• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    «Чужыя дзеўкі», у якой ёсьць такі хвалюючы зварот да тых гадоў жыцьця, якія ўжо ня вернуцца:
    «Вэрніцеся мое лета
    Да мэнэ у госьці».
    «А як нам жа вэрнутыся
    Да цябе у госьці:
    Трэба было шанаваці
    Тай у маладосьці».
    Добра знаёмыя слухачам яшчэ й іншыя песьні гурта, у прыватнасьці рэмікс «Ночы», вясельная песьня «Ой долам», жаўнерская «На турэцкіх палях», на якую зьняты цікавы відэакліп, признаны на «Рок-каранацыі-2001» лепшым, як мы пісалі ўжо ў папярэдняй рэцэнзыі.
    3 музычных навінак на альбоме неабходна адзначыць мяккую паводле гучаньня ды мэлядычную шчадроўку «Васілейка», у якой можна распазнаць і хрысьціянскі сьветапогляд Беларусаў, і адгалоскі іхняй даўняй паганскай веры. Аранжыроўка шчадроўкі вызначаецца цікавым спалучэньнем солё Ю. Белякова на трубе ды С. Трухановіча на электрагітары. Атрымаўся захапляючы дуэт у межах адной кампазыцыі!
    А яшчэ ж прыцягне ўвагу слухачоў і беларускамоўны варыянт знакамітага каляднага гіта «Jingle Bells», які ў беларускай адаптацыі Алега Хаменкі названы «Звон зьвініць» — добры падарунак да заўсёды чаканага сьвята Калядаў і Новага году. Як заўсёды, выйграе той, хто будзе слухаць кружэлку дома ў сьвяточных абставінах. Гэта гарантуюць Алег Хаменка і ягоныя сябры.
    «Літаратура і мастацтва» №24,
    13.06.2003, Менск, А.М.
    KRIWI
    Hej loli!
    1996, Каўчэг/2005, БМАдгойр
    Напрыканцы мінулага стагодзьдзя тэты альбом нарабіў нямала шоскату, але да гэтага часу (часу новых і новых перавыданьняў) яго рэдка хто называв правільна, выдумляючы нейкае штучнае «Хей лолі». Вось што значыць родную лятынку развучыліся правільна чытаць! Дык хоць уважліва слухаць не развучыліся?
    Гэй-лёлі, гэй-лёлі, гэй-лёлі, гэй, -
    выразна заводзіць гурт ва ўдарным рэфрэне. Гэта й ёсьць правільная назва альбому — «Гэй лёлі!» I гэта першы альбом цяпер культавага гурта.
    Здаецца, ён і задумваўся як культавы, бо сьпярша гэта была экспэрымэнтальная творчая адзінка знакамітай ужо студыі «Палац», але ўжо з самастойнай назвай «Kriwi» (колькі спрэчак было аб самой назве, пакуль не прыжылася канчаткова). Натуральна таму ў першым складзе мы сустракаем шмат знаёмых асобаў акурат з «Пала­цу»: гітарыст Юры Выдронак (потым шукайце яго ў гурце «Юр’я»), вакаліст і мультыінструмэнталіст Зьміцер Вайцюшкевіч (потым ён стварыў сольны праект «WZ Orkiestra»). Новая яркая асоба тут толькі Вераніка Кругло­
    ва (пасьля распаду «Kriwi» менавіта яна здолее захаваць культавы брэнд у сваім праекце «Kriwi W», што азначае «Kriwi-жаночыя»), Але пакуль яны ра­зам — тры кіты беларускага фольк-мадэрну, чым і каштоўны тэты альбом, чым і абгрунтавана мэтазгоднасьць ягоных перавыданьняў. Самае сьвежае перавыданьне (2005) «BMAgroup» нарэшце зрабіла на сур’ёзных сучасных носьбітах — фірмовых кампактдысках. А якая сур’ёзная папярэдняя праца была праведзена дзеля гэтага, бо нават адшукаць усіх паасобных уладальнікаў аўтарскіх правоў, каб падпісаць зь імі кантракты, бы­ло няпроста.
    Рэч у тым, што ад самага пачатку праектам заняўся адзін з прад’юсэрскіх цэнтраў Бэрліну, які потым атрымаў сымбалічную назву «Belpunkt». Найцяжэй і аказалася зьвязацца зь імі. Зрэшты, пры сучасных сродках сувязі грэх наракаць на цяжкасьці. Менавіта таму дыск «Гэй лёлі» гурта «Kriwi» выйшаў своечасова і ў поўнай адпаведнасьці з арыгіналам.
