Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
Тв.: Да пытання аб рэсурсах Палесся БССР. Мн., 1933; Эканамічная геаграфія БССР. Мн., 1936 (у сааўт.).
Кр.: Возвращенные имена: Жертвы политического террора.. Рэпрэсаваныя...
МАР’ЯНАЎ Барыс Лазаравіч [1894, мяст. Татарск Смаленскай губ., цяперСмаленская вобл., Расія — 29або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партыйны работнік. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. — сакратар Дзяржынскага РК КП(б)Б, член ЦК КП(б)Б (з 1937). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 9.8.1937 у Дзяржынску Мінскай вобл. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.5.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. Ne 14127-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсавана і жонка М.
Кр.: НАРБ ІКБР; БНДЦЭД.
МІХАЙЛАЎ Дзям’ян Мацвеевіч [30.10.1905, в. Хоцімск Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту — кансультант Упраўлення справамі СНК БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, 3-ці дом Саветаў, кв. 17. Асуджаны 29.10.1937 тройкам НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.9.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 10893-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Верагодна, рэпрэсавана І жонка М.
Кр.: НАРБ. ІКБР; БНДЦЭД.
МІЦЬКОЎ Сяргей Рыгоравіч [20.3.1896, в. Косашчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], партийны работнік. 3 бел. сялянскай сям’і. Скончыў вясковую школу. Да 1915 жыў з бацькамі, дапамагаў ім па гаспадарцы. У 1920-я г. уступіўу ВКП(б). Працаваў у Полацку, Клімавічах, Гомелі, Оршы, Лёзне, Расне, Віцебску, Мсціславе. 3 сак. 1929 загадчык вясковага аддзела ЦК КП(б)Б. У 1930-я г. дырэктар Пдролізнага вопытнага завода Наркамата мясцовай прамысловасці. Дэлегат 8-15 з’ездаў КП(б)Б. Гадаваў дачку Алену (н. ў 1926). У студз. 1936 выключены з ВКП(б). Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: Грушаўскі пас., д. 32, кв. 1. Падчас вобыску канфіскаваны пашпартМ. №608317. Асуджаны 29 10.1937 тройкай НКВД як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнскай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 23.5.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. № 10379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
МУРЗО Сяргей Мікітавіч [1912, Масква — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], паэт, настаўнік. 3 сям’і рабочага. Да 1930 працаваў токарам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе «Камінтэрн». У 1934 скончыў МПІ.
3 успамінаў 3. Біралы: «Мой аднакурснік Сяргей Мурзо ў чарзе [па хлеб. —Л. М.] страціў прытомнасць. Апамятаўшыся. ледзь дайшоў да інтэрната».
3 успамінаў С. Шушкевіча: «Дэкан інстытута знайшоў пад падушкай студэнта — былога віцебскага рабочага (Сяргея Мурзо. — Л. М.) — два тамы твораў С. Ясеніна і патрабаваў выключыць з інстытута чытача «кулацкіх упадніцкіх твораў». На агульным студэнцкім сходзе высту-
піўВ. Маракоў. Ён нагадаў зборнік С. Ясеніна «Русь Саверкая», «Паэму пра 26». даказаў. што яго сябар ведав, як адрозніць станоўчае / патрэбнае ад шкоднага і слабога. Студэнт скончыў інстытут разам з усімі таварышамі крытыка-творчага аддзялення».
Друкаваўся з 1929. Належаў да так званых паэтаў-ударнікаў, асноўнай тэмай якіх было ўслаўленне працы рабочага. Быў членам Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Да арышту — настаўнік СШ у Краснаполлі Магілёўскай вобл. Арыштаваны 3.11.1936 у Мінску або пасля арышту дастаўлены ў Мінск, бо разам з шэрагам літаратараў абвінавачваўся ў адным злачынстве. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкайтэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 29.10.1937. Рэабілітаваны 10.11.1956 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа М. Ns 3929 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
3 архіваў НКВД:
Справка.
Дело Мурзо Сергея Никитича вместе с заключением, в котором ставится вопрос о прекращении дела за отсутствием преступления. представлено 28.6.56 г. в... Коллегию Верховного суда СССР для рассмотрения. №№ 9-17987-37.
30.8.1956.
Тв.: Ля сталёвых бліскучых машын И Рытмы будавання. Віцебск, 1930.
Кр.: БП. Т. 4; Маракоў Л. Валеры Маракоў: Лёс, хроніка, кантэкст. Мн., 1999; Рэпрэсаваныя...
МУХІН Павел Максімавіч [1907. в. Забалоцце Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], навуковец. 3 бел. сялянскай сям’і.
Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык лабараторыі Віцебскай навукова-даследчай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.7.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Ветэрынарная, д. 19. Перавезены ў Мінск. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Верагодна, рэпрэсавана і жонка М.
Кр.: НАРБ. ІКБР; БНДЦЭД: Рэпрэсаваныя...
