222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
Увагу аматараў творчасьці клясыкаў Гранджу «Green Day» прыцягне кавэр «Если хочешь знать» у перакладзе й выкананьні «безьбілетнікаў».
Усімі лепшымі якасьцямі свайго выканаўчага майстэрства зіхаціць і талент Ксэні Мінчанкі (скрыпка, флейта) у собскай інструмэнтальнай кампазыцыі «Споласк». А завяршаецца альбом бонус-трэкам зь яскравай кампазыцыяй на польскай мове «Пазытыўныя вібрацыі», якая была запісаная... ў Амстэрдаме з галяндзкім гуртом «Red Light». Дарэчы, наз­ва песьні найлепшым чынам вызначае само ўражаньне ад праслухоўваньня ўсёй гэтай першай кружэлкі Віталя «Артыста» ды ягоных сяброў з «Безь білету». Гэта сапраўды струмень «пазытыўных вібрацыяў», але...
Як бачым, дэбютны альбом гурту выразна полілінГвістычны. Адсоткаў
на 6о у ім роднай мовы, што акурат і стварыла прэцэдэнт цікавасьці да іх на Радзіме. Натуральна, ужо тады фэны, аднак, задумоўваліся: куды будзе рухацца калектыў. Але ніхто ня мог і прадбачыць, што здрадзяць яны аку­рат роднай мове, якая цалкам зьнікне ў пазьнейшых рэлізах. 3 тае прычыны потым вырашылі пакінуць гурт тыя музыкі, хто ня мог гэтага стрываць — скрыпалька Ксэнія Мінчанка, флейтыстка й кампазытар Наста Кісялёва (пазьней вы знойдзеце іх, нашчадкаў подзьвігу Лявона Барткевіча, пакінуўшага ў гэткай жа сытуацыі ў канцы 1980 году гурт «Песьняры», нават у больш прэстыжных праектах). Тыя ж, хто застаўся, нават і ня ведаюць, што іхні ўдалы выступ у Італіі запомніўся якраз беларускім кантэкстам ня толькі Італійцам. У больш шырокі міжнародны кантэкст яны трапілі акурат з тым, чаму потым здрадзілі. Вось што піша пра гэта ўкраінскі мастацтвазнавец Аляксандр Яўтушэнка ў сваёй Грунтоўнай кнізе «Украінська рок-антологія» (Кйів, 2004, выдавецтва «Ав­тограф», стар. 203): «Сярод гуртоў СНД, якія першымі за пяць гадоў існаваньня традыцыі прарвалі ў 1999-м кардоны мілянскага рок-фэстывалю «In Spirit Of Woodstock», былі ўкраінскія «Небесна копалйна» ды «Святошинський крест» (абедзьве каманды з Кіеву), а таксама цікавая фольк-рокавая фармацыя зь Беларусі пад назваю «Безь білету». Астатнія былі традыцыйна зь Нямеччыны, Брытаніі, Славэніі, Францыі, Турцыі, Японіі, ЗША, Кіпру, Вугоршчыны і, натураль­на, з Італіі».
Трапіць у кнігу, прысьвечаную не беларускім і нават не агульным рокпраблемам, а канкрэтна ўкраінскаму
року, — гэта акурат тое, што заслугоўвае ўвагу. Бо ў кнізе Аляксандра Яўтушэнкі нашых можна пералічыць на пальцах: «Безь білету» ў кантэксьце біяГрафіі гурту «Небесна копалйна», і «Песьняры» ў кантэксьце зорных арыентыраў леГендарнага гурта «Кобза». Ну яшчэ родны Менск згадваецца ў кантэксьце рок-рэвалюцыі бо-х (чытаў бы гэта Андрэй Плясанаў). У сувязі з новымі рэнэГадскімі павевамі «Безь білету»,.. дай Бог, каб прыгадаў іх біёГраф якой-небудзь Алсу ці «Чая вдвоем». Пакуль, аднак, не чуваць на­ват опусаў пра саміх новых куміраў «Безьбілетнікаў».
Зрэшты, на вокладцы дэбютнага альбому Беларусаў няцяжка знайсьці падзяку галоўнаму ідэоляГу італійскай імпрэзы, а таксама таленавітаму рок-музыку Мішэлю Монтэкросса, толькі ніхто не здагадваецца, што гэ­та была апошняя згадка эўрапейскага кантэксту ў творчасьці гурта «Безь білету». Такім чынам, калі вам трапіцца нейкім выпадкам у рукі аль­бом «На неба», хапайце тэты рарытэт, не пашкадуеце, а болей тут няма чаго й лавіць.
«Знамя юности» №111, 19.07.2001, Менск, А.М.
