222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
назвала Зьміцера Бартосіка «жывым эпітэтам Беларускага Адраджэньня», але факт: першы выхад гэтага эпітэта на масавую публіку быў менавіта на тым фэстывалі, рэпартаж зь якога хацелі «не пушчаць» у друк. Між тым, пазьней у той жа і'азэце было й першае інтэрвію барда, ягоны роспавед пра тое, як ён трапіў у Гомель... ажно зь Ніжняга Ноўгарада, як палюбіў Бе­ларусь, ейную культуру, як працаваў у Вільні, а потым у Менску (гл. «43» №52 за 17.05.1994).
Калі слухаеш ягоную песьню «Разьвітаньне зь Вільняй», напісаную гэтым «Расейцам па крыві» (гэ­та, дарэчы, вобраз зь ягонай жа песьні), дык са скрухай прыгадваеш нябогі конкурс гімнаў беларускай сталіцы, які напачатку стагодзьдзя праводзіла правінцыйнае паводле духу «СТВ». Ніводзін з варыянтаў адтуль, хоць на дыбкі ўстане, не дацягнецца й да пупа гэтаму віленскаму гімну, дзе апяяны беларускі кантэкст славутага горада, захаваўшага нават у назве дух культу­ры сваіх стваральнікаў.
Да пабачэнъня, гаспадыня, пані Вільня!
Я зразумею вас ужо безь перакладу.
Я шмат казаў, а ўсё ж мы не дагаварылі.
Do zobaczenia! До свиданья! Viso gero!
Пад гул падмосткаў антыкварных тратуараў
За домам дом, за храмам храм здаю бяз бою
Ўздоўж дэкарацыяў антыкварнага театру,
Дзе не сыграў ні акупанта, ні героя...
Пачаўшы цытату, цяжка яе скончыць, не парушыўшы гармонію вобразаў. Як і пачаўшы слухаць, немагчыма
адарвацца. А ёсьць жа ў гэтым альбо­ме й асобная кранальная гістарычная згадка «Вільня, 1919», калі беларускім горадам кіравалі то Немцы, то Палякі, то Расейцы, якія потым і падарылі яго Жамойтам (Летувісам), каб паказаць фігу братам сваім, Беларусам... ЦІ вось яшчэ ня менш балючая старонка беларускай гісторыі ў творы «Гародня, 1795», якая пачынаецца здавалася б цьвярозым, але наіўным спадзяваньнем, што з усходу йдзе сонца, а ў выш­ку цябе апаноўвае рэальнае асэнсаваньне, што з усходу напаўзае й ноч.
Многія зь песень альбома, спрад’юсаванага Кастусём Елісеевым, я чуў яшчэ тады, у 1992 («На руінах Вялікага Княства», «Калі мы ста­немся глыбокімі дзядамі», «Горад за зачыненаю брамай»). Яны пісаліся ’шчэ з слоўнікам у руках, але ня страцілі сваёй пранізьлівасьці й трапнасьці. Якасны запіс у студыі ўдалося з’арганізаваць выдавецкай суполцы «Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў» толькі праз гады, калі там працаваў той самы Кастусь Елісееў, вядомы прад’юсэр беларускага бардаўскага РУху.
У гэтай плыні пасьля адметных асобаў Сяржука Сокалава-Воюша, Алеся Камоцкага, Вальжыны Цярэшчанкі, Андруся Мельнікава, Віктара Шалкевіча цяжка было хоць у чымсьці не паўтарыцца маладому та­ды барду, але ён літаральна ўварваўся ў шэраг лідэраў як кардынальна непаўторны, выкшталцоны інтэліГент, нягледзячы на прарывы запойнай і сэксрэвалюцыйнай лірыкі.
Што да апошняга, дык і тут аўтар гэтых радкоў меў пэўнае дачыненьне асабіста. Прынамсі, да славутай пе­сьи! «Сэксрэвалюцыйная». Справа ў
тым, што напачатку 1990-х адзін зь вядомых, актыўных і аўтарытэтных беларускіх палітыкаў перабудоўчай загартоўкі нечакана выказаўся, нібыта «наша моладзь разбэшчана рокам і сэксам». Актыўны тады публіцыст той самай Газэты «Чырвоная зьмена», я ўжо 30 сакавіка 1993 года адгукнуўся на гэтае выказваньне канцэртовым рэпартажам пад характэрным парадыйным загалоўкам «Рок і сэкс як сродкі адраджэньня», а ўжо ў 1994 адным з круцейшых гітоў Бартосіка бы­ла вышэйзгаданая песьня:
Адзін занадта шчыры патрыёт Аднойчы велылі проста мне прызнаўся,
Што нас уратуе толькі сэксуалъны фронт, Дзе ворогам за намі не угнацца. Забыўшыся на адпачынак і спакой, Гатовы я трываць любыя перагрузкі:
Калі я спацъ кладуся, блін, зь дзевачкай простой,
А прачынаюся са шчырай Беларускай,
Каштоўнае насеньне сваёй сьвядомасьці
Пасеем мы праз семявывяржэнъне, I празь якія дзевяць месяцаў тугі Пабачым першы плён на ніве
Адраджэньня.
