222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
I вось гляджу на трэк-сьпіс новага альбому знакамітага ансамблю «Classic Avantgarde» ды адчуваю Hiбыта наўпрост увасобленыя ідэі той публікацыі: у праТраме рэцэнзуемага кампакт-дыску ня проста ажываюць пяць твораў «Полацкага сшытку», але й падаюцца ў задуманай безыменнымі сярэднявечнымі аўтарамі вакальна-інструмэнтальнай вэрсыі. I хоць адшукаць дакладны адпаведнік песьні ўжо немагчыма, усё ж у беларускіх архівах былі знойдзены гістарычныя запісы вершаў тае эпохі, якія пасуюць да гэтае музыкі паводле рытмікі й настрою: у дадзеным выпадку з музыкай «Полацкага сшытку» гучаць тэксты «Аршанскага сшытку» (абодва помнікі — XVI-XVII ст.ст.). Слухаеш, і міжволі пачынаеш верыць, што так гэтыя творы й выконваліся тады, а нейкі незразумелы лёс закінуў іх у розныя куткі беларускае зямлі: «Я глядзеў вачыма птаха», «Узяла ж мяне вялікая туга», «Дай табе Бог добру ноч», «О дзівосная краса», «Я доўга быў тваім рабом».
Зрэшты, ня толькі «Полацкі сшытак» гучыць у гэтым альбоме, бо гэта ж шырока дэкляраваны праект беларуска-эўрапейскага культурнага кантэксту, які прысьвечаны 450-годзьдзю Рэфармацыі ў Беларусь Зусім натуральна ўвайшлі сюды й творы «Віленскага сшытку» (1600 г.), опусы кампазытараў таго часу В. Длугарая, В. Бакфарка, М. Шарпанцье, А. Хамэр-
шміта, С. Шайта ды іншых, уключна ажно зь Ё.С. Бахам.
Хтосьці зь іх, народжаны дзе-небудзь у Чэхіі або Нямеччыне, працаваў у Беларусі; хтосьці наадварот выехаў зь Вялікага Княства Літоўскага на вучобу ў якую-небудзь Падую ці Прагу ды працаваў потым придворным музыкам у каралеўскіх рэзыдэнцыях тагачаснай Эўропы. Адна з такіх рэзыдэнцыяў, да таго ж, была ў Гародні. Дый увогуле, наша краіна была тады неад’емнай часткай тагачаснага Эўразьвязу.
Сярод выканаўцаў вакальных партыяў у гэтай праГраме знаходзім таксама нямала сымбалічных асобаў і калектываў. Найслыньнейшая зь іх — славуты беларускі барытон Віктар Скорабагатаў, які набыў важкі аўтарытэт ня толькі Боскім дарам сваіх природных здольнасьцяў і ўнікальнага голасу, але й высокім адчуваньнем інтэлііентнага духу, нястомнай творчай руплівасьцю: спадар Скорабагатаў піша цікавыя кнігі пра традыцыі клясычнае музыкі на наших землях, удзельнічае ў прэстыжных музычных фэстывалях і сам аріанізоўвае плённыя культуралягічныя праекты (узяць хоць бы тую ж «Беларускую капэлю», пад брэндам якое праходзяць унікальныя канцэрты, выдаюцца дыскі, намінаваныя нават у прэстыжных эўрапейскіх плебісцытах сур’ёзнае музыкі накшталт польскай Фрэдэрыкі).
Дарэчы, сам гэты дыск паўстаў як вынік праведзенага «Беларускай капэляй» да 450-годзьдзя Рэфармацыі ў Беларусі XII фэстывалю з гэтак жа характэрнай назвай «Адраджэньне беларускай капэлі». Такім чынам, гэта live recording, але акустычныя маг-
чымасьці Залі камэрнай музыкі Белдзяржфільгармоніі не павінны надта засьцерагаць патэнцыйнага слухача, бо дыск гучыць амаль як у студыйнай якасьці. Ёсьць, праўда, парачка дробных дзівосаў: адмыслоўцы рэмайстарынгу пільна пачысьцілі гукі аплядысмэнтаў у фанаГрамах, а вось пакашліваньне публікі чамусьці пакінулі бяз зьменаў. Гэта, бадай, адзіны недахоп, калі не лічыць надта сьціплы схэматычны відарыс аднаго зь беларускіх кальвінскіх збораў на вокладцы.
