• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Цяпер mp3: гэта сапраўднае люстэрка музычных трэндаў, якія дамінавалі ў 2004/05 гадох на айчыннай рок-сцэне. Хіба што дзіўна, як віртуозна абыйшлі тузінцы рэальна «самы выбуховы дэбют 2004 году» — менскі гурт «Tesaurus», забыліся ўключыць у складанку «Please, mr. Stahl», які доўга быў сярод лідэраў, дый з чатырох дзесяткаў новых песень ня фольк-гурта «P.L.A.N.» за гэты пэрыяд заўважылі толькі адну фолькавую «Шынкарачку». Ці не надзвычайная гэта ўвага (і даволі своеасаблівая) да майго калеГі Вітаўта Мартыненкі, які прыклаў паэтыцкую душу да ўсіх гэтых праектаў? Адно, што супакойвае (хоць і дзівіць): тут жа няма яшчэ й «N.R.M.», Віктара
    Шалкевіча... — сапраўдных мэі"а-трэндаў нацыянальнай поп-культуры.
    Варта заўважыць, што творы экспэрымэнтальнага кшталту ўвогуле зьяўляліся ў «Тузіне» ня часта. Музыкі нібыта сьвядома арыентаваліся на мэйнстрым, г.зн. галоўную плынь. Мо, гэта падсьвядомае мкненьне да пашырэньня слухацкай аўдыторыі, да болыпага ўплыву на яе праз запамінальны мэлядызм, вострыя тэксты і прыгажосьць беларускай мовы.
    Стылёвай карэляцыяй паміж попрокам і тутэйшай дзяржаўнай эстрадай можна патлумачыць зьяўленьне ў «Прэм’ер Тузіне’2005» папсовых кампазыцыяў «J_Mopc» («Глядзі», а яны ж з «Нагйсогеманія: чаду!» пачыналі), Ганны Мушак ды Ірыны Дарафеевай, якіх часьцей можна пабачыць на заблытаных «Скрыжаваньнях Эўропы» і ў вязкіх бацьвіньнях клею «Хйт-Момент».
    Вялікую долю трз-часткі складаюць сучасныя апрацоўкі фальклёру ды ўласныя творы ў гэтым рэчышчы ад гуртоў «Палац», «P.L.A.N.», «Postscriptum», «Стары Вольса», кантры-дуэта «Аляксандра і Канстанцін», этна-трыо «Troitsa». На дыску апублікаваны нават своеасаблівы калямузычны рарытэт — апрацоўка фальклёрнай песьні «Страла» ад праекта «БазЫлькі» загінулага ў Маскве Васіля Шугалея. I хоць гэтыя творы не заўсёды ўзначальвалі сьпісы папулярнасьці, слухачы «Тузіну Гітоў» ахвотна ўслухоўваліся ў тыя мэлёдыі й рытмы, што дайшлі да нас «праз смуту стагодзьдзяў».
    Ёсьць тут і новыя тэндэнцыі ў фольк-мадэрне: dj-скія апрацоўкі і фольк-аранжыроўкі ў модных элект­ронных накірунках. Упэўнены, што
    «Мядуніцу» зь першага альбому «Guda» ў аранжыроўцы «T-Trider & Maks Retort», а таксама сумесную творчасьць дуэту «ЯК» з гуртом «Logica Metro» будуць слухаць зь цікавасьцю прыхільнікі drum-n-bas ці tech-house, шануючы адметны гук і рытміку сучасных дыскатэк.
    Бадай, «Прэм’ер Тузін’2005» адлюстроўвае сам спрасаваны час, калі айчынныя рок-музыкі працягвалі пошук шляхоў беларускай самаідэнтыфікацыі, робячы песьні нацыянальнымі ня толькі паводле мовы, але й болып глыбінна — тэматычным і мэлядычным строем падкрэсьліваючы этнічную прыналежнасьць. Самыя трывалыя пазыцыі ў цьвярозым асэнсаваньні гэтых нацыянальных арыентыраў маюць нашыя рок-вэтэраны — гурты «Крама» і Ігар Варашкевіч асабіста, «Ulis», «WZ Orkiestra» і Зьміцер Вайцюшкевіч, Піт Паўлаў і ягоны гурт «Garadzkija», Лявон Вольскі. Яны, як тыя волаты, непарушна стаяць на варце нацыянальнага ў айчынным рок-руху. I гэткім сваім «стаяньнем» дапамагаюць зрушваць сучасную беларускую культуру ад згубы, насурочанай мясцовымі інтэГратарамі. Маладым камандам «Siver», «IceCreamoff», «Vbdar Susviet» ёсьць з каго браць прыклад, таму й свой шлях у творчасьці яны вызначаюць больш плённа, дэманструючы прынамсі здаровы імпэт.
    На прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай выхаду складанкі «Прэм’ер Тузін’2005», вядучы радыёвэрсыі гэтага гіт-параду на FM-станцыі «Мінск», лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка параіў слухачам не шукаць тут канцэптуальнага альбому, а та­му слухаць кампазыцыі фраГмэнтар-
    на, не запар, пераходзячы ад песьні да песьні толькі кіруючыся настро­ем. Нельга не прызнаць, што найболып значныя музычныя падзеі нашай краіны трапілі ў тэты праект: ёсьць тут і «Палац», і «Zet», і Зьміцер Вайцюшкевіч, і «J_Mopc», і Аляксандр Памідораў, і Валік Грышко, і «Р.
