222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
Ідэя праекту належыць ксяндзу Міхалу Сапелю, а рэалізатарам выступіў вядомы ўжо нам прад’юсэр З’адзіночаньня Маладых Каталікоў Мікола Арцюхоў (нагадаем рэлізы зь ягоным удзелам «Золак», «Сьвятая ноч»), Рэмайстарынг падрыхтаваных Вольгай Паўлоўскай запісаў зрабіў гукарэжысэр Пятрусь Цюрыкаў.
У праГраму ўвайшлі аж 28 разнастайных калыханак (фальклёрных і аўтарскіх), якія ўзьяднаныя ў цэльны стылёвы прадукт праз адметную
Гістарычныя праграмы НШк манэру самой выканаўцы. Ёсьць нават творы ў некалькіх тэкставых і мэлядычных рэдакцыях: «Хадзіў коцік па капусьце» ды «Ходзіць певень па капусьце», «Баю-баю, дзіцетка» ды «Баю-баю, міленькі»...
Цікава, што нават вядомыя мне калыханкі клясычнага рэпэртуару апынуліся тут ажно ў некалькіх новых вэрсыях: «Люлі-люлі, прыляцелі куры», «Люлі-люлі, наляцелі куры», «Люлі-люлі, ўсе дзеткі паснулі»... Так што ня толькі гусі ды гулі здаўна наганялі здаровы сон на беларускіх дзетак.
Зусім арыгінальнымі творамі гэтага жанру, якія нясуць шмат нават нечаканых адкрыцьцяў у разьвіцьці сюжэту, падаліся мне калыханкі «Ай, сон з дромай», «Пайшоў коценька-каток у лясок», «Люлі-люлі, спаці, добры сон дзіцяці».
Зрэшты, мо, і памьілкова разглядаць тэты дыск у катэгорыі дзіцячых запісаў, бо яны хутчэй... бацькоўскія. Невыпадкова ж выдаўцы пішуць ва ўступным слове: «Мэта праекту — дапамагчы бацькам навучыцца самастойна сьпяваць калыханкі свайму дзіцяці. Фактычна, гэта жывы падручнік з 28 мэлёдыямі, але пакуль ідзе вучоба, або вас няма ўдома, ён можа часам і сыграць ролю нянькі».
Сярод стваральнікаў гэтага цікавага праекту знаходзім у буклеце й іншыя вядомыя імёны дзеячаў беларускага шоў-бізнэсу: мэнэджэр лэйблу «BMAgroup» Віталь Супрановіч, дызайнэр Ягор Шумскі (якога мы памятаем яшчэ з мастацкай аздобы знакамітых альбомаў «Трэба рабіць» гурта «Partyzone», зборнікаў «Генэралы айчыннага року», «Я люблю ліцэй» і г.д.) ды інш.
Паслухаўшы жывое выкананьне калыханак Вольгі Паўлоўскай, слухач мае шанц пашукаць іхнія тэксты на сайце выдаўцоў http://kalychanki. at.tut.by, дзе ёсьць таксама забаўлянкі, лічылкі, іншыя дзіцячыя песьні ды ўсё, што спатрэбіцца ведаць маладым бацькам, каб выхаваць з сваіх нашчадкаў сумленных і годных людзей.
«Наша слова» №25, 09.07.2003,
Менск-Ліда, В.М.
Васіль БЫКАЎ
Быкаў на Свабодэе 2004, RFE/RL Іпс.
У краіне, дзе лідэр нацыі з гонарам можа пахваліцца, што ён вучыўся на вершах Быкава і Скарыны-піцерскага (чытайце стар. 622 ў кнізе А. Фядуты «Палітычная біяГрафія ...»), гэты дыск можа выклікаць сапраўдную зьбянтэжанасьць: «Mamma mia, няўжо вось яно, сапраўды пачалося? Ці ня песьні на вершы Быкава пасьпелі ўжо змайстраваць на патрэбу моманту?»
Але не хвалюйцеся. Гэта рэальны Быкаў, а не фантастычны: проза, публіцыстыка, мэмуарыстыка... Такі ўнікальны падарунак сваім слухачам і ўсім аматарам літаратуры зрабіла Беларуская служба «Радыё Свабода»: іхнімі намаганьнямі на кампакт-
дыску выдадзены збор выступаў, камэнтароў, інтэрвію, літаратурных чытаньняў нашага клясыка сусьветнага маштабу Васіля Быкава.
