• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    «Чырвоная зьмена» №42, 21.04.1994, Менск, А.М.
    РАДАВОД Фальклёрны ансамбль ЗАТ «Атлянт»
    2003, Каўчзг
    Беларускія культуролягі ня без падставы б’юць трывогу: у небясьпецы традыцыйная культура, на зьмену якой прыходзіць музычны эрзац, які ўсё больш і больш апаноўвае сьвядомасьцю людзей, асабліва гараджанаў. Але ці гэта насамрэч так? Сапраўды, праблемы ёсьць, але мы з вамі зьяўляемся сьведкамі шматлікіх прыкладаў адраджэньня беларускае нацыянальнае культуры як у вёсцы, гэтак і ў горадзе. Асабліва гэта тычыцца разьвіцьця сьпеўнае культуры Беларусаў, калі паўсюдна зьяўляюцца, сталеюць, набываюць вядомасьць фальклёрныя гурты, выканаўцы ды капэлі.
    Адным з такіх прыкладаў плённага разьвіцьця беларускай народнай песьні ў гарадзкіх умовах можна назваць дзейнасьць фальклёрнага ан­самбля «Радавод», што ўжо 20 гадоў працуе пры Менскім заводзе лядоўняў — ЗАТ «Атлянт». Да нядаўняга часу гэты цікавы сьпеўны гурт узначальваў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Міхась Пацук, жыцьцё якога
    ў росквіце гадоў восеньню 2004 году абарваў траГічны выпадак.
    За гады існаваньня самадзейнага калектыву было дадзена некалькі соцень канцэртаў як на сцэне заводзкага клюбу, гэтак і на гарадзкіх ды фільгарманічных пляцоўках, падрыхтавана некалькі канцэртовых праГрамаў, якія неаднаразова трансьляваліся ў этэры Беларускага радыё.
    Сапраўдным сьвятам для заводзкіх артыстаў і аматараў народнае песьні стала канцэртовая праграма, прысьвечаная дваццацігадоваму юбілею ан­самбля «Радавод». Паказальна, што юбілейны канцэрт супаў япічэ з адной знакавай падзеяй у культурным жыцьці «Атлянта» — прэзэнтацыяй поўнафарматнага кампакт-дыску ан­самбля «Радавод». А гэта значыць, што беларуская культурная скарбонка папоўнілася яшчэ адным цікавым выданьнем. Прыемна адзначыць, што кіраўніцтва прадпрыемства, прафсаюзны камітэт Менскага заводу лядоўняў з разуменьнем аднесьліся да ідэі выданьня фанаГрафічнага дыска зь беларускімі народнымі сьпевамі ды дапамаглі ажыцьцяўленьню гэтага праекту фінансава, што ня надта часта адбываецца на прадпрыемствах Беларусь
    Як падкрэсьліў на юбілейным канцэрце старшыня прафкама ЗАТ «Атлянт» В.А. Нікалаенка, «кожны на­род у сьвеце пазнаецца паводле сваёй нацыянальнай культуры. У тым ліку й песеннай. Пра тое, што беларус­кая песьня можа быць цікавай масаваму слухачу, захоўваючы сваю адметнасьць, упершыню нагадаў у канцы 1960-х/пачатку 70-х наш знакаміты ансамбль «Песьняры». Менавіта «Песьнярам» мы абавязаныя тым,
    што сьвет упадабаў мілагучнасьць беларускіх сьпеваў, прыгажосьць беларускай душы. Прайшоў час. Зьявілася яшчэ шмат творчых калектываў, якія працягнулі гэтую працу. Добра, — працягваў прафсаюзны лідэр, — што й на нашым прадпрыемстве ёсьць такі калектыў, які гэтаксама шмат гадоў прапагандуе беларускую песьню, працягвае традыцыю беларускае духоўнасьці, зьвяртае слухачоў да род­ных каранёў, да беларускага радаводу. Вялікі дзякуй вам за тое, што вы зьберагаеце й папулярызуеце беларус­кую песьню, за тое, што вы робіце для духоўнага адраджэньня нашых працаўнікоў. Таму атлянтаўцы жадаюць заводзкім артысткам новых яскравых песень, канцэртаў, дыскаў, каб фальклёрны ансамбаль «Радавод» стаў вядомым на ўсю Беларусь!»
    Асноўным творчым здабыткам фальклёрнага ансамбля зьяўляюцца галасы самадзейных сьпявачак ансамбля «Радавод» — працаўніц Менскага завода лядоўняў. Менавіта праз любоў да беларускае народ­нае песьні, праз фантастычную працалюбнасьць атлянтаўскіх жанчынаў ансамбль набыў рысы й узровень прафэсійнага фальклёрнага калектыву.
