222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

222 альбомы беларускага року... і ня толькі

Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
105.26 МБ
на» («Сумныя людзі, чужы край...»). I падобна ўсё гэта на натуральнае адчуваньне Беларусаў у небеларускай краіне (І тут, і там).
Бельскі «RasPutin» прэзэнтаваны ў гэтым выданьні ўсяго толькі адной кампазыцыяй («Дзякую, што вы ёсьць»), гэткім напружана мяккім бард-панкам, але для больш глыбокіх абагульненьняў наяўнага матэрыялу выразна не стае. А вось беластоцкі «Mini Na Маха» ў сваіх двух гітах («Ты не павінен баяцца» і «Вельмі цяжка») пасьпеў паказаць гэткі беларускамоўны «Madness» (гэтым разам зноў не брытанскі, але зноў з Польшчы). Ды з гітарным драйвам і прыпарным саксафончыкам.
Ну а гурт «КальЯн» з гэтай пле­яды відавочна выпадае. Гэта хутчэй не рок-адкрыцьцё, а рок-зорка з гэта­га боку мяжы. Хто ж ня чуў іхняй антываеннай «Дайце дзецям кулямёт»? Або экалягічнай «Радыеактыўны сьмерч» ці лірычнай «Душа анархіста»? Але дзе яшчэ акрамя гэтага рэлізу вы адчуеце, як ліхтарэе польская публіка пад іхні «Мой рок-н-рол»? Так трымаць, гарадзенцы.
Ну вось такі альбомчык. У зоркі неяк дацягнуў толькі «КальЯн», выдаўшы на «EMAgroup» цэлы альбом (і не адзін), зь якім загасьцяваў нават на CD «Сэрца Эўропы In Rock» у 2001, а ўвогуле тэлефануйце ў Менск Віталю (8-0296-490-888) і атрымайце «Касэты-поштай». Гук, паўтараю, жахлівы, але затое поўны жыцьцёвы рэкордынг і процьма вострых адчуваньняў для слухача.
«Музыкальная газета» №19,
16.05.2000, Менск, В.М.
EXIST
X БАСовішча
1999, БАС
Цікавая ўсё ж рэч — адкрыцьцё новых зорак. Адчуваеш сябе нібы прарокам і, разам з тым, перасьцерагаесься наколькі збудуцца твае прароцтвы. Колькі, памятаю, было ў нас, у В.М. і А.М., змаганьняў з апанэнтамі яшчэ напачатку 1980-х з нагоды напіага прароцтва вялікае будучыні музыкам «Мроі» (цяпер гэта «N.R.M.»), «Бонды» (цяпер іпукайце іх у «Кра­ме», «Улісе»), «Рэю» (цяпер глядзіце склад гуртоў «Neo», «Mojo blues»)... Падчас спрэчак здараецца й цалкам губляеш пэўнасьць, але потым, калі ў сэрыі «Залаты фонд беларускага рокн-ролу» выходзяць дыскі «Бонды», а іншыя твае абранцы адзін за адным скараюць фанаГрафічныя лэйблы Полыпчы, Вялікабрытаніі, Галяндыі, Францыі, прыходзіць рэальнае адчуваньне Боскага кантраляваньня ўсім працэсам. Так піто ня трэба баяцца адкрыцьцяў, бо менавіта зь іх, своечасовых, вырастав потым плённае дрэва глябальнай культурнай традыцыі. У тым ліку й нацыянальнай роктрадыцыі.
Вось вельмі характэрны прыклад:
калі ў 1999 годзе на X фэстывалі музыкі маладой Беларусі «БАСовішча» ў Польшчы нечаканага фурору дасягнуў менскі гурт «Exist», Менск спаткаў тэта татальным здранцьвеньнем, бо ніхто з «адмыслоўцаў» нават імя такога ня ведаў.
Мне пашанцавала крыху болей: уперпіыню я пачуў рок-гурт «Exist» дакладна 6 верасьня 1998 году на канцэрце, арГанізаваным «Хартыяй-97» на адкрытай пляцоўцы блізу сталічнага стадыёну «Трактар» (мо, таму яны й выконвалі там «энэрэмаўскі» кавэр «Трактар», які потым трапіў на гэты зборнік у вэрсыі live recording). Побач з славутымі «N.R.M.», «Новым небам» ды іншымі беларускімі рокзоркамі на тым канцэрце цяжка бы­ло вылучыць кагосьці з навічкоў, але вось акурат «Exist» неяк прывабіў увагу. Яны сыгралі ўсяго пару кампазыцыяў, але здолелі выявіць годную ўпэўненасьць на сцэне ды трывалае валоданьне гукам. Дый стылістыка музыкі дэманстравала небанальнае мысьленьне маладых творцаў.
