• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Прызнацца, нягледзячы на пось-
    nexi, не адразу, аднак, удалося апанаваць прыстойнай студыяй, але ўжо ў 1995 годзе патрэбны матэрыял быў сабраны, і сьпярша яго выдала на касэтах менская дзяржаўная фірма «Vigma». На шчасьце, прадукт стаўся вельмі чаканым сярод мэляманаў, таму ўжо праз год да гэтай ініцыятывы падключылася моладзевая выдавецкая суполка «BMAgroup», якая напачатку таксама тыражавала касэты, але ў новым тысячагодзьдзі падрыхтавала дыхтоўную лічбавую вэрсыю альбома (гэта было ўжо ў часіны, калі гурт назапасіў салідную дыскаГрафію, таму выпуск прэзэнтаваўся ў сэрыі леТендарных юбілейных перадрукаў беларускага року: дзесяцігодзьдзе сваіх эпахальных дэбютаў тады адзначылі CD-перавыданьнямі «Крама», «Ulis», «Kriwi», і вось «Палац»),
    Так, у 2005 годзе ўрачыста сьвяткавалася ю-годзьдзе дэбютнага альбому гурта «Палац», якое й адзначылі прэзэнтацыяй першага выпуску знакамітага альбому на CD. На гэтых сапраўды вартых часу носьбітах выдаўцы здолелі ня толькі пазнаёміць з альбо­мам новае пакаленьне фэнаў гурта, але й праз дадатковыя ды-джэй міксы вядомых твораў як мага шырэй прадставіць спэктар дзейнасьці калектыву. I хоць супрацоўніцтва «Палаца» з ды-джэямі пачалося дзесьці на рубяжы стагодзьдзяў, у гэтую модную плынь дэнс-музыкі трапіла акурат нямала песень зь першага альбому: «Русалкі», «Каліначка», «Пайду я ў новую канюшню».
    Апошні з названых твораў якраз і пачынае (але ў арыГінальнай вэрсыі) саму праГраму альбома. Калі прыгадваць найбольш знакамітыя назвы далейшага трэк-сьпісу, дык давядзец-
    ца называць ледзь ня ўвесь рэестр: ну хто ж ня ведае такіх палацаўскіх пе­сень, як «Каваль», «Merry Christmas», «Ой, долам-долам», «Страла»... Праўда, непрыкметныя шэдэўрыкі ўсё ж пры жаданьні таксама можна адшукаць: чамусьці ня надта шанцавала ў розных кампіляцыях ды пт-пара­дах пранікнёным песьням «Манечка», «Хрыстос нарадзіўся», затое пры но­вых перавыданьнях дыхтоўнага аль­бому ў іх ёсьць шанц іншым бокам прыглянуцца мэляманам.
    Варта да ўсяго адзначанага дадаць япічэ й тое, што рэпэртуар дэбютна­га альбому не зацыкліваўся на нейкай адной галіне фальклёру (вясельныя, калядныя, жаўнерскія песьні), а як мага больш піырока прадстаўляў саму разнастайнасьць фальклёрных традыцыяў у Беларусі. Мо, і гэта ёсьць адной з прычынаў надзвычайнай папулярнасьці дэбютніка? Бо ня кожны ж на­род здолеў у наш тэхнакратычны час захаваць такі спэктар глыбінных традыцыяў. Дый для эмацыйнага асэнсаваньня гэтак разнастайная праГрама не абцяжарвае слухача, спрыяе добрай рэлаксацыі.
    Дваістыя ўражаньні гартаваных філяфаністаў выклікала мастацкая аздоба акурат новага перавыданьня: сапраўдныя калекцыянэры шануюць, як вядома, вернасьць першасным ідэям у такіх праектах. I хоць першую аздобу не назавеш канцэптуальнай (яна хутчэй азнаямляльная, бо прадстаўляе на вокладцы проста сам гурт на шыкоўным фоне Мірскага замку), усё ж шкада, што выдаўцы істотна яе перапрацавалі. Так, нейкая дзяжурная канцэпцыя мо й зьявілася (утульнасьць самаплеценага тыну, лагоднасьць вясковага пленэру), але яна слаба раз-
    гортвае шматаблічнасьць настраёвай гамы самой песеннай праГрамы кружэлкі. Дзякаваць Богу, хоць у апоіпні момант мэнэджэр перавыданьня Biталь Супрановіч патрабаваў ад Юрыя Выдронка, каб хоць элемэнты першаснай аздобы ў новым cover-дызайне былі (а то ж юбілей усё-ткі, а віноўніка ўрачыстасьці не пазнаць). Бадай, вынік атрымаўся даволі прымальным.
    «Аншлаг» №10,23.10.2005, Менск, В.М.
