю чаргу ён быў бас-гітарыстам рок-гурта «Рокаш». Дый на гэтай касэце знаходзім яшчэ адзін знакаміты гіт «Рокаша» — «Назад». Гэта кавэр славутай песьні Сяржука Сокалава-Воюша «Апошні бой Валерыя Ўрублеўскага» з цыклю «Песьні касінэраў». У выкананьні «Рокаша» твор ажно ў 1996 годзе вылез у гарачую беларускую рок-дзесятку гіт-параду радыё «Liberty».
    А я асабіста памятаю эфэктны сцэнічны выхад дуэта ПаўлёнакАнішчанка зь песенным воклічам:
    Назад! Назад!
    I коні рвуцца ў бой.
    Назад, назад,
    Калі супарат за табой.
    Гэта было падчас выступу «Рокашу» ў Менску побач зь менскай «Мрояй» і гомельскім «Белым крукам» на I Бальным Сойме беларускіх нацыянальных суполак. Але на альбоме гурта «Пошук» басіста Алега Паўлёнка ўжо няма, хоць засталіся ў рэпэртуары многія гіты ягоныя («Назад», «Стары дом» ды інш.).
    Яшчэ адзін лаўрэат радыё «Liberty» — песьня «Ліхадзеям на зло» гурта «Грунвальд», якая ўзначальвала беларускі гіт-сьпіс у траўні 1992, а пратры-
    малася ў дзесятцы лепшых гітоў гэтага папулярнага плебісцыту ажно сем месяцаў.
    Дык што ж перад намі — «Ро­каш»? «Пошук»? «Грунвальд»? I тое, і другое, і трэйцяе, а яшчэ гурт «Кадэцкі корпус» ды шмат іншых ініцыятываў... Усё гэта — творчыя праекты Сяржука «Анісы» Анішчанкі (вакал). Свае лепшыя рэлізы ён у 1986-87 г.г. і ўвасобіў у фармаце магнітаальбомаў з дапамогай адзінадумцаў з гурту «Пошук»: Андрэй Кузьмянок (клявішныя), Андрэй Мітрошкін (вакал, солёгітара), Уладзімір СмаГін (бас-гітара), Уладзімір Хамянок (бубны).
    Бадай, прыхільнікі творчасьці Алена знойдуць у складзе «Пошуку» яшчэ адно знаёмае імя — гітарыст і вакаліст Андрэй Мітрошкін. Менавіта зь Мітрошкіным пазьней Сяржук Хамякоў стварыў свой брэнд Ален.
    I ўсё ж: куды падзелася сама рамантычная назва «Рокаш»? Няўжо эстрадны імідж банальнага «Пошу­ку» пераадолеў творчы імпэт вечна падпольных музыкаў? А вось час быў такі: «МаГістрат» разагналі менавіта з-за стылю (гэві-мэтал) і назвы (гарвыканкамы крыўдзіліся), «Бондзе» забаранялі канцэрты з-за назвы (на што, маўляў, намякаеце — на бандыта Джэймса Бонда ці на забаронены слоўнік Вацлава Ластоўскага?). Баявы беларускі вокліч «Рокаш!» таксама турбаваў нелігітымную пасьля бандыцкага перавароту 1917 году ўладу. А тут яшчэ выразны намёк у назве на за­баронены тэрмін РОК. Хлопцы шукалі выйсьця й таму, відаць, сталі «Пошукам». Дый склад калектыва пасьпеў зьмяніцца, пакуль удалося авалодаць якасным запісам.
    Акрамя названых супэр-гітоў рок-
    музыкі савецкіх традыцыяў (калі шмат з чым было змагацца, ды не давалі — чэргі, засільле бюракратызму, канцыляршчына, спойваньне наро­ду, хлусьня дзяржаўнае прэсы) варта прыгадаць япічэ жвавыя рок-н-рольчыкі «Дамавік», «Рэпартаж», суворыя рытмы гэві-мэтал (ды яшчэ з цытаваньнем Чайкоўскага) у творах «На­скок», «Крыжакі», дый песьні бардаўскага пляну накшталт «Мяне каханым не заві», «Пад гукі скрыпак»...
    Нехта знойдзе ў гэтых творах зашмат маралізатарства, архаічных аранжыровак. Але тым і каштоўны цяпер архіў: мы можам адчуць, якім ён быў, беларускі савецкі падпольны і паўпадпольны рок. Цяпер іншыя часіны, і граюць цяпер іначай, дый абсталяваньне любое болып даступнае, але душа заўсёды просіць чагосьці новага, нават калі гэта добра забытае ста­рое. Ва ўсялякім выпадку для маладых музыкаў якасны кавэр якогасьці з узораў падобнага архіву відавочна мог бы падвысіць іхні рэйтынг, як бы­ло нярэдка ў сусьветнай практыцы («Eruption» зь песьняй Ніла Сэдакі «One Way Ticket» або «Status Quo» з гэтак жа чужым забытым узорам «In The Army Now»).
    «Музыкальная газета» №27,
    12.07.1999, Менск, B.M.