Наступнае моцнае ўражаньне падарыў кампакт-дыск «Вольныя тан­цы: слухай сваё» («BMAgroup», 1999), дзе «Exist» упісаўся сярод найвыбітнейшых топаў гэтай CD-складанкі, хоць іхні твор «Памыліўся» вызначаўся яўнай нешматслоўнасьцю:
Так лепей!.. — думаў я.
Памыліўся.
Ня вернеш ужо той час.
Памыліўся...
Гэта й ёсьць увесь тэкст двуххвіліннай і вельмі ёмістай кампазыцыі, які поўнасьцю ды з акордамі друкаваўся ў часопісе «Post’R» (№1, 2001) пад рубрыкай «Залаты шлягер». Сэнс тут разгортваюць ня словы, а гукавыя
вобразы. Словы, бадай, толькі як заяўка тэмы. I таму, хто адчуў напругу пошуку жыцьцёвага сэнсу, твор пічыльна западае ў душу.
1999 год стаў зорным для «Exist». У першую чаргу дзякуючы Grand Prix юбілейнага «БАСовішча». I ўжо як вынік — праца ў дыхтоўнай беластоцкай студыі «Hertzz». Як зазначыла «Музы­кальная газета» (№28 за 20.07.1999) «цяпер «Exist» будзе жыць у Польшчы, куды музыкі й направіліся з канцэртамі ды на запіс».
Аднак, з Польшчы «Exist» вярнуўся, прывезшы адтуль «Lovesong» і «Сам-насам», якія трапілі таксама ў тэты рэцэнзуемы збор разам з «Памыліўся», але потым выдаваліся ў высокатыражных зборніках «Вольныя танцы: новая альтэрнатыва» («Сам-насам») і «Моте каханьня» («Lovesong»). Але прароцтва «Музы­кальной газеты» таксама збылося, бо восеньню 2002 лідэр гурта «Exist» Юрась «Хобіт» Купрашоў надоўга зьехаў у Ірляндыю.
У праГраму гэтай дэма-касэты, хоць яна й мае назву «X БАСовішча» ды адпавядае праГраме конкурснага выступу гурта (1. «Intro» 2. «Lovesong» 3. «Сам-насам» 4. «Трактар» 5. «Памыліўся»), увайшлі ўсё ж не фэстывальныя live recording, а акурат папярэднія менскія запісы, падрыхтаваныя для разгляду аргкамітэту.
Структура дома пабудаваная як міні-альбом і, што нядзіўна, напрыканцы XX стагодзьдзя мела немалы нелегальны распаўсюд у такім фармаце. Уступная кампазыцыя — Hiбы ключ для расшыфроўкі музычнай мовы гурта. Экстрэмальныя рытмы тут ствараюць не татальны гвалт, а ўдумлівую напругу музыч-
нага красамоўства. Твор, натуралёва, інструмэнтальны. А вось далей — вакальна-інструмэнтальная беларуска-анГельская «Lovesong», якая прыгожа ўпісваеццаа ў структуру заяўленых вобразаў. Вы чуеце тое, чаго чакалі, што праглі асэнсаваць і — будзьце ўпэўнены — цяпер зможаце ўсё зразумець. Ці, прынамсі, зможа­це далучыцца на ўзроўні падсьвядомасьці. Гэта ж датычыць і трэка «Самнасам».
Ня свой «Трактар» мог бы разьбіць структуру гэтага рэлізу, але «Exist» удалося праз супэр-гіт «N. R.M.» выявіць свае пачуцьці. Тут вы­падав больш выказацца пра рознасьць дзьвюх вэрсыяў твору, чым пра іхняе падабенства: відавочна прысутны ў музычнай мове арыГіналу гумар тут раптам абарочваецца трагізмам, разгубленасьцю, накутай. Мо, у гэтым і сутнасьць альтэрнатыўнага ро­ку «Exist», пра які гучна заяўлялася ў той час з замежных радыёхваляў. I менавіта ў гэтым ключы вытрыманы таксама апошні твор гурта «Адкуль», які на demo-tape ня трапіў, але ў 2001 пасьпеў выйсьці ў сьвет на высокаты­ражных CD «Вольныя танцы: альтэрнатыва_ВУ».
Лёс ня даў ім шанцу сур’ёзна раскруціцца, але запомніце гэтыя імёны, якія складалі цяпер ужо легендар­ную творчую адзінку «Exist»: Юрась «Хобіт» Купрашоў (гітара, сьпеў), Эн­дру Восіпчык (бас-гітара), Дзяніс Карпушэнка (гітара), Зьміцер Харытановіч (бубны). Яны ня зьніклі ў вірах часу, бо працягвалі свой беларускі rock-шлях у ня менш значных праектах.
«Беларуская маладзёжная» №33,
24.09.1999, Менск, В.М.
