222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Праграма прываблівае й тым, што ў складзе гурта мы бачым тут ня толькі асобаў клясычнага палацаўскага складу (вакаліста, гітарыста й аранжыроўшчыка Алега Хаменку, акардэаніста й лірніка Зьміцера Карабача, трубача Юрася Белякова), але й артыстаў, што праславіліся пазьней у ін-
шых калектывах. Гэта Зьміцер Вайцюшкевіч («Kriwi») і Юрась Выдронак («Юр’я»),
Бадай, тэты рэтраспэктыўны погляд толькі ўмацоўвае значнасьць калектыву, сутнасьць творчасьці якога цудоўна сфармулявана ва ўступным слове буклета да кружэлкі: «Гэты дыск — наш унёсак у музычную культуру аб’яднанай Эўропы, дзе Беларусь — рэспубліка, якую мы прадстаўляем на шматлікіх міжнародных фэстывалях — таксама не зьяўляецца выключэньнем».
«Народная Газэта» №30, 08.02.2001, Менск, В.М.
ПАЛАЦ &dj Ray Хвісевіч Танчыць Палац
2001, Bulba records
Пры слове папса ў адных ледзь ня сківіцы зводзіць, а другія трапляюць у атмасфэру нейкага міжвольнага невытлумачальнага замілаваньня, эўфарыі. Між тым, наўрад ці заслугоўвае такі музычны прадукт падобнага кантравэрсыйнага падыходу, бо даўно ўсім зразумела, што на дыскатэках нікога не прымусіш танцаваць пад самую лепшую сымфанічную музыку. Дый джаз, а нават і рок выйшлі
адтуль з ужытку, перасяліўшыся ў болып інтэлектуальна заклапочаны хаўрус клюбных заўсёднікаў.
Там, дзе мода й Густы зьмяняюцца ледзь ня кожнае вечарыны, павінен быць і свой дынамічны музычны прадукт, які здольны апэратыўна адгукнуцца на ўсялякія зьмены настрояў ды модных плыняў.
Ці ёсьць у Беларусі свая папса? Калі вы гатовы адказаць станоўча, дык папрашу адразу: толькі не называйце мне дзесяцігодзьдзямі застылую акадэмічную прафэсійную эстраду. Нават пад колісь завадныя мэлёдыі «Сяброў» і «Верасоў» даўно ніхто ня танчыць (мо, толькі на вечарынах «Для тых, каму за 6о» пэнсыянэры настальГічна адтоптваюць сёньня ў гэтых рытмах абцасы). Але насамрэч — што праўда, тое праўда — якасная беларуская папса, якая заводзіць падлеткаў з паўабароту, ёсьць. I вы бачыце адзін зь ейных узораў побач на здымку.
«Палац» — сам па сабе гігант беларускае папулярнае музыкі, які заваяваў свой аўтарытэт прэстыжнымі прызамі на фэстывальных і канцэртовых сцэнах Эўропы (Нямеччына, Італія, Польшча, Францыя, Чэхія, Эстонія...). Але ўсё ж ягоная стылістыка — folk-modern-show — болып набліжана акурат да інтэлектуальных і духовых патэнцыяляў року, чым папсы. I ўсё ж менавіта «Палац» здолеў знайсьці ўдалы творчы сымбіёз у фольку ды моднай ды-джэйскай плыні й своечасова прапанаваць публіцы нешта кардынальна новае, арГанічнае, лёгкае, завадное і, разам з тым, Густоўнае, тонкае, дасьціпнае.
«Палац», як мы ўсе ведаем, працуе ў фальклёрнай стыхіі. Але ж і ў фаль-
клёры няцяжка прыкмеціць пэўную неаднароднасьць, неадназначнасьць матэрыялу. У саюзе з ды-джэем Андрэем Хвісевічам (імя якога мы памятаем з удзелу ў такіх славутых беларускіх праектах, як «Цацачная крама» Зьміцера Вайцюшкевіча, «Вэсначуха» гурта «Юр’я» ды інш.) музыкам гурта Алега Хаменкі ўдалося выкрышталізаваць неверагодную энэргетыку многіх фальклёрных твораў, якая прымушае пускацца ў скокі не праз спрошчаную банальную рытміку («унц-бунц», «унца, друн-ца»), а празь нейкую неверагодную ўнутраную моц. АндКау Хвісевіч тонка акцэнтаваў гэтую моц і з дапамогай зухаватых кампутарных эфэктаў скіраваў на сучасную танцавальную пляцоўку.
У анатуемы альбом «Танчыць Палац» увайшлі найзнакаміцейшыя riты славутага гурта («Русалкі», «Долам», «Ночы», «Заенка», «Розгары», «Канюшня», «Каліначка», «Купала», «Каваль»), а дыхтоўны «Megamix» увабраў у сябе папуры з усіх пазасталых вяршкоў («Дарожка» ды інш.). Толькі не хвалюйцеся: слухача чакае цалкам новы, хоць і пазнавальны прадукт.
