• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Самае дзіўнае, што ў трыб’юце «Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя» менавіта «Тры чарапахі-2» стала ледзь не найлепшым гітом, калі песьню выканала згаданая Аня Багданава. Патэнцыял шэдэўра, аказваецца, толькі ў поп-варыяньце й разгарнуўся. Але ня трэба думаць, што ўвесь «N. R.M.» толькі ў nance й гучыць лепш. Вось жа нават папсовы «Цягні-Штур-
    хай» сам пацяжэў у сваім кавэры песьні «Лёгкія, лёгкія» і... дасягнуў таго ж посьпеху.
    Песьня «Дзед Мароз» з альбому «Тры чарапахі» (2000) таксама бы­ла не найболып стромым гітом, але ў вэрсыі бярозаўскага гурта «:Б:Н:» ста­ла ім, хоць сьпярша выдаўцам здавалася, што гэты кавэр занадта падобны на арыгінал. Як і ў выпадку зь берасьцейскімі віртуозамі hard-саксафона «Сьцяна», якія перасьпявалі раньні гіт «Я еду»; а таксама «J_Mopc», якія зрабілі віртуозным дэнс-шлягерам жорсткую песьню «Катуй-ратуй». На пічасьце, гэтыя трэкі спадабаліся самому Лявону Вольскаму і менавіта таму трапілі ў праект.
    I зноў жа памылкова думаць, што песьні «N.R.M.» цікавей атрымліваюцца ў іншых выканаўцаў: вось жа ўдалося гурту «Южный ветер» сесьці ў лужыну нават з выдатнейшым гітом «Фабрыка». I вінаваты ў тым ня толькі пасыўны поп-стыль кавэра, бо папсаваць песьню ўдалося й ультрааванГарднаму індастрыэл-гурту «Angry Rose 2000» («Мы жывем ня кепска»). А, мо, проста складальнікі ня здолелі знайсьці ім адпаведнае месца ў стракатай праГраме дыску?
    А вось красовэр-бэнд «Partyzone» віртуозна перапрацавалі (цяжка не здагадацца) знакамітую «Партызанскую» з альбому «Одзірыдзідзіна» (1996). Яна цяпер нават назву мае «ПартызОнская».
    Ідэнтычна папіанцавала й песьні «Маё пакаленьне». Яна й была пераканаўчай у аўтарскай вэрсыі, але ак­сакал беларускага блюзу Андрэй Плясанаў з сваім «P.L.A.N.»aM перанесьлі ейны зьмест на пакаленьне 1960-х, якое перажыло нават тупую й незра-
    зумелую забарону самога слова rock як «низкопоклонство перед Западом». Да мурашак па сьпіне прадзірае ў песьні хор савецкага гімну! I нядзіўна, што на прэзэнтацыі ў КЗ «Менск» менавіта гурту «P.L.A.N.» удалося першаму падняць перапоўненую залю.
    А ці можаце вы сабе ўявіць песьні «N.R.M.» у выкананні, напрыклад, фолькавага «Палаца» або папсовых «Красак»? Дык цяпер маеце шанц. На­ват суровы дэз-мэтал Алеся Таболіча «SKD» («Сьвята Кожны Дзень»), на­ват пяшчотныя «Kriwi» побач з двума дзесяткамі іншых сучасных зорак аддалі даніну павагі «N.R.M.», апрыёрна гурту нумар адзін у Беларусі. Першы тыраж дыска выйшаў з шыкоўным 12-старонкавым буклетам, дзе зьмешчаны тэксты, каардынаты гур­тов фоткі... Было й дадатковае таннае выданьне, дый не адно, што істотна адрозьнівае гэты выпуск ад лёсу першага беларускага трыб’юта, які папросту стаў рарытэтам.
    «Бярозка» №3-doubble, сакавік,
    2003, Менск, В.М.
    ВАРТА ВЕЖЫ БАГОЎ
    International Gods
    Tower tribute
    2005,2CD BMAgroup
    Скажу шчыра: для мяне нястомны pyx «BMAgroup» у разьвіцьці творчай ініцыятывы надзвычай паказальны. Сваім імпэтам яны прымусілі мяне зацікавіцца нават тымі гуртамі, да творчасьці якіх раней ставіўся іранічна. Сярод такіх і гомельскія анГламоўшчыкі мэталу «Gods Tower», тэхнічныя здольнасьці якіх я запрыкмеціў яшчэ напачатку іхняга шляху, але банальнасьць падыходу да сродку выяўленьня зьместу сваёй творчасьці расчароўвала надзвычайна. I вось «BMAgroup» вырашыла чарговым сваім трыб’ютам аддаць даніну павагі акурат «Gods Tower», якім усё ж удалося скарыць сваімі песьнямі мэтал-фэнаў роз­ных краінаў Эўропы, дзе выдаваліся іхнія дыскі нават тады, калі ў Беларусі музычна-выдавецкая дзейнасьць яшчэ драмала. I калі першыя беларускія трыб’юты абмяжоўваліся акурат межамі краіны, дык пераасэнсаваць творчасьць славутых гамяльчукоў пажадалі гурты ня толькі зь Беларусі,
    але й з Расеі, Украіны. Тут былі цікавымі самі падыходы творчых асобаў.