MORE
КАХАНЬНЯ
Розныя выканаўцы
2001, БМАдгойр
Калі «Беларуская Музычная Альтэрнатыва» на адной з сваіх прэс-канфэрэнцыяў новага тысячагодзьдзя абвесьціла напрамкі сваёй далейшай дзейнасьці, плян выданьняў дыскаў і касэтаў, дык у ім значыўся й арыгінальны падарунак для маладых слухачоў — зборнік песень для закаханых і пра каханьне... Словы не апынуліся марным гукам: праз пэўны час у іх сапраўды атрымаўся арыгінальны, у выглядзе валянтынкі, аўдыёпрэзэньцік «More каханьня» («Болып каханьня» або «Мора каханьня» — як са­бе пажадаеце).
Музычнае начыньне тагачаснай навінкі адпавядае сьвяточнаму на­строю: усе песьні пра самае вялікае чалавечае Пачуцьцё. Сваімі думкамі пра самую сьветлую сфэру жыцьця — каханьне — з намі дзеляцца й маладыя, і знакамітыя беларускія выканаўцы ды гурты — «Kriwi», «N.R.M.», Іна Афанасьева, Ірына Курапаткіна, «Белы сон», «Крама», «Харлі», «Long Play», a таксама польскі гурт «Jacques de Lousse»... Прэзэнтацыя «More ка­
ханьня» адбылася ў адным зь менскіх клюбаў. Тут былі й прызнаньні ў каханьні, і конкурсы для маладых параў, дзе разыгрываліся новыя касэты з дадатковым «трах-трэкам» у выглядзе супрацьзачаткавага сродка — фірмовага кандома.
Канцэртовую частку сьвяткаваньня распачаў малады ў той час гурт «Цмокі», які дэбютуе на касэце-валянтынцы іранічнай песенькай «Бэнзапіла». Першым заўсёды цяжэй: і ў каханьні, і на канцэрце. «Цмокі» пастараліся давесьці слухачам тое, што гурт мае творчыя пэрспэктывы, нягледзячы на хібы неўладкаванага гуку.
«Цмокаў» на сцэне зьмянілі леген­дарная Кася Камоцкая ды ейнае «Новае Неба». Вельмі рэдкая сустрэча, бо гурт пераважна гастралюе па-за ме­жам! Беларусі. Кася распачала свой выступ песьняй акурат з прэзэнтаванай касэты «Цудоўны вечар» пад гітарны акампанэмэнт і авацыі слухачоў. Далейпіы выступ «Новага Неба» засьведчыў, што цяперашняе гучаньне гурта — працяг таго, што ёсьць на самым знакамітым альбоме Касі ды ейных сяброў — «Цэпеліны»; цяжкі, самавіты, але мэлядычны рок, над якім лунае то пранізьлівы, то трапяткі голас Касі Камоцкай.
ЛяГічным гукавым працягам сталі кампазыцыі рок-трыё «Exist» пад кіраўніцтвам Юрася «Хобіта» Купрашова. На касэце запісаны іхні доб­ра вядомы гіт «Lovesong», прывезены з польскіх студыяў пасьля перамогі на юбілейным X «БАСовішчы». Падчас кароткага выступу на прэзэнтацыі «экзысты» нагадалі слухачам яшчэ й іншыя свае вядомыя песьні: «Ты хацеў, але ня мог», «Памыліўся», вытры-
маныя ў цяжкім альтэрнатыўна-Гранджавым ключы.
Найбольшы посьпех, удзячнасьць маладых слухачоў і закаханых выклікалі песьні й кампазыцыі гуртоў «Neuro Dubel» і «Палац». Што тычыцца першага, дык «дзюбелі» прадэманстравалі панк-рок у чыстым выглядзе. Слухачам імпанавала, што музыкі на сьвяце ўсіх закаханых былі менавіта такімі саркастычнымі й разьняволенымі. Таму іхнія песьні «Новая эстэтыка», «Беларусь перад усім!» успрымаліся маладымі слуха­чам! на «гура».
Такі ж паводле маштабу посьпех, але на ніве дэнс-музыкі чакаў удзельнікаў гурта «Палац», які прэзэнтаваў свае сумесныя з DJ Ray (Хвісевічам) экспэрымэнты ў галіне сынтэзу фальклёрных мэлёдыяў і йівсогучаньня сынтэзатараў.
Упэўнены, добрых словаў заслугоўваюць і мэнэджэры «EMAgroup» Віталь Супрановіч ды Сяргей Саха­ра^ Менавіта іхнімі намаганьнямі й была выдадзена гэтая сьвяточная «зборка» ды праведзена ейная туч­ная прэзэнтацыя. I ўсё гэта пры тым, што на «ўсебеларускім» парадыйным фэсьце «Рок-гільятына-2000» лэйбл «EMAgroup» гільятынавалі ў намінацыі «Сымулянт года». Нішто сабе сымулянты!