    Слухачы па-сапраўднаму могуць ацаніць выканаўчы ўзровень ан­самбля «Радавод», калі праслухаюць на новым дыску ці на канцэрце знакамітыя беларускія песьні «Ой, аралі хлопцы ніву», «Як хацела ж мяне маці», «Ой, дзяўчына куды йдзеш»... Зразумела, што чакаць ад самадзей­ных арыстаў аўтэнтызму ці супэрвыкшталцоных апрацовак народных песень не даводзіцца. Шмат у іх ёсьць і таго, што клічуць «папсовасьцю» ды жаданьнем зьвесьці народную песьню
    да сучаснага застольнага ейнага варыянту. Такія хібы псуюць творчасьць і самадзейных, і прафэсійных выканаўцаў. Ад іх не пазбаўлены й «Радавод».
    Але праГраму ансамбля складаюць ня толькі знакамітыя народныя мэлёдыі ў папулярных аранжыроўках, але й беларускія народныя сьпевы, адмыслова запісаныя й аранжыраваныя для «Радавода». Такім выдатным творам на дыску зьяўляецца мэлядычная песьня «За сонцам ня бачу», якая была запісана ўдзельніцай ансамбля А. Букатай у роднай вёсцы, што знаходіцца ў Лельчыцкім раёне. Цяпер дзякуючы таму, што твор трапіў на дыск, мэлёдыя песьні стане больш вядомай шматлікім аматарам беларускай песьні па ўсёй Беларусі.
    Асобны падарунак аматарам фальклёрнай творчасьці ў сучасным кантэксьце — запісы сучасных беларускіх прыпевак. Іхні аўтар і выканаўца — удзельніца ансамбля «Радавод» Валяньціна Кудзі. 3 дапамогай ейнага цудоўнага, звонкага голасу, гарэзьлівага й вясёлага характару беларуская прыпеўка для многіх стала жаданым госьцем на дыску фальклёрнага ан­самбля, на канцэртах «Радаводу», хоць ёсьць у ёй выразны водгалас звычайных расейскіх частушак. Ды ўсё ж ёсьць, бадай, у радаводаўскіх частуш­ках усё, што трэба для таго, каб не змаўкалі слухацкія аплядысмэнты: дасьціпнасьць, народны гумар, цудоўная сакавітая беларуская мова, карані якой у шырокай народнай душы...
    Ну а завяршае праГраму дыска твор беларускага кампазытара I. Гвозьдзіка на верш У. Карызны «I ў вас, і ў нас», які пастаянна выконваецца ансамблем «Радавод» падчас заводзкіх мерапрыемстваў, на гарадзкіх
    і рэспубліканскіх канцэртах і фэстывалях. Гэты зухаваты й аптымістычны твор вельмі падабаецца атлянтаўцам і служыць напамінам пра тое, што калі будзе добрая праца, дык будуць і песьні. Таму прыемна ўсьведамляць, што на «Атлянце» ня толькі ствараюць якасныя, вядомыя ва ўсім сьвеце лядоўні, пральныя машыны, але й цудоўна сьпяваюць. А на гэ­та здатныя толькі таленавітыя людзі, якімі багатая наша Беларусь!
    «Д/плянт» №9,27.05.2003, Менск, А.М.
    GLORIA
    Парафіяльны хор Менскай архікатэдры 2000, Limas
    Гэта не адзіны прыклад беларускае рэлігійнае фанаГрафіі ў гэтай кнізе, хоць шукаць іх давядзецца ў роз­ных ейных разьдзелах: нагадаем альбом Алеся Камоцкага «Псальмы» ў бардаўскім ключы ад польскай фірмы «Magton», папулярную музыку віцебскага гурта «New Cosmopolis» ад знакамітай «BMAgroup», жорсткія рытмы nu metal менскага «Tesaiirus» ад лэйбла «Parachia records», мяккія рок-нрольныя варыяцыі гурта «Золак» ад выдавецкай суполкі «ZMK records», кранальныя хваласьпевы Марыі
    Скуратовіч пад гітару ад кампаніі «Limas». I гэта, бадай, ня дзіўна для тых, хто без аніякае настальгіі прыгадвае часіны таталітарнае камуністычнае тыраніі: і папулярная музы­ка, і рэлігійная тады проста застылі ў разьвіцьці пад прэсам ідэалягічных штампаў. Hi легкадумная эстрада, ні саматужны попс-фольк, ні ўзоры застылага сымфанізму не былі ў гэткім таталітарным загоне ў тыя «райскія» гады, ня зьведалі гэткага горкага лёсу, як музыка папулярная й рэлігійная. Відаць, было нешта агульнае ў гэтых накірунках? Магчыма, здольнасьць пранікненьня ў глыбіні масавае сьвядомасьці.