Такім чынам, упершыню была зроблена спроба распачаць выданьне на лічбавых носьбітах збору галасоў тых, каго завуць ня йнакш як апосталамі нацыі: пісьменьнікаў, філёзафаў, палітыкаў. Але гэтая сэрыя пакуль у пэрспэктыве, а рэальна зараз мы маем вось гэты самы першы, а таму й бясцэнны артэфакт сучаснае беларускае культуры ды літаратуры — дыск, на якім зафіксаваны для нашчадкаў голас Васіля Быкава, пісьменьніка й франтавіка, мудрага філёзафа й грамадзкага дзеяча, палітыка й чалавека.
Калі гаварыць пра выданьне, назва якога больш поўна гучыць гранічна інфарматыўна — «Быкаў на Свабодзе. Збор выступаў клясыка беларускае літаратуры ў этэры Радыё Свабода», дык ягоны зьмест можа захапіць ад першай жа спробы праслухоўваньня. Гэтак высокі ўзровень думаньня пісьменьніка, шырокі абшар філязофскіх абагульненьняў і высноваў, што мімаволі ўзьнікае жаданьне адразу даслухаць да фінала тое, што назапашана на дыску. Бо ўсе гэтыя думкі, пытаньні й адказы на іх пастаянна мітусяцца ў нашых беларускіх галовах, але толькі геній Васіля Быкава дазволіў так дакладна й пераканаўча іх сфармуляваць.
А распачынаецца гэты 72-хвілінны экскурс у духоўны сьвет нацыянальнага Генія кароткай інтрадукцый, якая адрасавана супрацоўнікам аўтарытэтнай, непадцэнзурнай дзяржаве радыёстанцыі: «Надвячоркам кожнага дня я ўключаю прымач і шукаю
«Свабоду». Toe сталася звычаем і патрэбай душы». Упэўнены, што гэтыя словы змаглі б падтрымаць многія Беларусь!, іпто стаміліся ад замоўленага пустабрэхства дзяржаўнага радыё й БТ (адно спрэс чужамоўнага ды яшчэ хлусьлівага).
Далей слухач дыска мае магчымасьць праслухаць арыГінал прамовы «Курапаты — толькі кропля ў моры крыві» 1988 г. (з аўтарскімі інтанацыямі ды акустычнымі асаблівасьцямі запісу ў менскім Чырвоным касьцёле), у якой пісьменьнік упершыню заклікае «памятаць тыя ахвяры, што былі панішчаны ў гады сталіншчыны», а таксама «назваць імёны катаў гэтых людзей». Бо, як сьцвярджае пісьменьнік, кат і ягоная ахвяра зьвязаны інфэрнальна, а таму чалавецтва павінна памятаць імёны абодвух.
Вялікую частку сабранага на дыску матэрыялу складаюць інтэрвію ды прамовы пісьменьніка, якія тычацца палітычнай сытуацыі ў Беларусі з 1995 года, калі былі па-барбарску зьбітыя й выкінутыя з залі паседжаньняў апазіцыйныя дэпутаты Вярхоўнага Савету XIII скліканьня. Васіль Быкаў у сваім інтэрвію назваў гэтую акцыю антыдэмакратычных сілаў «прэлюдыяй фашыстоўскага рэжыму».
Прыцягвае ўвагу й пераканаўчае паліталягічнае эсэ Быкава «Дэмакратычныя выбары ва ўмовах таталітарызму немагчымыя», якое слухаецца з асаблівай увагай у наш «час песымізму й паняверкі». Філязофскай Грунтоўнасьцю адрозьніваецца прамова пісьменьніка «Ўрокі Нюрнбэргу актуальныя й цяпер», якая тычыцца ўзьнікненьня фашызму ў духоўным жыцьці «самай духоўнай нацыі Эўропы — Нямеччыны». Гучаць тут і тры-
вожныя гістарычныя паралелі, і заклік быць пільнымі перад абліччам сучасных праяваў фашызму. Іншы бок змаганьня з фашызмам і яшчэ адно пераасэнсаваньне вынікаў перамогі ў вайне пісьменьнік разглядае ў інтэрвію «Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды». Захапляе глябальнасьць мысьленьня гэтага пісьменьніка й вялікага чалавека Сусьвету.
Вядома, што й цяпер не спыняюцца спробы дзяржаўных установаў сфармуляваць нацыянальную ідэю беларускай дзяржавы. Часам здаецца, што вынікам гэтых «попіукаў» стане такі монстар, які паводле свайго дзівацтва не саступіць «рыначнаму сацыялізму». Але спыніцеся, спадары: нацыянальная ідэя ўжо даўно сфармулявана. Трэба толькі адкрыць свае душы для разуменьня словаў Васіля Быкава ў прамовах «Тэта — злачынства стагодзьдзя», «Несвабода спараджае майстроў масавых забойстваў», «Я — Беларус і мая родная мова беларуская», «Трэба жыць дома. Ня ўсім выпадае такое шчасьце», «Трэба змагацца за родную мову», «Мы занадта слабыя, каб дзейнічаць паасобку», «Сьвечка надзеі»...
