222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Думалі-думалі, дый запісалі проб­ны беларуска-расейска-ўкраінамоўны альбом «Варошыла». Працуюць хлоп­цы з гораду па-над Сожам на стыку псыхадэліі, камэрнага джазу, акустычнага гітарнага мінімалізму ды паганскага фольку. Эталённым узорам такога сплаву стаў першы трэк гэтага рэлізу, што выйшаў напрыканцы мінулага стагодзьдзя на «EMAgroup», — «Песьня часу». Тут мэлядычна-рытмічнымі сродкамі выпісваюцца архетыпы паганскага сьветаўяўленьня, знаёмага сучасьнікам толькі павод-
ле фальклёрных запісаў: русалкі, дрэвы, страла (намёк на старажытны абрад Беларусаў Пасожжа «Пахаваньне стралы»). I ў той жа час партыі флей­ты падкрэсьліваюць безабароннасьць вобразаў той далёкай цывілізацыі, якую музычнымі сродкамі спрабуюць рэканструяваць гамяльчане.
Не сакрэт, што псыхадэлічнасьць тых або іншых твораў вызначаецца памежным псыхічным станам іхніх стваральнікаў. Таму некаторыя творы ў гэтым рэчышчы можна разглядаць як створаныя з пахмельля («Карціна»). Але ёсьць і арыгінальныя ўзоры ў гэтым накірунку: «Са шкла», «Свабода» — творы арГанічныя ў нашым кантэксьце, але з традыцыйным для псыхадэліі наборам кэралаўскіх матываў, кантрастаў і шызоідных гратэскаў...
Ёсьць і на гэтым псыхадэлічным полі выспачкі мэлядычнасьці й традыцыяналізму. Украінамоўныя кампазыцыі «Всесьвіт», «Повільно» ды «Згінеш». Ёсьць у гэтых мэлёдыях нешта ад творчасьці ўкраінскіх чубатых дзядзькаў-кабзароў зь іхнімі пранізьлівымі думамі, з адбіткам трагічнасьці наўзор «Тараса-бульбы».
Балядны пачатак, які адсылае нас да раньняй (і зусім не падобнай на пазьнейшую) творчасьці Ж. Бічэўскай, прысутнічае ў кампазыцыі «Будзе ве­дер» — тое ж душэўнае сьвятло, ашчадны адбор словаў, за якім можна заўважыць патаемны сэнс... Такія творы гурта асабліва канцэнтруюць увагу слухачоў, як і ўражваюць фальклёрнапаганскімі матывамі «Ціханьскай», створанай пад уплывам легендарнага гурта «Troitsa», з выразна рокавым басам, саліруючай скрыпкай, фолькавымі абэртонамі вакаліста. А жы-
цьцесьцьвярджальная песьня «Лясы і травы» нагадвае наўздагон цёпламу веснавому ветрыку тое, што «...лясы і травы чакаюць цябе», а таксама дае ключ да разуменьня таго, што музыкі мелі на ўвазе, калі ўскліквалі: «Будзем жыць!»
Сваім альбомам гурт «Вруцэлета» паставіў даволі высокую планку, якая стымулявала чаканьне іхніх далейшых спробаў увайсьці ў шэрагі беларускай рокі фольк-эліты. Альбом «Варошыла» гомельскіх музыкаў быў добрай заяўкай на такія прэтэнзіі, але, як і многае ў гэтай краіне, так і ня спраўджанай.
«Музыкальная газета» №20,
23.05.2000, Менск, А.М.
АЛЕН
Толькі сон
2000, Orsa Romano Foundation
Любяць беларускія музыкі сюрпрызы перад зімовымі сьвятамі: то калядны праект «Сьвяты вечар’2000» без папярэджаньня закруцяць, то выдадуць на CD «Я нарадзіўся тут» зборку нечаканых рэміксаў песень патрыятычнай тэматыкі, якія пад чужынскай уладай былі татальна забароненымі, ды зьмесьцяць на ёй цэлую фотавыставу з выявамі ўдзель-
нікаў праекту ў нэагістарычным кантэксьце.
I вось яшчэ адзін такі сьвяточны сюрпрыз — альбом наваполацкага поп-выканаўцы Алена (Сяржу ка Хамякова) «Толькі сон», які быў выдадзены разам з дадаткам (ягонай жа кнігай вершаў і песень «Крок зь цемры»). Тэ­ты фанаГрафічна-бібліяГрафічны праект стаў рэальнасьцю дзякуючы падтрымцы адукацыйна-культурніцкага фонду «Орса-Рамана» (ЗША).