    ГРУНВАЛЬД
    Старыя назовы
    )998, БМАдгоир
    Калі прыйдзе час і патрэба ў стварэньні энцыкляпэдыі беларускай рокмузыкі, дык у ёй абавязкова павінны быць разьдзел, прысьвечаны рок-н-ролу Полаччыны ды ягоным найбольш вядомым асобам. Процьма падзеяў нацыянальнай рок-гісторыі зьвязаная з горадам-спадарожнікам нашай старажытнай сталіцы — Наваполацкам (фэст «Рок-кола», уласны рок-клюб, дзейнасьць творчай майстэрні «Зьніч» — найбуйнейшыя), і ўсё гэта рабілася пры большым ці меншым удзеле аднаго апантанага навапалачаніна — Сяржука Анішчанкі, альбо Анісы. Былы кіраўнік наваполацкага рок-клюбу (1987-1992), С. Анішчанка спрычыніўся да стварэньня й творчасьці гуртоў «Пошук» (1986), «Рокаш» (1988), «Кадэцкі корпус» (1990), а таксама самай буйной зоркі наваполацкай рок-плыні — рок-гурта «Мясцовы час». Адным з этапаў творчасьці для Анісы стаў рокгурт з гістарычным назовам «Грунвальд», які праіснаваў ад 1991 да 1993 гадоў.
    Падрахункам і вынікам гэтага эта­пу ў жыцьці й творчасьці Анісы ста­
    ла выданьне моладзевай суполкай «BMAgroup» альбома з запісамі наваполацкага гурта «Грунвальд», які не прэтэндуе на ўсеахопнае асьвятленьне іхняе творчасьці, але адлюстроўвае стылістычныя пошукі й паэтычную накіраванасьць рэГіянальнага (у геаГрафічным сэньсе) рок-гурта. На­гадаем, што «Грунвальд» узьняўся на крыло падчас аптымістычнага пэрыяду гісторыі Беларусі, калі нашая краіна набыла незалежнасьць, калі гістарычная хада падзеяў абяцала й дэмакратызацыю грамадзкага жыцьця, і ўвагу дзяржавы да лёсу роднай мовы...
    Менавіта ў складзе «Грунвальда» Аніса засьвяціўся на ўсю Бела­русь, калі БТ двойчы трансьлявала эпахальны канцэрт на сталічнай плошчы Янкі Купалы «Беларускі рок вітае незалежнасьць» (а ўдзельнічалі ў ім найлепшыя — «Мроя», «Кра­ма», «Мясцовы час», «Альбаросіка» з Полыпчы, «Дзіда», «Ulis», «Новае не­ба»), Потым той відэазапіс трапіў і на зборную VC «Беларускі рок» (Мн., 1992, «Берома»),
    Але вернемся да рэлізу «BMAgroup». Ня надта давяраючы тагачаснаму азначэньню стылістыкі гурта «Грун­вальд» як гард-рок, паводле дадзенага альбому мы можам канстатаваць, што стыль гурта — усё ж поп-рок з элемэнтамі гарді арт-року. Як патлумачыў аднойчы сам Сяржук Анішчанка, такі «аблегчаны» стылістычны рас­клад абумоўлены быў асаблівасьцямі існаваньня рэГіянальных гуртоў, якім у болыпай ступені, чым сталічным, трэба было дбаць пра пашырэньне сваёй музыкі ў дыскатэцы, пра месца ў штатным раскладзе гарадзкога до­му культуры й адпачынку... Вось яна,
    проза жыцьця й творчасьці правінцыйнага музыкі.
    Але, нягледзячы на ўсе гэтыя неспрыяльныя ўмовы, названы «стылістычны кактэйль» даў айчынным мэляманам такія кампазыцыі, якія запомніліся слухачам усёй Беларусі: «Чароўная Ганна», «Барбарам з Валынцоў», «Зьніч», «Спадчына», што былі створаны на вершы многіх таленавітых наваплачанаў — Сяржука Сокалава-Воюша, Навума Гальпяровіча, Алена, Васіля Храмцова, а таксама гарадзенца Юрыя Гуменюка («Дабранач, рэвалюцыя», «Элітарная дзяўчынка») ды іншых.
    Варта дадаць, што менавіта зь песьняй «Барбарам з Валынцоў» гурт «Грунвальд» скарыў у пачатку 90-х і першы міжнародны беларускі гіт-парад на радыё «Liberty» (Мюнхэн). Так што гэта другі пасьля твора «Ліхадзеям на зло» мэГа-гіт гурта «Грун­вальд».
    Мэмарыяльны зборны альбом гур­та «Грунвальд» пад назвай «Старыя назовы» — добры напамін пра часіны спадзяваньняў і ўздыму, а такса­ма праява надзеяў на вяртаньне зорак наваполацкага рок-н-ролу ў дзейны шыхт... Цікава, што й праз два дзесяцігодзьдзі, як мінавалі Рубікон творчай актыўнасьці, старыя грунвальдцы не сыйшлі з рок-н-рола: Сяржук Анішчанка ператварыўся ў сапраўдны матор беларускага рок-фэстаўскага руху. А на галоўным сваім гадаванцы — са­мым стабільным усебеларускім фэсьце «Рок-Кола» ён здолеў паказаць сябе ўзорным шоўмэнам, шарму сцэнічнага іміджу якога мог пазайздросьціць нават некаторы народны артыст.