• Газеты, часопісы і г.д.
  • 222 альбомы беларускага року... і ня толькі  Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    222 альбомы беларускага року... і ня толькі

    Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 448с.
    Мінск 2006
    105.26 МБ
    ласа! I як папрацавалі над ёй рэчыцкія экстрэмалы!!!
    Гэтая песьня вылучаецца перш за ўсё гарманічным разьвіцьцём тэмы, узважаным балянсам паміж цяжкімі рыфамі рок-музыкі ды фальклёрным пачаткам, а таксама разгорнутымі вакальнымі партыямі. Мяркую, клясык беларускай літаратуры, калі б ён жыў у наш час, ухваліў бы экспрэсыўную музычную афарбоўку ягоных вершаваных радкоў. Асабіста я ўпэўнены ў гэтым, бо разумею братнюю роднасьць творчых фігураў Купали й Коласа, а кожнаму беларускаму інтэлектуалу вядома, што нават на пачатку XX стагодьдзя нашим клясыкам не былі чужымі думкі пра рэалізацыю іхніх драматичных твораў сродкамі папулярнай музыкі. Яны былі ў аванГардзе самых перадавых тэндэнцыяў сусьветнага мастацтва!
    Напрыклад, вядома, што Ян­ка Купала ў свой час абмяркоўваў пастаноўку ў Бэрліне сваёй драматычнай паэмы «Сон на кургане» з удзелам сусьветнавядомага актора Эміля Янінгса ды зоркі кіно й сьпявачкі Марлен Дзітрых (пра гэта піша сам Эміль Янінгс у сваёй кнізе «Жыцьцё пражыта недарма: Успаміны Генія», Бэрлін, 2002). Бадай, гэта найлепшая падказка сучасным музыкам! Але «Dialectic Soul» ёй ужо скарысталіся й падумваюць пра цэлую рок-опэру «Сымон-музыка».
    Цікава, што нашых мэталістаў цягне ня толькі да нацыянальнай паэтычнай клясыкі, але й да сусьветнай. Дынамічна ўвасобіў па-беларуску ў мэтале паэзію франкамоўнага Бэльгійца Эміля Вэргаэрна гомельскі гурт «Asguard».
    Гурт «Kamajedzica» прадстаўляе
    такі напрамак экстрэмальнай музыкі як forest-pagan-death-metal. Але пры чым тут forest (лес)? Справа ў тым, што ў творчасьці гурта «Kamajedzica» тэма лесу й паганскага сьвята мядзьведзя — Камаедзіцы — бадай, самая значная й канцэптуальная. У гэтым кантэксьце нават гроўлінг — спэцыфічная вакальная манэра metal-каманд — больш падобны на жывёльны рык, таму набывае сваё тлумачэньне. Паводле меркаваньня навукоўцаў, менавіта з дапамогай такіх гукаў старажытныя людзі лесу зносіліся паміж сабой. Да таго ж, гурт «Kamajedzica», нягледзячы на маладосьць, вельмі падрыхтаваны ў выканаўчым сэньсе, прапануе шматгранныя кампазыцыі ў тэхнічна вельмі складаным рэчышчы death-metal.
    Кантрастным напалам вызначаецца кампазыцыя «Шторм» барысаўскага гурту «Soncavarot». Тэты эфэкт дасягаецца коштам суіснаваньня ў песьні ня толькі жаночага й мужчынскага вакалаў, што напаўняюць кампазыцыю, але й рамантычных мэлядычных ліній флейты й скрыпкі, якія зьмяняюцца штармавымі накатамі электрычных гітараў і бубноў.
    АрыГінальнасьцю вылучаецца й трэк «Усё дзеля вас» ужо прыгаданага тут маладога гурту «Zmiaja». У песьнях гэтага калектыву дамінуе жаночы вакал 3. Каральчук, якая сваім зыркім голасам імкнецца перадаць складаныя нюансы тэксту. I гэта ёй, дарэчы, амаль заўсёды ўдаецца. А чаго варты неляГічны для экстрэмальных гуртоў ход удзельнікаў гурту «Zmiaja» — выкананьне рэфрэну гэтай песьні ў стылістыцы рэгей? Ад гэтага кампазыцыя набывае новыя фарбы й адценьні, што гаворыць пра небанальны творчы па-
    дыход музыкаў да рэалізацыі сваіх задумаў...
    Зусім іначай загучалі тут і творы гуртоў, якія раней не былі заўважаныя за выкарыстаньнем беларускай мовы ў сваёй творчасьці. Маю на ўвазе трэкі каманд «Divina Enema», «Evthanazia A.D.», «Imprudence». Marчыма, тэты экспэрымэнт дый дыскурс усяго альбому, падкажа ім далейшыя творчыя шляхі й выйсьце з творчага тупіка, у якім апынуліся многія тутэйшыя музыкі. Тэты шлях відавочны!
