222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Па струнах зь неадступнаю песьняй, -
Сон зьлятае з павек, болю цішыцца стогн,
Не шумяць ясакары, чарэсьні.
Як заўважаюць многія дасьлед-
чыкі, найбольш значнае месца ў грамадзкай сьвядомасьці, а разам і найбольш масавы распаўсюд беларуская бардаўская песьня набыла на мяжы 1980-90-х гадоў (гл. С. Золатаў у «Музыкальной газете» №1-2, 6.1.2002). I ўжо тады маладым прад’юсарам, выдаўцом і журналістам Кастусём Елісеевым быў створаны адмысловы выдавецкі лэйбл «Limas», які акурат і ўзяў пад сваю апеку тэты папулярны жанр. Бардаў пачалі зьбіраць на вялікіх фэстывальных сцэнах, рабіць канцэртовыя ды студыйныя запісы, выдаваць кніжкі й касэты.
Альбом Ланы Медзіч «УрэшцеРэшт» акурат і запісваўся ў сярэдзіне 90-х і распачаў тады цыкль выданьняў жаночае плыні ў беларускай бардаўскай песьні, хоць гэта зусім не азначае, што яна й закладала гэтую плынь.
Лане Медзіч, вельмі тонкай, зграбнай і чульлівай прадстаўніцы інтымнай лірыкі ўрбаністычнага кантэксту, бадай, проста пашанцавала больш за ўсіх. Тэты альбом хоць і складзены з твораў першай паловы 90-х гадоў, але ўяўляе сабой дыхтоўны студыйны рэліз. Тут не давялося, як у архіўных выданьнях Сяржука Сокалава-Воюша, перапрацоўваць вэрхал самаробных хатніх і канцэртовых запісаў, таму рэмайстарынг гукарэжысэра Ўладзіміра Бярберава выглядае нібыта як лічбавы прадукт ад пачатку.
Што да назвы альбому «УрэшцеРэшт», дык каб ня песьня з такім жа тытулам, многія шукалі б сэнсу ў самае сытуацыі вакол беларускай бардаўскай песьні, калі першыя дыхтоўныя масавыя выданьні зьявіліся праз Ю гадоў пасьля росквіту гэтага жанру ў нашай краіне: ужо зьехаў у Амэ-
рыку Сяржук Сокалаў-Воюш, ужо лекары забаранілі сьпяваць Вальжыне Цярэшчанцы, ужо пакінула Радзіму Лана Медзіч, а тут нарэшце яны і ў тыраж выйшлі. «УрэшцеРэшт»!
Праўда, паслухайце саму песьню, бо ў ёй чулае сэрца таленавітай бардэсы ці не выяўляла ’шчэ тады прарочае бачаньне свайго лёсу:
Урэшце рэшт супакойся,
I крылы складзі, і рукі -
Вялікія справы будуць
I гучныя галасы.
Вялікія справы пройдуць
Далёкім і сумным сонцам,
Жахліва прыгожым сонцам, Ды толькі зусім чужым.
Зрэшты, цяпер ёй сьвеціць не «зусім чужое сонца» Расеі, да якога яе цягнула і ў беларускіх вершах ад пачатку: Лану штурхнула да творчасьці Тацьцяна Нікіціна, а глыбока патрыятычная песьня «Менску» ў гэтым альбоме захавала нават падзагаловак «Насьледаваньне М. Цьвятаевай»:
Кожнай вуліцы твар кожны
Не забыцъ, не прайсьці міма.
А скажы, тут яшчэ можна
Быцъ ня мужнаю, а шчасьлівай?
Прыгадваючы зноў конкурс гімнаў Менску на так званым «сталічным тэлебачаньні», я дзіўлюся, чаму яны не заўважылі такіх пранікнёных, шчырых, пяшчотных песень Ланы Медзіч, у якой прысьвячэньняў роднаму гораду ёсьць і болей:
Паветра пахне мокраю зямлёй,
Зямля кастрамі, а кастры мінулым.
Гарызанталі чорных менскіх вулак,
Вы зрэдку абяцаеце такой.
Праўда, іх заўважылі болып пільныя адмыслоўцы. I тая ж «Музыкальная газета», прыгадваючы бардаўскі
выбух пачатку 90-х, пісала: «Пасьля эмацыйнага накалу бардаў-трыбунаў выступ Ланы Медзіч на фэстывалі «Аршанская бітва-92» — нібыта бальзам на душы слухачоў, якімі апаноўвае зусім іншы настрой — пяшчота. У гэтым сутнасьць ейных песень, дарэчы, сталых і мэлядычна, і паэтычна. Сярод іх і «Жаль не пакіне мяне», і «Запомніць імёны», і «Паветра пахне», і іншыя».
