222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Тады рэдакцыя проста параіла чытачу... не шукаць беларускасьці ў беларускіх дзяржструктурах, а зьвяртацца да нефармальных выдавецкіх суполак ды іхняй сеткі распаўсюду. У прыклад (з тэлефонамі й адрасамі) прыводзіўся й новы на той час рэліз унікальнага аўтэнтычнага гурту «Ліцьвіны» пра тое самае «неба з зорамі» й «зямлю
зь песьнямі». Яго выдала створаная пры з’адзіночаньні беларускіх студэнтаў выдавецкая ініцыятыва «Limas», а распаўсюджвала так званая Выбранецкая музычная служба «Hals». Выданьне было настолькі сур’ёзным, што празь дзесяцігодзьдзе яно было паўторана больш Грунтоўна на кампакт-дысках знакамітым лэйблам «BMAgroup».
Моладзевы фальклёрны гурт «Ліцьвіны» тады акурат і карыстаўся надзвычайнай папулярнасьцю, бадай ня меншай за сваіх сяброў па сцэне з рокерскага хаўрусу, бо падыходзіў да фольку не зь дзяржаўных пазыцыяў, а з нацыянальных. Нядзіва таму, што на сакавіцкую (1994) прэзэнтацыю прыгаданага вышэй альбому «Ліцьвінаў» у залю менскага Дому літаратараў набілася народу бітком.
Між тым, былі ў тым канцэрце й дыску таксама непрыемныя моманты: калектыў выступіў тут «у крыху абноўленым складзе», як пісала тагачасная прэса. А сотні людзей былі проста шакаваныя, што ня бачылі з таго часу ў складзе гурта Натальлю Матыліцкую (адну з заснавальніцаў калектыву, якую потым пачуем у авангардных фольк-экспэрымэнтах гурта «Ur’ia»), Людмілу Януковіч, Міколу Труса (а яго пазьней прыгорне да сябе супольны праект «Народны альбом»), Аб прычынах такога кардынальнага ператрусу толькі легенды хадзілі, а вось скрыпальку Ксэнію Дзягілеву адцягнула ад мастацтва высакародная роля маці. Дый тое на гэтым прэзэнтацыйным канцэрце яна хоць фраГмэнтарна, але выходзіла на сцэну, але ў большасьці нумароў яе замяняла Тацяна Сьмірнова.
I ўсё-ткі нават моцна зьмененыя
«Ліцьвіны» засталіся «Ліцьвінамі». Кіраўніку калектыву Уладзіміру Бярбераву ўдалося захаваць адметны імідж гурта, які крытыкі вызначаюць як сцэнічнае ўвасабленьне аўтэнтычнага фальклёру.
I сам жанр, і ўмовы канцэрта прадугледжвалі пэўную стылістычную адметнасьць імпрэзы. А ў «Ліцьвінаў» досьвед ужо быў, бо за паўтара гады перад тым яны ў той жа зале імпэтна прэзэнтавалі папярэдні свой альбом «Галуб на чарэшні, галубка на вішні». Яны зразумелі, што такі канцэрт (прэзэнтацыя) — адзіная для публікі магчымасьць заглыбіцца ня толькі ў мастацтва калектыву, але й у ягоную творчую лябараторыю, навучыцца слухаць і разумець яго.
Весьці праГраму былі запрошаны артыстка Белдзяржфільгармоніі Галіна Дзягілева (маці Ксэніі, скрыпалькі) ды музычны крытык Вітаўт Мартыненка. Абодва вядучыя, здаецца, здолелі дапоўніць канцэрт тым, чаго ніяк ня хоча рабіць мясцовае радыё й тэлебачаньне (ну як яго назваць Беларускім, калі нават мовы роднай ня ведаюць, артыстаў круцяць толькі чужых). А тут былі й імправізацыйныя інтэрвію, і знаёмства з асобнымі індывідуальнасьцямі калектыву, і спробы маланкавага жанрава-стылістычнага аналізу твораў. Вельмі дарэчным быў тут і выступ госьця — мастацтвазнаўцы й фальклярысткі Ліі Салавей, якая паглыбіла разуменьне сэнсу творчасьці гурта.
Дый сапраўды, дзе яшчэ слухач мог даведацца, чаму твор «Як маладую выводзяць» называецца «Балгарскі марш», хоць у Балгарыі яго наўрад ці ведаюць?
