222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Як прыгадвае той час журналіст Алесь Палынскі ў «Музыкальной газете» (№32 за 15.08.2000), «Лера Сом упершыню выйшла на вялікую сцэну Гомельскага палаца культуры побач зь вядомымі ўжо бардамі Алесем Камоцкім, Сяржуком Сокалавым-Воюшам ды іншымі. Жанчына-паходня, жанчына-агонь. Яна ведала, што трэба ёй, і чаго чакаюць ад яе».
Я — Genius loci, я помню дзяцінства
Гэтага города, гэтае песьні...
Шкада, калі не уваскрэсъне Маё ды твоё адзінства.
Гэта зь песьні «Хэцьці-ха» (цыкль «Здані»), Ідэі настолькі празрыстыя, што залішне будзе й тлумачыць іхні сэнс, і абГрунтоўваць падставы папулярнасьці Лерчыных песень. «Яна, — цытуем зноў тую ж «Музыкальную газету», — як мудры філёзаф, што вельмі стаміўся пад уладай глупцоў, але ня страціў аптымізму».
Акрамя цыклю «Здані» (1992) у гэты аўдыёзборнік увайшлі й найзнакамітшыя трэкі з колісь папулярных невялічкіх самаробных альбомаў «У
горадзе маім» (1991), «Блюз каралеўскае кухні» (1993) ды іншых, але ўпершыню, дзякуючы пільным намаганьням прад’юсэра Кастуся Елісеева ды гукарэжысэраў Паўла Захаранкі й Уладзіміра Бярберава, яны дыхтоўна адпісаныя ў сучаснай лічбавай студыі ды скамплектаваныя ў Грунтоўны музычна-паэтычны збор (27 трэкаў) з калярытнай, канцэптуальнай аздобай таго ж Кастуся ды самае Леры. Дарэчы, вельмі слушна ў гэтай аздобе тое, што акрамя тытульнага сюжэту буклет мае і ўнутраныя бачыны з вычарпальнымі выходнымі зьвесткамі й дынамічным партрэтам выканаўцы.
Бадай, дынаміка — не апошняя рыса выканаўчай манеры Леры Сом (калі першая — філязафічнасьць). У сувязі з гэтым варта ўзгадаць, што некаторыя ейныя песьні ў свой час былі вядомыя і як экстра-гіты найбольш выразна авангардных плыняў цяжкое мэталічнае музыкі. Да Леры нярэдка зьвярталіся выканаўцы deathi thrash-рока па літаратурныя кансультацыі (!). I хаця мэга-гіты сымбіёза Сом/«Дзіда» засталіся за бортам гэтае праГрамы, пацьверджаньні такіх рысаў знойдуцца й тут. Нават трэк з падманлівай назвай «Купальская» ўяўляе сабою зусім не традыцыйны фальклёрны абразок, а шчырае яго асэнсаваньне нашчадкам урбаністычнае эпохі, які ўсё ж не пазбавіўся сваіх каранёў:
Тэты хлопчык, ён будзе маім
I да самага ранку...
Пакуль сьпяць груганы,
Пакуль крочыць узьнёслы вандроўнік,
Пакулъ сто кажаноў
Так нястомна вартуюцъ паляну, Дзе апоўначы полымем жудасьці Выбухне кветка.
Цікава, што паэзія Леры Сом на-
столькі зьлілася зь песьняй, што прынамсі я, чытаючы ейныя паэтычныя зборнікі ды часопісныя падборкі, міжволі чую музыку й знаёмы характэрны голас нават у незнаёмых творах накшталт «Калі я зьнікну» або «Там на небе». Проста Лера Сом — надзвычай цэльная асоба, а разам з тым і вельмі сымбалічная для беларускай культуры: у ейнай творчасьці мы, як нашчадкі памерлай вялікай цывілізацыі, адлюстроўваемся ’шчэ выразна жывымі, нават здольнымі працягваць жыцьцё. Дый што дзівіцца, калі яна — рэальны GENIUS LOCI.
«Ніва» №5, 02.02.2003, Bialystok, В.М.
EUFORYJA
Маё неба, маё пекла
2002, Limas
Усе мы ведаем пра буйнейшы фэстываль беларускага року «БАСовішча», які вось ужо больш за паўтара дзесятка гадоў праводзіцца ў Польшчы, але вось пра бельскую «Бардаўскую восень» чулі? А гэта ж ня менш грандыёзная падзея. I таксама ў Польшчы... I таксама наша... У 2003 годзе ў кастрычніку прайшоў ужо юбілейны X фэст беларускай бардаўскай песьні ў Вельску (а гэтым разам яшчэ й у Гайнаўцы), дзе зноўку выступа
ла тамтэйшае адкрыцьцё пад назван «Euforyja», але каб зразумець, што ўсё гэта не пустыя згадкі, мы вернемся крыху назад.