Альбом «УрэшцеРэшт» увабраў ажно 26 песень, поўных неверагодна шчырага пачуцьця й вольнага разумовага палёту. Кожны знойдзе ў гэтых песьнях радок для сябе ў пакутлівых пошуках сэнсу жыцьця. А мяне, заўсёдніка тых бардаўскіх тусовак болып як 20-ці гадовай даўніны, што пісаў натхнёныя рэпартажы ў моладзевай прэсе, асабліва й асабіста кранулі такія радкі, прасякнутыя нейкім пачуцьцём патаемнае еднасьці:
Божа, будзь ласкавы з тымі,
Хто натхненъне мне прыносіў, Хто мяне да неба ўзносіў...
Дарэчы, фундатар і аўтар ідэі гэтага выданьня Кастусь Елісееў, які таксама пачуе нешта сваё асабістае ў далікатным «Пажаданьні», сам пільна папрацаваў над ягонай мастацкай аздобай, стварыўшы ў шэрагу іншых узораў маштабную сэрыю беларускай жаночай бардаўскай лірыкі.
«Ніва» №2,12.01.2003, Bialystok, В.М.
Вольга СІДАРУК
Берасьцейскае вогнішча
1999, Limas
У папярэднім артикуле гэтае кнігі мы распавялі пра яркую прадстаўніцу беларускіх сьпеўных паэтаў — Лану Медзіч. А вось творчасьць Вольгі Сідарук хоць і блізкая ёй паводле ўвасабленьня тонкіх лірычных настрояў і выканаўчай манеры, аднак, належыць да зусім іншай плыні гэтага жанру. Тут гаворка пойдзе аб прафэсійнай паэзіі (часам і клясычнай), рэанімаванай да новага жыцьця дасьціпнымі выканаўцамі — песьнярамі.
Выдатная паэзія Ніны Мацяш, Алеся Каско, Анатоля Дэбіша, Вінцэся Вашэкі ды інпіых гэрояў берасьцейскага літаратурнага кола дала матэрыял на першы сольны альбом Вольгі Сідарук (адсюль і назва, што сымбалізуе дружнае кола ля сяброўскага вогнішча). Рэліз стаўся магчымым дзякуючы пільным намаганьням дыхтоўнай менскай лічбавай студыі «Limas» і ейнага фундатара Кастуся Елісеева.
«Дабрачынныя замежныя й гуманітарныя айчынныя фундацыі, — як напісана ў буклеце гэтай касэты, — да выданьня альбому не спрычы-
няліся». А шкада, бо тэты відавочна некамэрцыйны праект вельмі цёпла сустрэла й публіка, і прэса, але паспрабуйце знайсьці яго ў шыкоўных музычных крамах. Грошай на вялікія тыражы й адпаведную раскрутку ў выдаўцоў відавочна не стае.
«Музыкальная газета» пісала тым ня менш адназначна: «Вольга Сідарук прыцягвае ня толькі чароўнымі мэлёдыямі ды пяшчотнымі гітарнымі пераборамі, але й проста наяўнасьцю голасу. Сучасная эстрада прымусіла нас забыць, што такое сьпеўны голас, але ў Вольгі ён ёсьць, і даволі шырокага тэмбравага спэктру — ад сапрана й вышэй» («МГ» №30 за 01.08.2000).
Прадбачваючы іранічнае стаўленьне многіх чытачоў да нейкай асаблівай «чароўнасьці» бардаўскіх мэлёдыяў, якія нярэдка вандруюць зь песьні ў песьню без істотных зьменаў, спынюся менавіта на гэтым аспэкце. Бо сапраўды, шчыра кажу, Бог даў Вользе Сідарук талент адкрыцьця ўласных непаўторных мэлёдыяў. Іхні надзвычайны арэол зацягвае слухача ўжо ад першай песьні «Цудоўная пані» на вершы Вінцэся Вашэкі. I ты ловіш сябе на думцы, што гэта тая бардаўская песьня, якую ня кожны дамарослы бард здалее падхапіць, зьняўшы акорды. Процьмай талентаў трэба валодаць дзеля гэтага.
А свае вакальныя таленты й тонкае адчуваньне паэтычнага слова кампазытар Вольга Сідарук эксплюатуе бяз жалю, самаахвярна аддаючыся песьні. Адным з супэр-гітоў альбому я назваў бы «Калыханку бусьліхі», дзе бардэса ўдала спалучыла знакамітую фальклёрную мэлёдыю «Люлі-люлі, прыляцелі гулі» з уласным экзэрсысам на вершы Міколы Пракаповіча:
Крылцы стаміліся ціхенька-ціха Радасьць і ўцеха мая.
Сьпіце, засьніце — ужо й салаўіха Кліча ў гняздо салаўя.
Путча заснула, под дубам крыніца Мора далёкое сьніць,
Толькі на тоненькай-тонкай галінцы
Месячык срэбна зьвініць.
Розныя крыніцы так гарманічна зьліліся ў гэтым творы, што калі выйшла першае выданьне альбому, дзе ў сьціплым буклеце не было пазначана ўсіх аўтараў, многія ўспрынялі яго як вынік творчага плёну аднаго чалавека — бардэсы Вольгі Сідарук. Ды й сёньня гэтак — цэльна й пераканаўча — ўспрымаецца ўвесь альбом.
