Ахвяры і карнікі
Леанід Маракоў
Памер: 440с.
Мінск 2007
ЧЕРНЫШЕВ (следчы4).
3 ліста М. Яроцкага5 (ад 28.1.1940) сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку:
1 Таксама гл.: с. 409.
2 У 1930-я г. супрацоўнік палгтаддзела пры Церахоўскай МТС Добрушскага р-на Гомельскай вобл.
3 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2304, л. 55-57.
4 УДБ НКВД УССР.
6 Яроцкі Мікалай Ігнатавіч. Н. ў в. Булькава Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл,, у бел. сялянскай сям'і. У 1920-я г. пераспедаваўся польскімі ўладамі за прыналежнасць да нелегальнага Камуністычнага Саюза Моладзі (верагодна, Зах. Беларусі). Уліп. 1936 арыштаваны як падазроны ў прыналежнасці да «нелегальней польскай арганізацыі», але вызвалены праз недастатковасць абвінаваўчых матэрыялаў. Уліп. 1937 зноў арыштаваны за прыналежнасць да «камуністычнага саюза» І спробу нелегальнага пераходу польска-савецкай мяжы. Асуджаны да 6 месяцаў турэмнага зняволення, якое адбываў у Ровенскай турме, цяпер Украіна. У снеж. 1937 перайшоў польска-савецкую мяжу, з’явіўся на заставу і здаўся памежнікам. Арыштаваны. Вывезены ў турму НКВД у г. Олеўск Жытомірскай вобл., Украіна. У пачатку 1938 пераведзены ў Жытомірскую турму НКВД. У сак. 1938 этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Томскай вобл., дзе лагернай тройкай асуджаны да 10 гадоў ППК. У кастр. 1938 як «польскі шпіён» пераведзены з агульных прац у лагерны ізалятар, дзе зноў дапытваўся. У ліп. 1939 этапаваны ў Котласкі канцлагер НКВД Архангельская вобл, (лагпункт № 2. п/с № 202). Далейшы лёс невядомы.
«Обвинение меня в контрреволюционной деятельности базируется на составленном следователем Чернышевым протоколе, содержание которого мне неизвестно, т. е. я, под влиянием физических методов воздействия, которые применил проводивший допрос следователь Чернышев, подписал чистый протокол, незаполненный лист бумаги»'.
Роўна за месяц да ліста М. Яроцкага ліст сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку таксама з канцпагера напісаў Камянецкі Сямён Георгіевіч (Люзман Шама Абрамавіч). лёс якога нагадвае лёс М. Яроцкага. Н. ў 1906у Брэсце. У пачатку 1920-хг. уступіўу КСМЗБ. 3 1924 член КПЗБ. 3 1925 асуджаны да 4 гадоў зняволення. Пакаранне адбываў у Брэсцкай і Седлецкай турмах. Вызвалены ў 1928. Накіраваны ЦК КПЗБ у Мінскую партшколу. Пасля вызвапення ў распараджэнні ЦК КП(б)Б. Працаваў у Гарадоцкім, Бешанковіцкім р-нах, Полацку, Мінску. Быў жанаты на Галкавай Феадосіі Яфімаўне (у першай палове 1930-х г. уступіла ў КП(б)Б). Арыштаваны ўжн. 1937. Пад следствам знаходзіўся ў Мінскай унутранай турме НКВД. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць буржуазнай Польшчы». Асуджаны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Іўдельскі канцлагер Свярдлоўскай вобл. У знявопенні напісаў ліст сакратару ЦК КП(б)Б, у якім прасіў разабрацца з яго справай і вызваліць як ні ў чым не вінаватага. Далейшы лёс невядомы (падрабязней гл.: НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2304, л. 112-113.).
1 НАРБ, ф. 4п, в. 21, с. 2304, л. 44-47.
Спіс скарачэнняў
абл. — абласны
АДПУ — Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне СССР арт. — артыкул
Асаавіяхім — Таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму будаўніцтву
БелАН, АН БССР — Беларуская Акадэмія навук
БВА — Беларуская ваенная акруга
БДТ — Беларускі дзяржаўны тэатр
БДУ — Беларускі дзяржаўны універсітэт бел. — беларускі
БелАПП — Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў
БНДЦЭД — Беларуси навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі
БНР — Беларуская Народная Рэспубліка
БП — Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Мн.: БелЭн, 1992-1995.
БПІ — Беларуси політэхнічны інстытут
БПС-Р — Беларуская партия сацыялістаў-рэвалюцыянераў БССР — Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БЭ— Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Мн.: БелЭн, 1996-2004. в. — вёска в. а. — выконваў абавязкі
ВА — ваенная акруга ваяв. — ваяводства верас. — верасень ВКП(б) — Усесаюзная Камуністычная партыя (бальшавікоў) ВЛКСМ — Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі ВМП — вышэйшая мера пакарання ВНУ — вышэйшая навучальная ўстанова вобл. — вобласць
Возвращенные имена — Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / Сост. и авт. предисл. Н.В.Токарев. Мн.: Навука і тэхніка, 1992.