Чаму менавіта амэрыканскія Бела­русь! вырашылі падтрымаць беларускую фанаГрафію? Здаецца таму, што нашыя суайчыньнікі за мяжою ўпадабалі мяккія, глыбока нацыянальныя паводле мэлёдыкі песьні Алена-кампазытара, які на той час ужо меў рэГаліі лаўрэата буйнейшага нацыянальнага поп-фэстывалю песьні й паэзіі ў Маладэчне, дый лірычныя, часам настальгічныя радкі й мэтафары Алена-паэты не маглі пакінуць іх абыякавымі. Да таго ж, знакаміты Данчык, які ў той час пераключыўся на іншы від творчай дзейнасьці (журналістыку, дзеля якой і вучыўся ў НюЁркскім унівэрсытэце), працяглы час не запісваў новых песень, не выдаваў кружэлак. Натуральна, для эміГранцкага асяродьдзя сярэдняга й сталага веку стварыўся музычны вакуўм. Яго й паспрабавалі запоўніць фундатары суполкі «Орса-Рамана», абраўшы аб’ектам сваёй увагі новы дыск Але­на. Ну а кніга «Крок зь цемры» стала зьмястоўным дадаткам да дыску, бо ў ёй зьмешчаны тэксты й ноты песень з розных альбомаў піырокага спэктру гадоў: «Давай патанцуем удвох», «Нармалёк» і «Нармалёк-2» ды, безумоўна, «Толькі сон». Для тых, хто жадае засьпяваць песьні самастойна пад
гітару, ёсьць пазначэньні акордаў для акампанэмэнту — табулятура.
Ва ўступным слове да шыкоўна аздобленай кнігі-зборніка вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімір Арлоў адзначае: «Летась Ален паехаў у Амэрыку, пачаліся размовы — “ня вернецца”. Ды, відаць, адчуў, што ягонай прысутнасьці не стае ня дзе-небудзь, а менавіта тут, у Прыдзьвіньні, у нашым Полацку...».
I, каб прысутнасьць творчай особы Алена ўсё ж дасягнула агульнабеларускай значнасьці й вядомасьці, вырашана было, што Беларуская Музычная Альтэрнатыва будзе прадстаўляць інтарэсы сьпевака ў Менску, а таксама па ўсёй краіне.
Гэтай мэце, натуральна, добра паспрыяў і сам выхад новага альбо­му Алена ў сучасным лічбавым фармаце, на дыхтоўных фірмовых кампакт-дысках. Сьпявак, нагадем яшчэ раз, зьяўляўся ўдзельнікам некалькіх прэстыжных фэстаў (уключна з «БАСовішчам»), уладальнікам Grand Prix прэстыжнага фэстывалю беларускай песьні й паэзіі ў Маладэчне. Асноўны матыў твораў альбома — лірычныя думкі, успаміны пра далёкую Радзіму ды пра радасьць сустрэчы зь ёй пасьля доўгага расстаньня. Усе гэтыя пачуцьці «апранутыя» ў мяккія лірычныя мэлёдыі, ашчадныя аранжыроўкі й сучасныя рытмы, якія будзе прыемна слухаць у аўто падчас доўгіх вандровак на аўтабане («Толькі сон», «Пераклад» і асабліва «Вецер — мой брат»).
Некаторыя песьні альбому «ТольKi сон» ужо знаёмыя слухачам па­водле альбомаў іншых гадоў («Якая ноч», тая самая «Вецер — мой брат»), А песьня «Зіма» з альбому «Давай па­танцуем удвох» (1990) у свой час ста­
ла асновай відэакліпа ды пачаткам сур’ёзнай творчай кар’еры сьпевака. Кліп ня толькі працяглы час круціўся ў папулярнай моладзевай тэлепраГраме 1990-х гадоў «Пяць зорак», але й трапіў у прэстыжную відэазборку «Беларускія барды» побач з такімі кітамі жанру, як С. Сокалаў-Воюш, А. Камоцкі, В. Цярэшчанка, В. Шалкевіч, А. Мельнікаў, 3. Бартосік ды іншыя (гл. VC «Беларускія барды», Мн., 1992, «Берома»).
Ёсьць на альбоме й напамін пра той пэрыяд творчасьці Алена, калі ён зарабляў на стварэньні песень для раскручанага ў свой час расейскага гурта «Ласковый май». У гэтай забытай цяпер музычнай стылістыцы запісана песенька «Гэй, весяло!»
Прысутнічаюць на альбоме таксама творы постфальклёрнага кшталту ў танцавальнай рытміцы («Гарманіст»),
Праўда, падчас праслухоўваньня дыска мімаволі ў душы слухача ўзьнікае настальгія па такіх песьнях Алена, зь якіх пачыналася ягоная слава: па гумарыстычна-сатырычных замалёўках, Пато ствараліся для моладзевай аўдыторыі й дыскатэкаў, па фірмовых аленаўскіх песьнях-жартах, якія тады імпэтна станавіліся нават трап­ным! прымаўкамі новага часу («Вось і качкі ўжо паляцелі, бо ніхто не хацеў паміраць», «Шчасьце — гэта птушка, а птушка — гэта вецер», «Сонечныя зайчыкі сонечнае піва лыкаюць за горадам», «Стаяць, тваю маць», «Мая каханая, як кветка белая: з усімі сьціплая, са мною сьмелая», «Давай, my love, давай!», «Прайшла любоў — гэта канец яскравых сноў», «Скокнуць, Hiбы тыя людзі з самалётаў, потым ганарыцца, што калісьці лётаў»)...