    L.A.N.»... Ёсць і лаўрэат «Славянскага базару» Пятро Ялфімаў, і нашыя дэбютанты «Эўрабачаньня» «Аляксандра і Канстанцін». Усё ёсьць. Амаль! Таму прынамсі для знаёмства з музычным жыццём краіны дыск будзе вельмі прыдатны.
    «Новы час» №6 20.11.2005, Мемск, А.М.
    Супольныя праекты
    сьвяты ВЕЧАР’гооо
    Калядны альбом
    7999, Boutique Kamila/2003, BMAgroup
    У цывілізаваным сьвеце калядны альбом — вельмі папулярная рэч. Нават да нашай публікі даходзілі падобныя ўзоры ад замежных попрок-зорак — Амэрыканца Kenny J («Faith. A Holiday Album», 1999); Япон­ца Kitaro («Peace On Earth», 1996); Палякаў з гурту «Lady Pank» («Zimowe graffiti», 1996) ды інш. Але згадзіцеся: роля простага назіральніка вечна чужога сьвята значка адрозьніваецца ад пасады непасрэднага ўдзельні-
    ка. I ў той час як адны ўсё скардзіліся на кволасьць беларускага шоў-бізнэсу, а другія спрабавалі «падтрымаць» яго саматужным выпускам CD-Каў, знайшліся й гэткія сучасныя Радзівілы — «Boutique Kamila», — якія ўзялі ды ўклалі грошы ў сур’ёзны высокатыражны праект, прысьвечаны (хоць к 2ооо-годзьдзю эры Хрыстовай) акурат беларускай каляднай традыцыі. У рэалізатары запрасілі сапраўды культавых зорак беларускай поп-рок-сцэны: барда Віктара Шалкевіча, музыкаў вядомейшых ня толькі на Радзіме, але й у Эўропе нашых гуртоў «N.R.M.», «Kriwi», папулярнага рэпера Алеся Памідорава.
    Зрэшты, ня трэба думаць, што гаворка пойдзе пра банальную (хай са­бе й тэматычную) зборачку. Аўтар ідэі альбома ды распрацоўшчык ягонай канцэпцыі Алесь Суша ператварыў музыкаў розных гуртоў і нават розных стылістычных накірункаў у адзіны калектыў, вынікам працы якога й стаў гэты рэліз. Ці трэба казаць пра шырокі розгалас у прэсе, выкліканы ім. Адзінадушныя захапленьні былі нават у такіх розных выданьнях
    як незалежная «Белорусская деловая газета», дзяржаўная «Чырвоная зьмена». 3 суцэльных дыфірамбаў складалася й рэцэнзыя Алега Клімава ў «Му­зыкальной газете» (№52, 28.12.1999): «Вось падарунак дык сапраўды падарунак усім-усім людзям на Хрыстова Нараджэньне!» (ад такога пачатку) — «Вазьму на сябе сьмеласьць казаць за іншых: Хрысту пэўна б спадабалася...» (да такога рэзюмэ).
    Бадай, няма падставаў не пагаджацца зь меркаваньнямі гэтага спэцыялізаванага выданьня: альбом і стылёвы, і канцэптуальны, і цёплы, і ўзьнёслы. Ніякай эклектыкі, ніякага фальшу — нібыта гэты плённы каласок вырас з аднаго натхняльнага зярнятка на ўрадлівай глебе.
    Праўда, ці й ня быў гэткім зярняткам той самы Алесь Суша, імя якога цудоўна памятаюць «талакоўцы» ста­рой загартоўкі, чытачы першых нефармальных беларускіх Газэтаў эпохі перабудовы, а цяпер і наведвальнікі сучаснага прэстыжнага буціка «Каміла», якія мімаволі заўсёды адчуваюць у ім Нашу прысутнасьць на Нашай Зямлі. Родная мова валадарыць ду­шою й Сушы-талакоўца, і Сушы-журналіста, і Сушы-бізнэсоўца.