вол. — воласць
ВЧК (ЧК ) — Усерасійская Надзвычайная Камісія пры Савеце Народных Камісараў па барацьбе з контррэвалюцыяй І сабатажам
выбр. тв. — выбраныя творы вып. — выпуск
г. — горад
газ. — газета
гарана — гарадскі аддзел народнай адукацыі губ. — губерня
ГУДБ — Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі
ГУЛАГ — Галоўнае управление папраўча-працоўных лагераў г. п. — гарадскі пасёлак
ДАРФ —Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі ДПУ — Дзяржаўнае папітычнае ўпраўленне Жертвы политического террора... — Жертвы политического террора в СССР. Компакт-диск. 3-е изд. М., 2004. http://stalin.memo.ru/ spiski жн. — жнівень зах. — заходи і
Інбелкульт — Інстытуг беларускай культуры (з 1929 БелАН) кастр. — кастрычнік
КДБ — Камітэт дзяржаўнай бяспекі кн. — кніга
КП(б)Б — Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі
КП(б)ЛіБ — Камуністычная партыя (бальшавікоў) Літвы і Беларусі Кр. — крыніца крас. — красавік
ЛІМ — газета «Літаратура і мастацтва» ліп. — ліпень ліст. — лістапад літ. — літаратура
ЛКСМБ — Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі лют. — люты
МБПТ — Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум
МДБ — Міністэрства дзяржаўнай бяспекі
МПІ — Мінскі педагагічны інстытут
МТС — машынна-трактарная станцыя МУС — Міністэрства ўнутраных спраў мяст. — мястэчка н. — нарадзіўся (нарадзілася) нам. — намеснік
НАРБ — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь
НАРБ, ІКР — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, індывідуальная картатэка рэпрэсаваных
Наркамасветы — Народны камісарыят асветы
НГАБ — Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
НДІ — Навукова-даследчы інстытут
НКВД (НКУС) — Народны камісарыят унутраных спраў
НКДБ — Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі
ПАВ — Польская арганізацыя вайсковая пав. — павет паліт. — палітычны пае. — пасёлак паўдн. — паўднёвы паўн. — паўночны
ППК — папраўча-працоўны канцлагер пр. — праспект рана — раённы аддзел народнай адукацыі РВК — раённы выканаўчы камітэт
РКП(б) — Расійская Камуністычная ГІартыя (бальшавікоў) р-н — раён
Рэпрэсаваныя... — Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 17941991. Энцыклапедычны даведнік: У 3 т. Мн., 2002-2005.
с. — сяло сак. — сакавік сапр. — сапраўдны СБМ — Саюз беларускай моладзі с.-г. — сельскагаспадарчы снеж. — снежань
СНК — Савет народных камісараў
СП — Саюз пісьменнікаў
СПА — сакрэтна-палітычны аддзел студз. — студзень ст. — станцыя
СШ — сярэдняя школа сяльпо — сельскае спажывецкае таварыства тв. — творы тыс. — тысяча
УВБР — Упраўленне ваенна-будаўнічых работ
УКДБ — Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі
УНКВД — Упраўленне Народнага камісарыята ўнутраных спраў УМДБ — Упраўленне Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ун-т — універсітэт усх. — усходні
Ушашдар — Упраўленне шашэйных дарог НКВД БССР фальв — фальварак
ФЗВ — фабрычна-заводскае вучылішча ф-т — факультэт
Хранить вечно — Хранить вечно: Книга памяти жертв массовых политических репрессий 30—40-х и нач. 50-х гг. / Ассоц. жертв незакон. репрессий г. Астаны и Акмолин. обл. Астана. 2001. Ч. 1-3.
хут. — хутар
ЦВК — Центральны выканаўчы камітэт
ЦК — Цэнтральны Камітэт час. — часопіс
ЧК — Чрезвычайная Комиссия чэрв. — чэрвень
ЭГБ — Эниыклапедыя гісторыі Беларусь У 6 т. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
Давсдачнае выданне
Маракоў Леанід Уладзіміравіч
Ахвяры і карнікб
Камп’ютэрная вёрсткаЛ. Ваўчок Карэктар Г Рабянкова
Падпісана да друку 5.06.2007. Фармат 60x84 ‘/is. Папера афсетная.
Гарнііура Arial. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 25,11. Ул.-выд. арк. 21,45.
Наклад 1000 асобнікаў.
Леанід Маракоў — журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правамоцны сябра міжнароднага ПЭН-клуба, пляменнік вядомага беларускага паэта 1920-х гг. Валерыя Маракова, расстралянага сталінскімі катамі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у Мінску разам з іншымі дзеячамі беларускай культуры і грамадства. Даследуе рэпрэсіі савецкіх (расійскіх) уладаў супраць беларускага, польскага, габрэйскага народаў.
Л. Маракоў — аўтар унікальнага энцыклапедычнага даведніка “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі", у якім прыводзяцца біяграфіі каля 6000 расстраляных або загінулых у сталінскіх канцлагерах дзеячаў беларускай культуры. Аўтар энцыклапедычнага даведніка “Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэннаі царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967” (больш за 2000 біяграфій пакутнікаў).