    P.S. Дарэчы, пакуль рыхтавалася гэтая кніга, «Imprudence» пачаў ужо тэты працэс вяртаньня да Роднага Слова, прапанаваўшы «BMAgroup» першыя накіды цалкам беларускамоўнага альбому.
    «Знамя юности» №151-153,
    17.12.2004, Менск, А.М.
    HARDCORE-
    МАНІЯ: ЧАДУ!
    Розныя выканаўцы
    2002, BMAgroup
    Калі запытаць аматара рок-музыкі з стажам, што ўяўляе сабой навамодны стыль «гардкор», дык можна чакаць найневерагоднейшых адказаў. I нібыта гэта «рок-наадварот» (про­стая гульня літараў у нашай транс-
    крыпцыі словаў «госк» і «соге»), і што гэта «цяжкі паводле сутнасьці» ці «асабліва заядлы» (ад анГельскага словазлучэньня «hard core») сваяк панку... А некаторыя (не без падставы!) могуць заявіць, што гардкор — гэта рэп-чытанкі пад цяжкі мэталічны рок зь перавагай у гучаньні бас-гітары, плюс спэцыфічныя гукавыя эфэкты («скрэчыні'» ці «сьпінінГ», напрыклад), якія здабываюцца зь вінылавых кружэлак... Асобна адмыслоўцы адзначаць тэксты, характэрныя для hardcore — быццам мінімалістычныя лёзунгі зь лексыкона антыглябаліста, «прыпраўленыя» дозай моцных словаў, сарказму й самаіроніі.
    Самае неверагоднае, што ўсе гэтыя меркаваньні маюць права на існаваньне, бо гэта погляд на стыль з розных бакоў, праз розныя крытэры. Справа ў тым, што hardcore як стыль у рок-музыцы яшчэ не зусім усталяваўся, у адрозьненьне ад ужо клясычных. I таму некаторыя прыхільнікі hardcore яшчэ імкнуцца даводзіць сваім апанэнтам, што іхняе меркаваньне найболып адпавядае тытулу «сапраўднае». Найбольш арГумэнтаваным, аднак, мне падалося вызначэньне аўтара прадмовы, зьмешчанай на гэтым дыску, майго сябры й калеГі Вітаўта Мартыненкі, якое ён сфармуляваў у рамках тэлевізійнай дыскусыі, праведзенай напрыканцы вясны 2003 го­ду ў межах праГрамы «5x5»: «Hardcore узьнік як звычайны чарговы завіцень сэрпантыну барацьбы паміж простым і складаным у музыцы, калі нават у цяжкіх накірунках (hard rock) зьявіліся камэрцыйныя, а то й адкрыта папсовыя тэндэнцыі; яшчэ ў 8о-х шэраг гуртоў з кола heavy («Kreator», «Metal
    Church», «Voi Vood») i punk («Dead Kennedys», «Poison», «Tank») пачалі шукаць шляхі стварэньня рэальна цяжкой — бо ёмістай — музыкі, рэаль­на вольнай ад пустазвонства поп-фарматаў. Толькі ня трэба думаць, што такі падыход цалкам засьцеражэ ад зьяўленьня поп-тэндэнцыяў і ў самім стылі hardcore, хоць ён і цяжкі (hard) ад зерня свайго, ад сутнасьці (core). Хіба што насуперак ім зьявіцца тэмін real hardcore».
    Але, нягледзячы на праблемы з стылявым вызначэньнем, hardcore ужо сёньня вылучае сваіх зорак, стварае сваю арыгінальную гісторыю, у тым ліку і ў Беларусі.
    Зафіксаваць найбольш значныя дасягненьні беларускіх hardcore-rypтоў, прапанаваць слухачам узоры новай extreme-эстэтыкі ў тутэйшым калярыце вырашылі ў выдавецкай суполцы «BMAgroup», якая мае ўжо вопыт выданьня рэлізаў беларускай альтэрнатыўнай музыкі рознага кшталту. Вынікам іхняй напружанай працы й дыскусыяў стала рэалізацыя праекту й прэзэнтацыя першага беларускага зборнага дыску з такой музыкай над назвай «НаМсогеманія: чаду!» Дадамо толькі, што сама назва гэтая стала брэндам цэлай сэрыі, выхад якое працягваўся пасьля выхаду гэтае кнігі.
    Самі слухачы тут маюць магчымасьць паразважаць аб дасягненьнях і недахопах беларускага hardcore, паслухаць творы лідэраў гэтага стылю ў Беларусі.
    Першае, што можа прывабіць маладога слухача, — наяўнасьць ужо на першым дыску «НаЫсогеманія: чаду!» вельмі цікавых музычных прэм’ераў. Адна з такіх — сольны дэбют у гуказапісу славутага гітарыста Піта Паўлава
    з гуртом «Гарадзкія», якія прадставілі сплаў яскравых рэп-тэкстаў і электронна-гітарных музычных экспэрымэнтаў. Відавочна, што актывізацыя названага праекту дапаможа самому Піту Паўлаву болып шырока рэалізоўваць свае творчыя задумы, а яны, спадзяемся, пойдуць на карысьць і асноўнаму праекту гэтага музыкі — гур­ту «N.R.M.»!
