• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    На зборным дыску the best «Мой Галілей. Лепшае» сабраны 14 лепшых кампазыцыяў за ўсю шасьцігадовую
    гісторыю дуэта. Гэта песьні з папярэдніх альбомаў «За ліхімі за марозамі» й «Сойка», а таксама 4 кампазыцыі на рускай і анГельскай мовах, якія раней не публікаваліся.
    Музыкаў часта пыталіся тады: чаму яны пачалі выконваць песьні на рускай мове? Няўжо дзеля прасоўваньня на расейскі рынак? Аказваецца, гэ­та проста вынікі юначых экспэрымэнтаў музыкаў. Гэта не пачатак, а ўспамін вехаў, празь якія яны заўважалі, што на беларускай і анГельскай мовах усё ж сьпяваць нашмат зручней (гукі, якія дамінуюць у гэтых дзь­вюх боскіх стыхіях, дапамагаюць фармаваньню прыгожых сугуччаў, дый мэлёдыя сама «льецца», калі сьпяваеш на роднай мове, ці па-анГельску). Вось толькі выдаўцы вырашылі яшчэ раз наступіць хоць разок на граблі, каб пераканацца, чым гэта пахне.
    I ўсё ж многім лёгіку акурат выдаўцоў зразумець цяжка: песьні «А & К» па-беларуску гучаць болып арГанічна, гэта ўсе даўно зразумелі, дык чаму ж яны капаюцца ў старых архівах, піхаючы ў the best забытыя, нікім не адзначаныя практыкаваньні на «агульназразумелай» мове? Та­кая аляГічнасьць вядзе да таго, што рускамоўныя творы «Девочка-весна», «Лети-лети», «Отпусти» выглядаюць нейкімі непераканаўчымі патугамі да стварэньня нечага вартага ў рэчышы расейскай папсы. Але ж не прыхільнікі расейскай папсы будуць слухаць гэты дыск.
    Безумоўна, на гэтым (пакуль яшчэ істотна беларускім) дыску самая прывабная частка — апрацоўкі нацыянальнага фальклёру ў выкананьні дуэта «Аляксандра і Канстанцін». Тут, трэба адзначыць, аранжыроўкі прад-
    стаўленых песень дуэта сталі болып гітарнымі, а таму яшчэ болып схільнымі да музыкі кантры (у адпаведнасьці з выканаўчым стилем Кастуся Драпезы). У такіх песьнях, як «Пчолка», «Явар», «Масьленіца», «Коледаколедзіца» гэтыя ўплывы вельмі заўважныя.
    Кантры-аранжыроўкі (як сымбаль эпохі глябалізацыі) ўмела адцяняюцца горлавымі сьпевамі Алесі Кірсанавай, экспэрымэнты зь якімі сьпявачка не пакідае яшчэ з часоў выкананьня неверагоднай «Арэхавай чашы»...
    Асаблівую элегантнасьць кампазыцыям надае й тое, што музыкі дуэ­та (цяпер для запісу яны запрашаюць і нямала гасьцей) выкарыстоўваюць гарэзьлівыя жалейкі, таямнічы вурган, а таксама, такі незвычайны паводле прыгажосьці гучаньня беларускі інструмэнт як акарына.
    3 асаблівых знаходак і навінак хацелася б вылучыць апрацоўку беларускай песьні «А ў полі вярба», якую можна лічыць эталённай для ўсяго беларускага фольк-мадэрну. У ёй пановаму зазіхацела надзвычай приго­жая мэлёдыя, голас выканаўцаў вяртае нас да сапраўдных і живых яшчэ аўтэнтычных крыніцаў, а аранжыроўкі робяць зь песьні сучасны шэдэўр у стылістыцы world music.
    Таксама на диску прадстаўлена тая самая знакамітая ўжо на ўвесь сьвет кампазыцыя «Му Galileo», якая стваралася адмыслова для прадстаўленьня на «Эўрабачаньні-2004». Пра ейны шарм і, адначасова, недахопы (у сэнсе фармату гэтага фэстывалю) спрачаюцца й будуць спрачацца яшчэ шмат. Але «Му Galileo» — першая песьня, зь якой музыкі дуэта выйшлі на міжнародны конкурс сусьветнага ўзроўню.
    Таму тэты трэк можна сьмела аднесьці ў скарбонку гістарычнай (!) музыкі Беларусі. I таму зразумела, чаму Аляксандра Кірсанава і Канстантын Драпеза ўсклікаюць: «Мы вельмі рады, што мы былі першымі, хто прадставіў Беларусь на «Эўрабачаньні»! Акрамя гэтага, мы атрымалі калясальны вопыт таму, што самі пабачылі, як працуюць зоркі сусьветнай велічыні на фэстывалі эўрапейскага кшталту. У далейшай сваёй дзейнасьці мы будзем улічваць тое, што мы ўбачылі на «Эўрабачаньні». I першае, што зробім на гэтым шляху, дык вернем нашаму галоўнаму цяпер гіту рэальнае беларускае гучаньне, пра што прасілі нас многія эўрапейскія прад’юсэры. Пераклад на родную мову зычліва ўзяўся зрабіць наш вядомы паэта й журналіст Вітаўт Мартыненка».