Паводле добрай польскай традыцыі пераможцы фэстываляў атрымліваюць бясплатна добры студыйны час у выдатнай прафэсійнай студыі. Вось і малады бардаўскі ансамбль «Euforyja» ніколі б фінансава не адужаў поўнафарматнага альбому на лічбавым носьбіту, каб у 2001 г. яны ня выйгралі тую самую бельскую «Бардаўскую восень».
Ансамбль сам зь Вельску... быў. Стварылі яго выпускніцы Бельскага беларускага ліцэю Мажэна Русачык (тэксты, музыка, вакал, інструмэнты ўсялякія) ды Кася Дзьмітрук (вакал, аранжыроўкі). Цяпер яны жывуць і вучацца ў Беластоку, але на фэстываль у родны Вельск пад’язджаюць, дзе іх і сустрэў восеньню 2002 вядомы прад’юсэр зь Беларусі Кастусь Елісееў, атрымаўшы ў падарунак сьвежанькі прадукт знакамітае студыі «Rembrant».
Натуральна, у тыраж ён выйіпаў над маркай лэйблу «Limas», які акурат вядомы ў Беларусі сваімі выданьнямі зорак нацыянальнае бардаўскае песьні, CD-альбомаў аўтэнтык-фольк гурта «Ліцьвіны» ды нават сумесным з «Prynamsi records» выпускам кампакт-дыску легендарнага полацкага «Мясцовага часу» (rock).
Калі я ўпершыню слухаў да сьлёз залівістыя галасы дзяўчат з «Euforyja» ў бліскучых блюзавых і кантры-аранжыроўках, падумалася тады: «Цудоўна ўсё ж, што хоць частку Беларусі Сталін падарыў Палякам — хоць нешта з нашае культуры працягвае стварацца ў рэальнай Эўропе, у іхніх
(эўра-беларускіх) традыцыях. Ну ня здолеюць зрабіць гэтак псыхадэлічна чароўных, дух захапляючых аранжыровак ні мясцовы пявун Саша Баль, ні Лена Казанцава, якіх і беларускімі ўжо цяжка назваць, ні нават клясык беларускага бардака Сяржук СокалаўВоюш, якія я чую ў «эўфарычных» песьнях «Крыжы», «Blues-Belarus», «Неба ў гаях» ды інш.».
А тэмы якія чыстыя, сьветлыя!!! «Бог і цень», «Чаканьне», «Кацярына, Кацярына»! I хоць ёсьць таксама сумныя філязофскія разважаньні (у загалоўным трэку «Маё неба, маё пекла», а таксама ў песьнях «Забываюць пра мяне», «Дождж», «За ўсё»), усё гэта цьвёрда даказвае адзіна правільную выснову: у польскіх школах з урокамі музыкі ўсё цудоўна, калі ўчарашнія ліцэісткі з такім Густам і гэтак пастаўленымі галасамі падносяць свой матэрыял:
Калі маці дзеўку біла,
Праз хвіліну не забіла:
Мне твая гітара кажа, Што кахаеш ты цыгана?
Ну а я дваіх кахаю
I для цябе съпяваю -
Кахацъ дапамагаю
Другім таксама.
Гэта зь «Песьні пра каханьне», ясная рэч — не «энэрэмаўскай», а сваёй, дзе ўсё значна прасьцей, весялей І, бадай, віртуозьней. А тут яшчэ гітарка, трэмолё, вусны гармонік, скрыпачок ды плюс гэткая своеасаблівая беларуская мова з выразным эўрапейскім акцэнтам. Такі шарм!
Зрэшты, наконт акцэнту. Мо гэта якраз у нас ён, а ня ў іх? Мы ж часьцей гаварым чыста па-руску, вось і нязвыклая нам родная мова ад тых, хто за заходнім бугром вучыўся ўсе дзесяць
клясаў у беларускіх ліцэях. I не зачынялі тыя ліцэі Гвалтам, як у нас.
Ну ладна мова. Дзе ж яны на гітарах гэтак «каўбасіць» панавучваліся ў свае юныя гады?
Праўда, досыць захапленьняў. Шчас пажую непрыемнасьці гэтага выданьня. Па-першае, калі год выпуску стаіць 2002, чаму альбом паступіў у продаж і перпіыя рэцэнзыі зьявіліся толькі ў сакавіку 2003-га? Калі гэтак доўга й пільна рабілі, дык чаму песьня «Чаканьне» (7-ы трэк) у буклеце пазначана на баку В, а гучыць на баку А?