НЁМАНСКІ Янка [сапр.: Пятровіч Іван Андрэевіч; 31.3(12.4).1890, мяст. Шчорсы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Навагрудскага p-на Гродзенскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], празаік, публіцыст, эканаміст, грамадскі дзеяч. У 1909 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю; у 1915-16, 1918 вучыўся на гісторыка-філалагічным ф-це Петраградскага ун-та. У 1916 мабілізаваны ў армію, накіраваны ў школу прапаршчыкаў. У 1918 — загадчык выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918-19 разам з Ц. Гартным выдаваў газ. «Дзянніца». Там з 1918 пачаў друкаваць публіцыстычныя творы. У 1919-21 — у Чырвонай арміі. 3 1922 у Мінску; працаваў у планава-эканамічных органах. Нам. старшыні Дзяржплана БССР. Член Інбелкульта. Акадэмік БелАН з 1928. У 1929-31 сакратар АН БССР. 3 1931 загадчык аддзела эканомікі НДІ прамысловасці. У 1933-36 узначальваў кафедру фінансавых дысцыплін у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі. 3 першым апавяданнем «Над Кроманню» выступіў у 1922 (час. «Полымя»), У 1927-32 член праўлення літаратурнага аб’яднання «Полымя». На працягу 1928-30 пісаў раман «Драпежнікі», які застаўся няскончаным (рукапіс 2-й часткі быў спалены энкавэдыстамі пасля арышту). Арыштаваны 27.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 25.
3 асабовай справы Янкі Нёманскага (Ne 10052-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі);
Протокол обыска
Изъято:
4 тетради (рукапісаў, сярод якіх, магчыма, была другая частка рамана «Драпежнікі». — Л. М.), разная переписка, блокнотов 11 штук, 10 книг под ред. Петровича, книга «Война с белополяками», журн. «Полымя» — 25 штук, «Красная новь» — 2 шт., 2 книги под редакцией Некрашевича, 1 книга под ред. Дунца, 1 книга под ред. Гартного и разн. книги — 7 шт., вся переписка и документы...
Постановление
1937 г. мая, 10 дня. Я, инспектор при наркоме Внутренних дел БССР, лейт. Гос. Без. Кац М. И., рассмотрев следственное дело №9751, нашел:
Материалами следствия в достаточной степени установлено, что Петрович И. А. состоял членом национал-фашистской организации в БССР и проводил организационную, вредительскую и разрушительную к-p деятельность.
На основании ст. 128 УПК БССР
Постановил:
Петровича Ивана Андреевича привлечь по настоящему делу в качестве обвиняемого, предъявив ему обвинение по ст. 68, 69, 70, 72, 76 УК БССР
Инспектор при наркоме лейт. Кац.
Асуджаны тройкай НКВД 29.10.1937 у 10.00 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.3.1957.
4.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. 11 ліпеня, д. 18/7, кв. 2 арыштавана старшы эканаміст Наркамата лясной гаспадаркі БССР, маці траіх дзяцей Пятровіч Глафіра Дзмітрыеўна (н. 26.4.1892 у г. Нараўчат Пензенскай губ., цяпер райцэнтр Пензенскай вобл., Расія; атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Янкі Нёманскага. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» і «саўдзельніца ягоных контррэвалюцыйных злачынстваў» да 8 гадоў ППК. 24.1.1938 прыбыла з Оршы ў Акмолінскае аддзяленне Карагандзінскага канцлагера НКВД Казахскай ССР Вызвалена 25.11.1945. Пасля вызвалення жыла ў Віцебску ў дачкі Лідзіі. Неаднаразова звярталася ў АН БССР і КДБ з прашэннем прызначыць ёй пенсію за беспадстаўна рэпрэсаванага мужа, але адказу не дачакалася. Рэабілітавана трыбуналам БВА 6.3.1956. Асабовая справа П. № 6643-с знаходзіцца ў архіве КДБ Беларусі.
15.11.1937 у Мінску арыштаваны навучэнец Мінскага дарожнамеханічнага тэхнікума Пятровіч Андрэй Іванавіч (н. 10.7.1922 у Ноўгарадзе, Расія), сын Янкі Нёманскага і Глафіры Пятровіч. 28.11.1937 «тройкай» НКВД асуджаны як «член сям'і ворага народа» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Загінуў у зняволенні ў 15 гадоў. Рэабілітаваны 9.5.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа П. № 6594-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Тв.: На зломе: Апавяданні. Мн., 1925; Творы. Мн., 1984.
Кр.; Строева Т. Адзін з пачынальнікаў//ЛІМ. 1980. 4 крас.; Хомчанка В. Абавязак памяці // ЛІМ. 1985. 15 ліст.; Савік Л. Янка Нёманскі // Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. Мн., 1999. Т. 2; Платонаў Р. Лёсы. Мн., 1998; БП. Т. 4; ЭГБ. Т. 5; 3 асабістага архіва Л. С. Савік: Хранить вечно: Рэпрэсаваныя...
ПЕТРУШЭНЯ Васіль Аляксандравіч [1904, в. Сінягова Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Старадарожскі р-н Мінскай вобл. — 29 або 30.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. 3 бел. сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Да арышту — кансультант СНК БССР па камунальных і транспартных справах. Арыштаваны 9.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 31/33 (у 1937 значная часткажыхароў гэтага «элітнага» дома арыштавана І прыгаворана да расстрэлу), кв. 4. Асуджаны 29.10.1937 тройкай НКВД як «член антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.2.1966 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа П. № 19413-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.