222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Сапраўды, пры такіх умовах цяжка захаваць цьвярозыя патрыятычныя прынцыпы, пачуцьцё здаровага сэнсу ды высокі ўзровень выкананьня.
Адзін зь нямногіх калектываў, які гэта здолеў рабіць на працягу 35 гадоў — фальклёрны гурт «Купалінка», якім кіруе заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь А. Цялкова. Кампакт-дыск гэтага гурта пад назвай «Зорка Вэнэра» быў выдадзены з фундатарскай дапамогі аб’яднаньня «Белатракцыён». На ім прадстаўлены творы, якія выконваюцца «Купалінкай» у апошні час.
А распачынаецца праГрама дыска «Зорка Вэнэра» аднайменным шэдэўрам Максіма Багдановіча і Сымона Рак-Міхайлоўскага. Тэты неўміручы
твор прадстаўлены ў сваім клясычным варыяньце, і гэта робіць яго эмацыйным камэртонам усяго гэтага фанаГрафічнага выданьня.
Музычную палітру дыска ўпрыгожваюць вядомыя беларускія народныя песьні «Чырвоная вішня», «Купальле», «А ў полі тры крынічанькі». У адрозьненьне ад песьняроўскіх апрацовак, музыкі й сьпевакі «Купалінкі» прапануюць традыцыйна ашчадныя, акадэмічныя варыянты аранжыровак і спосаб выкананьня, аздоблены гучаньнем толькі народных інструмэнтаў: жалеек, цымбалаў, скрыпак, бубноў...
Агульны традыцыйны гукавы фон упрыгожваюць гумарыстычныя танцавальныя нумары «Karapet» («Ад чаго ты лысы?»), «Дудалка-стукалка», «Любая Любава», якія найбольш выйгрышна слухаюцца менавіта на канцэртах у вялікіх залях. I сапраўдны сюрпрыз кружэлкі — твор «Ануся сардэнька» з знакамітага «Полацкага сшытку», аранжыраваны ў сярэдневечным стылі. Гэты твор — выдатны прыклад таго, што ў фальклёрна-эстрадных калектываў ёсьць шанец пераадолець шматгадовыя штампы жанру. Да таго ж, «Анусю» можна выконваць на любым рыцарскім фэсьце, і твор будзе заўсёды мець посьпех! (Невыпадкова ён зьявіўся неўзабаве й на зборніку беларускай мэдыявальнай музыкі «Легенды Вялікага Княства’2» ў больш адпаведным — на мой чыста асабісты погляд — выкананьні пінскага хору «Покліч»),
Камэрцыйны блёк дыска «Зорка Вэнэра», арыентаванага адпачатку на экспарт, — агульна ўсходнеславянскі. Ён уключае знакамітую (з часоў трыё Марыніч) украінскую на
родную песьню «Нясе Галя воду» ды расейскія (ну куды ж бязь іх!) «Калінка» й «Палюбіла я цыгана». Выконваюцца гэтыя творы падкрэсьлена высокапрафэсійна, каб на любыя закіды ў кан’юнктурнасьці адказаць важкім арГумэнтам высокай выканаўчай культуры.
Дыск «Зорка Вэнэра» фальклёрнага гурта «Купалінка» — яшчэ адно сьведчаньне высокага выканаўчага ўзроўню фільгарманічных калектываў фальклёрнай плыні. Але й папярэджаньне: творчы крызіс можа завесьці ў тупік любы калектыў, калі будзе спынены пошук новых музычных фарбаў у выкананьні менавіта беларускай народнай песьні, калі ўся ўвага будзе зьвернута на тое, як болып выгадна задаволіць інтэграцыйныя патрэбы ўладаў.
«Наша слова» №23, 06.06.2001,
Менск-Ліда, А.М.
Сафія & Алесь
ЛОИК1
Made in Belarus
1999, Каўчэг
Сёньня добрая музыка для скокаў і застольнага сумоўя ня лічыцца нейкім «нізкім» мастацкім Густам. Некаторыя крытыкі такую прадук-
цыю нават залучаюць да спэцыфічнага адгалінаваньня нацыянальнай музычнай культуры. Бо ейныя рытмы гучаць у паўсядзённым побыце, на радыё ў праГрамах па заяўках, яна здольная нават прыносіць камэрцыйны прыбытак.