ХАРЛІ
Родныя мясьціны
2004, Vigma
Апошні перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі засьведчыў, што толькі некалькі працэнтаў Рускіх (у сучасным разуменьні гэтага панятку) паводле нацыянальнасьці, якія пражываюць у нашай краіне, валодаюць беларускай мовай, і толькі адзін працэнт усіх Рускіх лічыць беларускую мову за родную. А дзе ж сучасныя рускія інтэлігенты кшталту Шчакаціхіна ды Байкова, што рабілі неацэнны ўнёсак у скарбонку беларускай нацыянальнай культуры, запытаецеся вы? Размова ж ідзе пра грамадзян Рэспублікі Беларусь ды ейную дзяржаўную мову!
Адказ на гэтае пытаньне ляжыць усё ж у сфэры адносінаў да роднай мовы саміх Беларусаў. Тым болып, што многія Рускія з паходжаньня людзі і ў наш час выпрабаваньняў білінГвізмам робяць нямала для нацыянальнай культуры ў розных рэчышчах. Напрыклад, той жа кіраўнік вакальна-інструмэнтальнага ансамблю «Харлі» Яўген Чалышаў нарадзіўся далёка за межамі Беларусі, але за некалькі гадоў засвоіў беларускую мову да та­
кой ступені, што сам пачаў ствараць па-беларуску цікавыя, у нечым нават арыгінальныя кампазыцыі й выконваць іх на канцэртах. Аб гэтым сьведчыць і выдадзены кампаніяй «Vigma» поўнафарматны альбом BIA «Харлі» пад прыкольнай у дадзеным выпадку назвай «Родныя мясьціны».
Многія прыхільнікі беларускамоўнай nonі рок-музыкі сустрэлі тэ­ты дыск з прахалодай: занадта шмат на ім русізмаў («свадзебка», «утаміўся», «жарка», «несьпяша» і г.д.), за­надта шмат музычных паўтораў. Але русізмы ў тэкстах — не «сьцёбна-трасянковыя», як у «Ляпісаў», а ад недастатковай інтэГрацыі ўдзельнікаў ВІА «Харлі» ў нацыянальны моўны дыскурс. А для гэтага патрэбны час, якога Яўгену пакуль бракуе. Таму, згадзіцеся, можна толькі вітаць такія намаганьні — самастойна ставараць тэксты па-беларуску, сьпяваць і запісваць беларускамоўныя песьні. Тым болып, што Яўген Чалышаў шчыра прызнаецца ў любові да беларускай мовы: «Беларускую мову я лічу вельмі прыгожай, пявучай, мэлядычнай, ства­раць песьні на якой — адно задавальненьне! I свае думкі пра краіну, якая мяне прыняла ў канцы 1980-х, я выказаў песьнямі з нашага дэбютнага альбому «Родныя мясьціны» (часопіс «Рэстаран &» №3, красавік-травень, 2004).
Стылістычнае самавызначэньне «ВІА» — вядомы музыкаляГічны панятак «вакальна-інструмэнтальны ансамбль», які з савецкіх часоў ператварыўся ў пэўны адметны жанр, мусіць нас адаслаць у пошуку аналёгіяў рэтра-гучаньня да такога беларускага гранда папулярнай музыкі мінулага, як «Песьняры». Таму й
узьнікаюць настальгічныя алюзіі, навеяныя творчасьцю такіх клясычных ВІА... На дыску «Родныя мясьціны» гэтае імкненьне вельмі заўважнае, але сучасныя тэхнічныя сродкі, якімі карыстаюцца музыкі, надаюць гуку болыпае падабенства да «мяккага» варыянту фольк-рока з элемэнтамі world-music, джазавай імправізацыі. 3 «Песьнярамі» й «Сябрамі» ўдзельнікаў «Харлі» родніць лагоднасьць вакальных партыяў Яўгена Чалышава — вучня вядомага «песьняроўца» Ва­лерия Дайнэкі.
Сярод «раскручаных» кампазыцыяў ВІА «Харлі» слухачы диска адзначаць рытмічныя песьні «Ўсю ноч мы танцавалі» (якая знаходзіцца ў ратацыі многіх FM-станцыяў), «Сьнежань» (якая стала адзінай беларускамоўнай песьняй акупацыйнага плебісцыту ОНТ «Песьня года Беларусі’2004»), а таксама «Танцы на Палянцы», на якую створаны маляўнічы відэакліп. Гэта музыка для танцаў, створаная ў фольк-рокавай стылістыцы. На запісу вылучаецца віртуозная імправізацыйная йгра скрыпаля Карэна Карапецяна.
