Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
М. Чарот з братам А. Кудзелькам.
ны 24.1.1937 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 35, кв. 1, адначасова выключаны з ВКП(б).
3 пратакола вобыску: «...документы, журналы — 210 штук, книги — 85 штук, переписка — 127 страниц, рукописи — одна пачка...»
Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 у 10.00 як «агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Апошні верш «Прысяга» запісаў на сцяне мінскай унутранай турмы НКВД.
3 успамінаў Міколы Хведаровіча: «У 1939 годзе я быў пераведзены ў адзіночную камеру. Уважліва аглядзеў сцены, шукаючы надпісаў, / вось у кутку прачытаў тэкст верша, выкалупаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маім любімым паэтам і другам Міхасём Чаротам. Гадамі я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы:
Я не чакаў / не гадаў Бо жыў з адкрытаю душою. Што стране лютая бяда, Падружыць з допытам, 3 тур мою.
Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Мае палі, Мае бары, —
Кажу вам — я не вінаваты!»'
Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.12.1956. Асабовая справа К. № 8153-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. Імем Ч. названы вуліцы ў Маладзечне І Рудзенску.
5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Старажоўская, д. 47, кв. 2 арыштавана хатняя гаспадыня Дадыка Ефрасіння Тарасаўна (н. ў 1903), жонка Міхася Чарота. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (Акмолінск). Загінула ў зняволенні ў першай палове 1940-х г. Рэабілітавана 11.3.1957 трыбуналам БВА. Асабовая справа Ч. № 10102-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: Творы: У 3 т. Мн., 1932-1936; Збор твораў: У 2 т. Мн., 1958; Выбраныя вершы і паэма «Босыя на вогнішчы». Мн., 1967; Выбранае. Мн., 1982.
1 ЛіМ. 1965. 22 чэрв.
Кр.: Ярош М. МіхасьЧарот: Нарысжыццяітворчасці. Мн., 1963; Яго ж. Міхась Чарот. Мн., 1966; Песняр революционной романтики. Мн., 1983; БП. Т. 6; Рэпрэсаваныя...
ШАЛАЙ Макар [сапр.: Шалаеў Макар Ксенафонтавіч: 17.2.1906, в. Цельцы Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], літаратурны крытык. Скончыў партшколу ў Віцебску. У 1925-26 сакратар Народнага дома пры выканкаме Расонаў. Член Беларускай літаратурна-мастацкай камуны (1927-28). Друкаваўся ў час. «Росквіт». Працаваў у газ. «Чырвонаармейская праўда».
Выступаў з рэцэнзіямі на творы П. Броўкі, А. Александровіча, Я. Скрыгана. Г. Брэскай і інш. У 1928 паступіў у БДУ (пры дапамозе наркама асветы А. Баліцкага і П. Шукайлы).
3 успамінаў Я. Скрыгана: «Я жыў з Макарам Шалаем. чалавекам нястрымнага запалу спрэчак. Ён назубок ведаў класікаў марксізму, Чарнышэўскага. Герцэна, Дабралюбава. Пісарава, Пляханава / логікай іх мысленна збіваў з ног любога праціўніка. Ён не мысліў сябе без спрэчак і шукаў толькі такога асяроддзя...
Мы. асабліва Макар Шалай і Апанас Сідарэнка, заспрачаўшыся па якой кнізе ці па якому пытанню эстэтыкі, маглі забыць на абед, на вячэру, хапацца за чубы, прасядзець усю ноч, плаваючы ў сінім дыме...»
3 восені 1928 — член «Маладняка», потым БелАППа. Арыштаваны 15.3.1933 па справе «Беларускай народнай грамады». Пасля катаванняў вызвалены з дыягназам шызафрэнія. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. У сярэдзіне 1930-х г. выкладаў літаратуру ў Расонскай СШ. Быўжанаты. гадаваў дзіця. Другі раз арыштаваны 17.11.1936, верагодна, у мяст. Расоны Віцебскай вобл. Перавезены ў Мінск.
