222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
тэнара Рыгора Паляшчука. У песьні «Ад’езд на вайну» Р. Паляшчук з асаблівым пачуцьцём перадае баявы настрой маладога ваяра, які рэальна гатовы да ахвяраў дзеля Радзімы.
Салістка Леся Лют (сапрана) вельмі лірычна, зь вялікім пачуцьцём выконвае зіхоткую паводле мэлёдыкі ды віртуозную паводле кампазыцыі Манюшкаву песьню «Салоўка», у якой прасочваюцца эўрапейскія крыніцы беларускіх традыцыяў. Гэта ці ня самы greatest hit на кружэлцы.
Шчымлівыя пачуцьці выклікае ў слухачоў і песьня «Сірата», якую пранікнёна засьпявала салістка Алена Бундзелева.
Творы С. Манюпікі «Кум і кума», «Баўтрук і цецярук» ды «Мядзьведзік» — песенныя шэдэўры ў выкананьні самога ініцыятара гэтага праекту Віктара Скорабагатава, у якіх сьпявак з аднолькавым захапленьнем узнаўляе як народны гумар, гэтак і казачны сьвет беларускага фальклёру.
Адным з сюрпрызаў для тых, хто набудзе тэты дыск, стане відэафайл зь віртуальнай экскурсыяй па адзіным у сьвеце (!) музэі Станіслава Манюшкі, які шмат гадоў існуе ў паселку Азёрны, што ў Чэрвеньскім раёне. Бо тэта ж акурат і ёсьць той самы фальварак Убель на Ігуменшчыне, які так шануюць Палякі, ды... ня ведаюць, дзе тэты родны куток «польскага Генія» знаходзіцца. Гэты музэй створаны руплівасьцю мясцовага краязнаўцы Уладзіміра Несьцяровіча. Экскурсыю праводзіць дачка заснавальніка, цяперашняя апякунка музэю Станіслава Манюшкі Ірына Несьцяровіч.
Трэба спадзявацца, што кружэлка «Станіслаў Манюпіка. Песьні знад Нёмна й Дзьвіны на вершы Яна
Чачота» стане першай у сэрыі дыскаў з опэрнымі арыямі ды з творамі на вершы іншых паэтаў зямлі беларускай, хоць і пісалі яны не заўсёды па-беларуску. А нацыянальная дыскаГрафія папоўніцца цікавымі працамі беларускіх артыстаў, якія будуць спрыяць вяртаньню постаці Станіслава Манюшкі ў беларускі культурніцкі кантэкст. На завяршэньне дадамо, што згодна выдавецкіх плянаў такі ж шлях хутка пройдзе яшчэ адзін нашчадак ліцьвінскіх крывей у Польшчы — Міхал Клеафас Агінскі, бо падчас завяршэньня гэтай кнігі да ягонага 240-годзьдзя «BMAgroup» рыхтавала да выданьня мэмарыяльны альбом «Успамін».
«Новы час» №11, 08.10.2004, Менск, А.М.
Ларыса ГЕНІЮШ
Жыць для Беларуси
2005, BMAgroup
Юбілеі, нібыта, банальная рэч, але 95-годзьдзе самай мэлядыйнай і песеннай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, бадай, ніяк ня мог абыйсьці самы актыўны ў беларускай дзялянцы музычна-выдавецкі лэйбл «BMAgroup». Найболып адпаведным праектам тут, натуральна, апынулася сэрыя кампакт-дыскаў «Беларускі
музычны архіў», якая й папоўнілася цёплым, калярытным і разнастайным томікам пад сымбалічнай назвай «Жыць для Беларусі». Праўда, не бяз слушнасьці музычны крытык Анатоль Мяльгуй, які пісаў уводны артыкул у тэты альбом, залічыў яго й да сэрыі беларускіх трыб’ютаў, бо вельмі шырокі спэктар рокі поп-зорак прысьвяцілі пэўную старонку сваёй творчасьці неўміручай паэзіі Ларысы Геніюш.
Зрэшты, што да назвы («Жыць для Беларусі»), адразу варта папярэдзіць непасьвечаных (але ці шмат такіх?), што ўнікальнасьць паэзіі Ларысы Геніюш у тым, што нават у сваіх глыбока патрыятычных вершах паэтка давала рады пазьбегнуць банальнай лёзунГавасьці й публіцыстыкі. Згадаем хаця б ейныя радкі, якія сталі эпіграфам гэтага трыб’юта:
Адзінай мэты не зракуся, I сэрца мне не задрыжыць: Як жыць, дык жыць для Беларусі, А безь яе — зусім ня жыць.