3 фольк-рокавых крыніцаў — песь­ня BIA «Харлі» «Ехалі на коніку» (тэкст Р. Арлова). Тут маторны рытм песьні імітуе доўгую дарогу, а голас Яўгена Чалышава (ці не пад уплы­вай лідэра «Этна-Трыо Троіца» Івана Кірчука) скіраваны на тое, каб падкрэсьліць фальклёрныя алюзіі гэтай кампазыцыі. Да безумоўных удачаў на дыску трэба залучыць песьню «Купаліначка». У ёй ёсьць усё неабходнае для твораў такога кшталту — лірызм, плаўнасьць мэлёдыі ды арыентацыя на лепшыя ўзоры купальскай тэматыкі беларускага фальклёру. I вось у гэ­
тай кампазыцыі лідэр гурта уласным голасам, як сапраўдным інструмэнтам, усёй кампазыцыйнай структурай твора выказвае сваю прыхільнасьць да беларускай тэматыкі. Таксама зьвернем увагу на вытанчанасьць мэлёдыі новай «Купаліначкі».
Адзначым таксама складаныя й разнастайныя аранжыроўкі песень «Сьнежань» ды загалоўнага трэку альбома — «Родныя мясьціны». Тут захапляе далікатная йгра гітарыстаў Андрэя Ускова, басіста Аляксея Зайцава, бубнача Міхала Пендо, клявішніка Кастуся Гарачага, а таксама зноў жа ўласна Яўгена Чалышава, які выступіў на запісу ня толькі як вакаліст, але й як пэркусыяніст.
У цэлым жа дыск, трэба прызнаць, пакідае ўражаньне ня надта поўнай задаволенасьці: хоць мяккае гучаньне дазваляе слухаць дыск без «напругі», але часьцяком узьнікае й жаданьне, каб музыкі ўключылі самую вялікую хуткасьць, «рэзнулі» па гітарах нешта рок-н-рольнае, задалі гард-рокавага імпэту. 3-за адсутнасьці на запісу нават намёку на папулярны сёньня драйв і «кач», думаю, многія слуха­чы будуць наракаць на «халаднаватасьць» музыкі «Харлі»...
Есьць на дыску й своеасаблівая «незразумелка», якая нічога не дадае да творачасьці ВІА «Харлі», а толькі размывае канцэпцыю альбома — гэ­та сумесны з папсовай «зоркай» Аняй Багданавай бонус-трэк «Новогод­няя ночь». Як і тое, што сам дыск, дзе амаль усе песьні беларускія, аздоблены на расейскай мове. Узьнікае падазрэньне, што тэты беларускамоўны канцэпт зроблены з адсутнасьцю веры ў наяўнасьць беларускамоўнага слуха­
ча ў прыродзе. Прынцыповасьць тут не зашкодзіла б!
«Новы час» №9,22.09.2004, Менск, А.М.
Віктар ШАЛКЕВІЧ
Правінцыя
1992/1997, БМАдгоир
Упершыню прыхільнікі бруднага беларускага блюзу, як называў тады свой стыль Віктар Шалкевіч, славуты бард, паэта, артист тэатру й кабарэ, убачылі гэтую касэту ў продажи на трэйцім фэстывалі музыкі Маладой Беларусі «БАСовішча-92» ў Беластоку, але ’шчэ не было ў Беларусі сур’ёзных музычна-выдавецкіх лэйблаў, таму выглядала яна як сьціплая самаробка гарадзенскай студыі Яна Аверкіева. Сьціплая, але якасная. Прычым настолькі, што калі ў 1997 годзе лэйбл «BMAgroup» вырашыў перавыдаць тэты рэліз, яго не спатрэбілася нават перазапісваць. А піэраг фанаТрамаў трапілі нават у праГраму архіўнага кампакт-дыску Віктара Шалкевіча «Добрай раніцы».
Але ўжо на самае першае выданьне попыт быў настолькі вялікі, што тая ж студия Яна Аверкіева не аднойчы паўтарала «Правінцыю» выпуск за выпускам, і папулярнасьць альбома
вельмі хутка перарасла межы роднай Гарадзеншчыны. Ён пачаў зьяўляцца ў музычных шапіках Менску, Віцебску, Гомлі, Берасьця, на выяздных выставах-продажах, што ладзіліся пры канцэртах беларускіх nonі рок-зорак. Пра яго, урэшце, шырока піша цэнтральная беларуская прэса. I хоць ня ўсім падабалася, што бард выступіў тут не зусім як бард, а ў акампаніямэньце рок-гурта «Seven В», але што ж яшчэ было чакаць ад ББББ — бацькі брудна­га беларускага блюзу?