Асобная тэма прамоваў Васіля Быкава — стан беларускае мовы ў Беларускай дзяржаве, якой навязаны так званы білінГвізм ці «равноправие языков». Таму зразумелая крытыка й пратэст пісьменьніка супроць моўнага валюнтарызма ў прамовах «Беларуская мова перажывае ўнутраны крызіс», «Трэба змагацца за родную мову».
Літаратурная частка творчасьці Васіля Быкава прадстаўлена на дыску фраГмэнтамі аўтарскага чытаньня знакамітых твораў пісьменьніка
«Мертвым не баліць», «Альпійская баляда», «Сотнікаў», «Знак бяды», «Доўгая дарога дадому» (Увага! Урывак з кнігі «Доўгая дарога дадому» пададзены на трэку 16, а інтэрв’ю «Люблю ручку, каб яна была з тонкай лініяй...» пад нумарам 15, а не наадварот, як пазначана ў трэк-сьпісе).
Захаваныя на трэках дыска публіцыстычныя, філязофскія гутаркі й прамовы, літаратурныя творы сьведчаць суайчыньнікам пра магутную постаць таленту Васіля Быкава, зь якім нам выпала шчасьце быць сучасьнікамі.
Цяпер, калі Васіля Ўладзіміравіча ня стала, мы з асаблівай удзячнасьцю й надзеяй услухоўваемся ў голас пісьменьніка, спрабуем асэнсаваць той духоўны скарб, які перадаў ён напічадкам.
I дзякуй супрацоўнікам Беларускай службы «Радыё Свабода» за тое, што яны падзяліліся гэтым скарбам з народам Беларусі, зрабілі тэты дыск набыткам нашай культурнай і гістарычнай спадчыны, разнастаілі беларускую фанаГрафію.
«Народная воля» №137,27.07.2004, Менск, А.М.
MELODY OF
OSHAWA
Belarusian Dances
1971, Pahonia records
Спадчына канадыйска-беларускай фірмы «Pahonia records» захавала для наіпчадкаў рарытэтныя запісы беларускіх песень у выкананьні Лювэнскага студэнцкага хору (Бэльгія), творы кампазытараў-эміГрантаў М. Куліковіча-Шчаглова, М. Равенскага, выканаўчае майстэрства сьпевакоў М. Забэйды-Суміцкага, С. Шулькі, П. Конюха. На рубяжы 1980-90-х гадоў мінулага стагодзьдзя ўсё гэта пакрысе начало вяртацца й да слухачоў на Радзіме. Найперпі крок да адраджэньня зрабіла прэса, адным з адкрыцьцяў якое стала беларуская аркестра канадыйскага гораду Ошава пад кіраўніцтвам Баляслава Лішчонка, які памёр у 1990 годзе, але пакінуў па сабе некалькі альбомаў (на дысках і касэтах) з узорам! інтуітыўна-наіўнага фальклёру. У нашых руках апынулася другая частка 2LP збору «Беларускія танцы», запісанага яшчэ ў 1960-х гадох.
У 1990-1991 г.г. цэнтральная беларуская прэса пазнаёміла зь першай часткай запісаў аркестру «Melody Of Oshawa», з інструмэнтальнымі запі-
самі дуэту Баляслаў (акардэон) і Гэля (бубны) Лішчонак. Рэпэртуар жа гэтага рэлізу мае арыгінальны характар і зусім не паўтарае папярэднія выданьні.
Калі слухач і знойдзе тут нейкія супадзеньні, дык хіба толькі ў назвах твораў. Напрыклад, славутую польку «Янку», папулярную мэлёдыю песьи! «Ад чаго ж ты лысы...», беларускі гімн «Люблю наш край», зухаваты танец «Мікіта» на кружэлцы выконвае аркестра, у той час як касэтнае выданьне прадстаўляла іх раней у выкананьні дуэту.
Разам з тым, у выкананьні беларускае аркестры з Канады слухач пачуе беларускія полькі «Вяночак», «Сірацінка», беларускія вальсы «Радасьць вясны», «Ціхі летні вечар», а таксама «Смаргонскую кадрылю», танГа «Пакахай» ды іншыя танцы («Юрачка», «Месяц»).
Аранжыроўкі дванаццаці твораў, якія гучаць на гэтай кружэлцы, належаць ня толькі самому Баляславу Лішчонку, але й іншым славутым кампазытарам беларускае эміі'рацыі ў Амэрыцы: М. Куліковічу-Шчаглову, Б. Новаку, А. Бенеўскаму, А. Зордан.