Такая асаблівасьць адбівалася й на настроі песень паводле ейных вершаў: тут заўсёды знаходзілі нешта сваё і палымяныя мітынГатары-трыбуны, і цалкам апалітычныя музыкі. Самы красамоўны факт прыгадваецца мне ў творчасьці гурта «Deadmarsh»: калі ў 2003-м хлопцы надумалі зрабіць сваю першую цалкам беларускую праГраму, дык нават мае паэтычныя экзэрсісы здаваліся ім занадта ваяўнічымі, а вось Ларыса Геніюш іх проста зачаравала й прыгажосьцю кранальных вобразаў, і дасканаласьцю рыфмаў, і натуральнасьцю пачуцьцяў. Падчас працы над песьняй «Родны кут» нават бубнар гурта Аляксей Гладыш здолеў падхапіць нейкія прынцыпы творчасьці ды ўпершыню ў сваім жыцьці
адкрыў у сабе паэтычныя здольнасьці (калі памятаеце, большасьць астатніх тэкстаў у альбоме «Грані» — плён ягонага натхненьня).
Дый каго з творцаў толькі ні натхняла паэзія Ларысы Геніюіп: знакамітых каралёў эстраднага жанру ў Беларусі «Песьняры», клясыкаў айчыннай бардаўскай песьні Алеся Камоцкага й Вальжыну Цярэшчанку, Генія нацыянальнага опэрнага мастацтва Віктара Скорабагатава... Гэта не было ў іх прымеркавана да нейкіх урачыстых датаў, а простая даніна павагі ўнікальнаму таленту ў розныя гады напіай гісторыі, але ў юбілейны праект, безумоўна, яны таксама трапілі.
Тым ня менш, цікава зьвярнуць увагу й на тых, хто акурат улетку юбілейнага 2005 году адгукнуўся на покліч «BMAgroup» вартасна адзначыць юбілей адной з Геніяльнейшых нашых постацяў. Бо я, па шчырасьці, меў перасьцярогу, каб праект не ператварыўся ў банальную кампіляцыю пэўных стэрэатыпаў: маўляў, патрыётыка, сьляза жаночага суму й нудоты.
Аказваецца, неверагодныя адкрыцьці пасыпаліся нават ад цалкам невядомых мне дагэтуль калектываў. Як, напрыклад, своеасаблівы кіслотны джаз «Сыплецца лісьце» ад гурта «Iris?». Надзвычай модная й сьветлая песьня!
А вось удалы мінулагодні дэбютант CD-рынку «zIGZAG» нібыта паддаўся звадзе стэрэатыпаў, абраўпіы верш «Нейк сумна», але стварыў такую неверагодную сумесь new romantic з nu metal, што сапраўдныя фірмачы пазайздросьцілі б арыгінальнасьці рэцэптуры стылёвага кактэйлю. Для
знаўцаў сусьветных аналёгіяў: атрымалася ўсё адно як «Depeche Mode» зьмяшаць з «Linkin Park». Самае цікавае, што ў мэлёдыцы фанаты гурта пазнаюць нейкія ноткі з альбомнага трэку «Кастрычнік» (2005, «Віопіс@»). Менавіта таму «Нейк сумна» мае падзагаловак «Кастрычнік’г». I гэта такі псыхадэлічны дэпрэсьняк!
Генэралы беларускага блюзу «P.L.A.N.» ў новай песьні «Русалчын вэлюм» таксама нібыта выступілі ў гэтым праекце ў ролі традыцыяналістаў, але зрабілі гэта надзвычай Грунтоўна й прафэсійна. А галоўнае сьмела: вы наўрад ці знойдзеце ў зьместах кніг Ларысы Геніюш верш з такой назвай, але матэрыялам для песьні «Русалчын вэлюм» стаў рэальны верш «Ноч» ў арыГінальным прачытаньні Андрэя Плясанава. Паводле настрою песьня цудоўна ўпісваецца ў новую Плясанаўскую плынь акустычных апрацовак фальклёру, хоць мае, як бачыце, іншую крыніцу — з рангу высокае паэзіі.
А што ж не відаць у гэтак пачэсным рэлізе галоўных рок-Генэралаў краіны — «N.R.M.»? Ды не хвалюйцеся: яны ж усё лета й восень правялі тады ў эўрапейскіх гастролях (Полыпча, Нямеччына, Франция, пра іх паведамлялі славуты канал «EuroNews» i нават амэрыканская Газэта «International Herald Tribune», 2.09.2005), затое гітарыст «N.R.M.» Піт Паўлаў здолеў вылучыць час, каб выступіць тут у новым праекце «Яраш & Піт», выконваючы песьню Яраша Малішэўскага з дэтэктыўнай назвай «Нехта ноччу». ІнтрыГа тут ня толькі ў назве, але й у неверагодна завадной маторнай рытміцы гэтага пераважна акустычнага твору. Скуль жа ўзяўся той таямнічы стваральнік
стромых мэГа-гітоў кшталту Тома Пэты ды Ніка Кэйва? Адразу прызнаемся, што фіТура відавочна ня шэрая, а добра знаёмая сваім плённым супрацоўніцтвам у многіх акустычных айчынных праектах кшталту «P.L.A.N.», «Pete Paff» і нават болып жорсткіх «Крона» ды «Garadzkija». Што самае цікавае: нават тыя, хто чуў Яраша з цудоўнымі гукамі розных пішчыкаў, жалеек, званочкаў, ліраў, хто ведаў ягоную небанальную паэзію, упершыню адкрыў тут у ім выразна харызматычнага рок-вакаліста з яскравым уласным іміджам.