    Што канкрэтна да зьместу, дык альбом складаюць 12 калядных песень (а ў пазьнейшых перавыданьнях іх стала 14) рознага пляну, рознага жанру, месца й часу паходжаньня. «Шчодры вечар, сьвяты вечар», «Учора зь вячора» — узоры фальклёрнай скарбонкі, часам істотна трансфармаваныя; «Новая радасьць», «Пастушкі мілы», «Глёрыя» — старадаўнія беларускія ды перакладныя клясычныя канты. Знакаміты твор Фран­ца Шубэрта «Ave Maria!» і Геніяльная
    «Ціхая ноч» Ёзэфа Мора таксама загучалі нарэшце й па-беларуску. Ёсьць і плён новага пакаленьня творцаў: Лявона Вольскага («Калядны марш», «2000 год», «Званочкі»), Віктара Шалкевіча («Сьвяты Мікалай»), Алеся Памідорава («Цуд на Каляды»),
    Трэба сказаць, што музыкі над такімі разнастайнымі крыніцамі толькі ў студыі Белдзяржтэлерадыё працавалі практычна ўвесь лістапад 1999 году, а быў жа ’шчэ напружаны пэрыяд пошуку й падрыхтоўкі матэрыялу, распрацоўка агульнага стылёвага іміджу дыска. Прычым ня толькі музычнага, але й мастацкага. Да таго ж, празь пяток гадоў, калі альбом выйшаў паўторным накладам (ня толькі на CD, але ўжо й на МС), туды гарманічна ўпісаліся яшчэ два бонус-трэкі — беларускамоўны «Jingle Bells» у выкананьні «Палаца» з бэквакаламі іншых удзельнікаў праекту ды жвавенькая песенька «3 Новым Го­дам, родны край» гурта «Neuro Dubel» («BMAgroup»).
    Мастацкая аздоба абодвух выданьняў захавала пазнавальныя рысы, а даверылі яе спраўджанаму адмыслоўцу канвэртызацыі супольных праектаў дызайнэру Міхалу Анемпадыставу. Яму належаць вокладка й ляГатып брэнда «Сьвяты вечар’2000». Праўда, не без падставаў ён потым пакрыўдзіўся на зьмену акурат гэтага ляГатыпу ў пазьнейшых выданьнях. А «адказнасьць» за гук нясуць саўндпрад’юсэры Сяргей Лабандзіеўскі, Генадзь Маркевіч, Сяргей Сьцяколенка, запрыкмечаныя ўжо ў шмат якіх прэстыжных выданьнях.
    «Советская Белоруссия» №3-4,
    06.01.2000, Менск, В.М.
    СЬВЯТАЯ НОЧ
    Калядны праект муэычнага таварыства «Ліра» 2001, ZMK records
    Беларуская калядная дыскаГрафія ўжо ўключае й фальклёрныя ўзоры («Палац» — «Лепшае», 1998, «Каўчэг»), і вэрсыі поп-музыкі («New Cosmopolis» — «Хрыстос нарадзіўся», 1999, «BMAgroup»), і бардаўска-рокерскія напрацоўкі («Сьвяты вечар’2000», «Botiuque Kamila», 1999; «Калядныя песьні» Данчыка, 1998, «BMAgroup»).
    Выдавецкая ініцыятыва Задзіночаньня Маладых Каталікоў далучыла да гэтай калекцыі ўнікальныя запісы хору «Залатая горка», зробленыя ў скляпеньнях менскага касьцёлу Найсьвяцейшай Тройцы (касьцёл Сьвятога Роха).
    Па шчырасьці, як дасьведчаны калекцыянэр, я сабраў усе гэтыя разнастайныя варыянты, хоць ёсьць мэлёдыі, якія паўтараюцца на кожным зь іх. Напрыклад, знакаміты твор Фран­ца Грубэра на вершы Ёзэфа Мора «Ціхая ноч», або Геніяльны абразок беларускага фальклёру «Учора зь вячора», які доўгі час быў галоўным мэГа-гітом маёй дачушкі Альдоны незалеж-
    на ад рознасьці вэрсыяў... Дык вось жа акурат цікава спасьцігаць шматаблічнасьць тэкставых і стылістычных варыянтаў гэтых твораў, знаходзячы рознае ў падобным. I кожны раз пераконваесься ў слушнасьці Біблійнага пастуляту «кожная рэч мае як найменш два значэньні».
    Магчыма, праект музычнага та­варыства «Ліра» найболып з усіх на­званых выданьняў акцэнтуе ўвагу на хрысьціянскім аспэкце Калядаў — як сьвяце Божага Нараджэньня. Пра гэ­та — і ў фальклёрных тэкстах (ня кажучы ўжо пра кананічныя);
    А ўчора зь вячора
    Зь нябеснага двора
    Прыйшла к нам навіна: Нарадзіўся нам Сына Ад Панны Марыі.
    У багата аздобленым буклеце выданьня (мастак Зьміцер Герасімовіч) акрамя ўсіх песень альбому надрукавана й гісторыя калядных хваласьпеваў у Беларусі, пададзены крыніцы паходжаньня тых або ініпых узораў. Гэта й рэлігійныя зборнікі «Голас душы», сьпеўнікі мінулых стагодзьдзяў, сабраныя ксяндзом М. Мядушэўскім, нейкім таямнічым J. W. i Ю. Сядлецкім ды выдаваныя раней ня толькі ў Менску, але й у Вільні, Кракаве... Ёсьць тут таксама й традыцыйныя беларускія канты («Нова радасьць стала»), грэгарыянскія харалы («Adeste, fideles»), пакладзеныя на му­зыку тэксты псальмаў («Нарадзіўся нам Збавіцель»), Укладальнікі праГрамы Сьвятлана Шэйпа (яна ж і кіраўнік хору) ды Мікола Арцюхоў стварылі разнастайную й вельмі цэльную настраёва праГраму, якая ў сваю чаргу здольная стварыць ідэальны сьвяточны настрой.