222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Сьціплыя? Так, баранаваіцкі энтузіяст краязнаўчай справы Алесь Бакач ня здолеў пакуль выйсьці на глябальныя прад’юсэрскія цэнтры, авалодаць вялікімі прамысловымі тыражамі, дык падрыхтаваны ім прадукт зусім ня йдзе ў канве жорс-
ткіх законаў шоў-бізнэсу, але калі-небудзь мы ўсё ж станем цывілізаваным народам, які жыве не пражоўваньнем насыпанай кімсьці жвачкі, а асэнсаваньнем досьведу свайго пройдзенага шляху. Вось падыйдзем тады ў CD-краме да паліцы «Літаратурныя запісы. Гісторыя» і што там знойдзем? Ну аповесьць Караткевіча «Ладзьдзя роспачы» ў вэрсыі «Старога Вольсы», ну яшчэ Багдановічаўскі «Вянок» пры Саветах нехта паспрабаваў асэнсаваць, ну яшчэ Васіля Быкава прэзэнтавала радыё «Liberty»... I ўсё?
Вось тады пільныя й прыгадаюць баранавіцкі літаратурны праект Алеся Бакача з утульнай і цёплай назвай «Сьвятлічка», які распачаў сваю дзейнасьць у 2004 годзе, а ўжо к лету 2005 падрыхтаваў гэтае выданьне (і хай наклад вельмі сьціплы, але сур’ёзна й прафэсійна зроблены). I калі вы чулі што-небудзь пра даволі вядомую ў гэтым горадзе літаратурную суполку «Сьвятліца», дык зможаце здагадацца, што тут ад яе адгалінаваўся й дзіцячы парастак. Ну як жа ня думаць пра будучыню?
«Куды падзецца сёньня тым юным Беларусам, якія маюць розум і мужнасьць размаўляць на роднай мове ды яшчэ й пішуць па-беларуску свае творы? — піша ў уступным слове аж 24старонкавага буклета кіраўнік суполкі Алесь Бакач. I адразу ж пераконвае: — У Баранавічах «Сьвятлічка» для Беларусаў ёсьць! Гэта Беларускае літаратурнае аб’яднаньне старшаклясьнікаў, створанае ў верасьні 2004 года пры Грамадзкай арГанізацыі «Творчае згуртаваньне “Сьвятліца”».
Гартаючы мультымэдыйныя файлы гэтага выданьня (вершы юных паэтаў, артикулы з баранавіцкай прэсы
пра жыцьцё суполкі, уласны фотаархіў, дзе ня толькі моманты сяброўскіх узаемаабмеркаваньняў, але й падарожжы па знакавых мясьцінах роднай зямлі, сустрэчы зь вядомымі людзьмі, сапраўды культавымі асобамі — бардамі Алесем Камоцкім і Эдуардам Акуліным, пісьменьнікамі Барысам Пятровічам і Зьміцерам Вішневым, паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Сержам Мінскевічам), я міжволі прыгадаў сваё літаратурнае юнацтва ў падобнай літаратурнай суполцы «Тутэйшыя». Менавіта ж адтуль выйшлі знакамітыя цяпер Анатоль Сыс, Міхась Скобла, Адам Глёбус, Андрэй Федарэнка... Дык вось і цікава ўглядацца ў гэтыя дапытлівыя абліччы юных творцаў: каму зь іх наканавана будзе стаць сымболем заўтрашняй Беларусі? Мо гэта здолее адзінаццаціклясьнік Іван Сякерын, які віртуозна інтэрпрэтуе ў сваіх вострасучасных вершах вобразы беларускай клясыкі, услухоўваючыся ў коласаўскія радкі:
Вось два чалавекі ў палескай глушы -
Андрэй Лабановіч зь Ядзьвісяй, На ростані іх, на шляховым крыжы
Сышліся дый зноў разышліся.
А мо лёс будзе болып зычлівы да ягонай равесьніцы Ірыны Крыкалы, якая ў сваім юначым узросьце здольная ўжо фармуляваць глыбокія філязофскія асэнсаваньні важнасьці мовы, слова ў чалавечым жыцьці. Вось што яна піша ў сваім вершы «Сьвятая Мова»:
Калісьці, акрываўленая, ты Прайшла кругі ня Дантавага пекла:
3 табой гарэлі вёскі, гарады...
А ты, аднак, Сьвятая, уваскрэсла.