3 успамінаў С. Грахоўскага: «3 «амерыканкі», унутранай турмы НКВД у Мінску. мяне перавялі ў старую турму на вуліцы Валадарскага. Пасля адзіночкі ў «амерыканры». дзе я амаль развучыўся гаварыць. у вялікай «замкавай» камеры, нягледзячы на глыбокую ноч. мяне сустрэлі — бог ты мой! — сябры-пісьменнікі Сяргей Дарожны. Сымон Куніцкі. Макар Шалай... На прагулку нас выводзілі ў турэмны двор, які быў разбіты на маленькія клетачкі метраў па дваццарь — дваццаць пяцы У гэтых клетках мы і хадзілі кругам... Кругам у клетках...»
Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» І за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1957. Асабовая справа Ш. № 6742-п захоўваецца ўархіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; Рэпрэсаваныя...
ШАСТАКОЎ Павел Пятровіч [1889, в. Манастыршчына Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія— 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], рэдактар, журналіст, педагог, дзяржаўны дзеяч. 3 бел. сялянскай сям’і. 3 1906 працаваў настаўнікам школы граматы ў в. Шэнькаўка Мсціслаўскага пав. У1907 паступіўу Полацкую настаўніцкую семінарыю. 3 1912 настаўнічаў у Мсціславе. У жн. 1913 быў залічаны ў Віцебскі настаўніцкі інстытут. 3 пачаткам 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў войска. У 1916 стаў прапаршчыкам. Ваяваў на Румынскім фронце. У 1917 пераведзены ў Маскву. У пачатку 1918 вярнуўся ў Мсціслаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы першага павятовага з’езда Саветаў. Працаваў загадчыкам аддзела народнай асветы. Зімой 1920 прызначаны ваенным камісарам павета. Потым стаў рэдактарам павятовай газ. «Думы бедняка», у якой публікаваў свае артыкулы І вершы. У1920 пераехаў у Мінск. Служыў начальнікам палітасветы губваенкамата. 3-за хваробы пакінуў армію. 3 1921 працаваў у Мсціславе загадчыкам павятовага зямельнага аддзела. Потым прызначаны загадчыкам аддзела народнай асветы Магілёўскага акруговага выканкама. Пісаў нарысы І артыкулы па-беларуску І па-руску, публікаваўся ў мясцовай прэсе, у газ. «Савецкая Беларусь». Увосень 1926 пераведзены ў Маскву, прызначаны загадчыкам бел. сектара Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцяў Захаду імя Ю. Мархлеўскага, дзе таксама выкладаў бел. мову і літаратуру. Арганізаваў у Маскве святкаванне 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа. Быў адным з укладальнікаў зборніка артыкулаў «Літаратурная творчасць К. М. Міцкевіча (Якуба Коласа)» (М., 1928), аўтар уступнага артыкула ў зборніку. Удзельнічаў у стварэнні Цэнтральнага беларускага клуба ў Маскве (лют. 1928), член праўлення клуба. 3 восені 1928 — у Мінску. Сябраваў з Я. Купалам. 3 чэрв. 1929 рэдактар газ. «Рабочий». У верас. 1929 прызначаны рэдактарам газ. «Савецкая Беларусь», дзе публікаваўсвае нарысы І артыкулы. У апошнім нумары газеты выступіў з крытыкай бюракратычных парадкаў (артыкул «Лісты знізу»), 21.3.1933 газета была закрыта. У маі 1933 прызначаны рэдактарам газ. «Калгаснік Беларусі». Зрабіў выданне папулярным сярод чытачоў і аўтараў. У жн.
1935 газета закрыта. Ш. прызначаны дырэктарам Белдзяржвыдавецтва. Падчас арышту — нам. наркама асветы БССР, старшы кансультант Белдзяржкіно БССР. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 30.1.1937 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, 16 (2-гі Дом Саветаў). Асуджаны 28.10.1937 як «член дыверсійна-шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 29.10.1937. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.11.1956. Асабовая справа Ш. № 7772-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
20.11.1937 у Мінску арыштаваны вучань адной з мінскіх школ Вадзім Паўлавіч Шастакоў (н. ў 1921), сын Паўла Шастакова. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД СССР 16-гадовы падлетак быў асуджаны як «член сям'і здрадніка радзімы» да 5 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы.
10.2.1933 у Мінску па адрасе: вул. Першамайская, д. 11, кв. 3 арыштаваны адказны сакратар Наркамата земляробства БССР Шастакоў Сяргей Пятровіч (н. ў 1896 у в Манастыршчына Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія; атрымаў вышэйшую адукацыю; у 1919-22 служыў у Чырвонай арміі), брат Паўла Шастакова. 8.5.1933 асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы яго лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа Ш. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсавана І жонка LU.