Акрамя гэтага маршу ў канцэр-
це прагучала практычна ўся праГрама альбому «Неба і Земля»: польскі марш «Як каравай выносяць», знакамітыя песьні й танцы «Добры вечар тому», «Мікіта», «Шастак», «Юрачка», менш вядомыя народныя шэдэўры «Маці сына выправоджала», «Памажы маці нам вясну гукаці», «Хмель і на тычыну навіваецца» ды іншыя. Усё гэта творы, сабраныя ўдзельнікамі калектыву па вёсках і мястэчках Беларускага Палесься, а таксама на Гарадзеншчыне, Меншчыне ды ў іншых рэГіёнах (а ў тых, знакамітых, адіпукаліся вельмі адрозныя новыя вэрсыі).
Шкада, не ўвайшлі ў альбом паэтычныя чытаньні Галіны Дзягілевай, што на канцэрце адыгралі ролю нейкай цэментуючай эмацыйнай зьвязкі праГрамы. Ну а роспавед Вітаўта Мартыненкі, вядучага адзінага беларускага гіт-параду таго часу на радыё «Liberty» ў Мюнхэне, пра тое, як шэдэўры з рэпэртуару «Ліцьвінаў» здольны імпэтна спрачацца з гітамі «Мроі», «Бонды», «Мясцовага часу» (ён чытаў нават жывыя лісты сваіх рэспандэнтаў, якія прынёс з рэдакцыі) былі акурат чыста канцэртовым сэтам, які на дыск і ня мог упісацца.
Яшчэ адным адрозьненьнем канцэрту ад дыску было тое, што на імпрэзе зь віншаваньнямі выступалі вядомыя беларускія барды Лана Медзіч, Алесь Камоцкі (пра іх чытайце асобна ў гэтай кнізе), а таксама сьпявак Іван Агееў зь леГендарнага фальклёрнага гурта «Дзяньніца», які «Ліцьвіны» шануюць за натхняльніка й папярэдніка.
«Культура» №14, 06.04.1994, Менск, А.М.
ЛІЦЬВІНЫ
5 Сакавіка
1996, Limas/2004, БМАдгоир
Першы раз зірнуўшы на вокладку гэтага альбому папулярнейшага беларускага фольк-аўтэнтык гурта «Ліцьвіны», я мімаволі падумаў пра сьмеласьць гэтых артыстаў, якім, аднак, паліГрафічныя айчынныя цудадзейнікі схавалі недзе лічбу 2 паперадзе назвы. Разгарнуў буклет ды паглядзеў яго больш уважліва, але «двоечкі» так і не знайшоў. Ну й якое ж сьвята ў Беларусаў у сакавіку, раз месяц падаецца з загалоўнай літары? Аказваецца, гэта проста дата канцэрту, які быў запісаны жыўцом настолькі якасна, што вырашана было яго гэтак і выдаць.
Зрэшты, потым кіраўнік гурта Ўладзя Бярбераў па сакрэту сказаў мне, што загалоўныя літары ў загалоўку ўсё ж невыпадковыя, як невыпадковы й сам канцэрт: так у 1996 годзе «Ліцьвіны» адзначылі вялікае сьвята — чарговую гадавіну з дня сьмерці Сталіна.
Ну што ж паробіш, раз так моцна ўплялася ў беларускую рэчаіснасьць чужая гісторыя, але прыйдзе час, калі вернуцца ў забраны край і свае даты, свае сьвяты. Мо нават якое-небудзь
чарговае перавыданьне гэтага дыхтоўнага канцэртніка «Ліцьвінаў» выйдзе з больш адпаведнай духу нацыі памылкай — «25 Сакавіка».
Фірмовая аздоба выданьня, паліГрафічная культура вокладкі ўжо тады, у 1996-м, дэманстравалі яўны крок наперад у прапагандзе твораў беларускай масавай культуры (інфарматыўны буклет, які прадстаўляе ня толькі назвы твораў, але й месцы іхняга паходжаньня, характар інструмэнтальнага кантынгенту, склад самога гурта), хоць у мастацкім выкананьні гэтай аздобы мне ўсё яшчэ падалося надта мала мастацкага Густу: невыразны шрыфт, куды Гвалтам запёрты партрэты ўдзельнікаў калектыву, больш нагадваў пра савецкую традыцыю фальклёрных вокладак. Такога лубка відавочна недастаткова, каб хоць бы акрэсьліць ідэю выданьня, ня кажучы ўжо пра ейнае выразнае фармуляваньне, а тым больш — раскрыцьцё.
Праўда, сам Уладзя Бярбераў ня лічыць аздобу «5 Сакавіка» выпадковай, а нават ейнай мастацкасьцю тлумачыць у значнай меры камэрцыйны посьпех гэтага канцэртніка. Мо ня варта й спрачацца зь ім, бо незвычайны мастацкі стыль Андруся Варголы (Andy Warhol) таксама ня ўсімі й не адразу быў прыняты.