    Дарэчы, імя згаданай Марыі Скуратовіч слухач знойдзе й на бачынах буклета гэтага збору духовых песьнясьпеваў Парафіяльнага хору Менскай Архікатэдры Імя Найсьвяцейшае Марыі Панны (гэткую поўную назву ён мае).
    Хор «Gloria» выкарыстоўвае ў сваім рэпэртуары ейныя беларускія пераклады рэлігійных канонаў замежных аўтараў — сырыйскага гімну IV стагодзьдзя «Хлеб нябесны даў нам Пан», а таксама лятынскіх канцыяналаў «Езу, мой Бог», «Перад абліччам анёлаў», «Слаўся, Марыя». Трэба адзначыць, што асаблівая ўвага надаецца айчыннай каталіцкай традыцыі, хоць часам і тут спатрэбілася дапамога перакладчыкаў. Як, напрыклад, у польскамоўным колісь творы беларускага ксяндза Каліноўскага (імя, на жаль, не захавалася) «Ave Maria»:
    О беззаганна, прымі
    Дзяцей сьпеў, які
    На хвалу тваю Сёнъня узносім!
    Праўда, нямала твораў гучыць
    тут і на мове арыгіналу: «Agnus Dei», «Confitemini Domine», «Ubi Caritas», «Laudate Dominum». Гэта нешматлікія ў гэтай праГраме ўзоры сусьветнае каталіцкае традыцыі
    Сольныя вакальныя парты' выконвае тут Вікторыя Янько ў суправаджэньні скрыпак Тацьцяны Малухінай ды Ірыны Пашук, а такса­ма аргану Антаніны Калечыц. Што да апошняй, дык гэта ня проста цёзка па прозьвішчы знакамітай цымбалісткі гурта «Ліцьвіны» Марыны Калечыц, а родная сястра. Бог шчодра надарыў гэтую сям’ю музычным натхненьнем і талентамі.
    Арганныя прэлюдыі Ё.С. Баха, якія сталіся своеасаблівай інструмэнтальнай кодай альбому, выконвае ўжо іншы майстар — Сяргей Багданаў. Ён жа стаўся тут і гукарэжысэрам запісу. А Густоўным музычным кіраўніком і ўдумлівым дырыжорам праявіла сябе Людміла Мясьніковіч.
    Дадамо таксама для аматараў сусь­ветнае музычнае клясыкі, што ў гэтым альбоме сярод сваіх куміраў яны знойдуць творы ня толькі вялікага Ёгана Сэбастыяна Баха, але й знакамітага Італьянца, які моцна на яго паўплываў — Антоніё Вівальдзі.
    Асаблівы інтэрас, аднак, уяўляе багаты арыгінальны рэпэртуар хо­ру: «Малітва за Беларусь» Сяржука Бараўнёва, «Пан — сьвятло і збаўца мой» Марыі Пашук, «Міласэрдны наш Пан» ейнага ж аўтарства ды іншыя творы.
    Варта адзначыць таксама, што разгляданае выданьне сталася першым афіцыйным рэлізам хору, створанага яшчэ ў 1997 годзе. Потым былі й іншыя рэлізы, а нават і пірацкія перавыданьні ў зьмененай мастацкай аздобе,
    таму варта зазначыць, што ляГальны лічбавы прадукт студыі «Limas» выпушчаны ў тыраж пад вокладкай, на якой у калярытных фарбах красуюцца ўзьнёслыя вежы Менскага Катэдральнага Сабору імя Найсьвяцейшае Ма­рьи Панны. Дызайн вокладкі паводле фотаздымка Валера Вараб’ёва рабіў знаёмы нам Кастусь Елісееў. Трэба аддаць належнае віртуознаму майстэрству, зь якім ён прыбраў пэрспэктыўныя скажэньні храму на фота, а таксама сьляды сучаснай цывілізацыі — лініі тралейбусных дратоў, электрычных мачтаў і г.д.
    «Музыкальная газета» №30, 01.08.2000, Менск, В.М.
    Алесь ЛОСЬ & ПРОШЧА
    Ліра Спірніцкія песьні, псальмы й канты)
    2004, Bredzis records
    Вядомы дасьледчык беларускага фальклёру, рэстаўратар народных музычных інструмэнтаў Алесь Лось прапануе слухачам у гэтым чарговым сваім альбоме, упершыню выдадзеным сур’ёзным прамысловым накладам, вынік сваіх унікальных дасьледваньняў на ніве адраджэньня выканальніцкай школы йгры на такім