222 альбомы беларускага року... і ня толькі
Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй
Выдавец: Медысонт
Памер: 448с.
Мінск 2006
пільна зьбіраю беларускую дыскаГрафію яшчэ на вінылавых кружэлках, маючы многія зь іх, усё ж знайшоў у гэтым, як пазначана ў падзагалоўку, «зборы рарытэтаў» і цалкам нечаканы для мяне рарытэт — трэк 27.
Рэч у тым, што калі, напрыклад, песьня «Малады дубочак» вядомая ў запісах Забэйды-Суміцкага і з анГельскай, і з польскай аркестрай, «Ляціць сарока» — з чэшскай ды канадыйскай, дык вось песьню «Сваток» я не знайшоў у аніводным зь вядомых мне збораў. I толькі згаданыя ў прадмове ўспаміны знакамітага эміГранцкага дзеяча Аўгена Калубовіча (гл. кнігу «Крокі гісторыі», Мн., «Мастацкая літаратура», 1993, стар. 163) утрымліваюць факт, што ў студзені 1945 году ў студыі Бэрлінскага радыё гэтую песьню М. Забэйда-Суміцкі запісваў з самім М. Куліковічам-Шчагловым (фартэпіяна). Вайна завяршалася, але для беларускіх Геніяў сцэны ейнае злое рэха адгукалася яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў. Затое ў канцы XX стагодзьдзя з дапамогай найноўшых лічбавых тэхналёгіяў гэтыя рарытэтныя запісы загучалі зноў чыста, сьвежа, бліскуча, як і ў гады іхняе маладосьці. I гэтае выданьне — ня толькі Грунтоўны агляд беларускай песьні, але й жывы падручнік дасканалай беларускай мовы. Адно праблема: з часу выданьня тэты, як пазначана ў падзагалоўку, CD-збор рарытэтаў пасьпеў і сам стаць рарытэтам, але ёсьць надзея, што неўзабаве будзе падрыхтавана новая калекцыя сьпеваў славутага беларускага тэнара.
«Настаўніцкая ^азэта» №108,
17.10.2000, Менск, В.М.
Сяржук
СОКАЛАЎ-ВОЮШ
Нефармальны Беларус
Гэтага «Нефармальнага Беларуса» з захапленьнем сустрэлі істыя калекцыянэры, якія ў сваіх зборах пасьля CD «Ластаўкі ў стрэсе» Міхася Забэйды-Суміцкага выявілі сур’ёзнае памкненьне выдавецкага лэйбла «BMAgroup» стварыць Грунтоўную, разнастайную сэрыю беларускіх фанаГрафічных рэдкасьцяў розных часоў.
I сапраўды, нягледзячы на розныя жанры музыкі (опэрныя сьпевы, бардаўская песьня, харавое дырыгаваньне, рок-музыка), дыскі сэрыі «Беларускі музычны архіў» трывала зьяднаныя адзіным стылем мастацкай аздобы й навукова-тэарэтычнага абгрунтаваньня (аналітычныя артыкулы ў буклеце выданьня, ёмістыя сьпісы дыскаГрафіі ды бібліят'рафіі, фотаілюстрацыі...)
БібліяГрафія літаратуры пра барда Сяржука Сокалава-Воюша ахоплівае найшырэйшы спэктар выданьняў ня толькі Беларусі, але й Польшчы, ЗША. Датаваныя яны пераважна другой па-
ловай 1980-х гадоў — пачаткам 90-х. Зрэшты, пачынаў Сяржук яшчэ раней, у самым пачатку 8о-х, у родным Наваполацку, але ні публікацый пра яго, ні тым болып дыскаў савецкая сыстэма не дапускала. Дый як магла дапусьціць, калі тэты насамрэч нефармальны (несавецкі) Беларус бачыў усе ейныя хібы літаральна наскрозь:
Памяці промні ў савецкай імпэрыі зла
Нашы шляхі асьвятлялі з сівых курганоў.
Гэта радкі зь песьні, сама назва якой выклікала дрыжыкі ў апалягэтаў таталітарнага прэсынгу — «Жыве Беларусь!». I хоць С. Сокалаву-Воюіпу не прадастаўлялі ў той час ані канцэртовых пляцовак, ані студый, ён яшчэ тады, у 8о-х гадох мінулага стагодзь дзя, знаходзіў тысячы сваіх прыхільнікаў ва ўсіх куткох Беларусі й нават далёка за ейнымі межамі: у Польшчы й Югаславіі выходзілі артыкулы, дзе згадвалася хоць бы імя новаяўленага песеннага трыбуна, а ў ЗША публікаваліся на кружэлках ягоныя песьні (праўда, у выкананьні іншых артыстаў).
