222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Музычная адукацыя цяперашняга філёляга В. Цярэшчанкі выразна
праступае ў многіх ейных бардаўскіх творах, але найбольш геніяльнымі апынуліся, бадай, ня толькі «Запяі...», але й «Раманс аб расстраляным каханьні» (У. Караткевіч), «Айчына-Радзіма» (А. Барскі) ды шэраг іншых. Самый мэлёдыі вартыя пяра Агінскага або Манюшкі, а разам зь непаўторнай паэзіяй і цудоўным голасам Вальжыны ствараюць вартасны ўзор беларускага песеннага пантэона.
Нас лёс сутыкнуў у далёкай краіне,
I ўспомніў я край свой прыгожы і шчыры,
Як сыны ўспамінаюць маціРадзіму,
Яе неабсяжныя родныя шыры.
Айчына-Радзіма, а мы — твае дзеці.
Хто здрадзіў табе, ня можа быць сынам.
Хай кідае лёс нас па ўсім белым съвеце,
Ды мы цябе, краю, ніколі ня кінем.
Мала таго, што словы кранальныя, а як гучыць мэлёдыя й далікатны голас Вальжыны, нават у закаранелага чарсьцвяка да горла камяк падступае, а ў многіх слухачоў я сам бачыў жывыя сьлезы на вачох. I вось з такіх геніяльных шэдэўраў пераважна й складаецца тэты песенны збор. Амаль гадзіна слуханьня ні на хвіліну не прынясе расчараваньня, а толькі радасьць подзіву шэдэўрам, натхненьне якім, пэўна, даў сам Бог. Той, да каго сьпявачка зьвяртаецца ў пранікнёнай малітве «Абба, Ойча!», што ў шматлікіх вандроўках сьпявала разам з паломнікамі на розных мовах, ды ўрэшце, сама пераклала на родную, беларускую. Той, да каго зьвяртаецца шчырымі словамі Уладзіміра Жылкі «Падарожным, Божанька, ды нялёгка йсьці» або незабыўнай малі-
твай Ларысы Геніюш «Божа адзіны — мой Ойча зь нябёс, другога на сьвеце ня маю».
3 уласных паэтычных экзэрсысаў В. Цярэшчанкі многія дасьледчыкі адзначаюць тонкую лірыку «Жаданьня», дзе ёсьць ня толькі вобразныя знаходкі, але й плённае словатворчае наватарства:
Падаруй мне вачэй тваіх ноч,
Каб мяне агарнула ўсю,
Падаруй сваіх вейкаў млоч,
Каб застацца ў ёй не на пакулъ.
Цікава, колькі я ні сачыў пільна за творчасьцю Вальжыны, зьбіраючы самаробныя запісы з канцэртаў у Гомлі, Менску, Вільні, Беластоку, але ў гэтым аўдыёзборніку знайшлася й для мяне неспадзяванка — цыганская песьня «Bryczka meczorame» на мове арыгіналу (г.зн. «Скрадзеная брычка»), Прызнаюся, вельмі ўразіў мяне тэты калярытны фальклёрны трэк, але, па шчырасьці, ня зьдзівіў, бо здаўна чуў сьпевы Вальжыны ня толькі на беларускай, але й на польскай, гішпанскай мовах, нават на лаціне. Дык чаму не засьпяваць на мове адной з этнічных групаў Беларусі?
Фундатарам і рэалізатарам ідэі выданьня гэтага зьмястоўнага збору твораў геніяльнай беларускай бардэсы зноў выступіў вядомы прад’юсэр Кастусь Елісееў. А ў сваёй мастацкай аздобе ён скарыстаў калярытны здымак Уладзіміра Панады, зроблены ў садзе пры сядзібе сям’і Куртаніч у Менску.
«Ніва» №4,26.01.2003, Bialystok, В.М.
Вальжына ЦЯРЭШЧАНКА ...Хтось крануўся крылаў...
2003, БМАдгойр
...хтось крантя крыму...
Вальжына йуізшчанкя
Тэты дыск павінен быў зьявіцца ў сэрыі, што выдае грамадзкая ініцыятыва «BMAgroup» над назвай «Беларускі музычны архіў». У гэтай сэрыі ўжо пабачылі сьвет дыскі такіх знакамітых беларускіх бардаў, як Сяржук Сокалаў-Воюш і Віктар Шалкевіч. Але вядомая гомельская сьпявачка й кампазытар Вальжына Цярэшчанка палічыла, што ейныя песьні япічэ «замаладыя» для архіву й настаяла на выданьні іх асобным альбомам «..Хтось крануўся крылаў...».
