222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Тэты дыск унікальны й сваймі энцыкляпэдычнымі запісамі, што можна выкарыстоўваць нават у якасьці вучэбных дапаможнікаў у музыкалёгіі. Бо на дысках «Музычны фальклёр Беларуси прадстаўлены таксама й розныя інструмэнтальныя склады: дзьве скрыпкі, цымбалы й бубен (клясычны танцавальны найгрыш «Церніца»), скрыпка, двое цымбалаў, гармонік, бубен (танцавальны найгрыш «Шостак»).
ФанаГрафічнае выданьне дае слу
хачу магчымасьць пазнаёміцца й са своеасаблівай народнай літаратурнамузычнай камапазыцыяй, вясковай сагай, што распавядае пра адвечную долю селяніна — «Цялушачка». Яе вельмі кранальна й артыстычна прадстаўляюць апавядальнікі Т.П. Канаш, пад акампанэмэнт скрыпкі П.Л. Тупіцына з МаГілёўскай вобласьці.
«Чырвоная зьмена» №38, 20.09.1991, Менск, А.М.
НЕРУШ
Folk Art Group of the Belarus State University
1997, Euro CD Norge
НЕРУЩ
» «МИНСК
БЕЛАРУСЬ
NERUSH
Куды толькі ні закідваў лёс беларускіх музыкаў: «Ліцьвіны» рэГулярна выязджаюць у Францыю, «Troitsa» скарыла сваімі альбомамі Галяндыю, «Kriwi» амаль не вылазяць зь Нямеччыны, а вось студэнцкі фальклёрны ансамбль «Неруш» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выдаў дыск ажно ў Нарвэгіі, захапіўшы адмыслоўцаў гэтай паўночнай краіны пяшчотай і лагоднасьцю выкананьня любоўнай фолькавай лірыкі.
Цікавы ўжо сам працэс знаёмства з гэтым прадуктам: гледзячы на сьціплую бел-чырвона-белую гаму
расфарбоўкі шыкоўнае лакаванае вокладкі альбому, міжволі прыходзіць у голаў першая думка пра недалужнасьць мясцовых мастакоў, якія відавочна пашкадавалі фарбаў на больш дыхтоўную аздобу. Але не: прыгледзьцеся — няўжо тутэйшыя дзяржпатрыёты асьмеліліся б нават заікнуцца пра сэрцам беларускім адчутую чырвань на белі? А ў розных Нарвэгіях ды Швэдыях тэленавіны пра Беларусь да гэтага часу йдуць пад іконкай нацыянальнага, а не дзяржаўнага сьцягу (сам бачыў). Дый нашы лёгка магл! б знайсьці нармалёвае кірылічнае «У». Яго, праўда, Нарвэжцы слушна й без праблемаў замянілі «ігрэкам», а вось зь літарай «Ш», відаць, напаткаліся зь невырашальнымі праблемамі. Мо, нават русскіе братья ім дапамаглі сваім «Щ».
У буклеце — ані слова па-беларуску, а ўсё толькі па-нарвэзку, і толькі назвы песень дублююцца in english. Тут усё зразумела: дыск ад пачатку не прызначаўся для продажу на Радзіме выканаўцаў. Для сябе нарвэзкія беларусаманы рабілі. Затое мы, пільныя калекцыянэры, цяпер ведаем, што Беларусь па-нарвэзку — Hviterussland.
Музычныя кансультанты лэйбла «Euro CD Norge» Відар Аасэн ды Оля Энгэр пішуць пра багацьце й своеасаблівасьць беларускага фальклёру, пра таямнічыя спосабы перадачы гэтага духовага скарбу ад пакаленьня да пакаленьня, пра энтузіястаў папулярызацыі фальклёрных сьпеваў у асяродзьдзі высокаадукаванай інтэлігенцыі.
Сярод такіх энтузіястаў і Валяньціна Гладкая, якая яшчэ ў 1980-х гадох мінулага стагодзьдзя стварыла ў Белдзяржунівэрсытэце студэнцкі сь-
пеўна-інструмэнтальны гурт, які атрымаў назву «Неруш». Зьмяняліся пакаленьні студэнтаў, абнаўляўся рэпэртуар, але закладзеная традыцыя жыве й сёньня.
Стылістычна «Неруш» ня схільны да апрацовак фальклёру ў духу new age (як «Troitsa») або рок-музыкі (як «Юр’я»), але й фальклёрную плынь выкарыстоўвае не глыбінную, рытуальную, яшчэ з часоў язычніцтва, а выразна больш позьнюю, ды яшчэ з налётам савецкіх традыцый акадэмічнага поп-фольку («Ой аралі хлопцы ніву», «Ты мая Маруся», «А ў нашему сялі»). Гэта збліжае калектыў з плеядай іншых падобных: «Сьвята» Васіля Купрыяненкі, «Радавод» Міхася Пацука і г.д. Яны супадаюць нават фраГмэнтамі рэпэртуару:
Ой у полі тры дубы,
Дзе віліся галубы.