Няхай яна апошнейшая бляць Гадзіны дастаткова для перавыхаваньня,
Таму ня маю часу болей з вамі балбатаць,
Мне трэба на спатканьне... ой, даруйце, на змаганьне.
Зноў, прабачце, я зацягваю цытаты ў гэтых шчыльна пераплеценых жар­там! й намёкамі радках, таму можаце сабе ўявіць, што было б, каб я згадаў яшчэ бліскучыя фантазіі «Глыбокіх дзядоў» (дзе ўся Эўропа копіць тале­ры, каб вырвацца пагасьцяваць у ад-
ноўленай Беларусі), нацыянальныя алеГорыі «Парыжанкі» й «Варшавяка» (дзе ўвесь глёбус прасякнуты беларускімі алюзіямі), сацыяльную сатыру «Тут Беларусь» (дзе апісаны народ, які дазволіў кінуць сьвятыню сабакам)... Што ні песьня, дык цэлы каскад пазнавальных вобразаў славутых палітыкаў, вядомых дзеячаў эканомікі, хоць і без асабістых абразаў. Тонка, шляхетна, трапна. I хо­ць у праграму гэтага альбому ’шчэ не ўвайшла славутая песенька пра аднаго героя лятынаамэрыканскіх сэрыялаў (Дон Лукаса з Гандураса), ужо й тут хапае трапных гітоў, дасьціпных жартаў. Ня дзіўна таму, што гэтая касэта сталася першай на кволым беларускім рынку, якой спатрэбілася перавыданьне. Прычым у новы варыянт кампанія «Limas» уключыла й прыхаваныя раней узоры псыхадэлік-барда «У запой», «Jeep», «Памяці забытага саслужбоўца».
Зноў цягне на цытаты, але ня бу­ду бянтэжыць слухача, а тым больш — марнаваць інтрыгу. Хоць мэлядычна й паэтычна сьвежыя песьні Зьміцера Бартосіка вы бяз стомы будзеце слухаць штодзённа, не хачу пазбаўляць вас унікальнага адчуваньня першаадкрывальніцкага настрою. Пасьля адкрыцьця новага ён стане для вас вечна жаданым, бо стабільна дорыць радасьць адчуваньня рэальнага жыцьця, жывыя эмоцыі.
А між тым, зноў згадаю тую самую публікацыю 1992 года: «Я прыкмеціў між намётамі нейкага юнака, які хвалююча перабіраў пальцамі струны й засяроджана тануў у нейкіх вобразах. Потым яго й аб’явілі як Зьміцера Бартосіка. Ён хваляваўся. Прызнаўся, што першы раз выступав перад такой пуб-
лікай. Першыя акорды ўзяў ня ў той танальнасьці і... зьбіўся. Ды ўсё ж хваляваўся, але не губляўся. Ужо ў дру­гой песьні мы адчулі, што ён нікога не капіюе, мае сваю манэру, сваю вобразную палітру».
Аж бачыце, якой упэўненай зоркай зьзяе той палахлівы юнак з каляровых вокладак сваіх незабыўных ужо альбомаў.
«Чырвоная зьмена» №117, 07.08.2001, Менск, В.М.
Марыя СКУРАТОВІЧ
Табе, Хрысьце!
1997, Limas
Распачаўшы неяк у прэсе асобны цыкль знаёмстваў з жаночай плыньню беларускай бардаўскай песьні, я вельмі хутка заўважыў, што неяк мімаволі абмяжоўваюся выключна прадстаўніцамі сьвецкага напрамку гэтага руху. Але ж аб’ектыўнасьць патрабуе не забываць і кранальную пяшчотнасьць, вытанчанасьць і духовасьць жаночай рэлігійнай лірыкі, бо ў Беларусі й тут ёсьць цэлы шэраг вартых увагі асобаў: Галіна Смоляк, Марыя Скуратовіч, Алеся Ўнукоўская ды іншыя.
Вось акурат выдадзены лэйблам «Limas» альбом Марыі Скуратовіч
«Табе, Хрысьце!», што вытрымаў ужо не адзін паўтор накладу, і стане падставаю гаворкі на гэтую тэму ды нават дасьць магчымасьць прыгадаць усе пазначаныя імёны.
Рэч у тым, што акрамя ўласных твораў, Мария Скуратовіч выконвае яшчэ й ўласныя пераклады замежнай клясыкі жанру, творы сваёй каляжанкі Галіны Смоляк, кананічныя хваласьпевы ды канцыяналы: «Бог так палюбіў», «Вітай, Езу», «Калі з намі Бог», «Духа сьвятога спашлі»...