Як бы тое ні было, але сталася рэальным фактам — альбом «5 Сакавіка» знайшоў свайго слухача, часам нават больш шырокага за некаторыя папярэднія студыйныя альбомы «Ліцьвінаў» (гл. ранейшыя рэцэнзыі), хоць доўгі час яны распаўсюджваліся не праз звычайны гандаль, а толькі праз сетку распаўсюду Таварыства Беларускай Мовы. Дасягнуць гэтага
(пераадоленьня стану рэзэрвацыі) дапамог, натуральна, ня нейкі невытлумачальны цуд або шыкоўная раскрутка паводле законаў шоў-бізнэсу, а сам кляс музыкаў, іхняе разуменьне сутнасьці народнай песьні, неардынарны (ва ўмовах савецкага псэўда-фольк выхаваньня) падыход да фальклёру ды яшчэ й здольнасьць музыкаў да актыўнага самавыяўленьня ў гэтай плыні.
Варта нагадаць, што сам канцэрт, запісаны на гэтым диску, праходзіў незадоўга перад тым у памяшканьні тады яшчэ жывога менскага тэатра «Вольная сцэна», таму ў активы гурта ды выдаўцоў трэба залічыць яшчэ й апэратыўнасьць: падзея даволі імпэтна ўскалыхнула грамадзкую думку, парадаваўшы прыхільнікаў калектыву пераважна новымі песьнямі (маючы тады два студыйніка, яны ўсё ж і ня думалі вечна жыць тым самым рэпэртуарам). Умацаваць розгалас падзеі якраз і дапамог выхад гэтага рэліза.
3 24 песьняў гэтай праТрамы толькі чатыры паходзіць зь першага альбома ды ажно 11 — 3 другога, але гучаць яны тут, натуральна, зусім іначай, маюць вельмі адметную (з розных прычынаў) настраёвую аўру, часам вельмі нечаканую. Да таго ж дзевяць пунктаў застаецца на татальную «навізну».
I ўсё ж у гэтым кантэксьце нельга абмінуць увагай нейкую асабліва надзвычайную любоў «Ліцьвінаў» да дзьвюх песень — «Юрачка» ды «Як маладую выводзяць», якім знайшлося месца на ўсіх трох тагачасных кружэлках гурту. У прэсе нават былі заўважаны іранічныя загалоўкі рэцэнзыяў
— «Ну й як жа тую маладую выводзяць?»
Праўда, ня трэба валодаць вышэйшай матэматыкай, каб пераканацца, што татальны news на гэтым live recording таксама досыць прыкметны, а да таго ж і які якасны: папулярны ў амэрыканскіх Беларусаў «Сват», легендарны нацыянальны музычны эвэрГрын «Па загонах», вельмі чульлівая песьня «Да каханкі» ды гэтак далей.
I хоць новы тады «Вальс Балкоўскага» потым таксама быў паўтораны ў студыі, але атмасфэру выразнай настраёвай падтрымкі публікі ды выканальніцкага азарту менавіта гэтага складу гурта ніколі не адновіць ніякі найдасканалыпы студыйны запіс. Таму гэтыя канцэртовыя «Ліцьвіны» — асобны шарм вашай хатняй CD-калекцыі.
«Наша слова» №28,11.07.1996, Менск, В.М.
ЛІЦЬВІНЫ
Ой, у луэе-лузе...
1998, Limas
Кожны па-свойму разумев фальклёр: нехта лічыць эталёнам тут эстрадны ансамбль, які ўключае ў свой рэпэртуар найбольш масавыя фолькапрацоўкі; хтосьці моліцца на пра-
фэсіяналізм акадэмічных фальклёрных калектываў; а сяго-таго цягне «пабліжэй да народнага», і ён шукае нейкага адкрыцьця ў мастацкай самадзейнасьці вясковых клюбаў... Ансамбль «Ліцьвіны», абраўшы фальклёр ня толькі сваім творчым крэдо, але й сэнсам жыцьця, не пайшоў ні першым, ні другім, ні трэйцім з названых шляхоў.
У актыве гэтага гурта аўтэнтычнага фальклёру было ўжо два студыйных альбомы («Галуб на чарэшні, галубка на вішні», 1992; «Неба і земля», 1994), а таксама канцэртовая праГрама «5 Сакавіка» (1996), якія шырока разыйшліся на аўдыёкасэтах. Прычым згаданы live recording меў немалы распаўсюд і на CD-R, таму й яго чакае неўзабаве больпі саліднае перавыданьне (гэтак сталася ў 2004).