    Памятаючы, як на гастролях менскага «Тэзаўруса» ў Расеі тамтэйшыя мэтал-фэны зайздросьцілі аку­рат моўнай вабнасьці нашых музыкаў («Як вам шанцуе: у вас ёсьць мова, якая робіць гурт проста непаўторным!», нібыта ў іхняга языка горшыя магчымасьці), я не зьдзівіўся, што гурты з Масквы, Пензы, Піцера прасіліся акурат дазволіць ім паспрабаваць сябе ў беларускамоўі. Дзіўна, што нашы часам з-за нейкай банальнай ляноты разыгрывалі зь сябе пільных захавальнікаў першакрыніцы («Wolfshade» зь Берасьця, «Soulsides» зь Менску, «МЬА» і «Rasta» з Гомлі ды іншыя (сярод іх, на жаль, і новы гурт Ножыка «Dragonflame»). На шчасьце, такіх няшмат, але яны згубілі шанц прагучаць гэтак жа нечакана, як пензенскія «Янтарные Слезы», маскоўскі «Навий Сонм». Нядзіўна, што менавіта яны маюць самыя таямнічыя й прыцягальныя назвы на гэтым зборніку — гэта татальны покліч творчай душы.
    Але найбольш зьдзівіла самой назвай санкт-пецярбуржская «Athruta», дзе ёсьць нешта да болю знаёмае кожнаму Беларусу. Я б ня надта дзівіўся такім беларускім ухілам ад пензюкоў, якія нават запісваюцца ў студыі нейкага таямнічага Якуба, але ў складзе піцерцаў чацьвёра чыстакроўных Расейцаў і толькі адзін нейкі армянізаваны Паляк (Анджэй Асрян).
    Толькі ня трэба думаць, што расейская мова сьвядома выцесьнена выдаўцамі з гэтага праекту. Па-расейску намагаліся пераасэнсаваць сваіх землякоў знакамітыя «ТТ-34», а як атрымалася? Скажу адно: граць хлопцы
    ўмеюць лепш, чым рыфмы з чужога на чужое перакладваць.
    Зрэшты, жанр альбомаў-трыб’ютаў рызыкуе неўзабаве атрымаць тытул альбомаў-сюрпрызаў. Вось жа й тут творы суровых паган-мэталёўцаў бяруцца асэнсоўваць ня толькі ка­лет! экстрэмальнага фронту (менскія «Imprudence», «Znich» і «Stod», барысаўскія «Soncavarot» і «Arcanum»...). Вельмі ўражвае сваёй прыгажосьцю нэа-рамантычная вэрсыя ад «zIGZAG», якая пасьпела зазнаць аплядысмэнты нават міжнароднага моладзевага сэмінару на Кіпры. I не бяда, што «Znich», «zIGZAG» і «На­вий Сонм» абралі над сваю ўвагу адну й тую ж песьню «Rising Arrows», бо гучыць яна ў кожнага па-рознаму, скарыстоўваючы нават розныя пераклады тэксту (дзе найбольш дакладным з пункту гледжаньня этнічных прыкметаў мне падаўся варыянт Але­ся Таболіча).
    А хто б у нас даўмеўся ў інструмэнтальную кампазыцыю «Inis Afalon» уставіць паэтычны фраТмэнт з «Ладзьдзі роспачы» нашага незабыўнага клясыка Ўладзіміра Караткевіча? Дык вось зрабіла гэта піцерская «Athruta».
    Яшчэ два чароўныя сюрпрызы да­ла нам песьня «Twilight Sun», якая гучыць тут па-беларуску й па-ўкраінску. Варыянт натай «Камаедзіцы» вядомы тут усім, бо зь іхняга «Сонца ў змроку» акурат і ўзьнікла ідэя гэтага трыб’юта, як сьведчыў у адным з сваіх інтэрвію шэф выдавецкага лэйбла Biталь Супрановіч. А вось украінскі гурт «Тінь Сонця» здолеў, захаваўшы праблематыку «Gods Tower», загрузіць свой тэкст «Пісня Чугайстера» і тэмай Чарнобылю. Да таго ж, у буклеце хлопцы растлумачваюць, што Чугай-
    стар — гэта мітычная істота, вядомая яшчэ з старажытнарускіх часоў: гэрой застаецца адзін у забытым лесе і ўсё яшчэ, нягледзячы на згасаньне сонца, чакае на вяртаньне людзей...
