• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Вось i Эдуард Акулін выбраў леппіыя творы ўсіх сваіх альбомаў («Забяры мяне ў дождж валасоў», «Чужая жонка», «Час не пікадуе нас» ды іншыя), дадаў шэраг новых рэчаў («Страцім-лебедзь», «Малітва», «Ты пакліч мяне, пазаві»), а да таго ж нанова запісаў у дыхтоўнай лічбавай студыі Белдзяржтэлерадыёкампаніі й даў ня проста канцэптуальную, а ажно сымбалічную назву — «Напачатку была Песьня». Альбом атрымаўся зьмястоўны й структурна цэльны.
    Мо кагосьці зьбянтэжыць гэтае параўнаньне тонкага лірыка Акуліна з узорамі найболып няўрымсьлівых плыняў року? Але ж не забывайце, што тут, па-першае, меўся на ўвазе чыста выдавецкі аспэкт спра­вы; па-другое, Эдуарду Акуліну зусім не чужыя вострыя рытмы року. Гэ­та ж яшчэ калі не было ні «N.R.M.», ні «Бонды», узьнікла ў 1981 годзе ў Гомельскім унівэрсытэце імя Францішка Скарыны першая нацыянальна з’арыентаваная рок-каманда «БАСKI» (Бяляцкі, Акулін, Скачынскі, Кавалёў). Тэксты пісаў там акурат Эдуард Акулін. I хоць калектыў не пакінуў па сабе фанаГрафічных сьлядоў у тыя застойный часіны, але шэ­раг песень рок-гурта «БАСКІ» захавалася ў бардаўскім рэпэртуары Эдуарда Акуліна:
    Сумую без тваіх губ,
    Бяз рук дарагіх пяшчоты, Надзеі маёй зрух
    Пад сьцягам адзіноты.
    Сумую. Мільёна слоў
    Ня хопіць на смутак гэты.
    Запозьненым рэхам сноў Вяртаесься да мяне ты.
    На жаль, не сьпявае ён песень, тэксты да якіх у тыя ж 8о-я гады пісаў адмыслова на замову рок-гур-
    тоў «Рэй», «Белы крук» («Лябірынты», «Азірніся», «Плянэта камянёў», «Голас вякоў»), але й бязь іх праГрама альбому складае ажно 22 трэкі пранікнёнай лірыкі, дыхтоўна запісанай паводле найноўшых тэхналёгіяў. Адпавядае рангу зоркі й багата аздоблены шматстаронкавы буклет выданьня з тэкстамі ды акордамі ўсіх песень. Гэта мусіць дапамагчы яшчэ болып наблізіцца да творчасьці арыгінальнага барда ўсім тым, хто хоць трохі ўмее трымаць у руках гітару. Песьні Эдуарда Акуліна нібыта самі просяцца, каб ім падпяваў кожны, хто слухае гэты дыск.
    «Переходный возраст» №30,
    15.08.2003, Менск, В.М.
    Вікторыя ІЛЬЛІНСКАЯ / Славамір АДАМОВІЧ Прыгожае
    2002, БМАдгойр
    Прыкладаў літаратурна-музычных беларускіх тандэмаў (Купала & Мулявін, Барадулін & Камоцкі, ДранькоМайсюк & Вайцюшкевіч, Мартыненка & Плясанаў) з гэтым выданьнем паболела: ланцужок «паэта-музы-
    ка» напачатку новага стагодзьдзя быў працягнуты альбомам «Прыгожае» з рамансамі Вікторыі Ільлінскай на вершы леГендарнага паэты эпохі перабудовы Славаміра Адамовіча.
    Да выданьня гэтых твораў аўтар і выканаўца йшла два гады з моманту, калі адбылося першае публічнае выкананьне рамансаў на вершы Славаміра Адамовіча перад ягоным кароткатэрміновым ад’ездам у ЗША (хто ж ведаў тады, што пазьней яго чакае доўгая палітычная эміграцыя ў Нарвэгію).
    3 тае пары цыкль рамансаў папоўніўся новымі творамі з найлепшых зборнікаў паэты «Кальварыйскія клёны» (1990), «Зямля Ханаан» (1993), «Зваротныя правакацыі» (1996, Польшча), «Сьпіраль Бруна» (1998), «Плавільшчыкі расы» (1999, Вільня). Натуральна, зь цягам часу праект дасьпеў да ўзроўню сур’ёзна распрацаванай і таленавіта ўвасобленай канцэпцыі.
    Музычны цыкль распачынае загалоўны твор, своеасаблівы камэртон усяго альбому — раманс «Прыгожае». Гэты твор, як і большасьць іншых тут, адпавядае акурат таму звужанаму азначэньню раманса, якое даецца ў «Беларускім музычным слоўніку»: сольная лірычная песьня з інструмэнтальным суправаджэньнем.