    Сярод прыемных нечаканасьцяў кружэлкі хочацца адзначыць яшчэ некалькі тыповых узораў crossoverнапрамку беларускага hardcore. Маю на ўвазе музыку менскага гурта «Partyzone», у запісу якое былі скарыстаныя поліфанічныя мэлёдыі ГрэГарыянскага харалу. Прыцягне ўвагу слухачоў і трэк «Стандарты ма­рал!» панк-гурта «Голая манашка». Музыкі абедзьвюх камандаў досыць пераканаўча прадставілі свае праГрамы на шумнай прэзэнтацыі дыска ў парк-клюбе «Менск».
    Няблага слухаецца й гардкоравы экспэрымэнт гурта «J-Mors». Але, відаць, гэты твор — пакуль вяршыня творчасьці згаданай каманды.
    Рэгіянальную hardcore-плынь на дыску годна прэзэнтуюць выканаўцы з Баранавічаў (гурт «Дзеі»), Воршы («Адваротны сэнс»), Магілеву («Бэдлам»)... 3 гэтай плыні выканаўцаў, заяўленых на дыску, трэба вылучыць вельмі прафэсійнае выкананьне гамяльчан з гурта «Plastic hardcore», якім з дапамогай электронна-індустрыяльных музычных сродкаў, бадай, найбольш пераканаўча ўдалося адлюстраваць трывогу з нагоды небясьпекі сусьветнага тэрарызму. Фольк-накірунак hardcore у сваім разуменьні дэманструюць слухачам пінскі грут «Галіна Бэгу» (апрацоўка купаль-
    скай песьні) і берасьцейцы з гурта «Knuckleduster», які на свой Густ выканаў народны гіт «Падманула-падвяла».
    Без кавэраў сёньня не абыходзіцца ніводзін фанаГрафічны праект. Гэты бок творчасьці беларускіх выканаўцаў прадставілі прыхільнікі гульні вядомага гакеіста з НГЛ Адама Дэдмарша — гурт «Deadmarsh». Музыкі прапанавалі на альбом тэхнічна дасканалы кавэр супэр-гіта «Enter sandman» гурта «Metallica», які тут названы «Люстэрка ночы», бо мае новы тэкст, напісаны згадваным ужо тут В. Мартыненкам. Пра тое, як удалося складальнікам уладзіць праблему аўтарскіх правоў на гэты твор з мэнэджмэнтам гурта «Metallica», чытайце таксама ва ўступным артыкуле таго ж аўтара на кружэлцы. Эстафэту пераасэнсаваньняў падхапілі й іншыя дэбютанты — гурт «Ice Brains», які выканаў кавэр клясыкаў thrash-core — бразыльскага гурта «Sepultura». На дыску ён пазначаны пад назвай «Карані свабоды»...
    Прадстаўлена й творчасьць вядомых у Беларусі артыстаў — лідэраў беларускай альтэрнатыўнай музыкі — гуртоў «ZET», «Zygimont VAZA», «Сонца Мао», а таксама A. Памідорава. Іхняя музыка добра вядомая слуха­чам празь іншыя рэлізы «BMAgroup», а некаторыя з гэтых выканаўцаў ужо тады рыхтавалі на названым лэйбле свае поўнафарматныя кампактдыскі. Галоўнае, што вышэйпералічаныя запісы ствараюць той гукавы фон і музычную афарбоўку, якія стабільна прываблівалі слухачоў і пакупнікоў навінкі (цяпер гэта ўжо дыскаГрафічная рэдкасьць, а лэйбл рыхтуе новыя томікі беларускага гардкору).
    Ёсьць на альбоме й своеасаблі-
    выя эмацыянальныя скраі. Такім пікам на дыску можна назваць песьню «Страчаная Ітака» беластоцкага гурта «Zero-85», У якой саліст Юр­ка Асеньнік вельмі эмацыйна перадае пачуцьці чалавека, вымушанага назаўсёды пакінуць сваю Радзіму — сымбалічную Ітаку, апяяную Тама­рам у «Адысэі». Сапраўды, музычная аздоба гэтага твора, ягоная ўнутраная энэрГетыка адпавядаюць несьмяротнай антычнай тэматыцы! Зьвяртаючыся да твору беластоцкіх музыкаў, якія былі гасьцямі й прэзэнтацыі ў Менску, нельга не адзначыць віртуознае граньне музыкаў рытм-сэкцыі ды асабліва бас-гітарыста «Zero-85» Багдана, які робіць усё (і нават больш за ўсё), каб hardcore-гурт гучаў сучасна й адпавядаў усім стылістычным ка­нонам.