Баючыся няўдзячнай ролі прарока
(пакуль аднаму напрарочыш, другому насурочыш і... напорасься на крыўды), сьпяшаюся ў гэтай рэцэнзыі адно зафіксаваць саму наяўнасьць сваёй радасьці адкрыцьцяў. Гэта радасьць наўзор пачуцьця грыбніка: ён менш радуецца, купляючы на базары цэлы кошык адборных грыбоў, затое невымоўныя пачуцьці абуджае адзін прыгожы абабак ці нават масьляк, асабіста сустрэты ў лесе над елкай. Вось і я, слухаючы й праглядаючы гэты дыск, быў гэткім грыбніком, які адкрывае тое, што яшчэ ніхто не кранаў.
Слухаючы? Так! Асноўная частка дыска — гукавая. На фоне гукаў лёгкай эмбіентнай музыкі дзеткі самі чытаюць свае вершы й кароткія апавяданьні. I гэта яшчэ болып правакуе на глыбейшае асэнсаваньне, а потым усё ж і на прароцтвы, бо рэальныя таленты, яшчэ нікому ня ведамыя, разгортваюцца перад табой. Але ад прароцтваў я ўсё ж устрымаюся.
Лепш асобна сказаць пра мастацкую аздобу выданьня, бо ўжо ў ёй праглядае сьпеласьць творчых памкненьняў суполкі «Сьвятлічка»: на тле даматканага ручніка, узятага з Баранавіцкага краязнаўчага музэю, сфатаГрафавана творчая інсталяцыя «Рух» баранавіцкага мастака Алеся Фалея. Прычым, у натуральным выглядзе гэтыя элемэнты аздобы можна паглядзець асобна на мультымэдыйных файлах дыска.
Глядзіш гэтак на агульнае каляровае фота сяброў суполкі «Сьвятлічка» над трэем (прыгожыя дзяўчынкі й хлопчыкі, беларускія плякаты, рок-н-рольныя зоркі, музычны цэнтар «Panasonic») і думает: ну вось яны, джынсавікі, рок-н-рольнае пакаленьне, якім нас палохалі тутэйшыя ўла-
датрымальнікі розных часоў, а ў душах у іх болып жывога й чалавечага, чым у іхніх самазваных кантралёраў. Дык таму й жыве Беларусь!
«Bielarus» №512,15.09.2005, New York, B.M.
УНІЯ
Беларускія маршы і песьні. Лірыка змаганьня
1998, Unia/Наша ніва
Усё тут пачалося з таго, што ў 1997 годзе Газэта «Наша ніва» пад рубрыкай «Беларускі патрыятычны сьпеўнік» надрукавала наш нацыянальны гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...» ды іншыя творы песеннай спадчыны Беларусь
Рубрыка мела салідны посьпех ды чытацкі розгалас, які прывёў ініцыятараў рубрыкі да ідэі сумеснага з мужчынскім камэрным хорам «Унія» выданьня найбольш значных беларускіх патрыятычных песень на кампактдыску, а таксама касэты ды асобнага песеннага зборніка. Так нарадзіўся фанаГрафічны праект, які быў прымеркаваны да 8о-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі і быў названы «Беларускія маршы і песьні. Лірыка змаганьня».
Адной з найбольш хвалюючых ста-
ронак гэтага дыску зьяўляюцца беларускія ваярскія песьні ды маршы Сярэднявечча, адроджаныя да новага жыцьця ўдзельнікамі хору «Унія» ды ягоным кіраўніком Кірылам Насаевым. Старадаўнія напевы «Ой, арол ты, арол...» ці «Абарона Крычава» (1507) даносяць да сёньняшніх слухачоў увесь трагізм ды гераізм тагачаснага змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Ну а сапраўдным гісторыка-музычным скарбам нашага народу, які дайшоў да нас праз смуту стагодьдзяў, асэнсоўваецца ваярская баляда «Бітва пад Воршай» (1514), якае мае шанцы стаць нацыянальным эвэргрынам і новага стагодзьдзя:
Ой, у нядзелъку параненъка Ўзышло сонейка хмарненька, Ўзышло сонейка над борам, Па-над Сялецкім таборам. А ў таборы трубы граюцъ, Да народы зазываюцъ...
Тэты душэўны настрой слухача падтрымліваюць песьні, якія можна залучыць да іншага плясту музычнае спадчыны Беларусі — паўстанцкага: «Касіянэры», «Марш канфэдэратаў» («Марш Касьцюшкі»), «Паўстанцкая песьня» (1863).
Найбольшая колькасьць твораў на гэтым кампакт-дыску належыць аўтарству знанага беларускага кампазытара на эміГрацыі Міколы ШчагловаКуліковіча (1897-1969). Сярод іх і такая знакамітая песьня, як «О, Беларусь, мая шыпшына» на верш У. Дубоўкі. Некаторыя творы гэтага кампазытара, ноты да іншых песень, якія гучаць на дыску, сталі вядомыя ўдзельнікам хору ды іхняму кіраўніку дзякуючы супрацоўніцтву зь Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва ў Ню-Ёрку,
якому за гэтае выказаная адмысловая падзяка ў буклеце выданьня.