    Запісваўся альбом у бэрлінскай студыі «Soundman», нават канцэртовыя трэкі яна рыхтавала (а тэта «Дада-на», «Лося», «А ці дома, дома», «Сьвяты Ляксей»), Дарэчы, канцэртовыя трэкі паходзяць менавіта зь нямецкага пэрыяду жыцьця «Kriwi», калі гурт дапрацаваўся нават да званьня «Лепшага этнік-гурта Бэрліну», выязджаў на гастрольныя маршру­ты кшталту Бэрлін-Парыж-Туніс і быў прадстаўлены на шэрагу фірмовых кампіляцыяў этнікі заходняй прадукцыі.
    Што да студыйных трэкаў, дык многія зь іх пададуцца сучаснаму слу­
    хачу добра знаёмымі (рымэйк «ВірЧувір» увайшоў, напрыклад, у апошні альбом «Minsk-Berlin»; «Коцік» і «Я скакала, я плясала» трапілі на складанку «Людзям», выдадзеную фірмай «Каўчэг» у 1999 годзе). Але ёсьць і цалкам арыГінальныя трэкі канкрэтна гэтага канцэпту: народныя песьні «Сьвяты вячор», «Куралес», «Мяцёлка» і самы дынамічны мэГа-гіт — загалоўная песьня «Гэй лёлі!»
    Трэба сказаць, што да апошняга часу выдаўцы вялі перамовы з праваўладальнікамі, каб уключыць у CDвыданьне альбому й унікальны бонус-трэк таго ж пэрыяду «Ўсе лугі» з вакалам Зьміцера Вайцюшкевіча, які выходзіў перад тым толькі на аднайменным самотніку, але пытаньне так і засталося адкрытым.
    Зрэшты, матэрыял альбома сапраўды занадта канцэптуальны, каб яго можна было лётка зьмяняць. I канцэптуальнасьць ягоная не ў тэматыцы, а ў стылістыцы. Рэч у тым, што Юры Выдронак ня толькі граў на riтары ў гурце, але й на клявішных. 1м адводзілася надзвычайная роля ў першапачатковым гучаньні «Kriwi». Невыпадкова ўжо наступныя альбомы, калі Выдронак адыйшоў, некаторыя крытыкі сустрэлі падкрэсьлена прыдзірліва: «Пасьля сыходу клявішніка Юры Выдронка гурт, адмовіўшыся ад кампутарных эфэктаў і мінусовак, пазбавіўся фолькмадэрнавай стылістыкі». Тым ня менш, альбом «Гэй лёлі!» ня проста ўсё гэта захоўвае, але й дэманструе пэўныя крытэрыі стылістычнага вызначэньня.
    Шмат хто, аналізуючы творчасьць гурта «Kriwi», зашмат гаворыць аб татальнай аўтэнтыцы матэрыялу, забываючы нагадаць, што аўтэнтычны
    толькі сам матэрыял, што творчасьць «Kriwi» толькі базуецца на аўтэнтыцы, але ўяўляе сабой адзін зь відаў сучаснай апрацоўкі традыцыйнага скар­бу. I ўсё ж менавіта «Kriwi» знайшлі свае рэцэпты творчасьці ў гэтым накірунку. Фольк-мадэрн першага аль­бому «Kriwi» — гэта ўжо ня фолькмадэрн «Палацу», а пазьней яны не згубіліся нават у больш шырокім спэктры пасьлядоўнікаў: «Юр’я», «Troitsa», «Anima», «ЯК»...
    Зусім натуральна, што неўзабаве вакалістка «Kriwi» Вераніка Кругло­ва стала вартасным нашчадкам Kaei Камоцкай на троне беларускай РокКнязёўны (паводле вынікаў «Рок-Каранацыі-99»), а вакаліст Зьміцер Вайцюшкевіч не аднойчы выйграваў там намінацыі «Артыст году», «Аль­бом году», «Кампазытар году». Нельга забываць, што й сольным праектам Юрыя Выдронка скаралася намінацыя «Традыцыі й сучаснасьць» («РокКаранацыя-2ооо»). А пачыналася ўсё з альбому «Гэй лёлі!» гурта «Kriwi», які нарэшце зьявіўся на паліцах беларускіх музычных крамаў у дыхтоўнейшай CD-вэрсыі.
    «Аншлаг» №9,22.09.2005, Менск, В.М.
    KRIWI
    За туманам...
    1998, Каўчзг
    Гурт «Kriwi» ўвайшоў у шэраri беларускай музычнай эліты імкліва й Грунтоўна. Ідэя зарадзілася ’шчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў у нетрах гурта «Палац», дзе сьпярша ўтварылася своеасаблівая творчая лябараторыя разнастайных фольк-экспэрымэнтаў, а потым і самастойная творчая адзінка «Kriwi», якую склалі адзін з натхняльнікаў «Палаца» Юры Выдронак, мультыінструмэнталіст Зьміцер Вайцюшкевіч. Да іх адразу далучыліся вакалістка Вераніка Круг­лова, бубнар першага «Уліса» Кірыла Шэвандо й знакаміты басіст Валер Вашкоў, а па адыходзе Выдронка й гітарыст «N.R.M.» Піт Паўлаў. Пазьней прад’юсэр Валер Канішчаў казаў мне, што «Kriwi» й не задумваўся як сталы рок-гурт, а проста як адчынены праект дзеля выхаду беларускай музыкі на эўрапейскія прасторы (падрабязнасьці глядзіце на сайце www.kriwi.com). Што да Выдронка, дык ён працягваў свой сэпаратызм у неверагодным праекце «Юр’я», а Вайцюшкевіч панадзіўся на сольную кар’еру, але свой лепшы альбом (лепшы на Радзіме, бо на за-
    хадзе ў гурта іншая дыскаГрафія, якая месцамі трапляла нават у гарачую эўрапейскую дваццатку этна-выданьняў) «Kriwi» запісалі менавіта вышэй пералічаным складам.