    ПАЛАЦ
    Дарожка
    1998, БМАдгойр
    Гэта другі альбом леГендарнага гурта, і пачынаецца ён традыцыйнай для «Палацу» валачобнай песьняй «Борам» зь ейнымі абавязковымі атрыбутамі: піматгалоснымі сьпевамі, спалучэньнем розных народных інструмэнтаў, з сьмелым выкарыстаньнем магчымасьцяў сучасных сынтэзатараў. I калі валачобная «Борам», калядка «А ці дома», вялікодная песьня «Яркае сонца» — візытоўкі гур­та, дык песьня канадзкіх Індыянаў «Come Out the Wilderness» можа падацца «прыцягнутай за вушы» да канцэпцыі беларускамоўнага альбому. Але, прыгадаўшы гістарычныя паралелі з жыцьця нашых народаў, мож-
    на ўспомніць творы ў даўно забы­тым жанры — песьні пратэсту. Што ж у такім выпадку скажуць пра гэтую анГламоўную вэрсыю, напрыклад, правадыры індыянскага народу з возера Любікон у Канадзе — калектыўныя сябры Беларуска-Індыянскага таварыства? Ці не ліюць беларускія браты з «Палацу» ваду на млын бледнатварых асымілятараў?
    Досьведам спалучэньня мэлядызму й моваў розных народаў адрозьніваюцца й беларуская народная песьня «Каліначка» ды анГламоўная «Freeze to Me Mama», зьяўленьнем якіх «Па­лац» абавязаны сваім нярэдкім вандроўкам па Эўропе ды часоваму альянсу з экс-сузорцам Аляксеем Казлоўскім (ён жа й «Краме» перакладаў на english раньнія гіты для замежных выдавецтваў). Увогуле атрымалася добрая ілюстрацыя магчымасьцяў працы на інтэрнацыянальнага слу­хача.
    Прыцягваюць увагу слухачоў і запісаныя на стужцы патэнцыйныя riты. «Ночы» — найпрыкметнейшы зь іх, з акцэнтаваным рытмічным малюнкам, дасканалымі аранжыроўкамі А. Хаменкі, хвалюючымі гітарнымі акордамі. У гэтым жа рэчышчы скампанаваная й беларуская народная (чу­мацкая) песьня «Волы», да якой пасуе «архаічнага» тэмбру голас Алега Хаменкі.
    Неяк асобна на «Дарожцы» стаіць легендарная кампазыцыя «Казачэнька», перад выкананьнем якой на адным з канцэртаў «палацаўцы» беспакарана прымусілі ўзьняцца з свайго месца адну вельмі знакамітую асобу, хоць пазьней, пасьля славутага канцэрту «Памяці змарнаванага 10-годзьдзя» на плошчы БанГалёр у Менску,
    тая ж асоба дала загад аб рэпрэсыях супраць «Палаца» (гурт звольнілі з фільгармоніі, зачынілі ўсе тэлепраГрамы, якія вёў Алег Хаменка і Г.Д.). Створаная кампазыцыя паводле канонаў гукавога палатна: тут гучыць і настальгічнае танГа, і запісы гітлераўскіх прамоваў ды воклічаў. Усе гэтыя музычна-акустычныя складнікі ўплятаюцца ў мэлядычную канву гэтай народнай песьні, прысьвечанай музыкамі, як пазначана на вокладцы альбому, усім загіблым на нашай зямлі падчас шматлікіх войнаў, што прайпілі на тэрыторыі Беларусі.
    Ня так даўно ў рамках тэлецыклю «А музыка гучыць...» адбылася прэмёра некаторых твораў з «Дарожкі». Здымкі праГрамы нагадвалі шмат якія іншыя малабюджэтныя праекты БТ, але выступ «Палацу» атрымаўся ўнутрана напружаным, дынамічным і даволі пераканаўчым. Музычны матэрыял гэтага альбому — добрая аснова для здымкаў паўнавартаснага відэафільму (пры ўмове зьмены састарэлага сцэнічнага выгляду ўдзельнікаў гурта).
    У цэлым жа, альбом «Дарожка» пакідае ўражаньне болып экспэрымэнтальнага, сапраўды стэрэафанічнага і, у той жа час, пераходнага да нейкага новага гучаньня «Палацу».
    «Наша ніва» №12,28.06.1999, Менск, А.М.