Праўда, буклет выданьня хутчэй шыкоўны, чым сьціплы: на 16 ягоных старонках па-беларуску, па-анГельску, па-нямецку й па-галяндзку распавядаецца пра гісторыю Рэфармацыі ў Беларусі, даюцца кароткія зьвесткі пра кожнага з прадстаўленых тут кампазытараў XVI-XVII стст. (тэкст Аляксея Фралова). I такая ўнівэрсальнасьць сталася вельмі дарэчнай, бо адным зь першых аптовых пакупнікоў дыска апынуўся амэрыканскі лэйбл «Vendlus», які ўлетку 2004 году гасьцяваў у «BMAgroup».
Акрамя названых артыстаў удзячнасьці за гэтую цікавую працу заслугоўваюць Дзяржаўны камэрны хор Рэспублікі Беларусь п/к Н. Міхайлавай, квартэт гітарыстаў п/к В. Жывалеўскага, салісты Р. Шытава (мэцца-сапрана), Я. Нялепа (тэнар), Барыс Спэктар (клявэсын) ды іншыя.
«Наша слова» №29,28.07.2004,
Менск-Ліда, В.М.
Уладзімір АРЛОЎ
Галярэя Кліо
2001, Radio Racyja/БМАдгоир
Менска-беластоцкае радыё «Racyja» з дапамогай лэйбла «BMAgroup» выпусьціла на кампакт-дысках і аудыёкасэтах публіцыстычны цыкль гістарычных партрэтаў, створаных славутым нашым пісьменьнікам Уладзімірам Арловым. Хоць старажытнагрэцкая муза Кліо — патронка ня музыкі, а гісторыі, альбом «Галярэя Кліо» таксама не ў апошнюю чаргу датычыць музыкі.
Першы партрэт — Міхал Клеафас Агінскі. Да гэтага часу многія лічаць яго кампазытарам польскім, палітыкам эўрапейскім, які пакінуў сьляды сваёй дзейнасьці ў Францыі, Італіі, Турцыі, АнГліі. А кім жа ён сам, народжаны ў Гудзове пад Варшавай, лічыў сябе?
«Я паходжу зь ліцьвінскага роду», — пісаў у сваёй аўтабіяГрафіі, выдадзенай у 1827 годзе ў Парыжы, славуты кампазытар, распавядаючы й пра свайго прадзеда, віцебскага ваяводу, і пра свайго бацьку, пасла Вялікага Княства Літоўскага ў Бэрліне, Вене, Пецярбургу...
3 мноства напісаных М.К. Агінс-
кім твораў (опэры, палянэзы, вальсы, мазуркі, мэнуэты, песьні й рамансы) некаторыя гучаць на гэтым выданьні ў клясычным фартэпіянным выкананьні, а сёе-тое (напрыклад сусьветнавядомы палянэз «Разьвітаньне з Радзімай», напісаны ў маёнтку Залесьсе пад Смаргоньню) — нават у рок-апрацоўцы гурта «Kriwi» ды зь беспадобным тэкстам Сяржука Сокалава-Воюша. Цікава, што раней тэксты пісаў і сам кампазытар, і многія вядомыя французскія, італійскія ды польскія паэты, а пазьней і беларускія.
Другі партрэт «Галярэі Кліо» нібыта менш вядомай асобы — шляхцянкі, фальклярысткі й беларускай паэткі зь Віцебшчыны Эміліі Плятэр. Але ўся Эўропа ведае яе як беларускую Жанну дАрк, у Варшаве ёсьць вуліца Эміліі Плятэр, а мы...
У чым унікальнасьць гэтае беларускае птушкі, якая адляцела ў вечнасьць, але не забыта цывілізаваным сьветам? Гэта проста трэба слухаць.
Этнограф і фальклярыст Максымільян Маркс пісаў пра яе: «Эмілія Плятэр першая з запалам, уласьцівым чулым і высакародным сэрцам, аддалася душою беларускаму люду, зьбірала й сьпявала ягоныя песьні, шчодра плаціла за іхнюю дастаўку ды сама спрабавала пяро ў іх насьледваньні. На фартэпіяна яна ўмела выразьнейшым чынам перадаць і зухаватасьць, і туту народных матываў, і нават тэмбр сапрано жалейкі й басу дуды. Маладая Графіня Плятэр віртуозна валодала жанрам галашэньняў, захаплялася харэаГрафіяй, сама таленавіта выконвала народныя танцы, ды асабліва непараўнальная была, калі танчыла «Лепятуху»...».
Хто ведаў, што пазьней Радзіме
спатрэбяцца болып ейныя дзіцячыя захапленьні верхавой яздою, паляваньнем і стральбой, калі юная шляхцянка ў мужчынскім адзеньні на чале ўласнага 400-асабовага атраду добра ўзброеных ваяроў выступіла супраць усходніх прыхадняў-акупантаў. Адважнай інсургэнтцы, жыцьцё якой абарвала паўстаньне 1831 году, было ўсяго 25 гадоў.