Вераніка Круглова, Віктар Шалкевіч, Валік Грышко, Зьміцер Бартосік, Алесь Лось — гэта проста культавыя асобы ў беларускай папулярнай музыцы розных жанраў. I ўсе яны, натуральна, аддалі даніну павагі Геніяльнай Ларысе Геніюш. А беларускі гурт з Полыпчы «Белы сон» нават назвай сваёй удзячны таленту паэткі. Прычым, каб не паўтараць іхні знакаміты гіт «Зорка» з альбому «Сэрца Эўропы In Rock», выдаўцы здолелі знайсьці ў творчасьці калектыва ня менш яркую мэлёдыю «У песьнях ёсьць хлеб». Занадта разумная тэма для гіту? Але ж польскія Беларусь! здолелі зрабіць канкрэтны гіт.
Ня будзем надаваць залішняй увагі звычайным датам, бо дыск разьлічаны відавочна не на адзін сэзон папулярнасьці, але мо нават і яны паспрыялі тут таму, што гэты літаратурна-музычны праект, які мае падзагаловак «Мэлёдыка паэзіі» (бо адкрывае літаратурны разьдзел сэрыі «Беларускі музычны архіў»), стаў больш шчасьлівы за спробу ўвекавечыць імя яшчэ аднаго паэтычнага Генія Беларусі — Уладзіміра Карат-
кевіча, калі цалкам згубіўся ў вірах гісторыі цікавы (і ўжо падрыхтаваны) рок-рэліз «Скрыпка дрыгвы». У сваё 95-годзьдзе Ларыса Геніюш стала больш блізкай нават прыхільнікам самых модных і авангардных поп-гітоў. А самае неверагоднае, што сярод гэтых гітоў сучасна й хвалююча гучыць жывы ейны ўласны голас, зьядноўваючы самі песьні.
«Краязнаўчая Газэта» №42, 11.11.2005, Менск, В.М.
HARD LIFE HEAVY MUSIC I Розныя выканаўцы
2007, BMAgroup
Сучасная беларуская культура ў наш тэхнакратычны час павінна быць гатовай, як і ўсе астатнія, да таго, што нацыянальныя (дый проста беларускамоўныя) праявы могуць узьнікаць у найбольш незвычайных ды экзатычных мастацкіх формах і зьявах. Гэты працэс аб’ектыўны, бо на парозе век новых камунікатыўных тэхналёгіяў, на зрэзе якіх паўстае ў многім супярэчлівае мастацтва дыгітальнай эпохі.
Адной з такіх спрэчных формаў у сучаснай рок-музыцы лічыцца экстрэмальная плынь, якая на працягу свай-
го існаваньня падвяргаецца жорсткаму прэсынгу з боку СМІ, крытыцы за «дзікія» назовы гуртоў і адпаведную манэру выкананьня.
Сваю гісторыю, свае культавыя постаці ды шырокавядомыя гіты мае extreme і ў Беларусі, прычым як гітарны extreme, гэтак і extreme «лічбавы».
Прадставіць панараму выканаўцаў-экстрэмальшчыкаў вырашылі выдаўцы з «BMAgroup». I вось, акурат гэта й ёсьць першы зборны дыск беларускай экстрэмальнай рок-музыкі «Hard Life — Heavy Music». Праект, як прызнаюцца выдаўцы, быў рызыкоўным, бо тады й папса беларускамоўная не вытрымлівала прамысловых накладаў, але стаўся рэальным фактам ды жаданым избыткам тутэйшых «мэталманаў», аб’ектам уважлівага разгляду крытыкаў.
Распачынае дыск «Заклён» у выкананьні гурта «Капішча» — акустычны варыянт сучаснага цяжкага постфолька з актуальным! ў сёньняшнім «мэталічным» асяродзьдзі матывамі. Тэму веры старажытных продкаў адразу ж падхоплівае лідэр беларускага pagan-metal — гурт «Зьніч», які прапануе новы варыянт аранжыроўкі свайго праГрамнага твору «Чорны Зьніч».