Таму такая якасьць музыкі, як дансантнасьць (ад фр. dansant — здатнасьць да танчаньня) сталася адным з галоўных патрабаваньняў да твораў падобнага гатунку. У Беларусі таксама даўно існуе катэгорыя нацыянальных шлягераў для сумоўя й танчаньня. Мяркую, што чытачы й самі могуць прыгадаць такія творы як «Цячэ вада ў ярок», «Шэрая лашадачка», «Чарка на пасашок» і г.д. Яны гучалі й гучаць у самых разнастайных стылёвых варыяцыях у рэпэртуары гуртоў «Сьвята», «Неруш», «Прымакі», «Радавод» ды нават бардаўскай сьпявачкі Вальжыны Цярэшчанкі. I іх надзвычай любіць просты народ у Беларусі.
Новым унёскам у танцавальнасьвяточную тэматыку у свой час сталася выданьне кампакт-дыска «Made in Belarus», які быў запісаны вядомымі беларускімі выканаўцамі Сафіяй і Алесем Лойкамі. На трэках кружэлкі слухач пачуе шырокавядомыя беларускія песьні, якія можна назваць своеасаблівымі фольк-дансінг эвэрГрынамі: «На вуліцы грымата», «Ой, ляцелі гусі», «Чапурушачка», а таксама міжнародныя ўсходнеславянскія фольк-гіты з выразным беларускім адценьнем — «Ты ж мяне падманула», «Ой, хацела ж мяне маці...».
Як і належыць фальклёрным апрацоўкам, тут сучасныя аранжыроўкі часьцяком суседнічаюць з рытмамі вясёлай полькі. А танчыць польку на
вёсцы ды й у горадзе на народных гуляньнях — адно задавальненьне!
Лірычную частку дыска складаюць такія вядомыя песьні як «Цьвіце церан», «Цераз рэчаньку», «КольKi ў небе зор» (аўтар А. Шыдлоўскі), якія аранжаваныя ў нетаропкім рытме лірычнага вальсу. Варта нагадаць, што гэтыя назвы добра знаёмыя й Беларусам ня толькі на Радзіме, але й у іншых краінах сьвету, бо ў розных варыянтах інтэрпрэтацыяў выдаваліся на кружэлках беларускіх фанаграфічных фірмаў Канады, ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі.
I хоць на вокладцы кружэлкі ёсьць пазнака «Belarusian disco», песьні зь яе апрацаваныя хутчэй у болып зручнай для слухачоў розных узростаў стылістыцы drum’n’bass. Розьніца ў тым, што рытм disco — апрыёрна 120 удараў вялікага бубна-бочкі ў хвіліну (ні болып, ні менш), а тут ёсьць варыянты, якія акурат і дапускае клюбная стылістыка drum’n’bass.
Але ж для беларускіх (дый ці толькі) слухачоў на сьвяце акурат і патрэбная разнастайнасьць, каб песьні былі мяккімі паводле гучаньня, з разнастайнай рытмікай, з задушэўным выкананьнем, як і атрымалася ў выпадку з салістамі Сафіяй і Алесем Лойкамі.
Нягледзячы на пэўныя стэрэатыпы ў падборы рэпэртуару праГрамы, дыск пастаянна прыцягвае ўвагу слухачоў сваім яркім мэлядызмам, сучаснымі аранжыроўкамі, сваёй прыдатнасьцю да танчаньня менавіта на сьвяце. Нельга абыйсьці ўвагай і вабную, дынамічную мастацкую аздобу выданьня, распаўсюджанага ня толькі на кампакт дысках, але й на касэтах. Для вельмі многіх гасьцей нашай краіны тэты вытвор станавіўся най-
болып жаданым музычныі сувэнірам на успамін аб пабыўцы ў Беларусь Відавочна таму выдаўцы й ня раз прыймалі рашэньне аб паўторы накладу гэтага арыГінальнага альбома. Хаця мне, бадай, не бяз слушнасьці здаецца, што настае час і для працягу такога цікавага й карыснага праекту, для ягонага жанрава-тэматычнага разьвіцьця.
«Літаратура і мастацтва» №№ 33-34, 15.08.2003, Менск, А.М.
АлегАТАМАНАЎ
Слова любові
1999, БМАдгоир
Так, так! Перад намі рэліз знакамітага ў былым барда Алега Атаманава, а ў новым (постперабудовачным) жыцьці вядомага выканаўцы над сьціплым самавызначэньнем «Боян всея Русі». Ці то ў музыканта здарыўся крызіс на падставе зайздрасьці да славы й таленту стваральнікаў «Слова пра паход Ігаравы», ці то верх узялі дэструктыўныя зьявы крызісу сярэдняга ўзросту, але Атаманаў вырашыў упісацца ў салодкагалосы хор музычных пасьлядоўнікаў старажытнага Баяна, адмовіўшыся дзеля гэтага... ад роднай мовы.