    Цікава, што музыкі прапанавалі выданьне диска «Мой Галілей. Лепшае» музычнай кампаніі «West records». Чаму музыкі выбралі менавіта гэты лэйбл, тлумачыць Кастусь Драпеза: «Так, мы аддалі перавагу «Вэст-рэкардсу», бо да гэтай пары нам пастаянна даводзілася думаць пра рэчы, якія ніяк не зьвязаны з творчасьцю. Цяпер мы сказалі мэнэджэру кампаніі: «Вось фанаГрамы. Выдавай іх на свой Густ!» Гэта ён і зрабіў. I вынік можна сёньня ўбачыць на паліцах музычнах крамаў у выглядзе зборнага диска «Мой Галілей. Лепшае». Гэта нармальная практика, і мы б хацелі так працаваць і надалей».
    Варта дадаць, што падчас апошніх выдавецкіх мерапрыемстваў гэ­тай кнігі зьявілася й інфармацыя аб новым студийным альбоме дуэту «А & К», які папярэдне меркавалася назваць «Па-за аблокамі» (2006). Той жа
    Вітаўт Мартыненка, які прымаў удзел у вызначэньні новага брэнду, адразу знайшоў у гэтым вобразе Кастуся Драпезы рамантычную повязь з фільмамі свайго ўлюбёнага рэжысэра Мікелянджэла Антаніоні ў 90-х.
    «Белорусский рынок» №30, 02.08.2004, Менск, А.М.
    ВЕТАХ & ВЕРАС
    Тэмпаральнасьць
    2000, Трыквэтра
    Прызнацца, чым больш зьяўляецца на беларускім музычным рынку альбомаў з фальклёрным ухілам, тым мацней душу цярэбяць перасьцярогі, а ці ня будзе чарговая навінка яшчэ адным варыянтам «Палаца», новай перапеўкай «Юр’я», самаробным эпігонствам з «Troitsa», хай нават нечаканым, але паўторам «Песьняроў»?.. Бо нават клясычныя апрацоўкі фальклёру, пакінутыя нам М.Забэйдам-Суміцкім і Т.Сэлехам-Качанскім, каштоўныя нам сваёй унікальнасьцю.
    I вось гэты праект, які ўзьнік у сьценах Нацыянальнага цэнтру творчасьці дзяцей і моладзі. Ці змог ён бліскануць той самай унікальнасьцю ў гэтак багатым спэктры беларускіх фолькэкспэрымэнтаў? Бадай, тут пасьля гучных прэм’ераў у прэстыжных
    сталічных клюбах («Тунэль», «Рэактар», «Pall Mall») можна ўжо адназначна адказаць — так!
    Пачнем з самага доўгачаканага: яшчэ нікому дасюль не ўдавалася стварыць у фальклёрнай стыхіі завершаны канцэпт альбому. Нават «Ой, у лузе-лузе...» гурта «Ліцьвіны» — гэ­та пакуль толькі ударная складанка фальклёрных гітоў, дый вядомы супольны праект «Сьвяты вечар’2000» таксама па сутнасьці зборка, але ўжо тэматычная — калядная. Хіба што «Вэсначуха» гурта «Юр’я» прэтэндуе ўзьляцець над кампілятыўнай штодзённасьцю, беручы ў дапаможнікі працы бліскучага беларускага мастака-касмаганіста Язэпа Драздовіча (1888-1954), адчыняючы космас бела­рускага фальклёру.
    Канцэптуальнасьць «Тэмпаральнасьці» яшчэ больш стромая, бо ёй нават дапаможнікі не патрэбныя. Канцэпцыя альбому фармуецца ў саміх ягоных складовых частках-песьнях, у структуры іхняга разьмяшчэньня. Мінімальна, праўда, тут дапамагае яшчэ й цытатнік буклета ды ледзьледзь (нібы адценкавы мазок) — ягоная мастацкая аздоба.
    Што да цытатаў, дык тут і Дж. Р. Толкіен, і Ю. Борэў, і Л. Гумілёў, і С. Санько... Яны даюць слухачу коды асэнсаваньня фальклёрных мітаў праз сыстэмы каляндарных рытуалаў. А каляндар іхні дзеліцца не на банальныя чатыры сэзоны, а на тры цыклі (і гэ­та акурат падкрэсьлівае мастацкая аз­доба ды сама назва, бо тэмпаральныя цыклі — гэта маўляў часовыя цыклі: мінулае, цяперашняе, будучае). А вось вам і цытата: «Жылі тут і перад вамі, будуць жыць і пасьля вас» (Дж. Р. Толкіен).