    ПАЛАЦ
    Лепшае
    2000, Каўчэг
    Гурт «Палац», безумоўна, належыць да эліты беларускага рок-пантэону: ён неаднойчы прадстаўляў Бе­ларусь на міжнародных фэстывалях Эўрапейскага радыёвяшчальнага саюзу, выступаў на адной сцэне з такімі славутымі супэрзоркамі, як Нік Кэйв, Брус Кокбурн, Аляніс Марысэт, ан­самбль «Roxette», мае ў сваім актыве нямала цікавых альбомаў, якія карыстаюцца стабільнай папулярнасьцю, таму выпуск «The Best» у такім кантэксьце выглядаў зусім натураль­ным разьвіцьцём падзеяў, а мне ў сваю чаргу нагадаў і пэўныя гістарычныя нюансы.
    3 гуртом «Палац» мне выпала пазнаёміцца асабіста на самым пачатку ягонага творчага шляху: у ліпені 1992 мы адным аўтобусам ехалі ў Полыпчу на «БАСовішча». Я суправаджаў нашых тагачасных зорак («Уліс», «Дзіда», «Мроя», «Крама») і, прызнацца, зь непрыхаванай іроніяй глядзеў на «навенькіх кан’юнктурных беларусцаў» кшталту віцебскага «Вакзалу», берасьцейскага «Талеру», гарадзенскага «Seven В», якія толькі
    дзеля пропуску на прэстыжнае «БАСовішча» гатовы былі стрываць два дні беларускасьці. Да такіх няшчырых я аднёс тады й «Палац», пішучы ў адной з моладзевых Газэтаў: «Справа, зразумела, ня толькі ў слабой нацыянальнай самасьвядомасьці некаторых артыстаў, гэта ж музычны фэстываль. Але, як кажуць адэсіты, дзьве вялікія розьніцы — выдатнае гучаньне саксафона сярод лубочнай беларускасьці ансамбля «Палац», або непараўнанае пяяньне гітары Вячкі Кораня сярод палымяных роздумаў «Уліса» пра лёс Бацькаўшчыны тады, “калі імпэрыя зьнікне”...».
    Зь цягам часу «Палац» усё ж здолеў пераканаць усіх (і мяне) ў сваёй сьвядомай творчай пазыцыі. I менавіта ў фольк-плыні. Асабліва пасьля сустрэчы там жа, на «БАСовішчы», з этна-музыколягам Мічыганскага ўнівэрсытэту Паўлінай Сурвілай. Той самай, якая пісала анГламоўную прадмову да нашай з А. Мяльгуём першай кнігі «Праз рок-прызму» (New York, «BINiM», 1989).
    I вось гэты палацаўскі зборнік, які сабраў лепшыя трэкі раньніх ягоных альбомаў («Палац», 1995; «Дарожка», 1998) і рэдкія канцэртовыя запісы («Сьвяты вечар», «Страла», «Каляд­ка»), падбівае дыхтоўны вынік творчага даробку калектыва ў XX стагодзьдзі. I даробак гэты нагэтулькі значны, што мне выпадае толькі прасіць прабачэньня за звышпільнасьць на стар­це.
    Альбом атрымаўся аб’ёмны, напоўнены, пічыльны. Прычым, менавіта альбом, а не банальная кампіляцыя, бо параўнаць яго можна паводле канцэптуальнасьці нават з «Сьвятым вечарам’2000»: багатая (70 хвілінаў)
    праграма дыску на 30 адсоткаў складаецца менавіта з калядных песень.
    Ведаючы, што «Палац» працуе ў стылі folk-modern-show, гэтаму й не зьдзіўляесься. Але ж і ў беларускім фальклёры, і ў рэпэртуары «Палацу», дый у праГраме гэтага дыску нямала песень іншага кшталту: і балядных («Вецер», «Казачэнька»), і вясельных («Каліначка», «Канюшня»), і разнастайных узораў каляндарнага цыклю (грамнічная «Русалкі», купальская «Розгары», на ўсшэсьце «Страла»).
    Дарэчы, надзвычай цікавай падалася мне даволі сьмелая палацаўская інтэрпрэтацыя менавіта некаторых калядак. Я маю на ўвазе пісьменнае спалучэньне беларускага каляднага фальклёру з эўрапейскімі традыцыямі Хрыстовага Нараджэньня ў песьні «Калядка», адной зь нямногіх, прапанаваных тут у канцэртовым варыяньце запісу. Вядомая ў розных рэГіёнах Беларусі з рознымі тэкставымі рэдакцыямі песьня «Ішла Калядка, Божая Матка» нібыта выплывае з бліскучага навагодняга канта Франца Грубэра «Ціхая ноч», які сьпяваюць пад Ражство па ўсёй Эўропе.
    Унікальнай паліфанічнасьцю, драматургічнай завершанасьцю ўражвае баляда «Вецер». А які суГэстыўны ўплыў маюць каляндарныя рытуалы Беларусаў, якія аказаліся ня чужымі нават сучаснай поп-музыцы ў песьнях «Борам», «Ой, рана»...