    «За туманам», «Агу, вясна», «Сьветлая Зоя», упадабаныя тэлерадыёэтэрам таго пэрыяду, адразу сталі сапраўднымі супэр-гітамі, маючы часам па некалькі ратацыйных вэрсыяў.
    Для прыкладу, загалоўная песьня альбому ў асноўным матэрыяле праГрамы хоць і выглядае на першы слых нібыта сьціплай, затое ў бонустрэку ейны мэтал-рымэйк уражвае акурат эмацыйнай напоўненасьцю.
    Праўда, стаўка на гучаньне бону­су, магчыма, раскалола б i «Kriwi», як калісьці раскалоўся «Палац», бо гэта б быў зусім іншы стылёвы праект, а ў «Kriwi» ўжо былі на той час і выразны імідж, і свая публіка. Дый гэві-мэтал гітара Піта Паўлава таксама здольная ўпісацца ў яго ня толькі дзеля кантрасту, а натуральна, без праблемаў, як гэта гарманічна атрымалася ў песьнях «Сваточак», «Добры дзень», «Ой, дай, Божа» ды асабліва — у «Агу, вясна».
    Дарэчы, «Агу, вясна» — гэта другі прыклад разнастайнасьці вэрсыяў супэр-гітоў гэтага альбома. Праўда, дыджэеўскі ейны рэмікс трапіў ужо ня ў бонус-трэкі, а асобным гітом на папулярным CD-зборніку «Вольныя танцы: слухай сваё». Ну й дзякуй Бо­гу! У арыГінальнай вэрсыі гітара Піта Паўлава й голас Веранікі Кругловай зьліваюцца надзвычай гарманічна ды настолькі саграваюць песьню, што яна так і зьзяе ўнутранай энэргіяй.
    Ня стану сьцьвярджаць, што толькі гэві-мэталёвая цеплыня Пітавай riтары прываблівае цяпер у музыцы гурта «Kriwi». У песьнях «Бяроза»,
    «Вутачка й селязень», «Коцік», «Каліна», «Сьвякроў» сьпявачка, адчуваючы душою песьню, вельмі эмацыйна перадае ўсе нюансы ейнай настраёвай палітры.
    Няцяжка заўважыць, што амаль усе песьні альбома сягаюць да фальклёрных першакрыніцаў. Гэта ’шчэ палацаўская традыцыя. Але ёсьць ужо й аўтарскі твор — згаданая раней «Сьветлая Зоя». Музыкі самі напісалі музыку (Піт Паўлаў), а тэкст (паводле занатовак Піта) стварыў тагачасны мэнэджэр і аўтар тэкстаў гурта «Кра­ма» Зьміцер Лукашук. Тады быў найболып актыўны й плённы пэрыяд ягонай дзейнасьці на ніве беларускага рок-н-ролу. Ён бы й сам напісаў добры тэкст, але Піт хацеў зрабіць чульлівае прысьвячэньне сваёй жонцы Зоі Луцэвіч, таму прыярытэт вобразнай палітры твора застаўся за ім.
    Паводле старой завядзёнкі ў нас любяць параўноўваць айчынных зорак з аналягамі сусьветнага шоў-бізнэсу. Каб вызначыць месца «Kriwi» паводле міжнароднай шкалы стандартаў, параўнаў бы й я: калі слухаю «Kriwi», прыгадваю творчасьць гуртоў плыні new age кшталту «Dead Can Dance», «Deep Forest», Dao Dezi... ТольKi тыя для сваіх этна-тэхналягічных экспэрымэнтаў корпаюцца ў чужых крыніцах, знаходзячы аж зусім экзатычныя фальклёрныя плыні, а ча­сам нават самі ствараюць іх штучна, a «Kriwi» сілкуюцца папросту з сваіх каранёў. Нядзіва, што й альбом гэты выдадзены пад эмблемаю «Вяртаньне да вытокаў». Праўда, у гэтым так­сама нельга абмінаць увагай пэўнай умоўнасьці, бо вытокі нашыя — беларускі фальклёр — у сучасных «Kriwi» чамусьці моцна перасыпаны сьмець-