Ну й наконт мастацкае аздобы: выданьні «Limas» зазвычай такія калярытныя, стракатыя, тут раптам выразна папіэралі. Я, натуральна, разумею, што тут і «неба», і «пекла»... Гэта як «Obscured By Clouds» у «Pink Floyd». Але ж на «эўфарычным» здымку, калі прыгледзецца, такія дзяўчаты ляжаць і сядзяць! Гладкія, валасатыя і, як апынулася, галасістыя, ды яшчэ з босым! ножкамі... Усё гэта трэба разглядаць на вялікім, выразным, каляровым плякаце ў піыкоўным буклеце, а тут бац — невыразны шэры кавалак кардону.
У прынцыпе, не пра сябе клапачуся, а пра слухача, які захоча адкрыць новую зьвязду. Я дык усё гэта бачыў і чуў жыўцом, калі дзяўчаты побач з Алесем Камоцкім, «Крамбамбуляй» і Зьмітром Вайцюшкевічам каўбасілі фурорны канцэрт на «Бардаўскай восені-2002». Адыж калі хто прагне не разглядаць, а слухаць, запэўніваю: гучок ого-го! «Rembrant» умее пісаць, як Rembrandt маляваць. Ад касэты захістаецеся ня горш, як ад кампакту. Так што хутчэй бяжыце на БНФ ці ў ТБМ, бо «Містэрыя гуку» Беларусь не бярэ
на рэалізацыю (у дастаткова шырокім асартымэньце), хоць гандлюе даволі актыўна.
«Музыкальная газета» №11, 03.06.2003, Менск, В.М.
Эдуард АКУЛІН Напечатку была Песьня
2003, Vigma
Зорка Эдуарда Акуліна зазьзяла на небасхіле беларускай бардаўскай песьи! яшчэ напрыканцы 1980-х, а ўжо ў верасьні 1991 году на старонках цэнтральнага моладзевага друку Беларусі я рэцэнзаваў ягоны першы альбом «Мая Крывія», выдадзены саматугам, але вельмі своечасовы й надзвычай папулярны тады: «Зь песьнямі гэтага магнітафоннага альбому шырокая публіка пасьпела пазнаёміцца дзякуючы перадачам Беларускага тэлебачаньня, публікацыям пэрыядычнага друку й нават сусьветнаму радыёэтэру мюнхэнскай радыёстанцыі «Liberty». Творы «Толькі так», «Пяшчота ліўня», «Мая Крывія» сталі пазнавальнай візытоўкай гэтага паэты зь гітарай, але ня без хваляваньняў чакалі прыхільнікі беларускай бардаўскае песьні, пакуль хтосьці, нарэшце, здагадаецца сабраць улюбёныя творы ўсе разам,
каб іх можна было распаўсюджваць хоць бы цераз прыватную магнітаіндустрыю» («43» №36 за 02.09.1991).
Калі ў сярэдзіне 90-х нарэшце аднавілася рэальная музычна-выдавецкая традыцыя ў Беларусі, альбомы Эдуарда Акуліна («Мая Крывія», «Яна і я» ды іншыя) знайшлі болыи вартаснае ўвасабленьне на шыкоўна аздобленых касэтах розных незалежных лэйблаў («BMAgroup», «Топ records», «Vigma»). Дзякуючы пяшчотнаму голасу, які прэса параўноўвала з манэрай Хульё ІГлезыяса ды Джо Дасэна, а таксама праз мудрыя й кранальныя тэксты, якія маюць бясспрэчную прыналежнасьць да высокае паэзіі, Эдуард Акулін пасьпеў ужо трапіць у пантэон клясыкаў жанру. Таму нядзіўна, што зь пераходам айчыннай шоў-індустрыі на сур’ёзны лічбавы выдавецкі фармат, калі прэса загаварыла нават пра першыя фірмовыя выданьні бардаўскіх беларускіх дыскаў (С. Сокалаў-Воюш «Нефармальны Беларус», В. Шалкевіч «Добрай раніцы» й «За сто крокаў ад Вострае брамы»), аўтар «Маёй Крывіі» стаў трэйцім у гэтым сьпісе першаадкрывальнікаў (CD В. Цярэшчанкі «Хтось крануўся крылаў» быў наступным, адразу пасьля яго).
Альбом «Напачатку была Песьня» паводле сваёй структуры нагадвае модныя цяпер сярод сусьветных зорак канцэптуальныя складанкі, калі «Rolling Stones», «Асе of Base», «Manic Street Preachers» выдаюць Hiбыта зборнік лепшых гітоў за пэўны пэрыяд, але дадаюць туды зусім новыя рэчы, фармуюць настраёвую драматуріію ды выпускаюць пад выразна сэнсавай назвай («Forty Licks», «Forever Delayed» ды г.д.).