    Сольныя экспэрымэнты Irapa Загумёнава й Сяржука (Астрона) Азарэнкі, гуртэн-кекс «Partyzone» і «Зьмяі», ангельская мова ад НеанТельцаў, беларуская ад Небеларусаў і расейская ад Нерасейцаў — ці можаце вы ўявіць што-небудзь падобнае ў якім іншым праекце? А менскі гурт «Massacre in Rosary» ушанаваў памяць леТендарнага «Gods Tower» уласнай кампазыцыяй «Да сёмага неба», у якой цікава разьвіваюцца матывы знакамітага альбому «The Eerie». Але ж гэта ня ўсе сюрпрызы. Альбом «Варта Вежы Багоў» стаў і першым беларускім выданьнем, выпушчаным грунтоўна здвоеным бокс-сэтам (2CD). Гэта таксама выяўляе сталы pyx «BMAgroup» наперад.
    «Музыкальная газета» №1,
    12.01.2006, Менск, В.М.
    Складанкі, канцэртовыя запісы
    БАСОВІШЧА-98
    Конкурс
    1999, БМАдгоир
    Размаўляючы неяк з сваім сябрам зь Лёндану, я адкрыў цікавую рэч: аказваецца, розныя продзіджы, рамштайны, а тым болып эмінэмы — даўно не атрыбутыка музычнага гурмана, а толькі элемэнты звычайнага шоўбізнэсу, цацка для масоўкі. Большменш падкаваная ў рок-музыцы брытанская публіка вынопівае ў сваіх
    галовах зусім іншыя імёны, зачэрпнутыя ў разнастайных клюбах, на фэстывалях або ад незалежных CD-выдаўцоў, якія ў шоў-бізнэс увойдуць, магчыма, толькі заўтра.
    I вось у гэтым аспэкце надзвычай цікавым падалося мне гэтае выданьне. Мы ведаем, што такое «БАСовішча» для беларускага року. Гэта нацыянальны Вудсток (невыпадкова ж айчынная прэса 1990-х так і сьцьвярджала: «Беласток — Беларускі Вудс­ток»). Лэйбл намінанта або лаўрэата «БАСовішча» — гэта трывалая адзнака прэстыжнасьці. Мо менавіта таму сольныя праГрамы былых лаўрэатаў «БАСовішча» заўсёды карыстаюцца стабільным попытам сярод публікі («Indiga», «Partyzone», «Zet», «Ален», «Тарпач»),
    Але, заўважце, тут гаворка йдзе не пра лаўрэатаў прэстыжнага фэстывалю ў Польшчы, а проста пра конкурс. I вось менавіта гэта абяцае надзвычайныя адкрыцьці тым, хто трапіўшы
    на кухню фэстывалю, перасыціўся адборнымі БАСовішчаўскімі «вяршкамі» ды прагне заглыбіцца ў найпатаемнейшыя плясты гэтага духовага харчу.
    Размова, натуральна, не пра круцізну мясцовай гукарэжысуры: 1998 год — якасьць гуку гэтага live recording проста жахлівая. Але больш поўнага ўяўленьня чым жыве сёньня беларускамоўная рок-грамадзкасьць Польшчы не даст (і не передаст) вам ніхто. Ну, а раз не перадаст, дык CD і слухай. Удалай (выпадкова ці сьвядома?) апынулася тут сама стылістыка падбору выканаўцаў: усе яны ўяўляюць сабой разнастайныя адгалінаваньні панк-року.
    Напружаны жаночы вакал «Бактэрыі» зь Вельску й тэксты накшталт «Абяцанкаў каханьня» ды «Апошняга разу» выяўляюць у крыху нечаканай панк-лірыцы каханьня гэткую беларускамоўную Ніну ГаГен (але ўжо з Польшчы, не зь Нямеччыны), a «Wyscig pokoju» («Гонка міру») зь Беластоку прываблівае сваёй сацыяльна-экаляГічнай заклапочанасьцю («Прыгожы сьвет», «Права выбару», «Жыцьцё ў няволі»).
    Арыгінальнае спалучэньне гармошкі з рокам прадэманстравалі мэталізаваныя панкі з Гайнаўкі «Weritas», намякаючы сваёй лятынскай назвай на істасьць, якая — як усе добра памятаюць — in vino. Але гэ­та не R.F. «Braha» i нават ня ейны папярэднік, бо «Істасьць» значна больш азлобленая й пэсымістычная. Гайнаўскія хлопцы прадэманстравалі чатыры кампазыцыі, але толькі два акорды. Затое ўвагналі ў гэтыя акорды столькі думак і пачуцьця! Тут і «Агонія» («Я ўжо мёртвы»...), і «Айчы-