Вецер дубам шатае,
Хлопец дзеўку пытае: «Дзяўчыначка, чыя ты? ЦІ ня пойдзеш гуляці?» «Не пытайся, чыя я.
Пойдуць дзеўкі, пойду й я».
Што да песьні «А ў нашому сялі», дзе героі — «добры хлопцы маскалі», дык гэта прыклад таго фольку, які даверліваму народу пісалі браткі-акупанты. Сам народ ніколі не сьпяваў такіх песень, але ўладныя структуры Гвалтам прапагандавалі гэтыя самаробы як народную творчасьць.
А яшчэ адной з выразных прыкметаў неаўтэнтычнасьці гэтага напрамку зьяўляецца прысутнасьць у «беларускім фальклёры» запазычаньня чужых субстратаў, нават фраГмэнтаў культываваных сфэраў мастацтва («Палескі вальс», іншыя вальсы, полькі ды падобныя модныя прадукты пэўных эпох), дзе проста ня выяўлены сак
ральны элемэнт этнаса. Гэта хутчэй ня folk (народная) lore (творчасьць), а rock’n’roll (масавая культура пэўнага пэрыяду), калі пашырылася ўзаемапранікненьне культураў і пачаўся распад фальклёру як сродка этнічнага асэнсаваньня рэчаіснасьці. Праўда, пазьней нават rock’n’roll нарадзіў своеасаблівую плынь мастацтва трэйцяга напрамку, больпі ёмістую, здольную й да этнічнага самавыяўлянсу. Але гэта ўжо new age, пра які тут гаварыць не выпадае.
Праўда, апрацоўкі Валяньціны Гладкай носяць вельмі далікатны, тонкі характар, дэманструюць дасканалы Густ, што й стварыла міжнародны прэстыж ансамблю «Неруш». Бадай, у некаторых фраТмэнтах («Лука мая зялёная», «Селязень плыве», «Ой, вішанька, ой, чарэшанька», «Ой, пры лузе») можна казаць нават пра захаванасьць аўтэнтычнага характеру твораў. Яны хоць і належаць да пэўнага віду апрацовак, але ўтрымліваюць жывую сакральную энэрГетыку.
«Народная Газэта» №46,
28.02.2001, Менск, В.М.
ХАРОШКІ
Фальклёрнахарэаграфічны ансамбль
1990, Мелодйя/1992, Micromedia s.r.l., Italia
KHOROSHKI
Сярод нешматлікай колькасьці беларускіх вінылавых дыскаў, што разьмяшчаліся кальсьці ў Беларускім (так званым) доме Грамзапісу, тэты ўжо тады вызначаўся залішняй стракатасьцю афарбоўкі ды... расейскамоўнай транслітэрацыяй назвы шырокавядомага фальклёрнага гурта «Хорошкй». Апошняе, безумоўна, было з разраду «саўковых» кур’ёзаў. Маўляў, такім чынам аздоблены дыск знойдзе больш слухачоў па ўсім СССР...
Але дыск потым перавыдаваўся на кампактах незалежнае Беларусі... ў той жа чужынскай аўры. I нават для шыкоўна аздобленага ў нацыянальна-адраджэнскім духу італьянскага перавыданьня (яго вы й бачыце на здымку) музыкі прапанавалі лятынічную транслітэрацыю сваёй назвы зноў жа з падкрэсьленым расейскім «оканьнем». I сказаць тут можна хіба адно: сёньня гэта ўжо праява вернападданай памяці пра бязглуздае існаваньне нацыянальных культураў у імпэрыі, калі нармальным лічылася перадача
духоўных каштоўнасьцяў толькі праз мову «міжнацыянальных зносінаў».
Гэтая ідэя ўсё болып і больш станавілася падобнай на абсурдную, бо ўзаемапранікненьне культураў адбываецца іншым шляхам. I найбольш пераканаўчы гэтаму прыклад — вельмі яскравая музыка, што запісаная на дыску ансамбля «Харошкі». На гэтым выданьні мы, зачараваныя выканаўчым майстэрствам, маем рэальную магчымасьць сканцэнтравацца на музычных асаблівасьцях твораў, атрымаць асалоду ад незвычайных для сёньняшніх слухачоў тэмбраў народных інструмэнтаў.