Зрэшты, гаворка пра цэльнасьць таксама мае пэўны ўмоўны характар. Бо пры жаданьні з твораў альбома можна вылучыць і своеасаблівыя манумэнтальныя глыбы («Ноч» на вершы Аляксея Белага, «Высьпелі яблыкі» на вершы Зінаіды Дудзюк), і гэткія зухаватыя настраёвыя замалёўкі («Верасьнёўскі дождж» і «Цыганская» на вершы Васіля Сахарчука, «1864 год» на вершы Міколы Купрэвіча).
Разнастайная й жанравая палітра праглядае ў гэтай цэльнасьці. Дасьледчыкі адзначаюць і пранікнёную лірыку каханьня, і гісторыка-публіцыстычны нацяг, і ўзвышанасьць рэлігійных матываў у гэтых песьнях. I нават лірыка не абмяжоўваецца сьціплым наборам стандартных штампаў кшталту «а я лягу-прылягу галавой на карчагу — хай праедзе машына па дурной галаве». Тут гэтую лірыку вылучае шчырасьць пачуцьцяў, багацьце мастацкіх фарбаў, дасканаласьць паэтычнае мовы. Вось хоць бы як у песьні «Запрашэньне на танец» на вершы Аляксея Белага:
Для нас саксофон і габой Пяюцъ і галосяцъ.
Давай потанцуем з тобой Хай нам пазайздросьцяць.
Хай зъ цемры глядзяць у вакно
Півоні і ружы,
А нас саладзей за віно, Каханъне закружыцъ.
Самае дзіўнае, што тэты камэрцыйна нераскручаны прадукт ужо вытрываў два выданьні. А, мо, дзівам было б якраз адваротнае: каб гэткі саюз выдатнай паэзіі, унікальнага голасу й бездакорных кампазыцыяў застаўся б нейкім незапатрабаваным.
Над мастацкай аздобай альбома працаваў Кастусь Елісееў, гукарэжысэр Павал Захаранка, майстарынг Уладзіміра Бярберава.
Альбом Вольгі Сідарук «Берасьцейскае вогнішча» значна пашырыў уяўленьні прыхільнікаў бардаўскай песьні й аб жанравым, і аб геаграфічным арэоле ейнага існаваньня ў Беларусі: Менск, Гомель, Полацак, Гародня, Ворша, Ліда, Берасьце й г.д. Ці ня час падумаць пра месца для грандыёзнага фэстывалю? Ня ўсё ж у польскі вырай на «Бельскую восень» лётаць.
«Ніва» №3, 19.01.2003, Bialystok, В.М.
Сяржук
СОКАЛАЎ-ВОЮШ
Беларускія сюжэты
1999, Limas
Чарговая згадка беларускай бардаўскай дыскаГрафіі зноўку датычыць жывога клясыка гэтае плыні Сяржука Сокалава-Воюша, які жыве, праўда, ня ў родным Наваполацку, а то ў НюЁрку, то ў Мюнхэне, то ў Празе. Тым ня менш, яму «краёў чужых ня трэба», ён усюды застаецца актыўным, дзейсным Беларусам.
Трэба сказаць, доўга рыхтаваў лэйбл «Limas» гэтае выданьне. Вельмі шмат часу й сродкаў заняла рэстаўрацыя й лічбавая кансэрвацыя архіўных запісаў барда зь ягоных лепшых (падпольных) канцэртаў у часіны юнацтва. Затое якая атрымалася сапраўды Грунтоўная падборка: аж паўтары гадзіны ўнікальных запісаў, захаваных у прыватных калекцыях Наваполацку, Менску, Беластоку, Мюнхэну, Праri, Ню-Ёрку. I гэта тым больш каштоўна, што пік папулярнасьці барда трапляе на часіны, калі пра і'рунтоўную студыйную працу для нефармальных артыстаў нельга было й марыць. Гэта быў час імклівага скону так званага «разьвітога сацыялізму»
й прадчуваньня новай эпохі пераменаў, названай «перабудова».
Першы артыкул пра Сяржука Сокалава-Воюша зьявіўся ў яшчэ пакуль камсамольскім моладзевым друку толькі ў 1985 годзе, хоць ужо тады гэта была славутая зорка, песьні якое ў самаробных магнітазапісах мела кожная беларуская сям’я. Аўтарытэтны малады філёляг Вінцук Вячорка, лідэр моладзевых нефармальных суполак «Майстроўня» й «Талака», вымушаны быў падпісацца псэўданімам В. Вацлаўскі, бо ўласнае ягонае прозьвішча было ў чорных сьпісах усіх падкантрольных тагачаснаму рэжыму рэдакцыях. Але ўпершыню ўдалося данесьці да публікі факты біяГрафіі таямнічага куміра, фраі'мэнты ягоных папулярных песень «Грунвальд», «Аксамітны вечар», «Зарніцы».