• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    Арыгінальнай супрацьлегласьцю сур’ёзнаму твору беластоцкіх музыкаў можна назваць сатырычную (ці хутчэй гумарыстычную) песеньку «Мой клён» гурта «IQ48», у якой выяўлена знач­ка больш інталекту й вынаходлівасьці, чым пазначана ў назве гэтае каманды. Слухаць яе цікава ня толькі таму, што створана яна на зрэзе рэпа й hardcore, але й таму, што беларускамоўны тэкст іхняга твору выдатна кладзецца на «ламаныя» ритмы, характэрныя для гэтага музычнага стилю.
    Тэты альбом моладзевай выдавецкай суполкі «BMAgroup» «Hardcoreманія: чаду!» выклікаў шмат дыскусыяў адносна таго, куды рухаецца беларускі музычны андэграўнд, якімі бачацца шляхі разьвіцьця hardcoreнапрамку ў беларускай рок-музыцы. Диск не пакінуў абыякавымі ні слухачоў, ні крытыкаў, ні адэптаў сти­лю. Адна з маштабных дыскусыяў на-
    конт яго адбылася ў прамым этэры тэлепраГрамы БТ1 «5x5». Значыць, мэта ягоная дасягнута: музычныя крытыкі маюць аб’ектыўныя крытэры ацэнкі стану сучасных напрамкаў нацыянальнай рок-музыкі, а слуха­чи атрымалі незабыўныя сустрэчы зь цікавымі выканаўцамі, іхнімі энэргічнымі й бескампраміснымі творамі.
    «Голас Радзімы» №30,24.07.2002, Менск, А.М.
    Пасадзіў DEAD
    ИАРку
    Rap Not Dead
    2004, BMAgroup
    Толькі сапраўдны калекцыянэр зразумее тую асалоду, зь якой мож­на разглядаць на сваёй фанаГрафічнай паліцы сэрыйныя выданьні. Вось і сэрыя стылістычных аудыёэнцыкляпэдыяў року ў выдавецкага лэйбла «BMAgroup» відавочна атрымалася (пра гэта пісаў нават спэцыялізаваны часопіс «РИОдызайн» у №15 за 29.09.2005), бо вельмі зграбна й стылёва стаяць побач кампакты «Нагйсогеманія: чаду!» (CD ВМА 013), «Hard Life — Heavy Music» (CD BMA 008, CD BMA 018 i CD BMA 048), «Пасадзіў DEAD КАРку/Rap Not Dead» (CD BMA 029).
    Цікава, што рабочыя назвы дыс-
    каў гэтае сэрыі з тупалобых і грувасткіх («Беларускі hardcore», «Беларускі hard’n’heavy», «Беларускі гар») ператварыліся ў рамантычна-вобразныя й разам з тым вельмі ёмістыя. Сама назва тут нібы карцінка з жыцьця, але чытаецца ў ёй і акрэсьленьне стылю, і мова выданьня (хіба толькі мэталісты схавалі за анГламоўем беларускую сутнасьць).
    Нехта мо падумае: няўжо выдаўцы накалупалі цэлы дыск беларускамоўнага рэпу? Сумненьні разьвейвае ўжо ў прадмове выданьня вядомы музычны крытык Анатоль Мяльгуй, які малюе структуру Генэалёгіі ды ідэалёгіі беларускага рэпу, а мне застаецца нагадаць як руйнаваліся падобныя сумненьні й напачатку сэрыі, калі традыцыйныя прыхільнікі пэўных стыляў сумняваліся ў беларускасьці гэві-мэтал музыкі, гардкору... Болып за тое, усе гэтыя зборнікі вызначаліся ня толькі шчыльнай запоўненасьцю (аж 8о хвілінаў), але й пільным адборам. Ужо на этапе сэлекцыі даводзілася адсейваць нямала пристойных выканаўцаў кпіталту гуртоў «Шляхта», «Dr. Szalik», «IQ48»... He пасьпеў дасьпець тады да сур’ёзных рэлізаў і вядомы цяпер «Чырвоным па белым», удала засьвечаны ў радыёэтэры й на фэстах Полыпчы. А каго ж узялі?
    Не абыйшлося, безумоўна, без галоўнага гуру ўсіх рэпераў навакольля А. Памідорава. У праГраму ўвайшоў ня толькі ягоны знакаміты «Цуд на Каляды», але й навейшы на той час гіт «Дзень без гарэлкі», які перад тым з паўгоду лідыраваў у гіт-парадзе «Тузін гітоў» інтэрнэт-парталу music. fromby.net.
    Па-за тым, А. Памідораў тут дапамог жа ’шчэ зьбеларусіць трэк нямец-
    кага гурта «Die Foederation» з Гановэру, запісаўшы зь імі песьню «Новыя магчымасьці».