Структура рэцэнзуемага дыска ўмоўна падзяляецца на тры плыні. Гэта апрацоўкі беларускіх народных найгрышаў і песень, інтэрпрэтацыя беларускай музыкі мінулых стагодьдзяў і кампазыцыі ў народным стылі музычнага кіраўніка ансамблю С. Хвашчынскага.
Апрацоўкай беларускай народнай песьні «Добры вечар» (салісты Андрэй Васіленка ды Анжэла Брагінец) пачынаецца музычны матэрыял дыска невыпадкова. Менавіта гэтай мэлёдыяй у выкананьні музыкаў «Харошак» часьцей і распачыналіся канцэртовыя праГрамы артыстаў. Так, як за даўнім часам і пачыналіся вясковыя вячоркі, дзе ад душы сьпявалі ды танчылі.
Эстафету «Добрага вечара» як на вячорках, так і на дыску падхоплівае радасны й вясёлы танцавальны найгрыш у апрацоўцы В. Купрыяненкі «Мітусь». У ім, як і ў гарэзьлівым і шырокавядомым танцы «Весялуха», зафіксавана й падкрэсьлена своеасаблівая «гітавасьць» (кажучы моваю сучаснай поп-музычнай тэрміналёгіі) беларускага фальклёру. Запаміналь-
насьць і яскравасьць народных мэлёдыяў ня могуць пакінуць абыякавымі ні вясковага, ні гарадзкога слухача. Ну а для замежнага гэтыя песьні й п’есы становяцца візытоўкай беларускага традыцыйнага музычнага мастацтва. Лірычным кантрастам гэтым кампазыцыям можна назваць польку «Каханачка», музычная канва якой дае слухачу яскравае ўяўленьне пра музычную культуру беларускага старасьвецкага гарадзкога грамадзтва.
Другі пляст музычных пошукаў «Харошак» адлюстраваны ў кампазыцыях з выразнымі фальклёрнымі інтанацыямі, створанымі аранжыроўшчыкам гурта С. Хвашчынскім. Тэлегледачы маглі стварыць сабе пэўнае ўяўленьне пра іх, прагледзеўшы некаторыя тэатралізаваныя праграмы «Харошак» і тэлевізійныя фільмы зь іхнім удзелам. Нагадаем у гэтай сувязі праГраму «Гуканьне вясны», стужку Беларускага тэлебачаньня «Тураўская легенда»...
I ўсё ж, сапраўдным адкрыцьцём тут зьяўляецца, на мой погляд, першы запіс на беларускім дыску мэлёдыяў славутага «Полацкага сшытку». Транскрыпцыя гэтага помніка беларускае музычнае культуры да 500годзьдзя беларускага першадрукара Францішка Скарыны зроблена ўсё тым жа С. Хвашчынскім. Пятнаццаціхвілінная сюіта, запісаная на дыску, можа даць слухачу яскравае ўяўленьне пра стан музычнае культуры Беларусі XV-XVI стагодьдзяў, перанесьці яго ў сьвет пачуцьцяў тагачасных людзей, што насялялі краіну, Полацкую зямлю.
Для дасягненьня такога эфэкту прысутнасьці выкарыстоўваюцца інструмэнты, характэрныя для фаль-
клёрнага ўжытку: дыятанічныя цимбалы, дудачка, саломка... Усё гэта разам з запамінальнымі й чароўнымі мэлёдыямі «Полацкага сшытку» стварае непаўторны калярыт апрацоўкі гэтага помніка аранжыроўшчыкам С. Хвашчынскім. Зрэшты, колькі творцаў будуць зьвяртацца да неўміручага беларускага збору, столькі ж інтэрпрэтацыяў яго мы й будзем слухаць. Успомнім працы ансамбля камэрнае музыкі «Кантабіле», рок-гурта «Сузор’е», поп-ансамбля «Гульня ў дождж», а таксама ў гэтым шэрагу й твор музычнага калектыву «Харошак». Нехта падкрэсьлівае эўрапейскасьць гэтае музыкі, іншыя — сучаснасьць. Ну а «Харошкі» дораць слухачам менавіта піляхетную вэрсыю твора. У сукупнасьці з харэаГрафічным вырашэньнем танцавальная сюіта «Па старонках «Полацкага сшытку» набывае завершанасьць і каштоўнасьць акурат як твор сучаснага беларускага мастацтва.
Мяркую, што праслухоўваньне кружэлкі прынясе сапраўдную асалоду слухачам і дасьць яшчэ адну падставу ад усяго сэрца павіншаваць ансамбль «Харошкі» зь цікавым дэбютам у Грамзапісу, які меў надзвычай плённы працяг.