Зрэшты, dj-тіхы ўжо даволі распаўсюджаны прыём на беларускім музычным рынку (мікшуюць і тых жа «Верасоў», і «Песьняроў», і «N.R.M.», і «Юр’ю»), але яшчэ на прэзэнтацыях у клюбе «Pall Mall» і парк-клюбе «Менск» у 2001 годзе я пераканаўся, што праірама «Танчыць Палац» — безумоўны лідэр у гэтым накірунку.
Праўда, зрабіўшы цудоўную мастацкую аздобу выданьня (як лёгка пазнаюцца на шаржаваным малюнку і Алег Хаменка, і Зьміцер Карабач, і Юрась Белякоў, і сам АндКау Хві-
севіч), выдаўцы ўсё ж забыліся пазначыць аўтара cover-дызайну, затое рэклямы спонсараў і кампаньёнаў хапае («BMAgroup», «Sho Mono Poly», «МГ», «АлВіт» ды інш.). Відаць, такі ўжо час: няважна, хто робіць, затое важна, за чые грошы. Добра хоць аўтараў альбому не забыліся напісаць на вокладцы. А мы ўсё ж дадамо, што канцэптуальную аздобу гэтаму пазнавальнаму прадукту стварыў Улад Казаноўскі, працы якога можна пабачыць на шмат якіх беларускіх альбомах (першы альбом гурта «Troitsa», дыскі «Харлі», «Ur’ia» ды іншых выканаўцаў).
«Чырвоная зьмена» №132, 04.09.2001, Менск, В.М.
ПАЛАЦ
Чужыя дзеўкі...
Гурт «Палац» — лідэр і пачынальнік рэальнага беларускага фольк-мадэрну. Так атрымалася, што ў Беларусі яго прадстаўнікі карыстаюцца самай вялікай увагай сродкаў масавай інфармацыі, а музыкаў фольк-мадэрнгуртоў запрашаюць на розныя супэртусоўкі ды фэсты, не мінаючы нават «Славянскі базар». Таму, напэўна, на беларускай рок-сцэне стаў папулярным стэрэатып, што, маўляў, зайграй
нешта фальклёрнае на сучасны матыў ды рытм — і посыіех ды ўвага СМІ табе забясьпечаныя!
Але гэта толькі павярхоўы погляд на працу беларускіх фольк-мадэрн-гуртоў. На самай справе музыкаў хвалюе пытаньне, як зрабіць свой прадукт — апрацоўкі беларускага фальклёру — цікавымі сучасным слухачам, як забясьпечыць стылю выжываньне ў жорсткіх канкурэнтных умовах шоў-бізнэсу.
Аматары фольк-мадэрнавых рытмаў маюць магчымасьць адчуць гэтыя памкненьні таксама ў чарговай працы гурта «Палац» — альбоме «Чужыя дзеўкі», каб зразумець што музыкі робяць для дасягненьня мэтаў папулярызацыі фольк-мадэрну як стылю.
Заўважым тут адразу, што «Палац» з электороннага пераўтварыўся ў гурт, дзе пераважаюць акустычныя інструмэнты. У калектыве цяпер граюць бубнач Андрэй Цераховіч ды бас-гітарыст Андрэй Шчыткавец. I гэта найбольш прыкметны вынік эвалюцыі гучаньня гурта, бо раней іхнія партыі «даручаліся» кампутарам ды сэмплерам.
Шмат незвычайных фарбаў у гучаньне гурта дадае акардэон Зьміцера Карабача, партыям якога вельмі пасуе тэмбравая й музычная сугучнасьць з старадаўнімі беларускімі інструмэнтамі, якія сёньня можна пачуць у шматлікіх іншых постфолькавых гуртах — зь беларускай дудою, колавай лераю, жалейкай, акарынай. Каб ацаніць аб’ём выкананай працы што да сынтэзу гучаньня інструмэнтаў розных эпохаў, трэба ўважліва слухаць купальскую «Ой, Купала». А адчуць смак гучаньня беларускай леры ад таго ж Зьміцера Карабача слуха-
чы маюць магчымасьць ужо на іншым трэку альбома — у народнай песьні «Яварок», з экспэрымэнтальна-электронным варыянтам якой мы знаёмыя яшчэ праз альбом «Дарожка».