Тым ня менш, рэцэнзуемы аль­бом Алена «Толькі сон» поўніцца но­вым! рэфлексыямі, пошукамі адказаў на адвечныя пытаньні беларускай душы, роздумамі. Ален пасталеў — і сьведчаньне гэтаму сам факт выданьня дыску беларускага сьпевака пасьля дзесяткаў альбомаў на касэтах.
«Беларуская маладзёжная» №2,
12.01.2001, Менск, А.М.
БЕЗЬ БІЛЕТУ
На неба
2007, БМАдгоир
Няма сумневу, што адным з эмацыйных пікаў фэсту беларускай пе­сьи! й паэзіі ў Маладэчне-2ооо стала выкананьне маладым менскім гур­том «Безь білету» кампазыцыі «Мая краіна Беларусь». Трэба адзначыць, што гэтая каманда ўжо пасьпяхова выступала на фэстах «БАСовішча» ў Польшчы, «In Spirit Of Woodstock» у Італіі, атрымала прэстыжныя прызы ў сур’ёзных намінацыях на «Рок-Каранацыі-2000» і нават «Рок-Гільятыне-2000», а таксама правила ў Тэатры Беларускай драматургіі прэзэнтацыю (трэба прызнаць, даволі скандальную) першага сольнага альбому пад назвай «На неба».
Канцэпт-праект «На Неба» гэтага
калектыву стаў вельмі характэрным адлюстраваньнем сучаснага беларускага культурнага кантэксту. I ў пер­шую чаргу ён вызначаецца музычнай стылістыкай песень, якія выконвае гурт. У гэных творах непасрэднейшым чынам спляліся элемэнты фолькрока, лятынаамэрыканскіх рытмаў, брыт-попа, Гранджу й джазу. У музыцы «Безь білету» адчуваюцца ўплывы тэндэнцыяў музычнага мінімалізму, ідэяў мастацкага постмадэрнізму.
У той жа час кампазыцыі прыцягваюць увагу да сябе пастэльнай танальнасьцю гучаньня, дамінаваньнем акустычных інструмэнтаў, імправізацыйным начаткам.
Найвядомейшы гіт альбома — прыгаданая песьня «Мая краіна Бела­русь» — яскравы прыклад нацыянальнага варыянту эвэрГрынаў кшталту «Е1 Condor Pasa» (дарэчы, у 2001-м яна акурат i прынесла гурту яшчэ адзін прыз «Рок-Каранацыі» — лепшая пе­сьня году). Тут ёсьць пранізьлівая мэлёдыка, напісаная падчас вандровак па Італіі, простыя словы мінімалістычнага тэксту, дзе ўся любоў да краіны ўкладзена маладымі выканаўцамі ў той самы рэфрэн «Мая краіна Беларусь» (ён жа — поўны тэкст)...
Пра тое, як арыгінальна мысьляць музыкі, сьведчыць і яшчэ адзін неба­нальны твор — песьня «Прывітаньне» (музыка гурта, словы С. Жорава), які ўяўляе сабою цікавы сынтэз гіп-гопу й фальклёру.
А вось зь песьняй «Пад яліною» музыкі «Безь білету» дэбютавалі сьпярша на зборным альбоме «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва», што быў выдадзены «BMAgroup» за год перад тым. I акурат менавіта пасьля гэтага факту назва гурта стала трывала
асацыявацца зь беларускім фальклёрам, інтэрпрэтацыямі народных тэмаў і тэкстаў («Валадар» — словы народныя, «Жалейка» з стылізацыяй пад фольк нашаніўца А. Бацюкова) ды беларускай паэтычнай клясыкі («Сьвяча» С. Бакавец — М. Багдановіч).
У сваіх інтэрвію музыкі ня раз на­зывал! стыль уласнага гурта фолькэйсід-джазам. Ну з фолькам, здаецца, справа зразумелая: любяць хлопцы й дзяўчаты народныя мэлёдыі й рытмы! А вось дзе эйсід, там і псыхадэлічныя павевы ды алюзыі? Услухаемся ў такія кампазыцыі як «Солнце на чердаке» ці «Вертолёты», паспрабуем занурыцца (хоць яны й на чужой мове) у перакулены сьвет па той бок люстэрка ды паспрабуем адчуць вобразны строй гэтых твораў... Ён зусім не рэалістычны, але зразумелы кожнай мітусьлівай душы.