Ня менш траГічны лёс выпаў і на долю слонімскага шляхцюка Міхала Валовіча, славутага віленскага мастака італійскага паходжаньня Міхала Андрыёлі (гэта сябра Францішка Багупіэвіча, настаўнік В. і А. Васьняцовых), наваградзкага шляхцюка Адама Пуслоўскага, ганаровага грамадзяніна Афінаў, віленчука з ашмянскага роду Зыгмунта Мінейкі. Іх усіх зжэрла імпэрская экспансыўная палітыка Расейскай імпэрыі, якая называла гэтых палымяных патрыётаў і Геніяльных творцаў выключна бандытамі й злачынцамі за іхняе вольналюбства ды непакорлівасьць на захопленых ёю землях, за іхнюю любоў да Радзімы.
Узорным беларускім патрыётам зьяўляецца й яшчэ адзін выдатны эўрапейскі музычны геній XIX стагодзьдзя — Ахіл Банольдзі. Сьпявак і танцмайстар, сябар Станіслава Манюшкі й Кастуся Каліноўскага, барытон якога гучаў і ў Манюшкавых опэрах, і ў песьнях на вершы Яна Чачота, а літаратурны талент якога выявіўся ў перакладзе на італійскую мову лібрэта Манюшкавай «Галькі» для мілянскага тэатру «La Scala». На гэтым дыску рэпэртуар Ахіла Банольдзі бліскуча аднаўляе сучасны беларускі опэрны сьпявак Віктар Скорабагатаў.
Сем нераўнадушных партрэтаў — гэта паўтары гадзіны паглыбленьня
ў высокую культуру Беларусі з цудоўнымі ўзорамі бліскучай музыкі й непаўторнага жывапісу. Для прыкладу, некаторыя мастацкія працы М.Андрыёлі ўпрыгожылі й Грунтоўны васьмістаронкавы буклет гэтага выданьня. Яно хвалюе, непакоіць і зачароўвае слухача, робіць яго лепшым і разумнейшим, вартым памяці тых, пра каго эмацыйна распавядае Ўладзімір Арлоў.
У працы над альбомам таксама прыймалі ўдзел журналіст Юрась Бушлякоў, гукарэжысэр Зьміцер Васількоў ды іншыя. Дадамо, што праГрама вытрымала некалькі выданьняў з розным падборам біяГрафічных матэрыялаў, але ўсе яны пакідаюць надзвычай моцнае ўражаньне.
«Беларуская маладзёжная» №22,
15.06.2001, Менск, В.М.
СЬВЯТЛІЧКА
Моладзевая літсуполка г.Баранавічы
2005, Беларуская пэрспэктыва
Бадай, не ўпершыню ў межах рубрыкі «Нашая фанатэка» ню-ёркская Газэта «Беларус» узьняла тады (гл. зноску) пытаньні дзіцячай творчасьці ў нашым усё яшчэ забраным чужын-
цамі краі. Літаральна ў «Беларусе» №498 за ліпень 2004 году рэцэнзаваўся музычны дыск «Я люблю ліцэй: веру ў цябе» (гл. стар. 83 у гэтай кнізе), створаны навучэнцамі забароненай тагачаснымі ўладамі апошняй беларускамоўнай адукацыйнай установи ў Беларусі — славутага коласаўскага ліцэю. А вось у 2005 годзе зьявіўся й новы выдавецкі праект, створаны — гэтак мовячы — на пэрыфэрыі, які паказвае, што беларускі дух не ўмірае нават пад прэсынгам Твалтоўнай расейскай адукацыі. Як у папулярнай падчас нядаўняй памаранчовай рэвалюцыі ўкраінскай песьні: «Дух не вмирае, дух не згаса».
Зрэшты, перш чым гаварыць пра чарговае выданьне, варта згадаць тых, дзякуючы каму яно сталася магчымым (бо не лукашэнкаўскае ж міністэрства культуры будзе ўкладваць гропіы ў культуру менавіта БЕЛАРУСКУЮ; гэтага ўжо й не чакаў ніхто, ім бы славянафільскія базары каўбасіць, дзе багацьця славянскага шматгалосься чуваць усё менш). Беларуская культура падтрымліваецца сьвядомымі Беларусамі сьвету.
Мы ня раз згадвалі ў гэтай кнізе вядомы дабрачынны фонд «OrsaRomano». Аказваецца, ён падтрымлівае ня толькі сур’ёзныя прамысловыя культурніцкія ініцыятывы (выданьне альбомаў славутых беларускіх гуртоў «Стары Вольса», «Guda», «Ален»), але й сьціплыя прыватныя праекты.