Адчыняецца гэтая праГрама найзнакаміцейшым творам сьпявачкі — «Запяі мне песьню» на верш Ларысы Геніюш. У гэтай вядомай песьні Теніяльная паэзія гарманічна зьлілася з цудоўнай мэлёдыкай, падмацаванай выдатным, глыбока прачулым выкананьнем. Мне асабіста даводзілася слухаць гэты твор ня толькі ў заnicy, але й у «жывым» выкананьні на сяброўскай гасьцёўцы, і маГію ўзьдзеяньня яго адчуць на сабе. Сапраўды, усе складнікі песьні ўзьдейніча-
юць на слухача як выбух: абыякавым да паэзіі Ларисы Геніюш або да мэлёдыі й выкананьня застацца немагчыма! Гэта й робіць твор «залатым» у скарбонцы беларускай бардаўскай песьні. Упэўнены, што чароўная мэлёдыя, пранікнёная, патрыятычная паэзія гэтага іпэдэўра яшчэ доўга будзе радаваць беларускіх слухачоў, асабліва на эміграцыі. Бо менавіта струны іхніх душаў асабліва моцна кранае гэтая песьня. Як і іншыя творы на вершы менавіта гэтай нацыянальнай паэткі-змагаркі — «Божа на сьвеце», «Мы — паэты», «Край мой родны». Паказальна, што тэкст песьні «Край мой родны» не адпавядае тэксту аднайменнага верша, што надрукаваны ў зборніку Л. Геніюш «Белы сон» (Менск, «Мастацкая літаратура», 1990). Калі слухач асэнсуе тое, што хацела сказаць паэтка нам, ейным нашчадкам, дык зразумее, чаму тэты верш не ўвайшоў у названы зборнік, нават на зары новага нацыянальнага Адраджэньня 1990-х!
Але ня толькі «Запяі мне песьню» стварае духоўны стрыжань гэтага дыска. Безумоўна, увагу слухачоў прыцягне ўласная (музыка й тэкст) песьня Вальжыны ў блюзавай стылістыцы «Тацьцяне Сапач». Яна быццам бы напамін пра студэнцкія гады сьпявачкі, пра часіны мараў і спадзяваньняў. Іншыя ж аўтарскія песьні Вальжыны таксама сьведчаць пра ейны талент увасабляць свае рыфмы ў незабыўную музычную абалонку. Тут варта засяродзіць увагу на такіх песьнях, як «Жаданьне», «Музыкі з Гомлі ў Швэдыі» (на швэдзкай мове).
Цудоўная паэзія, пакладзеная на зіхатлівыя мэлёдыі Вальжыны Цярэшчанкі, агучваецца ў «Рамансе
аб расстраляным каханьні», «У бездарожжа» (У. Караткевіч), «Уладзіміру Караткевічу» (Зьніч, ці без псэўданіма — Алег Бембель), «Айчына-Радзіма» (А. Барскі), «Трызьненьне» (Я. Чачот), «Накінулі сяброўкі» (Д. Бічэль-Загнетава)... Вось толькі шкада, што выдаўцы памылкова зрабілі Чачота Чаротам у трэк-сьпісе выданьня.
Шмат увагі ў сваёй творчасьці сьпявачка надае вершам такога знанага беларускага паэты, як Алесь Гарун. Песьні «Літаньне адзіноце», «Дзяўчаці», а таксама «У чатырохгодьдзе «Нашай Нівы» — сапраўдны ўнёсак Вальжыны ў музычна-паэтычную скарбонку Беларусі.
Хтосьці скажа, што праГрама CD шмат у чым паўтарае папярэднюю «Бітав»аўскую падборку. Але хай не бянтэжаць вас назвы. Розьніцы болей, чым здаецца. Па-першае, нават адны й тыя ж песьні па-рознаму гучаць то ў студыйнай вэрсыі, то ў канцэртовай. Дый тэкстава яны часам істотна адрозьніваюцца. Цікава, напрыклад, што песьня «У чатырохгодзьдзе “Нашай Нівы”» на верш А. Гаруна гучыць у абодвух выпадках фраГмэнтарна. Проста ўсхваляванага верша А. Гаруна хапіла б на дзьве песьні, а тут яшчэ й цэнзура кожны раз вышуквала розную крамолу. Найбольш поўна сам тэты тэкст можна знайсьці толькі ў замежным выданьні паэта («Backauscyna», 1962, MunchenNew York). I відавочна, што Вальжына знайшла яго.