Дзіўная рэч, але гэты ўнікальны рэліз сэрыі «Беларускі музычны архіў» стаўся й першым афіцыйным альбомам барда на Радзіме. Але складаецца гэты альбом аж з трох колісь знакамітых самаробных магнітаальбомаў, якімі ў 8о-я гады поўнілася кожная беларуская хата: «Песьні касінэраў», «Публіцыстыка й сатыра», «Сяброўская скарбонка».
«Песьні касінэраў» упершыню апублікаваныя тут поўнасьцю, а вось «Сяброўская скарбонка» (дзе бард сьпявае не свае песьні, а чужыя) абмежавалася, на жаль, толькі двума прыкладамі. Праўда, знакамітымі й
сымбалічнымі: «Які ж я Беларус?» Зьміцера Сідаровіча ды «Стары дом» Алега Паўлёнка. Але ж за бортам гэтага выбару засталіся й беларусізаваны У. Высоцкі («Вяршыні», «Усё было»), і беларусізаваныя «Поющие сердца» («Птушка шчасьця») — савецкія куміры 1970-80-х.
Затое колькі неверагодных адкрыцьцяў, нечаканых нават для найболып пільных дасьледчыкаў, нясе менавіта гэтае выданьне «Нефармальнага Беларуса». Прэса засьведчыла, што, завітаўшы з эмігранцкіх бадзяньняў (ЗША, Нямеччына, Чэхія) на прэзэнтацыю ў Менск (на якой, дарэчы, быў поўны фурор), сам Сяржук зьдзіўляўся, дзе выдаўцы знайшлі нават якасны запіс песьні «Ходзяць чуткі», ды яшчэ поўны тэкст зьмясьцілі ў буклеце (праўда, радок «Пінскерман ці Цітаян» трэба чытаць «Пінскер, Майман ці Даян»), А песьня гэтая — трапны фэльетон наконт праблемы бытавога антысэмітызму, распаўсюджанага пры Саветах, дзе Салямон Майман, Мошэ Даян і Лявон Пінскер — вядомыя ў сьвеце жыдоўскія дзеячы культуры, мастацтва, палітыкі, якімі магла б ганарыцца менавіта Беларусь, іхняя Радзіма-маці, а яна... Зрэшты, слухайце песьню.
Сярод новаадкрытых песень старога архіву слухач знойдзе тут яшчэ й вясёлыя прыколы «Пазаўчора на вакзале», «Сьпі, маё дзіцятка», поўную вэрсыю папулярнай «Беларускай школы» й знакаміты «Аксамітны вечар» у аўтарскай вэрсыі. А ўсяго — 32 песьні.
«Ніва»№20,19.05.2002, Bialystok, В.М.
Мікола РАВЕНСКІ Магутны Божа
2001, БМАдгойр
Здавалася б, у 115-гадовы юбілей вядомага беларускага кампазытара-эміГранта Міколы Равенскага, які скончыў свой жыцьцёвы шлях у Бэльгіі, чакаць большага ад дзяржавы, чымсьці зьяўленьне Грунтоўнага артыкула ў «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі», у наш час не даводзіцца. Так яно й атрымалася, і за гэта вялікі дзякуй энцыкляпэдыстам! I ўсё ж, зноў уся астатняя праца па ўшанаваньню выдатнага творцы (І да гэтага трэба прызвычайвацца) легла на плечы грамадзкіх структураў ды арГанізацыяў, якія выявілі сваю здатнасьць самаарі"анізоўвацца ў дасягненьні мэтаў захаваньня культурней спадчыны Беларусі, валоданьне трывалымі арыентырамі й плянамі ў ажыцьцяўленьні гэтых мэтаў.
Рэальным унёскам незалежных беларускіх грамадзкіх структураў ва ўшанаваньне памяці знакамітага аўтара гімна «Магутны Божа» стала выданьне моладзевай суполкай «BMAgroup» фанаГрафічнага збору твораў Міколы Равенскага ў знанай
сэрыі «Беларуси музычны архіў». Так атрымалася, што выданьне кампактдыска з характэрнай назвай «Магутны Божа» і ягоная аншляГавая прэзэнтацыя ў сталічным кінатэатры «Зьмена» сталіся цэнтральнымі падзеямі ва ўрачыстасьцях, зьвязаных з 115-гадовым юбілеем беларускага кампазытара. I ў гэтым маглі пераканацца тыя, хто трапіў на гэтую мэмарыяльную імпрэзу, удзельнікамі якой былі дачка кампазытара Вольта Равенская-Аляксеенка (на дыску запісаныя тры творы ў выкананьні дачкі — «Мой родны кут», «Вясна» на вершы Якуба Коласа і арыя Браніславы з опэры «Браніслава» на вершы Ўладзіміра Дубоўкі), аўтар прадмовы да дыску — паэт, кінадраматурГ У. Мароз, сьпявак і дасьледчык гісторыі беларускай музыкі Віктар Скорабагатаў (у выкананьні сп. Скорабагатава гучала песьня «Менск»), выдаўцы з «BMAgroup», шматлікія прыхільнікі творчасьці М. Равенскага...