    Але адценьні голасу сьпявачкі й аўтара мэлёдыяў Вікторыі Ільлінскай усё ж дазваляюць у рамках абранае музычнае формы болып пераканаўча перадаваць розныя нюансы паэзіі Славаміра Адамовіча: і эратычныя («Калі яна пакідае арган»), і сымбалічна-узьнёслыя («Не сьпяшай, мая ры­жая векша...»), і драматычныя («Каханьне бяз рэтушы»), Здольная яна
    таксама адэкватна распавесьці пра ма­ры паэта аб ідэальнай краіне Каханьня («Зямля Ханаан»)...
    Кампазыцыйна рамансы В. Ільлінскай пабудаваны на аснове рытмікі й мэлёдыкі вершаў ейнага ўлюбёнага паэты ды ймкнуцца гарманічна падкрэсьліць тую багатую гаму пачуцьцяў, што выкліканыя радкамі С. Адамовіча.
    На жаль, раманс як музычны жанр таксама мае свае штампы, якія замінаюць поўнаму выяўленьню шырокага спэктру арыГінальнасьці твораў. I таму некаторыя кампазыцыі з аль­бому «Прыгожае» рэжуць вуха то ненаўмыснымі цытатамі, напрыклад, з Акуджавы («У чорным пасьля дажджу»), то проста самапаўторамі. Відавочна, што аўтарцы патрэбная боль­шая заглыбленасьць у нешта іншае, акрамя праяваў летуценнасьці ды пачуцьця закаханасьці. Тым больш, што паэзія С. Адамовіча мае больш шырокі спэктар яркіх твораў, у якіх дамінуюць таксама вобразы мужнасьці й адвагі, тонкая іронія й грамадзянская пазыцыя патрыёта. Невыпадкова ў часіны перабудовы толькі талент Славаміра Адамовіча здолеў не паблякнуць у ценю вялікага паэты таго часу Ана­толя Сыса. Знача, тым больш песьні на гэтыя радкі, неардынарныя мэлёдыі маглі б расфарбаваць музычную палітру гэтага альбома. Як і ўсю творчасьць Вікторыі Ільлінскай. Зрэшты, пры ўсім тым прызнаю, што нейкі іншы настрой мог бы разбурыць саму гэтую канцэпцыю. Але спадарыні Вікторыі ўжо сёньня можна вызначыць шляхі, куды рухацца далей, каб пазьбегнуць далейшых самапаўтораў.
    Найважнейшае: асноўны лейтматыў рамансаў з альбому «Прыгожае»
    — каханьне на тле хуткаплыннасьці чалавечага жыцьця ды ўсьведамленьне неабходнасьці яго берагчы, шанаваць сваіх каханых — сфармуляваны й рэалізаваны даволі пераканаўча. Аль­бом выразна фармулюе інтрыГу: а што далей з гэтым праектам?
    Выданьне пабачыла сьвет дзякуючы намаганьям выдаўцоў суполкі «BMAgroup» і саўндпрад’юсэра Вячкі Кораня (лідэра гурта «Ulis»). Дзякуючы ім слухачы маюць у дадатак да кніжак зь вершамі ўлюбёнага паэ­ты яшчэ й цэлы аўдыёзборнік паэзіі С. Адамовіча, пакладзены на музыку Вікторыяй Ільлінскай.
    «Літаратура і мастацтва» №15-16,
    12.04.2002, Менск, А.М.
    ЛЕГЕНДЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА
    Пстарычная музыка Беларусі
    2001, БМАдгойр
    У наш прагматычны час у сфэры музычна-выдавецкай дзейнасьці (якая, дарэчы, ўжо шмат гадоў пасьпяхова адраджаецца ў Беларусі) часта бывае так, што ўся ініцыятыва скіроўваецца на татальную камэрцыйную выгаду. Здавалася, што акрамя роз-
    ных «умца-бумца-турба-міксэраў» няма чаго чакаць на нашым зусім не фінансаваным звонку музычным рынку. Дый, сапраўды, прадукцыя кшталту кампакт-дыскаў добра вядомых гуртоў «N.R.M.», «Zet», «Крама», «WZO», «Kriwi», «Ulis», «Палац», «P.L.A.N.» ды іншых гэдлайнэраў розных музычных ды калямузычных імпрэзаў захапіла сьціплыя беларускія музычныя яткі. Не гаворачы ўжо пра ўвесь музычны рынак, які цалкам аддадзены чужынцам. I ўсё ж, беларуская выдавецкая суполка «BMAgroup» здолела зрабіць сэнсацыю (І не адну!), распачаўшы сьпярша сэрыю «Беларускі музычны архіў» (кампакт-дыскі Міхася Забэйды-Суміцкага, Міколы Равенскага, Станіслава Манюшкі, Ларысы Геніюш, Сяржука Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча), а потым і сэ­рыю музычнай спадчыны беларускага Сярэднявечча.