    Дык вось каляндар як увасабленьне часавых цыкляў дае асэнсаваную сыстэму традыцыйных рытуалаў, што склаліся за тысячагодзьдзі перад намі ў трывалыя фальклёрныя міты, якія можна асэнсоўваць на ўзроўні падсьвядомасьці. I гэтыя міты захавалі нам нашыя песьні, якія застануцца й пасьля нас.
    Спадзяюся, што чытач ужо разу­мев, што гаворка йдзе не аб позьнім поп-фальклёры кшталту «Цячэ вада ў ярок» або «Дзеўкі гуляюць і мне весяло», а пра сапраўдны сакральны рытуал. Праўда, некаторыя збоі ў альбоме ёсьць. Напрыклад, які сакральны элемэнт для Беларуса нясе ў сабе польскі «Кракавяк» ці расейскі, створаны на гішпанскім матэрыяле, «Падэспань»? Янка Купала нават скарыстаў апошні, каб высьмеяць у свой час беларускіх этнамазахістаў. Памятаеце словы пана Адольфа Быкоўскага: «Я розных мужычых танцаў не танцую. «Падзі спаць» давай!».
    Безумоўна, можна пагадзіцца й з традыцыяй фальклярызацыі чужога матэрыялу. Але ж «Падэспань» ад часу стварэньня яе ў 1898 годзе артыстам маскоўскага Вялікага тэатра А. Царманам не пасьпела нават асэнсавацца ў пэўны рытуал, хоць і мае ўжо цэлы шэраг беларускіх вэрсыяў.
    Зрэшты, стваральнікі «Тэмпаральнасьці» робяць на гэта пэўную абмоўку: «Гэта адзін зь першых вопытаў пост-фальклёру ў Беларусі, калі моладзь, дакрануўшыся да традыцыі, імкнецца працягнуць яе ў сваім урбаністычным жыцьці».
    Сымбіёз «Ветах» & «Верас» — гэ­та дзіцячы ансамбль Тацьцяны Пладуновай «Верас» і малодшая трупа ан­самблю Вячаслава Калацэя «Ветах»
    плюс сам «Ветах», дзе знаходзім таго ж Славу (вакал, дуда, акарына), тую ж Тацьцяну (вакал, пэркусыя), а таксама Вольгу Тараненку (скрыпка) і вакалістак Ілону Андрушку, Марыю Плашчову, Тацьцяну Якімаву. Але як ажыўляюць тэты альбом, як перайначваюць закаранелы вобраз «бабульчынага фальклёру» жывыя сьпевы дзяцей! Гэта галасы найноўшага пакаленьня носьбітаў рэальнай культуры: Хрысьціны Малючэнкі, Касі Мількевіч, Да­ты Косавай, Насты Рубінай, Карыны Ларкінай, Насты Цітковай, Насты Сімчук, Сьветаяны Емяльянавай, Юлі Карчагінай.
    «Музыкальная газета» №7,
    20.02.2001, Менск, В.М.
    СТОЛІНШЧЫНА
    Экспэдыцыя Івана Кірчука
    2005, БМАдгоир
    Паўсюдна прызнана, што аўтэнтычная музыка — гэта той унікальны элемэнт, які здольны ажывіць на­ват пераважна мёртвае цела сучаснае мас-культуры (дзе памяць пра некато­рыя супэр-мэга-гіты часам ледзь перажывае адзін-два еэзоны). I гаворка тут ня толькі аб творчасьці, якая базуецца непаерэдна на фольку (усялякія
    фольк-рокі, фольк-мадэрны або worldмузоны). Вазьміце любую аўтэнтычную мэлёдыю (накшталт «Зэлэна бэрэзонька» ці «Стоіць гора высокая» з гэтага збору Івана Кірчука), падбярыце да яе сваю гітарную партыю, памудруйце з сучаснымі мэтадамі аранжаваньня, можна нават сучасны тэкст напісаць — і гатовы мэГа-гіт у вас у кішэні. Бо ў ім будзе жывая энэрі'етыка аўтэнтыкі, магутнасьць якой прасеяна праз сіта стагодзьдзяў ды няма нічога лішняга.
    Што ж такое аўтэнтыка? Слоўнікі адносяць нас да грэцкіх каранёў гэ­тага слова (authentikos — сапраўдны, надежны да першакрыніцы, не падвергнуты зьменам). У музыцы гэта азначае, што за справу бяруцца людзі, не падрыхтаваныя прафэсійна акурат зьмяняць песьню, але здольныя нейкім інтуітыўным адчуваньнем перадаваць ад пакаленьня да пакаленьня ейную ўнутраную энэрГетыку.