Іхнія ўспаміны й развагі пра творчую спадчыну нашага славутага земляка сталі своеасаблівым напамінам пра тое, як ашчадна трэба ставіцца да таленту, да творчых пошукаў кампазытараў «старой школы». Прыклад такіх узорных адносінаў да культурных скарбаў беларускага народа дае нам беларуская эміГрацыя, дзякуючы руплівасьці якой былі захаваныя шмат якія творы, што трапілі на кампакт-дыск «Магутны Божа».
Бадай, найболып хвалюючым момантам вечарыны памяці М. Равенскага стаў аповед дачкі кампазытара Вольгі Равенскай-Аляксеенкі пра тое, як яна выконвала ў хоры пад кіраўніцтвам В. Роўды цудоўныя творы, у тым ліку й гімн «Магутны Божа», ды нават
ня ведала пра тое, што аўтар гэтых неўміручых мэлёдыяў — ейны бацька. А калі пра гэтае даведалася, дык горка плакала, успамінаючы свой і бацькаў цяжкі лёс...
Заслужаны артыст Беларусі Віктар Скорабагатаў зьвярнуў увагу слухачоў на экумэністычную сутнасьць духоўнага гімну Беларусаў «Магутны Божа», які сёньня гучыць у храмах усіх хрысьціянскіх канфэсыяў Беларусі. Тэты факт тым болып унікальны, калі ўлічыць, што аўтарства яго належыць пяру праваслаўнага паводле веравызнаньня музыканта й кампазытара.
У праГраме Міжнароднага фэсту духоўнай музыкі «Магутны Божа», што адбываецца ў Магілёве, гімн Miколы Равенскага пастаянна гучыць у выкананьні хораў і сьпеўных гуртоў з усяго сьвету. I хутка надыйдзе час, калі стане магчымым выданьне асобным дыскам усіх гэтых варыянтаў гімну «Магутны Божа» — гэтулькі цікавых музычных увасабленьняў знанага твору існуе ў сьвеце!
Ад выдаўцоў «BMAgroup» слова бралі журналіст, складальнік дыскаГрафіі й бібліяГрафіі дыска Вітаўт Мартыненка, рэдактар праекту Вацлаў Лрэшка, кіраўнік «BMAgroup» Biталь Супрановіч, якія распавялі пра шлях, што быў пераадолены ад ідэі ўшанаваньня памяці кампазытара да ажыцьцяўленьня поўнавартаснага фанаГрафічнага выданьня, прымеркаванага да 115-й гадавіны з дня нараджэньня М. Равенскага.
Лягічным працягам прэзэнтацыі дыска стаў сэанс фільма «Успамін пра Міколу Равенскага» (аўтар сцэнару У. Мароз, рэжысэр У. Жданоўскі). Эмацыянальным стрыжнем гэтай стужкі сталі запісы твораў кампазытара ды
іхняе выкананьне дачкой В. Равенскай-Аляксеенка, а таксама сэнсацыйныя ўспаміны пра даваенны пэрыяд жыцьця кампазытара, што пакінулі гледачам стужкі кампазытар А. Багатыроў і музыказнаўца Б. Смольскі.
А завяршылася мэмарыяльная імпрэза агульным выкананьнем гімна «Магутны Божа». I прагучала гэтая неўміручая мэлёдыя ня столькі патаснай старонкай у сплянаванай праГраме, колькі яскравым увасабленьнем павагі да творчасьці выдатнага беларускага кампазытара, своеасаблівымі ўводзінамі ў праГраму дыска-навінкі.
Сярод жа варыянтаў выкананьня гімну, што запісаныя на дыску, асаблівай дасканаласьцю вычучаецца варыянт выдатнага беларуекага сьпевака-эміГранта Пётры Конюха (бас) і казачага хору пад кіраўніцтвам П. Жарава (ЗША). Па-першае, незвычайнымі тэмбравымі афарбоўкамі, своеасаблівымі «эміГранцкімі» інтанацыямі ды акцэнтам, а таксама глыбокай настальГічнай прачуласьцю паэзіі Наталья! Арсеньневай.
Фальклёрнымі матывамі, якімі прасякнутая ўся творчасьць кампазытара, напоўнена й разгорнутая інструмэнтальная п’еса — вялікая сюіта для фартэпіяна М. Равенскага. Яе віртуозна й натхнёна выканаў піяніст Ігар Алоўнікаў. Гэты твор сьведчыць пра рознабаковасьць музычных прыхільнасьцяў кампазытара ды ягонае жаданьне рэалізоўваць сябе ў разнастайных музычных формах і жанрах. Таму ягоныя апрацоўкі фальклёру можна назваць клясычнымі з пункту гледжаньня захаваньня й ашчадных адносінаў да мэлядычнай асновы народных шэдэўраў. У гэтым сэньсе ўся творчасьць кампазытара падаец-