Многія песьні з гэтага альбому былі запісаны ў студыі «SamSound», што ў Швэдыі. У гэтай краіне паводле тых запісаў, выйшаў таксама кампакт-дыск беларускай сьпявачкі, хоць Швэды пераканалі яе выканаць там і
расейскіх журавінак. Пра тое, як адбываўся гэты запіс, распавядае сама Вальжына: «Я была пэдагогам трупы хворых на астму дзяцей, якіх запрасіла ў Швэдыю дабрачынная арГанізацыя «Зорка надзеі». Усё падарожжа я не разьвітвалася зь гітарай. Разам зь дзецьмі мы сьпявалі розныя песьні. I, пачуўпіы мае сьпевы, знайшоўся кемлівы прад’юсэр, які прапанаваў мне запісаць дыск на ягонай прыватнай студыі ў горадзе Арнкольдсьвік. Гэта Даніэль Пэрсан. Швэды пытался наконт правоў на выданьне дыска, але мяне тады хвалявалі іншыя праблемы. Пра тое, што ў Швэдыі ўсё ж выдалі мой дыск, я чула, але самое кружэлкі ня бачыла. Што ж тычыцца гэтага альбому, дык у пляне якасьці гэты дыск — новы прафэсійны ўзровень». (Для цікаўных дамо спасылку на сайт www.samsound.se, дзе ёсьць інфармацыя, што швэдзкі дыск Вальжыны Цярэшчанкі ўключае 15 песень на беларускай, расейскай, цыганскай і швэдзкай мовах, але з праТрамай гэтага — беларускага — выданьня пільнаму слухачу будзе не хапаць адтуль хіба толькі зухаватай беларускай песьні «Чарка на пасашок», народнай баляды «Коцік на пячы» ды пары расейскіх рамансаў — «Как жаль, что нам не быть вдвоем» і «В лунном сиянии»).
Тое, што Вальжына Цярэшчанка скончыла музычнае адзьдзяленьне Гомельскай пэдагагічнай вучэльні, тое, што яна сьпявала ў фальклёрным гурце, знайшло свой адбітак і на дыску «...Хтось крануўся крылаў...». Больш паловы трэкаў тут прадстаўляюць беларускі фальклёр, хоць сьпявачцы блізкія й цыганскія, і польскія народный песьні. Вальжына тлумачы-
ць гэта наступным чынам: «Акрамя звычайных прыхільнікаў бардаўскай песьні гэты дыск можа быць карысны для настаўнікаў-філёлягаў пачатковых клясаў. Гэты альбом, на мой погляд, нясе адбітак асьветніцтва. Думаю, гэтая кружэлка будзе карыснай для тых, хто хоча данесьці беларушчыну да дзяцей». I тут фальклёр — найлепшы дапаможнік для пэдагога, — упэўнена Вальжына, якая прапануе свой вопыт у якасьці музычных прыкладаў для такіх заняткаў: песьні-калядкі «Прывітальная», «Гэй, высока», «Анёла сьпеў», «Ідзёт зьвязда», «Хвалу Богу даймо», «Нова радасьць стала». Апошняя з названых — старажытны беларускі кант. На кружэлцы Вальжыне дапамагае яго выконваць бард Зьміцер Вінаградаў.
Эўрапейская хрысьціянская музыка на дыску Вальжыны Цярэшчанкі прадстаўлена трэкам з кампазыцыяй паводле «Ціхай ночы» Франца Гру бэра ды Ёзэфа Мора, а таксама традыцыйным хрысьціянскім гімнам у перакладзе В. Цярэшчанкі «Абба, Ойча!».
Хрысьціянская тэматыка гучыць і ў завяршальным трэку — песьні «Беларусь», якую Вальжына Цярэшчанка выконвае разам з Зьміцерам Вінаградавым. Гэта сапраўдны гімн-малітва за Бацькаўшчыну, за працавітых і шчырых людзей, якія насяляюць наш край.
«Новы час» №10,01.10.2004, Менск, А.М.
Зьміцер БАРТОСІК
Да пабачэньня, do widzenia, viso gero
J 997, Limas
Першая згадка ў прэсе пра гэтага барда была, як ні круці, у адной камсамольскай і'азэце часоў канчатковага развалу камунізму, якая пажадала зьнікнуць з самім гэтым камунізмам. У канцы кастрычніка 1992 года («Чырвоная зьмена» №43) аўтар гэтых радкоў пісаў у сваім спозьненым праз цэнзуру ажно на паўтары месяцы рэпартажы зь верасьнёўскага бардаўскага фэстывалю: «Менавіта тут, на «Аршанскай бітве-92» я адкрыў новую зорку — гомельскага барда Зьміцера Бартосіка».
I хоць за публікацыю спозьненага рэпартажа я атрымаў вымову ад тагачаснага кіраўніцтва Газэты (маўляў, калі своечасова не знайшлося месца для публікацыі, дык нельга было яе паўторна ставіць на паласу), сёньня тая публікацыя сталася адной з этапных вехаў разьвіцьця бардаўскага жанру ў Беларусі. Потым былі й болып сур’ёзныя публікацыі — аналітычныя артыкулы, інтэрвію, рэцэнзыі... Газэта «Наша ніва» наваттрапна