Музычныя крытыкі ў адзін голас адзначаюць вельмі разнаплянавую работу ў «Палацы» гітарыста Сяржука Трухановіча, да якога мы прызвычаіліся ў «Краме». Але бачна, што такая ўжо натура Сяржука — рэалізоўваць сябе ў розных іпастасях, не зацыклівацца ў аднойчы абраным музычным стылі. Трухановіч свабодна апэлюе і да кантры-рока ў «Дзеўцысямілетцы», і да гард-блюзавых імправізацыяў у балядзе «На турэцкіх палях». Візытоўкай «Палацу» сталі галасы вакальнай групы — аранжыроўшчыка й кіраўніка Алега Хаменкі, вышэйзгаданага акардэаніста Зьміцера Карабача ды выканаўцы на трубе Юрыя Белякова, якія неверагодным чынам сумяшчаюць граньне на сваіх «родных» інструмэнтах з складанымі паліфанічнымі вакальнымі партыямі.
Замыкае трэк-сьпіс альбому «Чужыя дзеўкі» сюрпрыз — бонустрэкі з канцэртовымі запісамі, якія зробленыя ў апошнія гады («На граной недзелі», «Заенка», «Чужыя дзеўкі»), а таксама паўнавартасны відэакліп «На турэцкіх палях», што стаў вельмі папулярным дзякуючы шматразовым трансьляцыям на Беларускім тэлебачаньні ды адмысловай Рок-кароне ў намінацыі «Лепшы відэакліп года».
Увагу патэнцыйных пакупнікоў альбом прыцягвае й сваім арыГінальным мастацкім увасабленьнем у маляўнічым лубку гумарыстычнаэратычнага зьместу. Гэта стала магчымым не ў апошнюю чаргу дзякуючы намаганьням выдоўцоў — фірмам
«Бусел-music» i «West records». Ад падробак диск засьцерагае фірмовая галяграфічная наклейка, якая сувора папярэджвае: «Прадукцыя ліцэнзавана!» Таму беларускія слухачы, якія набудуць тэты незвычайна маляўнічы й музычна разнастайны альбом, атрымаюць сапраўднае задавальненьне ад сустрэчаў зь цікавымі музыкамі й плённым вынікам іхняй напружанай студыйнай працы.
«Чырвоная зьмена» №41, 18.05.2002, Менск, А.М.
ПАЛАЦ
Сьвяточны
2003, Aist music
Рэцэнзаваны раней альбом «Лепшае» гурта «Палац», як i шмат іншых ягоных фанаграфічных ініцыятываў, вельмі хутка разыйшоўся з паліцаў музычных крамаў. А рэалізатары ўсё патрабавалі новых кампакт-дыскаў знакамітага калектыву! Вось палацаўцы й вырашылі не губляць здабыткаў ды прапанаваць на рынак свой чарговы кампілятыўны альбом, невыпадкова названы «Сьвяточны». Як патлумачыў лідэр гурта Алег Хаменка, канцэпцыя гэтай кружэлкі простая й зразумелая слухачу ды пакупніку: дыск зьмяшчае апрацоўкі беларуска-
га фальклёру і аўтарскія кампазыцыі А. Хаменкі, якія прысьвечаныя асобным сьвятам Беларусаў — ці то каляндарным, ці то абрадавым. Таму на дыску сустракаюцца песьні купальскія, калядныя, пічадроўкі, жаўнерскія, вялікодныя, агульнасьвяточныя. Але асабліва шмат на дыску песень вясельных. Напэўна, гэтая тэма вельмі блізкая музыкам.
Адкрывае трэк-сьпіс «Сьвяточнага» купальская (цікава, што аўтарства А. Хаменкі) песьня «Ў лузе...», аранжыраваная ў фольк-рокавым ключы. Тут адчуваецца магутнасьць рытмсэкцыі, якая падрымліваецца цудоўным гучаньнем беларускай дуды ў выкананьні dj RAY (Андрэя Хвісевіча). Гэтая кампазыцыя (агучаная на народных інструмэнтах) вельмі дарэчы гучыць у мастацкай стужцы «Анастасія Слуцкая», што створана ў той жа час на «Беларусьфільме». Дарэчы, гэта акурат той рэдкі выпадак «прозренія» мясцовых кінематаГрафістаў да жывой патрэбы нацыянальных саўндтрэкаў у нацыянальным кіно, хоць салідны плён на гэтай ніве даўно пажынаюць ня толькі Амэрыканцы, але й Французы, Брытанцы, Палякі й нават Украінцы.
Ёсьць на дыску й такія творы, якія забясьпечаць альбому дыскатэчную папулярнасьць. Маем на ўвазе ўжо выдазеную на кампакт-дысках «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва» і «Беларускі турба-тіхэг» калядку «А ў заенкі...», а таксама песьні з альбома «Чужыя дзеўкі», які ня гэтак даўно быў прадстаўлены замежным слухачам падчас гастроляў «Палаца» ў Францыі. Слухачы пазнаюць і аранжыраваную ў стылі кантры «Дзеўку-сямілетку», і вясельную песьню