Па шчырасьці, твор Галіны Смо­ляк «Хрыстос уваскрос» мне асабіста даводзілася слухаць раней у аўтарскім выкананьні пад акампанэмэнт фартэпіяна. Гэта ўражвала. Але інтымныя акорды гітары й праніклівы голас Марыі Скуратовіч удыхнулі ў песьню новае жыцьцё, надалі ёй новыя фарбы, новыя настроі.
Бадай, тое ж адбылося й з «Укрыжаваньнем» Алесі ЎнукоўскайГ але асабіста для мяне твор ужо непарушна зьвязаны толькі з іміджам, з творчай асабовасьцю Марыі Скуратовіч. Вось што значыць першаснасьць успрыйманьня!
Ёсьць у рэпэртуары Марыі Скуратовіч і арыГінальныя ўзоры творчасьці, якія сталі плёнам натхненьня іншых аўтараў, але папулярнымі песьнямі іх зрабіла менавіта яна. Як, напрыклад, твор літоўскага сьвятара К. Саснаўско «Марыя» ў перакладзе ксяндза Ўладыслава Чарняўскага:
Марыя, Марыя, прачыста лілея, Ясънееш ты ў небе зарой.
Мы надта благія, дні нашы ліхія, Шчасьлівыя ж — толькі з табой.
Як слушна сьцвярджала калісьці Газэта «Беларуская маладзёжная», «яе можна назваць беларускай
Joan Baez або нашай Жанай Бічэўскай, толькі сьпявае Марыя Скуратовіч не пра «месяц ясны», а пра справы значна болып высокія» («БМ» №24, 18.06.1999).
Варта дадаць дзеля поўнасьці кантэксту, што сьпявае бардэса ня толькі па-беларуску. Вось нават і ў аль­бом «Табе, Хрысьце!» трапілі творы на польскай мове, на лаціне і нават па-расейску ды па-габрэйску: «Niech oblicze Twe», «Deo gratias!», «Chante Alleluja», «Если с нами Бог», «Sh’ma Israel».
Бадай, такая шматмоўнасьць зусім не адпалохае шчырага слухача, якому незразумелыя словы лёгка растлумачыць шчыры настрой выканаўцы. I тут варта прыгадаць яшчэ адну цытату з багатай прэсы, якую паклікаў да рэміністэнцыяў гэны альбом. Вось што пісала Газэта «Наша ніва»: «Пяшчотныя гукі гітары й мяккі вакал ствараюць сапраўды чароўны на­строй, залагоджваюць душу, дадаюць слухачу ўпэўненасьці й Грунту пад нагамі на няпростай жыцьцёвай дарозе («НН» №12, 28.06.1999).
Уважлівы чытач знойдзе й іншыя згадкі пералічаных тут твораў у гэтай кнізе, бо клясыку хрысьціянскіх песьнясьпеваў выконваюць і беларускія барды, і рок-гурты, і поп-выканаўцы. Бадай, цікава было б нават параўнаць пэўныя песьні ў інтэрпрэтацыі Марыі Скуратовіч, гуртоў «New Cosmopolis», «Грамада», «Золак». Але самае галоўнае, што прыродны талент беларускай бардэсы не дазволіць ёй згубіцца на­ват у гэтай шырокай плыні.
Над увасабленьнем гэтага выданьня працаваў, як зазвычай у бардаўскім руху, усё той жа творчы актыў: Кастусь Елісееў (дызайн, маркетынг) і Ўладзімір Бярбераў (гукарэжысура,
майстарынг). Магчыма, камусьці падасца залішне змрочнай мастацкая аздоба рэлізу (надмагільны крыж на горнай сьцяжыне), але раю пры выпадку прыгледзецца ’шчэ раз. Гэта ж толькі дадатковае сьведчаньне пэрспэктывы ўсемагутнага спакою, якая ўрэшце чакае кожнага з нас.
Дзевятнаццаць узораў хрысьціянскіх сьпеваў, якія ўвайшлі ў праГраму альбома, хоць і маюць розныя крыніцы паходжаньня, але шчыльна сцэментаваныя ў канцэптуальны рэліз яркасьцю творчай манеры Марыі Скуратовіч.
Бадай, гэтае імя вядомае ўжо нават тым, хто наведвае канцэрты знакамітага бардаўскага фэсту «Бельская восень» на Беласточчыне. Я сам быў сьведкам, як ейныя касэты з імпэтам купляліся там. Спадзяюся, што гэтае кніжнае знаёмства, як і згаданыя ў гэтай рэцэнзыі Газэтныя публікацыі, зробяць ваш выбар яшчэ больш асьвядомленым.