Таму перад слухачамі зафіксаваны ды выдатна ўвасоблены ў сучасных аранжыроўках К. Насаева, А. Мікалаева, В. Рамановіча дыск з музычным летапісам нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі цэлага стагодьдзя.
Пра выканаўчыя магчымасьці ды ўнівэрсальнасьць мужчынскага хору «Унія» й ягоных салістаў ужо ходзяць легенды. Ім падуладная й духоўная музыка, і народныя сыіевы, і джазавыя рытмы... У крыштальна чыстым сьпеўным суладьдзі вельмі ўзьнёсла гучаць галасы ды дуэты салістаў хору «Унія» X. Коцяша, А. Шлыка, Ю. Мазурыка, А. Хабібуліна. Нагадаем іхняе цудоўнае выкананьне песень «Абарона Крычава» ды знакамітай «Пагоні» на верш М. Багдановіча.
Сёньня намаганьнямі энтузыястаў, спэцыялістаў-музыколягаў, гісторыкаў музычнае культуры Беларусі, архівістаў, асобных выканаўцаў па крупіцах адраджаецца музычная спадчына Беларусі — духоўная, фальклёрная, опэрная... Дыск і песенны зборнік «Беларускія маршы і песьні. Лірыка замаганьня» — рэальны выhik гэтых пошукаў і адкрыцьцяў забытых старонак беларускае музычнае культуры.
«Кніжны сьвет» №14, 06.04.2000, Менск, А.М.
Вольга ПАЎЛОЎСКАЯ
Беларускія калыханкі
2002, ZMK records
Бадай, сярод музычных жанраў найбольш канкурэнтаздольным ва ўсе часіны будзе не рок-н-рол, не discoмузыка, не new age, а самыя звычайныя дзіцячыя калыханкі. Менавіта таму заўсёды зьдзіўляла мяне нерашучасьць беларускіх музычна-выдавецкіх фірмаў, якія ўсё ніяк ня браліся рызыкнуць нейкім цікавым праектам у гэтым накірунку.
Няўжо прагарэў «Sotvar», дзіцячыя відэафільмы якога мае кожная нармальная беларуская сям’я? А аудыёзапісы сусьветнае скарбонкі казак на беларускай мове хіба змарнавалі прэстыж «Каўчэга»? Але, выхоўваючы сваю дачушку Альдону ў 1990-х, я асабіста спанатрыў рэальныя прагалы беларускага фанаГрафічнага рынку: адчуўшы незадаволены попыт, сам вымушаны быў ствараць дзіцяці ейную першую дзіцячую фанатэку з самаробных перазапісаў хатняй беларускай калекцыі. Прадукцыяй своеасаблівага «Татка-продакшнз» з задавальненьнем карысталіся потым сваякі ды знаёмыя, бо ўвахо-
дзілі ў маю «Kalychanka Compilation» бліскучыя творы ў выкананьні Данчыка («Сьпіць над лесам аблачынка», «Змрок ляжыць навокал»), Міхася Забэйды-Суміцкага («Сьпі, сыночак міленькі», «Люлі-люлі, прыляцелі гулі»), Вальжыны Цярэшчанкі («Ты гадуй сынка, матуля»), Вольгі Сідарук («Калыханка бусьліхі»), Сяржука Сокалава-Воюпіа («Сьпі, маё дзіцятка», «Аксамітны вечар»), Эдуарда Акуліна («За вакном маленькі гном»), гуртоў «Новае неба» («Восеньская калыханка»), «Бэдлам» («Сьпі, малы шэры зайчык») і асабліва «Грамада», якая ’пічэ напрыканцы 1980-х стварыла адмысловы дзіцячы альбом, дзе былі таксама й калыханкі («Дабранач», «Беларуская лятынка» ды іншыя).
I вось новае тысячагодзьдзе скончыла эру беларускіх самаробак, арГанізаваную бальшавісцкім панаваньнем. Але пакуль дойдзе да сур’ёзнага перавыданьня маёй супэр-гіт-кампіляцыі гэтага жанру, лэйбл «ZMK records» нарэшце рызыкнуў выдаць на касэтах і кампакт-дысках канцэптуальны зборнік «Беларускія калыханкі» ў выкананьні сьпявачкі й аріаністкі менскага касьцёлу Найсьвяцейшай Троіцы Вольгі Паўлоўскай.