Як бы там ні здарылася, паміж
пагранічнымі станамі існасьці было жыцьцё таленавітага музыкі. Выканаўца, які меў посьпех у сваіх слухачоў, карыстаўся зычлівасьцю ня толькі сваёй Музы, але й музы беларускага тэлебачаньня й радыё, якія неаднойчы трансьлявалі канцэртовыя выступы Алега Атаманава. Асабліва, калі выпала яму стаць уладальнікам Grand Prix першага фэсту беларускай бардаўскай песьні, які прынёс барду краёвую вядомасьць у 1993 годзе мінулага стагодьдзя.
Як бы наўздагон тых падзеяў «BMAgroup» вырашыла забясьпечыць несьмяротнасьць менавіта беларускай музычнай «спадчыне» Атаманава, небеспадстаўна спадзеючыся, што гэты рэліз будзе своеасаблівым дапаўненьнем да іхняй сэрыі «Беларускі музычны архіў».
Памятаю, вядомасьць песень Атаманава тады пачала выходзіць за рамкі відавочнага здаровага сэнсу. Дайшло нават да таго, што другі бард Андрэй Мельнікаў спарадыраваў ягонае вядомае «Беларускае танга» на непрыстойныя «Беларускія Татрах’ы»;
Гы вазьмі яго Ганна,
Разьмясьці яго правільна, I табе будзе зручна На працягу доўгіх часін...
Дарэчы, аўтэнтычны варыянт (гэтак кажучы, першакрыніца) прадстаўлены акурат на гэтым альбоме-
Але сэрцы сяброў і ачольнікаў журы розных конкурсаў ды фэстаў Алег вабіў, зразумела ж, менавіта сваймі сур’ёзнымі песьнямі, накшталт псальмаў ці царкоўных расьпеваў. Такімі, як прадстаўленыя на касэце творы «Слова любові», «Малебен», «Табе ахвярую, мой Божа». Апошняя зь іх створаная на вершы каранаванага
пазьней за лепшыя рок-тэксты Леаніда Дранько-Майсюка.
На диску можна знайсьці й тое, што гэрой мастацкай стужкі «Рэспубліка ШКІД» Мамачка называў «жаласьлівыя песьні». Безумоўна, Алег выконвае іх не на зубах, а з выкарыстаньнем студийных сынтэзатараў, але сьлязу ў дзяўчатак яны могуць выбіваць ня горш, чым пэрыпэтыі бразыльскіх сэрыялаў: толькі паслухайце ягоны «Раманс» або песеньку «Маладосьць» (ці лепш назваць яе «Бывай, маладосьць!»).
Аддаваў Алег у справаздачны пэрыяд і даніну квазыфальклёрным матывам. Яны вельмі широка выкарыстоўваюцца на прыфалькаванай беларускай эстрадзе: «Маці», «Будзе май, будзе ноч»... Як быццам бы Баян усяе Русі ўзяў іх з рэпэртуару аднаго з шматлікіх дзяржаўных фальклёрна-эстрадных ансамбляў. Хоць у гэтым шэрагу ў Атаманава ёсьць і цікавыя напрацоўкі ды ўласныя знаходкі кшталту стылізацыі «Зялёны гай» (гэта ж амаль закансьпіраваны «Грунвальд») на вершы пастаяннага (на той час) аўтара тэкстаў, паэты Алега Лойкі.
Безумоўна, альбом А. Атаманава «Слова любові» зь ягонымі простымі мэлёдыямі ды немудрагелістымі аранжыроўкамі, назойлівай мяккасьцю ў голасе спазьніўся ня толькі аб’ектыўна — нішу гэткай музыкі на беларускім музычным рынку заняў улюбёнец беларускай эміграцыі, новапалачанін Ален. Але камбэк (у сэньсе, вяртаньне) «Бояна всея Руси» ў сваёй нармалёвай іпастасі адбыўся, хоць і запозьнена. I калі б не здарылася з Атаманавым здрады самому сабе, можна было б казаць пра канкурэн-
цыю Алену. А так — ні Богу звон, ні Беларусу песьня...
«Музыкальная газета», №13, 09.04.2002, Менск, А.М.
ВРУЦЭЛЕТА
Варошыла
1999, БМАдгоир
Вось ужо гэтае адвечнае беларускае пытаньне: «Куды пайсьці, куды падацца?..» Не выключэньнем зьяўляецца, відавочна, 1 роздум на гэтую тэму ўдзельнікаў гомельскага гурта «Вруцэлета»: побач — неабсяжны расейскі рынак і таямнічая суседка Украіна, дый сваіх каранёў цурацца страшнавата, бо тут усё такое блізкае й знаёмае.