    Пакуль пабачылі сьвет толькі два першых кампакт-дыскі «ЛеГенды Вялікага Княства». I вось самы першы, куды ўвайшлі й славуты ананімны музычны помнік XVI стагодзьдзя «Полацкі сшытак», і аўтарскія творы прафэсійных беларускіх кампазытараў таго ж пэрыяду В. Длугарая, В. Бакфарка, Зьм. Растоўскага-Тупталы, фальклёрныя гістарычныя баляды й чумацкія песьні, ваярскія ды рэлігійныя гімны, а таксама вакальная ды інструмэнтальная музыка сучасных кампазытараў у стылістыцы эпохі Сярэднявечча (песьні гуртоў «Вялікае Княства», «Стары Вольса», «Камэлот», гудзьба пана Скіргайлы Палянэцкага). Да вельмі ёмістай і калярытнай гуковай сваёй праГрамы выданьне прапануе й бліскучую зьнешнюю аздобу, дыхтоўна выкананую на эўрапейскіх
    заводах фірмы «Sony» паводле дызайну мастака Зьмітра Герасімовіча. Як падкрэсьліла на прэзэнтацыі дыска прад’юсэр праекту Арына Вячорка, «выданьне зьяўляецца зрэзам розных формаў сучаснага асэнсаваньня на­тай музычнай і гістарычнай спадчы­ны». А ў адным з сваіх інтэрвію тая ж Арына Вячорка зьвярнула ўвагу, што ўся гэтая сур’ёзная праца патрабуе пільнай і неабыякавай увагі дасьледчыкаў і крытыкаў.
    Сапраўды, якая прастора для ўдумлівай і зацікаўленай крытыкі! Вось дзе можна разгуляцца думкаю! I як жа крытыка сустрэла гэтую ўнікальную ініцыятыву?
    Шчыра кажучы, публікацыяў бы­ло вельмі шмат. Пра пэўныя высновы сьведчаць самі іхнія загалоўкі: «Захаваць рамантычную аўру», «Сярэдня­вечча, Эўропа, made in Belarus», «Голас зь мінуўшчыны», «Рок-н-рол пад звон кальчугі», «Ажываюць Леген­ды»... I ўсё ж, ня ўсе майстры па­ра засвоілі вельмі слушную выснову чэскай пісьменьніцы Марыі Пуйманавай: «Крытык — не настаўнік пачатковай школы, каб выстаўляць адзнакі». Асабліва шмат шкалярскіх адзнак замест канкрэтных стваральных імпульсаў мы знайшлі ў аб’ёмным матэрыяле Юліі Андрэевай зь недарэчна іранічнай у кантэксьце пакутлівай нацыянальнай гісторыі назвай «Леген­ды пра Вялікае Княства» («Arche» №1, 2001 г.).
    Каб разабрацца ў гэтай публікацыі, трэба стаць добрым кампутарным гакерам, бо стыль спадарыні Ю. Андрэевай чымсьці нагадвае працу сапсаванага кампутара: сярод шматлікіх глыбаў сапраўды Грунтоўнай інтэлектуальнай інфармацыі, ад якой
    чакаеш ня менш глябальных высноваў, сустракаюцца выразныя «глюкі», якія прыводзяць да сыстэмных памылак. Самая відаводчная й недарэчная зь іх — калі славутую дынастыю Ўладзіміра й Алеся Пузыняў (бацька й сын) загналі ў нейкую міталяГічную постаць Алега Пузыні, які нібыта пачынаў у 1980-х гадох. На рэклямным постэры ў Газэце «Чырвоная зьмена» тых часоў А. Пузыня займае сьціплае непрыкметнае месца пад выразным ляГатыпам бацькі — «Уладзімір Пузы­ня» (гл. «43» №25-26 за 04.02.1989). Зь яго й пачыналася дынастыя знакамітых майстроў ды музыкаў. Але ці рускамоўныя чытаюць беларускую прэсу? Мы ня ведаем. Затое вы, Юлія, дакладна ведаеце, што «беларускамоўныя цяперака амаль пагалоўна (што, усіх нас за быдла трымаеце?) настальГуюць па залатой часіне Вялікага Княства Літоўскага». Мо, Ю. Андрэева хоча, каб мы сьледам за ейнай цёзкай Нінай Андрэевай настальГавалі па БССР-СССР? Прабачце, беларускамоўным бліжэй тое, дзе яны жылі, а не існавалі.
    Было б і вам гэта бліжэй, не аспрэчвалі б вы, напрыклад, што каралеўская капэля «месьцілася не ў Гародні, а ў Кракаве». Нават з «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» (том 1, стар. 331) можна даведацца, што адна з улюбёных рэзыдэнцыяў караля Сьцяпана Батуры ў XVI стагодьдзі icнавала якраз у Гародні, дзе працавалі вядомыя кампазытары В. Длугарай і К. Клябан. А дзеля болыпай пераканаўчасьці прапануем вам прачытаць памятку тае эпохі — «Інвэнтар пасьмяротных рэчаў караля Сьцяпа­на Батуры, складзены ў Гародні ў 1586 годзе». Дык ня трэба Гермэнэўтызава-