    Дарэчы, Немцы — не адзіныя замежныя ўдзельнікі гэтага беларуска­га (і беларускамоўнага) праекту. Напрыклад, «Step» з Польпічы ў сваёй чытанцы «Мне хочацца спаць» дае Беларусам адчуць смак роднай мовы, хоць і з польскім акцэнтам ды расейскім жаргонам, але жывой і натуральнай. А знакаміты ўкраінскі «Танок на майдані Конго» хоць сьпявае й на сваёй роднай мове, але вітае Беларусаў па-беларуску. Вось які міжнародны ўплыў дэманструе «BMAgroup».
    Пад гэткім аўтарытэтным узьдзеяньнем вярнуліся да роднай мовы ў гэтым альбоме нават так званыя тутэйшыя славутыя касмапаліты рэпа — «Нестандартный вариант», «Наше де­ло» ды Серега & Сацура.
    Як бачым, славутасьцяў шмат у альбоме. Нават супэр-зорка Гранд­жу Лявон Вольскі прапісаўся тут. Але сапраўдныя мэГа-гіты лёс падарыў ня толькі ім. Напрыклад, нідзе раней не чуваць было гурт «Please, mr. Stahl» (вядомы ён хіба толькі паводле згаданага гіт-параду music.fromby.net ды праз радыё «Рокс»), але іхнюю песьню «Пасадзіў дзед рэпку» выдаўцы невыпадкова зрабілі нават загалоўным трэкам гэтага праекту. Бо гэта сапраўдны шэдэўр такога жанру. Праўда, калі я раскрыю вам маленькую таямнічку складу калектыва, усе дзівосы захіліць суровая рэальнасьць: «Please, mr. Stahl» склалі славуты блюзмэн Андрэй Плясанаў («P.L.A.N.»), славу­ты мэталер Аляксей Шталянкоў (экс«Deadmarsh») і юная вакалістка з клясычнай адукацыяй Аня Плясанава. Так што нядзіва, што ў іхнім рэпе гу-
    чаць ня толькі сэмплы, але й жывыя фаготы, скрыпкі, гітары... Неверагодны шарм!
    Ну, а празрыстыя сацыяльна-палітычныя алеГорыі невядомага праекту «Пан Жыжма» ў трэку «Гармата» тлумачацца трывалым рэпавым досьведам іхняга стваральніка Паўлюка «Фройда» Зыгмантовіча, які працаваў раней у найпапулярнейшым «IQ48».
    Праўда, ня буду сцьвярджаць, што тэты альбом суцэльна роўна-гладкаГеніяльны па ўсёй люстэркавай паверхні кампакт-дыска, а нахвальваю я яго толькі, маўляў, з-за беларускай мовы. Вось акурат беларуская мова кульгае ў многіх.
    Напрыклад, гурт «Шэрым па беламу» (як і «Чырвоным па беламу») павінен ведаць, што пытаньне творнага склону (па кім? па чым?) патрабуе адказу «па белым», а не «па качану». Дый гурт «L-Dil», сьпяваючы «мы вам уступаем», павінен засьцерагчыся акурат не ўступіць у дрыгву, калі гаворка ў тэксьце пра іхнюю звышзычлівасьць ці саступкі. Двойка вам усім за граматыку трэйцяе клясы па роднай мове.
    А сёй-той, хоць і паднатарэў у род­най мове, але ў тэкстах няздольны ’шчэ адыйсьці ад наіўнай патрыётыкі («Сындыкат рыфмы» зь песьняй «Мір ва ўсім сьвеце», Чыманок з творам «Продкі» і г.д.). Патрыятызм — сьвятая тэма, якую нельга вырашаць ба­нальным! сродкамі, а вучыцца можна ў Багдановіча, Караткевіча, Геніюш, Арсеньневай... Як цудоўна гучыць Геніюш у рэпе, давёў гурт «Жаба ў каляіне» на CD «Жыць для Беларусі».
    Вельмі сымбалічную мастацкую аздобу прапанаваў выдаўцам гэтага альбому пляменьнік леГендарнай
    Паўлінкі, вядомы мастак і калекцыянэр Андрэй Плясанаў: помнік юнаму партызану Марату Казею ля ягонай хаты паблізу сквера Янкі Купалы ў Менску стаў сымболем рашучасьці новага пакаленьня адстойваць свае ідэалы, як іхнія мужныя продкі, што засталіся назаўсёды юнымі, абаранялі сваю Радзіму. Rap not dead! Ніколі!!!
    «Bielarus» №499,15.08.2004, New York, B.M.