Тв.: Да новых перамог на культурным фронце // Савецкая Беларусь. 1928. 14 кастр.; Лісты знізу//Там жа. 1933. 21 сак.
Кр.: Карніловіч Э. СябраЯнкі Купалы И Маладосць. 1995. № 10; Рэпрэсаваныя...
ЮДЭЛЬСОН Арон Ісакавіч [17.7.1907, Рыга — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, публіцыст. Паходзіў з настаўніцкай сям'і. Пачаўпублікавацца ў 1923 у нелегальным друку Латвіі. Да 1928 жыў у Латгаліі, потым пераехаў у Беларусь. 3 1929 выступаў у яўрэйскім друку Беларусі. У 1930 паступіў у МПІ. Найбольшы лірызм і мастацкую чуйнасць выявіў у ранні латгальскі перыяд творчасці, калі натуральный пачуцці яшчэ не былі дэфармаваны класавай ідэалогіяй. Працаваў у рэдакцыі яўрэйскай газ. «Октобэр»,
на редыё. Да 1935 часта публікаваўся ў час. «Штэрн». Член СП Беларусі з 1934. У 1935 быў сакратаром яўрэйскей секцыі СП. Арыштаваны 11.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 98, кв. 2. Асуджаны пезесудовым органам НКВД 28.10.1937 як «член трацкісцкай арганізацыі, які рыхтаваў тэрарыстычны акт» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.4.1957. Асабовая справа Ю. Ne 10266-с захоўваецце ў архіве КДБ Беларусь
5.11.1937 (?)у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 98, кв. 2 ерыштавана інспектар Дзяржаўнага банка, мац> дваіх дзяцей Шур Бася Саламонаўна (н. ў 1902 у пас. Урэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл., у сям’і службоўца; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Арона Юдэльсона. 28.11.1937 есобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям'і здрадніка редзімы» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 28.11.1945. Далейшы лес невядомы. Рэабілітавана 10.6.1957. Асабовая справа Ч. Ne 10394-с зехоўвеецца ў архіве КДБ Беларусь
Тв.: Камбінат: Пеэма. М.; Харкаў; Мн., 1931. Ідыш; Межы: Проза І вершы. Мн., 1934. Ідыш; У нашай сталіцы: (Нарысы). Мн., 1934. Ідыш; Чырванасцяжны калгас «Колас» / Сааўт. X. Шынклер. Мн., 1934. Ідыш; Прывітанне: Вершы. Мн., 1961.
Кр.: Базарэвіч М. Прывітанне светламу дню // ЛІМ. 1961.29 жн.; Хведаровіч М. Ён быў у нашым страі И ЛІМ. 1967. 18 ліп.; БП. Т. 6; Жертвы политического террора...; Рэпрэсаваныя...
ЯРКІН Віктар Іванавіч (29.11(9.12).1889, в. Дзякоўскае Раманаў-Барысаглебскага пав., цяперТутаеўскі р-н Яраслаўскай вобл., Расія — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД), дзяржаўны дзеяч БССР. Скончыў Кіндзякоўскае народнае вучылішча (1901). У1902-05 член арганізацыі анархістаў-камуністаў на Пуцілаўскім заводзе (Пецярбург). У 1-ю сусветную вайну на Зах. фронце (1915-17). 3 1918 старшыня ЧК Зах. вобл, у Смаленску. Са студз 1919 старшыня ЧК БССР, адначасова з сак. 1919 старшыня Мінскага гарсавета. 3 мая 1919 на чэкісцкай рабоце ў Паволжы. 3 1921 у сістэме Наркамата шляхоў зносін СССР. У 1935-37 начальнік службы ДняпроўскаДзвінскага параходства ў Гомелі. Делегат I з’езда КП(б)Б (снеж. 1918), I Усебел. з’езда Саветаў (лют. 1919). Член ЦБ КП(б)Б, ЦК КП(б)ЛіБ, ЦБК БССР і Літ.-Бел. ССР. 26.2.1937 арыштаваны І 28.10.1937 тройкай НКВД асуджаны да ВМП. Расстреляны. Рэабілітевены ў 1967.