    Ліцэнзыйныя
    выданьні
    ТАРТАК
    □етотрафічнйй вйбух
    ВОПЛІ
    ВІДОПЛЯСОВА
    2001, Воля Музйка/2002, West records
    Лучшие песни
    1998, S.B.A. Production/1999, Gala records
    тнм КОНГО
    Неформат
    2001, Воля Музйка/2002, West records
    Музыка, кінаi відэапраграмы ў сусьветным шоў-бізнэсе — прыбытковая сфэра ўкладаньня капіталу, калі толькі паднапружыцца ды стварыць свой самастойны кантралюемы рынак, а не працаваць заўсёды пад дыктат ГіГантаў, што ўжо захапілі й падзялілі сьвет. А тое, што прыкмета жыцьця — рух, перамены, а ня вечнае чаканьне «чаго дазволяць», вырашыла давесьці сваім прыкладам і беларуская кампанія «West records», самастойна заняўшыся паляваньнем на ліцэнзыі ды выпускам гэтых самых ліцэнзыйных кампакт-дыскаў. Але для пачатку — крыху гісторыі.
    Нашыя мэляманы памятаюць, як у гады нечаканага ўзьлёту анГламоўнай поп-музыкі пачалі імкліва ўзьнікаць гуказапісныя лэйблы-нефармалы, якія да 1960-70-х гадоў мінулага стагодзьдзя кансалідаваліся, узбуйніліся й занялі стабільнае месца ў сусьветным шоў-бізнэсе: тут і новыя імёны («Virgin», «Chrysalis», «Charisma»), і ўдала з’арыентаваныя ў новым бізнэсе слупы індустрыі («Philips», «Warner Bros.», «Polydor»). Наступным этапам было разьвіцьцё ліцэнзаваньня моднай прадукцыі, дзе ў 1980-я гады таксама ўжо ўсталяваўся каскад лідэраў: «Jugoton» у Югаславіі, «Балкантон» у Балгарыі, «DumDum Gramophone» у Індыі, якія скуплялі правы на яшчэ «гарачанькія блінцы» папярэднікаў і «ўдзьмухвалі» іх менш прадпрыймальным суседзям.
    Але гэта ўжо быў канец эры музычных манаполіяў. 3 пачаткам новага тысячагодзьдзя дамінантай музычнага бізнэсу становіцца лякалізацыя рынкаў, хоць рэвалюцыянэрамі выступілі ў тых жа 1980-х Вэнгры (нагадаем іхнія фірмы «Pepita», «Start», «Favorite», «Krem»...) і Палякі («Savitor», «Arston», «Rogot», «Polton»...). Але яшчэ дваццаць гадоў таму хто б мог падумаць, што нямецкамоўны гурт будзе слухаць ня толькі ўся Амэрыка, але й цэлы сьвет? Нават нашумелы выбух польскага року 1980-х не замінаў монстрам дыктаваць Палякам анГельскамоўныя ўмовы кантрактаў на Захадзе («Маапат», «Lady Pank», «Lombard», «TSA», «Kat»), а цяпер «Rammstein» нават у ЗША спакойна сьпявае на роднай нямецкай, a «Vagtazo Halot Kemet» у той жа Амэрыцы выдае дыскі па-мадзьярску, але хіба што з анГельскім падрад-
    коўнікам у буклеце, і гэтая разнастайнасьць радуе нават тых, хто нямецкай або мадзьярскай мовы не разумев. Бо не ў аднастайнасьці ж багацьце чалавечай цывілізацыі, а ў стракатасьці!
    Свае музычныя рынкі пачалі інтэнсыўна разьвівацца й на тэрыторыі былога СССР ды ў краінах колішняга сацлягэру. Напрыклад, музыка украінскіх гуртоў настолькі ўразіла суседзяў, што іхнія дыскі выходзяць і ў Польшчы, і ў Расеі, і, натуральна, у са­мой Украіне. А нават у Вугоршчыне ды Вялікабрытаніі.
    Не адстае й беларускі рок, эпізадычна скараючы Галяндыю («Troitsa»), Нямеччыну («Kriwi»), Вялікабрытанію («Крама», «Ulis»), Францыю («Deviation»). Але... вечна радавацца адной радасьці — гэта застой. I вось акурат беларускія кампаніі вырашылі ўвайсьці ў новы, «ліцэнзыйны» завіцень музычнага сэрпантыну новага веку.
    Першыя спробы зрабіў малады лэйбл «Sound Stream», калі купіў у галяндзкай фірмы «Pan records» ліцэнзыю на выпуск альбома «Журавы» беларускага гурта «Troitsa», што выйшаў там. Выдаткі акупіліся даволі хутка, бо перавыдадзенай вэрсыяй (болып таннай за фірмовы CD) зацікавіліся мэляманы й Беларусі, і Украіны, і Расеі, і Полыпчы.
    А на нядаўнім фэстывалі «Кры­лья» ў Расеі бліскануў украінскі гурт «Танок на майдані Конго», ды нешта не прыжыўся там. Мо, музычныя на­роды! на расейскую nancy ці колкія анэкдоты пра маскалёў паміж песьнямі не спадабаліся? Але ж нам затое спадабалася ўсё. Ёсьць нейкі блізкі нават Беларусу дух у гэтай творчасьці. Дык вось, «West records» вырашыў за-